ВІКТАРЫНА

СЛАВУТЫЯ АСОБЫ СТАЛІЦ СВЯТА

1. Якога беларускага асветніка за вялікі дар красамоўства сучаснікі празвалі Златавустам?
Францыск Скарына
НЯВЕРНА!
Кірыла Тураўскі
ПРАВІЛЬНА!

Сімяон Полацкі
НЯВЕРНА!
2. Хто з айчынных асветнікаў у 1562 г. выдаў «Катэхізіс» – першую беларускую друкаваную кнігу на тэрыторыі сучаснай Беларусі?
Сымон Будны
ПРАВІЛЬНА!

Васіль Цяпінскі
НЯВЕРНА!
Ілля Капіевіч
НЯВЕРНА!
3. Для каго з вядомых беларускіх пісьменнікаў Орша – малая радзіма?
Міхась Лынькоў
НЯВЕРНА!
Уладзімір Караткевіч
ПРАВІЛЬНА!

Рыгор Барадулін
НЯВЕРНА!
4. Гэты беларускі асветнік разам з Іванам Фёдаравым у 1564 г. выпусціў у Маскве першую рускую друкаваную кнігу «Апостал»
Сімяон Полацкі
НЯВЕРНА!
Пётр Мсціславец
ПРАВІЛЬНА!

Максім Вашчанка
НЯВЕРНА!
5. Назавіце найбуйнейшага кнігадрукара свайго часу, ураджэнца г. Магілёва, аўтара першага «Буквара»
Васіль Бурцаў
НЯВЕРНА!
Георгій Каніскі
НЯВЕРНА!
Спірыдон Собаль
ПРАВІЛЬНА!

6. Дзяцінства гэтага знакамітага беларуска-польскага пісьменніка прайшло ў Навагрудку
Станіслаў Манюшка
НЯВЕРНА!
Ян Баршчэўскі
НЯВЕРНА!
Адам Міцкевіч
ПРАВІЛЬНА!

7. Гэты кнігадрукар з Мсціслаўля, па заказу Пятра I выдаў у Маскве першыя рускамоўныя падручнікі па граматыцы, рыторыцы і гісторыі
Ілля Капіевіч
ПРАВІЛЬНА!

Пётр Мсціславец
НЯВЕРНА!
Мялецій Сматрыцкі
НЯВЕРНА!
8. Па ініцыятыве гэтага расійскага ваеннага дзеяча, фаварыта Кацярыны II, у Шклове быў створаны прафесійны тэатр, знакаміты на ўсю Еўропу
Рыгор Арлоў
НЯВЕРНА!
Сямён Зорыч
ПРАВІЛЬНА!

Рыгор Пацёмкін
НЯВЕРНА!
9. Пад час вайны 1812 года гэты французскі палкаводзец шэсць дзён правёў у г. Глыбокае
Луі Нікаля Даву
НЯВЕРНА!
Юзаф Панятоўскі
НЯВЕРНА!
Напалеон Банапарт
ПРАВІЛЬНА!

10. Знаходзячыся пад апекай гэтага дзяржаўнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага Бялынічы зрабіліся буйным рэлігійным цэнтрам
Леў Сапега
ПРАВІЛЬНА!

Яўхім Храптовіч
НЯВЕРНА!
Астафій Валовіч
НЯВЕРНА!
11. Назавіце аўтара вядомай сатырычна-гумарыстычнай паэмы «Тарас на Парнасе», якая доўгі час насіла статус ананімнага твора
Ян Баршчэўскі
НЯВЕРНА!
Канстанцін Вераніцын
ПРАВІЛЬНА!

Мікола Гусоўскі
НЯВЕРНА!
12. Пад час свята ў Добрушы быў адкрыты помнік народнаму пісьменніку Беларусі, сыну лясніка з гэтых краёў
Івану Мележу
НЯВЕРНА!
Івану Шамякіну
ПРАВІЛЬНА!

Якубу Коласу
НЯВЕРНА!
13. У сябе на радзіме, у Капылі, гэты беларускі пісьменнік і дзяржаўны дзеяч у 1910–1911 гг. выдаваў літаратурна-грамадскія рукапісныя часопісы «Зара» і «Голас»
Янка Лучына
НЯВЕРНА!
Францішак Багушэвіч
НЯВЕРНА!
Цішка Гартны
ПРАВІЛЬНА!

14. У Рагачове правёў дзяцінства і атрымаў адукацыю гэты народны пісьменнік Беларусі, якога ведаюць практычна ўсе. А калі не яго асабіста, дык яго аповесць пра жыццё і прыгоды хлопчыка Міколкі, сына чыгуначніка
Міхась Лынькоў
ПРАВІЛЬНА!

Рыгор Барадулін
НЯВЕРНА!
Максім Танк
НЯВЕРНА!
15. Шчучынская зямля – малая радзіма гэтай беларускай паэтэсы, аўтара «Першага чытання для дзетак-беларусаў»
Зоська Верас
НЯВЕРНА!
Алаіза Пашкевіч (Цётка)
ПРАВІЛЬНА!

Эліза Ажэшка
НЯВЕРНА!

Дзякуй за ўдзел!

У праекце выкарыстаны фотаздымкі з свабодных крыніц сеткі Інтэрнэт

© Установа культуры «Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна» Аддзел бібліятэказнаўства і сацыякультурнай дзейнасці