16ГАНЦАВІЧЫ

ГАНЦАВІЧЫ

2011

Ёсць ціхі гарадок над рэчкай Цною,
сярод лясоў палескіх і балот…
Не знаю, што ў жыцці было б са мною,
калі б яго на свеце не было.
Відаць, я б жыў, відаць бы не загінуў,
пісаў бы вершы, сена ў копы клаў, –
ды толькі не такой была б Айчына
і песня б незакончанай была.

М. Рудкоўскі

Ганцавічы – параўнальна малады горад, які ўзнік толькі дзякуючы чыгунцы, якая прайшла праз гэтыя месцы ў канцы XIX ст. У Ганцавічах і ваколіцах налічваецца 36 помнікаў гісторыі, 10 – археалогіі і 4 – архітэктуры. У ліку апошніх – Юр’еўская царква ў вёсцы Будча, Георгіеўская царква ў вёсцы Вялікія Круговічы, Юр’еўская царква ў вёсцы Чудзін. У спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі занесена панская сядзіба ў вёсцы Агарэвічы – помнік драўлянага дойлідства XIX ст.
У Ганцавічах нарадзіліся вядомыя беларускія дзеячы культуры: фалькларыст, этнограф, публіцыст Аляксандр Сержпутоўскі, паэты Міхаіл Рудкоўскі і Віктар Гардзей.
Ганцаўшчына непарыўна звязана з жыццём і творчасцю Якуба Коласа. «Фішка» ганцавіцкай зямлі ў тым, што тут адбываецца дзеянне першай кнігі знакамітай коласаўскай трылогіі «На ростанях». У творы Коласа фігурыруе мясцовая вёска Люсіна, якую аўтар назваў Цельшына.
Святкаванне Дня беларускага пісьменства прайшло пад знакам Якуба Коласа, які ў 1902–1904 гг. працаваў настаўнікам у вёсцы Люсіна. Было тады будучаму класіку 20 гадоў. Помнік Якубу Коласу ўстаноўлены на Алеі пісьменства.

У праекце выкарыстаны фотаздымкі з свабодных крыніц сеткі Інтэрнэт

© Установа культуры «Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна» Аддзел бібліятэказнаўства