Біяграфiя Творы на беларускай мове Творы на рускай і замежнай мовах Літаратурна-крытычныя матэрыялы Галерэя


Літаратурна-крытычныя і метадычныя матэрыялы

"Быкаў заўсёды смела выходзіў насустрач чытачу.
Ён верыў: выказаная праўда жыцця не павінна прапасці марна.
Рана ці позна яна выкліча душэўны водгук, павядзе за сабой,
зменіць густы, пашырыць далягляд чалавека".

В. Каваленка

 

Абабурка, М. В. Адметнасці ў стылі і мове твораў В. Быкава : дапаможнік / М. В. Абабурка, Т. І Тарасенка. — Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2004. — 72 с.

У кнізе падаецца кароткі нарыс жыцця і творчасці В. Быкава, разглядаецца тэматыка і праблематыка яго твораў, вызначаюцца іх моўна-стылёвыя асаблівасці.
Дапаможнік прызначаецца найперш студэнтам-філолагам і настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. Таксама будзе карысны ўсім, хто цікавіцца творчасцю В. Быкава.


 

Афанасьев, И. Кто восходит на Голгофу? : антивоенная идея в творчестве Василя Быкова / И. Афанасьев. — Минск : Мастацкая літаратура, 1993. — 160 с.

Творчество народного писателя Беларуси Василя Быкова привлекает внимание целой когорты исследователей. Став крупным явлением белорусской литературы, Быков притягивает исторической значимостью сказанного. Молодому критику из Гомеля И. Афанасьеву произведения писателя дали возможность поговорить о настоящих жизненных ценностях — доброте, мужестве, совести, о всем том, чем полон характер быковского героя!

 

Бугаёў, Дз. Я. Васіль Быкаў : нарыс жыцця і творчасці / Дз. Я. Бугаёў. — Мінск : Народная асвета, 1987. — 179 с.

У кнізе лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа Дзмітрыя Бугаёва асвятляецца жыццёвы і творчы шлях выдатнага майстра беларускага мастацкага слова Васіля Быкава, паказваецца яго пісьменніцкая адметнасць, яго роля ў адлюстраванні народнага подзвігу ў барацьбе з фашызмам.
Кніга разлічана на вучняў і шырокае кола чытачоў.


 

Бугаёў, Дз. Я. Праўда і мужнасць таленту : выбранае / Дз. Я. Бугаёў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1995. — 415 с.
Зборнік "Выбранае" беларускага крытыка і літаратуразнаўца, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Я. Коласа Дзмітрыя Бугаёва ўключае папраўленую і папоўненую аналізам новых твораў пісьменніка кнігу пра Васіля Выкава, а таксама артыкулы, прысвечаныя М. Гарэцкаму, Ц. Гартнаму, К. Чорнаму, Я. Нёманскаму, М. Зарэцкаму, Р. Мурашку, А. Мрыю і іншым мастакам слова.


 

Васіль Быкаў = Василь Быков : [фотаальбом] / [аўтар тэксту А. М. Адамовіч]. — Мінск : Беларусь, 1986. — 71 с.
Фота з уласнага архіва Васіля Быкава, а таксама В. I. Ждановіча, Я. Ф. Коктыша, У. А. Крука.


 

Вывучэнне творчасці Васіля Быкава ў школе : дапаможнік для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агулнай сярэдняй адукацыі / Дз. Я. Бугаёў [і інш.]. — Мінск : Аверсэв, 2005. — 284 с.

Дапаможнік падрыхтаваны ў адпаведнасці з праграмамі па беларускай літаратуры. Ён складаецца з дзвюх частак. У першай — асвятляецца жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава (аўтар Дз. Я. Бугаёў). У другой частцы прыведзена сістэма ўрокаў па творчасці пісьменніка ў старшых класах (аўтары М. I. Верціхоўская, В. У. Верціхоўская).


 

Буран, В. Васіль Быкаў : нарыс творчасці / В. Буран. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. — 232 с.

Кніга "Васіль Быкаў" — першае манаграфічнае даследаванне творчасці вядомага беларускага празаіка. Разглядаючы шлях пісьменніка ад яго ранніх апавяданняў да аповесці "Дажыць да світання", крытык паказвае фарміраванне творчай индывідуальнасці мастака.


 

Быкаў на Свабодзе : [зборнік радыёпубліцыстыкі / рэдактар і ўкладальнік С. Навумчык]. — [Б. м.] : Радыё "Свабода" : Радыё "Свабодная Эўропа", 2004. — 534 с. — (Бiблiятэка "Свабоды". XXI стагоддзе).

