13БОРІСОВ

БАРЫСАЎ

2008
Ты як птушка, наш горад Барысаў!
Над Бярэзінай – слаўнай ракой
Два крылы прамяніста ўзняліся,
Абняліся з вясной маладой.
Два крылы – бераг правы і левы,
Горад новы і горад стары,
Сінь ракі і высокага неба,
Чырвань майскіх сцягоў і зары.
У. Пецюкевіч

Барысаў – адно са старажытных паселішчаў Беларусі, упершыню згаданае ў летапісах у 1102 г. Першае паселішча, якое знаходзілася на тэрыторыі пасёлка Старабарысаў, згарэла ў выніку моцнага пажару, пра што сведчаць археалагічныя раскопкі. Новы горад паўстаў на левым беразе Бярэзіны. У XII ст. у Барысаве быў пабудаваны драўляны замак, які праіснаваў аж да XVIII ст. Зараз тут размяшчаецца будынак, які адносіцца да гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.
Шматлікія войны неаднаразова руйнавалі і спусташалі Барысаў. Сур’ёзна пацярпеў ён і ў гады Паўночнай вайны 1700–1721 гг. Глыбокі след у гісторыі горада пакінула Айчынная вайна 1812 г. У Барысаве захаваліся рэшткі артылерыйскай батарэі рускіх войскаў, пабудаваныя на правым беразе ракі Бярэзіна напярэдадні нашэсця Напалеона. Помнікі каля вёскі Студзёнка і на Брылёўскім полі распавядаюць аб гэтых даўніх падзеях. Падчас войнаў з Маскоўскай дзяржавай тут знаходзілася стаўка вялікага князя Аляксандра, затым стаўка вялікага князя Жыгімонта Старога.

З гэтых мясцін паходзяць аўтар тэкстаў Гімна БССР і Рэспублікі Беларусь Міхась Клімковіч, стваральніца першага савецкага беларускага буквара Надзея Сіўко, мастак Валерый Шкаруба і скульптар Анатоль Анікейчык.
У 2008 г. на свяце ў Барысаве адкрылі знак-сімвал «Да 15-годдзя святкавання Дня беларускага пісьменства» і мемарыяльную дошку Івану Каладзееву – вядомаму гісторыку, які доўгі час жыў у Барысаве, стваральніку першай у горадзе бібліятэкі.

У праекце выкарыстаны фотаздымкі з свабодных крыніц сеткі Інтэрнэт

© Установа культуры «Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна» Аддзел бібліятэказнаўства і сацыякультурнай дзейнасці