У 2002 г. свята пераехала ў Мір – месца паломніцтва турыстаў, якое ўпрыгожвае самы старажытны замак, што захаваўся на тэрыторыі Беларусі і ўвайшоў у Спіс помнікаў сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА.
Першыя пісьмовыя згадкі пра Мір адносяцца да канца XIV ст. – часу, калі крыжакі, якія прайшлі праз Ліду і Навагрудак, спалілі яго. У канцы XVI – пачатку XVII ст. замак у Міры абнеслі землянымі валамі і ператварылі яго ў крэпасць, трапіць у якую было магчыма толькі праз вароты. Мірскі замак стаў першым прыватнаўласніцкім замкам на землях Беларусі. З 1568 г. ён належаў князям Радзівілам, у XIX ст. Вітгенштэйнам і Святаполк-Мірскім.
Гарадок быў надзвычай шматнацыянальным, і гэта добра прасочваецца дзякуючы розным рэлігійным будынкам, што размяшчаліся вакол Рыначнай плошчы – драўляная мячэць (не захавалася), двор сінагогі, ешыбот, Траецкая царква, касцёл Святога Miкалая. У наш час назва невялікага мястэчка Мір шырока вядомая за межамі Беларусі.