У пачатку 1990-х гадоў супрацоўнікі мюнхэнскай рэдакцыі Радыё Свабода ўпершыню атрымліваюць магчымасьць наведваць Беларусь — з Васілём Быкавым знаёмяцца тагачасны дырэктар Беларускай службы Вячка Станкевіч і журналістка Ларыса Верас. Свабода рэгулярна перадае інтэрв'ю Быкава, ягоныя ацэнкі палітычных і грамадзкіх падзеяў, літаратурнага працэсу. У 1996 годзе з планаў дзяржаўнага выдавецтва выключаюць кнігу з новымі творамі пісьменьніка, і на хвалях Свабоды пачынае гучаць проза Быкава.


 

Васіль Быкаў : вядомы і невядомы : літаратуразнаўчае эсэ, успаміны / [укладальнік М. Мінзер]. — Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. — 173 с.

У дадзеным зборніку выяўляюцца генетычныя карані прозы В. Быкава, яго няпросты жыццёвы лёс.
Першая частка выдання - літаратуразнаўчае эсэ Валянціны Локун, у якім творчасць беларускага пісьменніка даследуецца ў шырокім еўрапейскім кантэксце, у параўнанні і супастаўленні з літаратурай "згубленага пакалення" - Э. Хэмінгуэем, Э. М. Рэмаркам, Р. Олдзінгтонам, У. Фолкнерам і інш.
У другую частку ўвайшлі ўспаміны пісьменніка, генерал-маёра авіяцыі ў адстаўцы Анатоля Сульянава пра шматгадовае сяброўства з Васілём Быкавым.
Кніга разлічана на спецыялістаў у навуковай, педагагічнай і культуралагічнай сферы, студэнтаў, настаўнікаў гімназій, каледжаў, школ і шырокае кола аматараў творчасці Васіля Быкава.


 

Гимпелевич, 3. Василь Быков. Книги и судьба / З. Гимпелевич. — Москва : Новое литературное обозрение, 2011. — 400 с.

Автор книги — профессор германо-славянской кафедры Университета Ватерлоо (Канада), президент Канадской Ассоциации Славистов, одна из основательниц (1989 г.) широко развернувшегося в Канаде Фонда помощи белорусским детям, пострадавшим от Чернобыльской катастрофы. Книга о Василе Быкове — ее пятая монография и одновременно первое вышедшее на Западе серьезное исследование творчества всемирно известного белорусского писателя. Написанная на английском языке и рассчитанная на западного читателя, книга получила множество положительных отзывов. Ободренная успехом, автор перевела ее на русский язык, переработала в расчете на читателя, ближе знакомого с творчеством В. Быкова и реалиями его произведений, а также дополнила издание полным текстом обширного интервью, взятого у писателя незадолго до его кончины.


 

Дедков, И. А. Василь Быков : повесть о человеке, который выстоял / И. А. Дедков. — Москва : Советский писатель, 1980. — 287 с.

Характеризуя талант В. Быкова, И. Дедков выделяет как индивидуальное своеобразие его гуманистическую концепцию личности, содержание и сущность героического и трагического, образное единство характеров и обстоятельств. Рассматривая актуальные проблемы современного литературного процесса вообще и "военной прозы" в особенности, критик неоднократно обращается к творчеству В. Богомолова, Г. Бакланова, Ю. Бондарева и других писателей, разрабатывающих тему Великой Отечественной войны.
Эти вопросы решаются конкретно и глубоко на живом материале идейно-нравственных, стилевых исканий писателя, литературно-критических споров и дискуссий вокруг его творчества.


 

Залоска, Ю. Дыялогі з Васілем Быкавым : інтэрв'ю, эсэ / Ю. Залоска. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1995. — 94 с.

У "трох вымярэннях" вядзецца дыялог журналіста Юрася Залоскі з Васілём Быкавым: у форме палітычнага інтэрв'ю, размовы на грамадаянскія тэмы; у форме літаратурнай эсэістыкі, "сумоўя" з мастацкімі творамі пісьменніка; як звычайнае чалавечае сумоўе. Урэшце панядце дыялога набывае ў аўтараў пашыраны сэнс і становіцца той літаратурнай формай, якая спараджае адначасна і шматмернае асэнсаванне мінулага, і эурыстычнае рэфлексаванне над будучыняй.


 

Локун, В. І. Васіль Быкаў у кантэксце сусветнай літаратуры : [манаграфія] / В. І. Локун. — Мінск : Тэхнапрынт, 2005. — 228 с.

У манаграфіі выяўляюцца генетычныя карані прозы В. Быкава. Творчасць беларускага пісьменніка даследуецца ў шырокім еўрапейскім кантэксце, разглядываецца ў параўнанні і супастаўленні з літаратурай "згубленнага пакалення" — Э. Хэмінгуэй, Э. Рэмарк, Р. Олдзінгтон, У. Фолкнер і інш. Разам з гэтым выяўляюцца тыпалагічныя сувязі твораў В. Быкава з экзістэнцыяльнай літаратурай — Ф. Дастаеўскі, А. Камю, Ж.-П. Сатр і інш.
Кніга разлічана на спецыялістаў у навуковай, педагагічнай і культуралагічнай сферы, студэнтаў, настаўнікаў гімназій, ліцэяў, колледжаў.


 

Мельнікаў, А. Васіль Быкаў: доўгая дарога да праўды / Андрэй Мельнікаў. — Мінск : Харвест, 2017. — 64 с. — (100 выдатных дзеячаў беларускай культуры).

Васіль Быкаў (1924—2003) — самы вядомы ў свеце беларускі пісьменнік XX стагоддзя. Франтавік, Герой Сацыялістычнай Працы, адзін з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронта "Адраджэнне". Вядомасць атрымаў дзякуючы сваім ваенным аповесцям. Ключавым у яго творчасці лічыцца панятак праўды.

 

Шагалов, А. А. Василь Быков. Повести о войне / А. А. Шагалов. — Москва : Художественная литература, 1989. — 302 с.

Чем дороги, чем волнуют нас повести В. Быкова? Вот, пожалуй, главный вопрос, лейтмотивом проходящий через всю книгу.
На конкретном материале быковских повестей — от самой первой — "Журавлиный крик" и до повести "В тумане" — автор прослеживает полноту творческого воплощения замыслов писателя в его стремлении к постижению сложных уроков прошедшей войны. Живой, заинтересованный диалог автора с читателем далек от какой бы то ни было категоричности суждений и готовых "истин". Вовлекая читателя в круг различных проблем творчества В. Быкова, критик выделяет самое главное: неповторимую человеческую сущность героев писателя, истоки их нравственной правоты, совестливости, внутренней убежденности, готовности к самопожертвованию...

Артыкулы:

Адамовіч, Г. Васіль Быкаў — вялікае сэрца народа / Галіна Адамовіч // Роднае слова. — 2013. — № 6. — С. 3—5.

Андраюк, С. Біяграфія творцы ў кантэксце часу : [жыццё і творчасць Васіля Быкава] / Серафім Андраюк // Полымя. — 2009. — № 6. — С. 143—153.

Бародзіч, С. Вайсковая кар’ера Васіля Быкава завяршылася на Асіповіччыне / С. Бародзіч // Асіповіцкі край. — 2011. — 5 ліпеня. — С. 3.

Барысевіч, Н. І. Асаблівасці вывучэння творчасці В. Быкава ў школе / Н. І. Барысевіч // Беларуская мова і літаратура. Серыя "У дапамогу педагогу". — 2008. — № 7. — С. 12—13.

Беразоўская, А. А. Асэнсаванне вайны ў публіцыстыцы Васіля Быкава / А. А. Беразоўская // Веснік брэстскага ўніверсітэта. Серыя філалагічныя навукі. — 2008. — № 1. — С. 3—8.

Бугаёў, Д. Вобраз маці і ўвогуле жанчыны ў творах Васіля Быкава / Д. Бугаёў // Роднае слова. — 2006. — № 1. — С. 17—20.

Бугаёў, Д. Праўда пра мужнасць беларусаў – на ўвесь свет : [жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава] / Д. Бугаёў // Семнаццатай вясной : зборнік сучаснай беларускай прозы і крытыкі / [укладальнікі: Л. Алейнік, М. Мінзер ; аўтар уступнага артыкула І. Шаўлякова]. — Мінск, 2010. — C. 7—21.

Бугаёў, Д. Трагічная праўда часу : [аналіз творчасці Васіля Быкава] / Дзмітрый Бугаёў // Спавядальнае слова : літаратурная крытыка, успаміны / Дзмітрый Бугаёў. — Мінск, 2001. — С. 58—107.

