
Выберите интересующий Вас раздел: |
Літаратура аб А. В. Пысіне
Я гляджу на даўняе курганне,
На траву, на рыжых мурашоў.
Ведайце: калі мяне не стане,
Я ў сваю дывізію пайшоў.
Аляксей Пысін
На выставе прадстаўлены кнігі і пoўнатэкставыя крытычныя матэрыялы аб жыцці і творчасці Аляксея Васільевіча Пысіна
з фондаў УК "Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна".
![]() |
Вянок Аляксею Пысіну / укладальнік Віктар Артем'еў. – Магілёў : Могилевская областная укрупненная типография имени Спиридона Соболя, 2006. – 112 с. |
![]() |
Хоміч, Т. П. Мастацкая канцэпцыя чалавека i свету у лірыцы Аляксея Пысіна: манаграфія / Таццяна Пятроўна Хоміч. – Мінск: Бестпрынт, 2009. – 128 с. |
![]() |
Гарэлік, Л. М. Аляксей Пысін : нарыс жыцця і творчасці / Л. М. Гарэлік. – Мінск : Навука і тэхніка, 1981. – 144 с. |
![]() |
Магілёўшчына : з гісторыі краю і лёсу людзей: А.В. Пысін (1920–1981) : метадычныя парады публічным бібліятэкам вобласці. Выпуск 8 / УК "Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна" ; Аддзел маркетынгу і бібліятэказнаўчай работы ; [складальнік В. М. Батура]. – Магілёў, 2009. – 14 с. |
![]() |
Артем'еў, В. Паэт вузел завязаў : успаміны і роздум пра жыццё і творчасць А. В. Пысіна / Віктар Артем'еў. – Магілёў : Магілёўская абласная ўзбуйненая друкарня імя Спірыдона Собала. – 2008. – 46 с. |
![]() |
Артем'еў, В. Урокі Аляксея Пысіна : гісторыі вершаў, нарысы / Віктар Артем'еў. – Магілёў : [б. в.]. – 46 с. У кнізе змешчаны ўспаміны аўтара аб сяброўстве з таленавітым пісьменнікам Аляксеем Пысіным. Віктар Артем'еў расказвае аб момантах, калі паэт шчыра раскрываў сакрэты свайго майстэрства, часам наглядна дэманстраваў, як нараджаецца новы верш. Гэта былі своеасаблівыя ўрокі паэта, заняткі ў Пысінскім універсітэце. |
![]() |
Бярозкін, Р. Лірыка сейбіта і салдата / Рыгор Бярозкін // Бярозкін, Р. Паэзія – маё жыццё : літаратурна-крытычныя артыкулы / Рыгор Бярозкін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. – С. 178-189. Лірыка сейбіта і салдата Не самы плённы, па-мойму, не самы ўдзячны клопат - абавязкова "вярстаць"" паэта да таго ці іншага пакалення, шукаць i знаходзіць яму трывалае месца ў абойме. Сказана ж, i не без сур'ёзных падстаў: паэт - равеснік yciм пакаленням. I ўсё ж бываюць выпадкі, калі паэта не зразумееш i не ацэніш як след, не высветліўшы яго разнастайныя сувязі з нейкай агульнай чалавечай i творчай супольнасцю. Такім, у прыватнасці, згуртаваным, моцна з'яднаным строем стаяць перад намі вельмі розныя, адзін на аднаго не падобныя паэты - воіны апошняй вайны...
|
![]() |
Лабаноўскі, Л. В. А. В Пысін : паэзія мужнасці і дабрыні / Л. В. Лабаноўскі // Лабаноўскі, Л. В. Землякі : гісторыя Краснапольшчыны ў асобах / Л. В. Лабаноўскі. – Мазыр : ТАА ВД "Белы вецер", 2004. – С. 228-232. А.В Пысін: паэзія мужнасці і дабрыні Аляксей Васільевіч Пысін родам з Краснапольшчыны. Нарадзіўся 22 сакавіка 1920г. У вёсцы Высокі Борак у сялянскай сям’і. У 1938г. паступіў у Камуністычны інстытут журналістыкі імя С.М. Кірава ў Мінску. З другога курса быў накіраваны на працу ў рэдакцыю бельскай раённай газеты на Беласточчыну. У 1941-1945гг. – у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у баях на Заходнім, Калінінскім, Ленінградскім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскіх франтах. Быў двойчы паранены. З 1946г. працаваў у раённым друку, у абласной газеце "Магілёўская праўда"...
|
![]() |
Бечык, В. Правам салдата і сейбіта / Варлен Бечык // Бечык, В. Свет жывы і блізкі : літаратурно-крытычныя артыкулы / Варлен Бечык. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1974. – С. 73-81. Правам салдата і сейбіта Самае важнае і самае галоўнае, што можна сказаць пра лірычнага героя Аляксея Пысіна: ён – барацьбіт за жыццё, прыгожае ў сваім маральных асновах, адухаўленае чыстымі помысламі і высокімі імкненнямі, - за жыццё, вартае тых ідэалаў, у імя якіх ля Дняпра і Віслы, каля вялікіх гарадоў і "сотняў палявых баркоў", змагаліся і гінулі салдаты Вялікай Айчыннай.
|
![]() |
Хоміч, П.Т. Дыялектыка дабра і зла ў мастацкай канцэпцыі А. Пысіна / П.Т. Хоміч // Весці БДПУ . Серыя 1. Педагогіка. Псіхалогія. Філасофія. – 2008. - № 4. - С. 89–93. Дыялектыка дабра і зла ў мастацкай канцэпцыі А. Пысіна Паэтычная канцэпцыя чалавека і свету Аляксея Пысіна ўключае ў сябе самыя розныя аспекты быцця лірычнага героя i разам з тым раскрывае сацыяльную, духоўную, маральна-этычную сутнасць беларуса на значным (у кантэксце літаратурна-грамадскага працэсу) прасторава-часавым адрэзку – 60-70-я гады XX стагоддзя. Вынікам творчай дзейнасці паэта стала не толькі ўзноўленая ім панарама жыцця, але яшчэ i цэласная сістэма поглядаў на чалавека, яго месца ў свеце i сусвеце, асэнсаванне шляхоў рэпрэзентацыі сучаснікам духоўна-маральных каштоўнасных ідэалаў i жыццёвых арыенціраў, выпрацаваных продкамі...
|
![]() |
Гарадніцкі, Я. Ваенны досвед Аляксея Пысіна / Яўген Гарадніцкі // Лім. - 2009. - 18 верас. - С. 13 . Ваенны досвед Аляксея Пысіна Беларуская ваенная проза ў другой палове мінулага стагоддзя стала прыкметнай з’явай у сусветнай літаратуры. Яна змагла сказаць усяму свету на мове мастацкіх вобразаў пра беларусаў як жыццётрывалую нацыю, якая прайшла праз катаклізмы эпохі, захаваўшы свой духоўны, гуманістычны патэнцыял. Што такое ўвогуле чалавек, якімі ён валодае магчымасцямі ў супрацьстаянні глабальным пагрозам жыццю на зямлі – такія філасофскія і маральныя пытанні задавала беларуская проза, звяртаючыся да асэнсавання нядаўняга гістарычнага вопыту...
|