У 2005 г. свята пісьменства разгарнулася ля сцен Камянецкай вежы. Велічнаму сімвалу Берасцейскага краю і ўсёй Беларусі больш за 700 гадоў. Кажуць, што ў сярэднія вякі жыхары Камянца з гонарам маглі сцвярджаць, што ўсе дарогі ідуць праз іх горад, бо ён займаў важнае палітычнае і геаграфічнае становішча на карце Еўропы.
Камянецкі край – радзіма многіх вядомых людзей: гісторыка, грамадскага дзеяча, першага прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі Усевалада Ігнатоўскага; асветніка, публіцыста і палітычнага дзеяча Міхаіла Карповіча; тэатральнага дзеяча і пісьменніка Уладзіміра Стэльмаха, паэта Васіля Жуковіча.