Быкаў, В. "Літаратура — гэта вечны звон" : [гутарка з Васілём Быкавым, беларускім пісьменнікам] / В. Быкаў ; запісаў Зіновій Прыгодзіч // Прыгодзіч, З. Постаці : гэткай шукаю цэлы век чэсці... / Зіновій Прыгодзіч. — Мінск, 2016. — С. 104—130 : фота.

Быкаў, В. "Я заўсёды пішу па-беларуску" : гутарка з беларускім пісьменнікам / В. Быкаў ; інтэрв'ю ўзяла Зінаіда Гімпелевіч // Дзеяслоў. — 2013. — № 3. — С. 256—266. — Рэжым доступу: http://dziejaslou.by/№64-2/

Васюк, М. У. Характаралагічныя асаблівасці літаратурных герояў В. Быкава / М. У. Васюк // Студенческая наука – 2006. Региональная научно-практическая конференция студентов вузов Могилевской области / под редакцией И. И. Ситкевич. — Могилев : МГУ им. А. А. Кулешова, 2006. — С. 291—292.

Гілевіч, Н. Быкаўская мудрасць, Быкаўская годнасць / Н. Гілевіч // Дзеяслоў. — 2008. — № 3. — С. 251—253.

Гнилозуб, В. "В Бычках вся деревня ходила с фамилией Быков" : [воспоминания о В. Быкове] / Вера Гнилозуб // Белорусская нива. — 2013. — 28 февраля. — С. 15 ; 1 марта. — С. 15.

Дзеравяга, Т. У. Вывучэнне аповесці В. Быкава "Знак бяды" / Т. У. Дзеравяга // Беларуская мова і літаратура. Серыя "У дапамогу педагогу". — 2008. — № 7. — С. 18—22.

Дубашынскі, Р. Канцэпты прыпавесцей Васіля Быкава / Раман Дубашынскі // Полымя. — 2011. — № 6. — С. 90—99.

Из переписки Игоря Дедкова с Василем Быковым и Алесем Адамовичем // Знамя. — 2006. — № 1. — С. 136—171.

Кабржыцкая, Т. Мой Васіль Быкаў : [пра творчасць пісьменніка] / Таццяна Кабржыцкая // Літаратура і мастацтва. — 2014. — 20 чэрвеня. — С. 6—7. — Рэжым доступу: http://zviazda.by/sites/default/files/24-2014.pdf

Кавальчук, В. М. Хранатопы аповесці "Жураўліны крык" В. Быкава і рамана "А як будзеш каралём, а як катам будзеш" Т. Новака / В. М. Кавальчук // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3. — 2012. — № 2. — С. 55—61.

Кавальчук, В. Экзістэнцыялізм ці рэалізм: аналіз філасофскай праблематыкі першай аповесці Васіля Быкава "Жураўліны крык" / Вольга Кавальчук // Полымя. — 2013. — № 1. — С. 121—129.

Кандратаў, М. Жыццёвы каляндар Васіля Быкава / М. Кандратаў // Маладосць. — 2012. — № 6. — С. 117—119.

Кендыш, Н. А. Падагульняльны ўрок па апавяданні В. Быкава "Незагойная рана" / Н. А. Кендыш // Беларуская мова і літаратура. — 2013. — № 9. — С. 16—19.

Клішэвіч, Н. С. Творчая спадчына В. Быкава як фактар беларускай духоўнай культуры / Н. С. Клішэвіч // Весці БДПУ. Серыя 2. — 2013. — № 2. — С. 104—108.

Лазарчык, Н. В. Лёс і творчасць Васіля Быкава. Аповесць "Сотнікаў" — твор пра веліч чалавечага духу : [план-канспект урока ў ХІ класе] / Н. В. Лазарчык // Беларуская мова і літаратура. — 2013. — № 7. — С. 37—43.

Малько, Г. І. Асаблівасці мастацкага адлюстравання першых этапаў Вялікай Айчыннай вайны ў творах Васіля Быкава / Г. І. Малько // История, философия, политика, право : научные труды преподавателей гуманитарных дисциплин / Могилевский государственный университет продовольствия ; БИП — Институт правоведения ; под общей редакцией В. Д. Выборного, А. А. Скикевича. — Могилев, 2014. — Вып. 6. — С. 101—106.

Мачэль, А. Васіль Быкаў. Звесткі пра жыцце і творчасць / А. Мачэль // Роднае слова. — 2008. — № 6. — С. 39—41.

Мозур, Д. Надзея ў безнадзейнасць, альбо Доугая дарога да дому Васіля Быкава : [жыццё і творчасць пісьменніка] / Д. Мозур // Дзеяслоў. — 2006. — № 2. — С. 303—310.

Моўна-стылёвыя асаблівасці ваеннай прозы В. Быкава / М. В. Абабурка [і інш.] // Мова сучаснай беларускай мастацкай літаратуры : манаграфія / М. В. Абабурка [і інш.] ; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі "Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А.А. Куляшова". — Магілёў, 2005. — С. 181—235.

Пациенко, Г. Уникальность и неповторимость таланта : [к 90-летию со дня рождения Василя Быкова] / Геннадий Пациенко // Белая Вежа. — 2014. — № 4. — С. 27—28.

Пашкевіч, М. Дыялог з Васілём Быкавым / М. Пашкевіч // Дзеяслоў. — 2005. — № 2. — С. 164—175.

Прашковіч, Л. І. Эпісталярый, мемуары Васіля Быкава: філасофія быцця і канцэпцыя творчасці / Л. І. Прашковіч // Па праву вечнасці : беларуская літаратура XIX?XX стагоддзяў у кантэксце часу і прасторы / Л. І. Прашковіч ; [укладанне, рэдагаванне і прадмова : Т. С. Нуждзіна]. — Мінск, 2009. — С. 42—49.

Сазонаў, М. А. Асаблівасці стварэння характараў герояў-антаганістаў у аповесцях Васіля Быкава / М. А. Сазонаў // Весці БДПУ. Серыя 1. — 2012. — № 4. — С. 88—92.

Тарасава, Т. М. Праблема выбару ў творах Васіля Быкава канца ХХ стагоддзя / Т. М. Тарасава // Весці БДПУ. Серыя 1. — 2011. — № 4. — С. 47—50.

Стадольнік, І. "Не пішы, як Быкаў" : [з успамінаў пра пісьменніка] / Іван Стадольнік // Літаратура і мастацтва. — 2013. — 21 чэрвеня. — С. 10.

Сыч, М. Выхаванне праўдай : творчасць Васіля Быкова / Міхась Сыч // Роднае слова. — 1994. — № 6. — С. 3—10.

Территория высокого : [про открытие музея истории белорусской литературы Василя Быкова в Веснянке] // Советская Белоруссия. — 2014. — 14 марта. — С. 10.

Хітрун, А. Быкава трэба чытаць : [гутрка з сынам пісьменніка Васілём Васільевічам] / Алесь Хітрун // Наша слова. — 2013. — 19 чэрвеня. — С. 2—3.

Холодяков, И. В. Повесть Василия Быкова "Дожить до рассвета" / И. В. Холодяков // Литература в школе. — 2014. — № 3. — С. 24—28.

Чарказян, Г. Па праве памяці : [успаміны аўтара пра Васіля Быкава] / Ганад Чарказян // Полымя. — 2014. — № 6. — С. 131—140 : фота. — Рэжым доступу: http://zviazda.by/sites/default/files/pol6_2014.pdf

Чарнякевіч, Ц. Васіль Быкаў. Адзінота і свабода / Ціхан Чарнякевіч // Маладосць. — 2013. — № 6. — С. 122—125.

Черепахов, В. Бойся не врага, а ближнего своего : [про Василя Быкова, писателя] / Василий Черепахов // Літаратура і мастацтва. — 2018. — 22 июня. — С. 2 : фото.

Шапран, С. Васіль Быкаў : гісторыя жыцця ў дакументах, публікаціях, успамінах, лістах / Сяргей Шапран // Полымя. — 2010. — № 5. — С. 156—163.

Шапран, С. Васіль Быкаў: "Я хацеў стаць мастаком" / Сяргей Шапран // Роднае слова. — 2013. — № 6. — С. 80—84.

Ягорава, В. Успомнім Быкава, успомнім яшчэ і яшчэ… / Вольга Ягорава // Голас Радзімы. — 2006. — 13 ліпеня. — С. 14.

Якавенка, Н. Вярнуць сапраўднага Быкава : [пра творчасць пісьменніка] / Наталля Якавенка // Літаратура і мастацтва. — 2014. — 20 чэрвеня. — С. 6—7. — Рэжым доступу: http://zviazda.by/sites/default/files/24-2014.pdf

 

На выставе прадстаўлена літаратура аб жыцці і творчасці В. Быкава
з фондаў УК "Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна".