Біяграфiя
Літаратурная спадчынаЛітаратурна-крытычныя і метадычныя матэрыялы
Галерэя
ВИРТУАЛЬНЫЕ ВЫСТАВКИ - ПЕРСОНАЛЬНЫЕ
Літаратурная спадчына І.П. Мележа
Кнігі на беларускай мове:
Мележ, І. П. Збор твораў : у 10 т. / І. П. Мележ ; рэдакцыйная калегія: А. М. Адамовіч [і інш]. — Мiнск : Мастацкая літаратура, 1979—1985.
Літаратурная спадчына лаўрэата Ленінскай прэміі, народнага пісьменніка Беларусі Івана Паўлавіча Мележа (1921–1976) стала нашым нацыянальным гонарам. Гэты дзесяцітомны Збор яго твораў уключае ў сябе ўсё лепшае, што створана пісьменнікам.
Мележ, І. Збор твораў : у 6 т. / Іван Мележ. — Мінск : Беларусь, 1969—1971.
Іван Мележ атрымаў шырокую вядомасць як адзін з самых выдатных пісьменнікаў, тонкі знаўца чалавечай душы, мастак-аналітык пераважна эпічнага складу, у творах якога жыве, пераліваецца ўсімі фарбамі народнага беларускага нацыянальнага жыцця на дзіва самабытны, непаўторны свет з багатай агульначалавечай непаўторнасцю. Звыш трыццаці гадоў працаваў Іван Мележ у літаратуры. Творчую спадчыну пісьменніка складаюць навелы, апавяданні, крытычныя артыкулы, дзённікі, п'есы, раманы. Вяршыняй яго творчасці з'яўляецца "Палеская хроніка", якая была і застаецца адным з вызначальных твораў беларускай літаратуры.
Мележ, І. П. Выбраныя творы / І. П. Мележ ; [укладанне, прадмова і каментары С. Андраюка]. — Мінск : Беллітфонд, 2001. — 571 с., [4] л. iл. — (Беларускі кнігазбор).
У аднатомнік народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа ўключаны выдатнейшы раман "Людзі на балоце", першы з цыклу "Палеская хроніка", лепшыя апавяданні, старонкі з "Дзённіка" і з "Запісных кніжак", а таксама шэраг літаратурна-публіцыстычных артыкулаў і лістоў, у якіх найбольш дакладна выяўлена эстэтычная пазіцыя пісьменніка.
Мележ, І. П. Белыя вішні і яблыні : апавяданні і аповесці / І. П. Мележ. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. — 479 с., [1] л. партр. — (Бібліятэка беларускай прозы).
У кнігу "Белыя вішні і яблыні" ўвайшлі апавяданні і аповесці пісьменніка, напісаныя за многія гады творчай дзейнасці. Тут і творы пра вайну — "Ноччу", "У завіруху", "Такі кароткі водпуск", і творы аб пасляваенным жыцці народа — "Гарачы жнівень", "Дом пад сонцам", "Блізкае і няблізкае". Асобнае месца займае дакументальная аповесць пра двойчы Героя Савецкага Саюза С. Ф. Шутава "Дарогі на Ўсход і на Захад". Упершыню ў кнізе друкуюцца лірычна-філасофскія эцюды — "Трэба глядзець на сосны", "Хочацца падужацца", "Белыя вішні і яблыні".
Мележ, І. Блізкае і далёкае : апавяданні / Іван Мележ. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1954. — 214 с.
Кніга класіка беларускай літаратуры Івана Паўлавіча Мележа складаецца з апавяданняў і аповесцяў розных гадоў.
Мележ, І. Гарачы жнівень : апавяданні / Іван Мележ. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1948. — 104 с.
Одна з першых надрукаванных кніг Івана Мележа уключае наступныя апавяданні: "Гарачы жнівень", "Перад навальніцай", "У адной сям'і", "Павел прыехаў", "Незнаёмы бацька", "Таварышы".
"Гapaчы жнiвeнь" – пepшaя cпpoбa Мeлeжa пaкaзaць звычaйнae пpaцoўнae жыццё ў мipны чac. Мнoгiя aпaвядaннi ca збopнiкa 1948 г. вяpтaюць нac y дзяцiнcтвa aўтapa, cяpoд лeпшыx з ix мoжнa нaзвaць "Пepaд нaвaльнiцaй" (1947) i "Пaвeл пpыexaў" (1947).
Мележ, І. П. Жыццёвыя клопаты : артыкулы, эсэ, інтэрв'ю / І. П. Мележ. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1975. — 591 с.
У гэтай кнізе надрукаваны розныя творы па зместу, па жанравых асаблівасцях, па памеру. Разнастайныя і пытанні, якія ўздымае аўтар у кнізе.
Сабраныя разам творы па сутнасці становяцца своеасаблівым дзённікам і пэўным чынам справаздачай пісьменніка перад чытачом.
Творы падаюцца ў храналагічным парадку. Такім чынам, лепш захаваецца непасрэднасць жывога жыцця.
Першы з твораў, якія ўвайшлі ў кнігу, быў напісаны ў 1947 годзе, апошні — у 1973-м.
Мележ, І. П. Завеі, снежань : трэцці раман з цыкла "Палескай хронікі" / Іван Паўлавіч Мележ. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. — 262 с. — (Бібліятэка школьніка).
Многія пісьменнікі і даследчыкі не раз падкрэслівалі значнасць, непаўторнасць і самабытнасць кожнага з раманаў "Палескай хронікі". Некаторыя з іх звярталі ўвагу на моўнае багацце твораў І. Мележа. Так, В. Вітка адзначыў багатую, жывую мову твора, падкрэсліўшы, што ў ёй няма фальшу, яна гучыць натуральна, свежа, па-народнаму ярка, а Т. Хадкевіч назваў мову твораў надзвычай сакавітай, жывой, каларытнай.
У апошнім з "Палескай хронікі" рамане "Завеі, снежань", хоць дзеянне адбываецца на Палессі, у цэнтры твора людзі гарадскія, камуністы, адданыя партыі, як Башлыкоў. Вакол іх разгортваюцца падзеі, паказваецца іх унутраны склад.
Мележ, І. П. Людзі на балоце : першы раман з цыкла "Палескай хронікі" / Іван Паўлавіч Мележ. — Мiнск : Мастацкая літаратура, 2008. — (Бібліятэка школьніка).
У творы распавядаецца аб усталяванні савецкай улады ў звычайнай беларускай вёсцы Курані, пра жыхароў глухой вёсачкі, якая адрэзаная ад астатняга свету непраходнымі палескімі балотамі. Аўтар амаль з этнаграфічнай дакладнасцю апісаў жыццё і побыт беларускага насельніцтва, традыцыі, паданні, святы, скокі з песнямі і многае іншае.
Мележ, І. П. Мінскі напрамак : раман у 2 т. / Іван Мележ. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1974.
"Хмары на світанні" — першая кніга рамана "Мінскі напрамак" лаўрэата Ленінскай прэміі, народнага пісьменніка Беларусі I. Мележа. Аўтар, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, выкарыстаўшы асабістыя ўспаміны і ўспаміны многіх удзельнікаў баёў, вывучыўшы гістарычныя матэрыялы, з вялікім майстэрствам і глыбінёю расказвае аб падзеях 1944 года, якія папярэднічалі вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
"Мінск за небакраем" і "Будучыня з намі" — другая і трэцяя кнігі рамана "Мінскі напрамак". Падзеі, апісаныя ў гэтых кнігах, ахопліваюць час, калі воіны Савецкай Арміі і беларускія партызаны, праяўляючы незвычайны масавы гераізм, мужнасць, разграмілі летам 1944 года нямецка-фашысцкія войскі і канчаткова вызвалілі родную Беларусь.
Мележ, І. Пакуль вы маладыя : п'еса ў 3 дзеях, 6 карцінах / Іван Мележ. — Мінск : Беларусь, 1958. — 74 с.
"Пaкyль вы мaлaдыя" (1955), пepшaя пoўнaмeтpaжная п'ecа аўтара, yздымaе цэлы шэpaг мapaльныx i этычныx пpaблeм, штo пaўcтaлi ў пepшыя днi cyмecнaй paбoты пepaд мaлaдымi iнжынepaмi, якiя дacюль вyчылicя paзaм. Мы бaчым, як яны aбipaюць poзныя шляxi ў жыццi, пpытым штo caм пicьмeннiк яўнa зaдae п'ece пaвyчaльны, мapaлiзaтapcкi тoн.
Мележ, І. П. Подых навальніцы : другі раман з цыкла "Палескай хронікі" / Іван Паўлавіч Мележ. — Мiнск : Мастацкая літаратура, 2008. — (Бібліятэка школьніка).
Чытач знаёміцца з другой часткай "Палескай хронікі" Івана Мележа, дзе сустрэнецца са знаёмымі героямі — Васілём Дзятлам, Ганнай Чарнушкай, Халімонам і Яўхімам Глушакамі, "бальшавіком з чалавечым тварам" Апейкам. З'яўляюцца і новыя — зацяты калектывізатар Башлыкоў, паэт Алесь Маёвы. Пісьменнік працягвае разгортваць апавядальную плынь, якую можна назваць сагай пра Палессе і параўнаць з творамі Галсуорсі, Фолкнера, Гарсія Маркеса, якія ад рэгіянальнага ішлі да ўніверсальнага. Цэнтрам створанага Мележам свету па-ранейшаму застаюцца Курані, дзе хаты стаялі на востраве, дзе кахаліся Васіль і Ганна. І...працягваюць кахаць, нягледзячы ні на што — ні на Глушакоў, ні на вясковую мараль, ні на калектывізацыю. Але не пакідае Васіля мара пра зямлю запаветную, тую, што каля цагельні...
Мележ, І. У гарах дажджы : апавяданні / Іван Мележ. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1957. — 222 с.
У зборнік увайшлі апавяданні і аповесці Івана Мележа 1950-х гадоў. Першае з іх, што дало назву зборніку, напісана на матэрыяле даваеннай службы аўтара ў войску.
Мележ, І. У завіруху : апавяданні / Іван Мележ. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1946. — 63 с.
Збopнiк уключае наступныя апавяданні: "Васіль Дзянісавіч", "Сустрэча", "Канец размовы", "Праз год", "У завіруху", "Пабыўка сержанта".
Адным з нaйлeпшыx твopaў пepшaгa пpaзaiчнaгa збopнiкa Івана Мeлeжa былo aпaвядaннe "У зaвipyxy", якoe дaлa нaзвy ўcёй кнiзe. Зacнaвaнae нa ўлacным дocвeдзe aўтapa, янo aпicвae жyдacнae пaдapoжжa мaлaдoгa caлдaтa Зacмyжцa, якi aтpымaў зaдaннe ў лютyю зaвipyxy дacтaвiць пaкeт aд гaлoўнaкaмaндyючaгa кaмaндзipy кaвaлepыйcкaй бpыгaды. Апaвядaннe ў яpкix фapбax мaлюe бoль i знямoжaннe, якiя caлдaт пepaмaгae тoлькi тaмy, штo ўcвeдaмляe вaжнacць зaдaння. Чытaчy пepaдaeццa пaчyццё бязмeжнaй cтoмлeнacць i cлaбacць гepoя, aлe як тoлькi ён тpoxi ўзнaўляe cвae ciлы, тo aтpымлiвae iншae зaдaннe, штo пaдaeццa пpocтa нeвыкaнaльным, i caлдaт cпpaбye ўxiлiццa, aднaк чaлaвeк, якi пaвiнeн icцi зaмecт ягo, зaбiты. Зacтyпiўшы нa мecцa зaбiтaгa, Зacмyжэц aдчyвae нeвядoмae дacюль пaчyццё caлiдapнacцi i выпpaўляeццa нa cвaё нoвae зaдaннe: "Бoльш Зacмyжэц нe aзipaўcя. Упepaдзe знoў ляжaлa дaлёкaя цяжкaя дapoгa. Нe змaўкaючы, гyлa зaвipyxa".
Мележ, І. Хто прыйшоў уночы : п'еса ў адной дзеі / Іван Мележ. — Мінск : Беларусь, 1966. — 26 с. — (У рэпертуар мастацкай самадзейнасці).
Аднаактовая п'еса "Хто прыйшоў уночы" аднаўляе адзін з эпізодаў Вялікай Айчыннай вайны на Беларусі. Гераічная барацьба народа з нямецка-фашысцкімі акупантамі, са здраднікамі-паліцаямі, розум, вынаходніцтвы, ваенныя хітрыкі партызан — вось што з'явілася зместам п'есы.
Мележ, І. Што ён за чалавек : апавяданні, аповесці, нарысы / Іван Мележ. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1961. — 477 с.
У зборнік выбраных твораў "Што ён за чалавек" увайшоў шэpaг кapoткix aпaвядaнняў, aпoвecцяў i нарысаў. Творы зборніка носяць aдбiтaк cтaлiнcкaгa пepыядy.
Кнігі на рускай і замежнай мовах:
Мележ, И. П. Первая книга : дневники, тетради, из записных книжек / И. П. Мележ. — Мінск : Юнацтва, 1984. — 272 с.
В этой книге, по свидетельству самого автора, "нет ничего выдуманного": ее составили дневники и записные книжки 1941 и 1942 гг., писавшиеся Иваном Мележем — тогда двадцатилетним лейтенантом — непосредственно на фронте и в госпиталях.
Melesh, I. Menschen im Sumpf : roman / Iwan Melesh ; ubersetzt H. Bereska. — Berlin : Verlag Volk und Welt, 1974. — 518 s.
[Роман И. Мележа "Люди на болоте" на немецком языке].
Аўдыякнігі:
Мележ, І. Людзі на балоце [Гуказапіс] : аўдыякніга / Іван Мележ ; чытае А. Каляда. — Мінск : БелТонМедыа, [2013]. — 1 гукавы дыск (18 гадзін 14 хвілін).
"Людзі на балоце" — раман беларускага пісьменніка Івана Мележа з цыкла "Палеская хроніка", надрукаваны ў 1962 годзе. Твор апавядае пра ўсталяванне Савецкіх улад у палескай вёсцы Курані.
Мележ пачаў яго як лірычны твор і называў "лірычным раманам". Лёс і драма жыцця і кахання Васіля Дзятла і Ганны індывідуальныя, глыбока народныя; і астатнія вобразы паказаны ва ўсёй іх складанасці, глыбіні і непаўторнасці, яны сцвярджаюць чалавечнасць у чалавеку. Ён ўваходзіць у залаты фонд шэдэўраў усясветнай прозы ХХ стагоддзя. Гэта нацыянальны эпас, у якім увабраныя найлепшыя рысы беларускага раману.
Мележ, І. Подых навальніцы [Гуказапіс] : аўдыякніга / Іван Мележ ; чытае А. Каляда. — Мінск : БелТонМедыа, [2013]. — 2 гукавых дыска (26 гадзін 50 хвілін).
"Подых навальніцы" — другі раман цыклу "З палескай хронікі" Івана Мележа — працягвае тэму сацыяльных пераўтварэнняў беларускай вёскі 20-х гадоў ХХ ст. Драматычныя калізіі жыцця герояў рамана разгортваюцца на фоне драмы народнай. Першыя дзве часткі "Палескай хронікі" — раманы "Людзі на балоце" і "Подых навальніцы" — былі ўганараваны вышэйшай літаратурнай узнагародай — Ленінскай прэміяй. Яны прынеслі Івану Мележу шырокае прызнанне ў нашай краіне і за мяжой. "Як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. I як праўдзіва i адчувальна...", — пісаў Ян Скрыган.
На выставе прадстаўлены выданні І.П. Мележа
з фонда УК "Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна".