Караткевіч, Ул. Збор твораў. У 25 т. Т. 1 : Паэзія, 1950—1960 / Уладзімір Караткевіч ; укладанне, прадмова, падрыхтоўка тэкстаў і каментар Анатоля Вераб’я ; рэдактура тома Вячаслаў Рагойша. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. — 533 с. Уладзімір Караткевіч (1930—1984) — адна з самых яркіх постацей беларускай літаратуры ХХ ст. Ён плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык і кінасцэнарыст. |
Уладзімір Караткевіч. Збор твораў : У 8 т. Т. 8, Кн. 1 : П'есы, нарыс / Уладзімір Караткевіч. — Мінск. : Мастацкая літаратура, 1990. — 591 с. : [4] л. іл. У восьмы том увайшлі п'есы, якія былі пастаўлены тэатрамі рэспублікі і прыцягнулі ўвагі шырокага кола гледачоў – "Кастусь Каліноўскі", "Званы Віцебска" і інш. нарыс "Зямля пад белымі крыламі", у якім вядзецца гаворка пра прыроду Беларусі, пра яе фаўну і флору, фальклор і этнаграфію. |
Караткевіч, Ул. Выбраныя творы / Уладзімір Караткевіч ; [прадмова, каментар А. Вераб'я]. — Мінск : Беларускі кнігазбор, 2005. — 672 с. [8] с. : іл. — (Беларускі кнігазбор). Аднатомнік класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча (1930—1984) склалі паэтычныя творы, апавяданнні, аповесці, нарысы, эсэ і лісты да вядомых пісьменнікаў, сяброў. |
Караткевіч, Ул. Аповесці. Вершы : [для дзяцей сярэдняга школьнага узросту] / Уладзімір Караткевіч ; [мастак П. М. Драчоў]. — Мінск : Мінская фабрыка каляровага друку, 2000. — 368 с. Аповесці Уладзіміра Караткевіча — гэта старонкі гісторыі беларускага народа, старонкі дзеянняў нашых продкаў, іх веры ў святую свабоду. |
Караткевіч, Ул. Быў. Ёсць. Буду : кніга паэзіі / Уладзімір Караткевіч ; [прадмова Р. Барадуліна]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1997. — 157 с. : [8] л. іл. Гэта кніга паэзіі Уладзіміра Караткевіча (1930—1984), якую ён сам падрыхтаваў да друку. Аўтар пабачыць яе не змог, але ўдзячны чытач зноў сустрэнецца з выдатным майстрам, адным з самых дасведчаных пісьменнікаў нашага часу, таленавітым Паэтам. |
Караткевіч, У. С. Вока тайфуна : апавяданні і аповесці / Уладзімір Караткевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1974. — 352 с. Кнігу пісьменніка складаюць апавяданні: "Вока тайфуна", "Былі ў мяне мядзведзі", "Краіна Цыганія", "Калядная рапсодыя"; аповесці: "Лісце каштанаў", "Дзікае паляванне караля Стаха". |
Караткевіч, Ул. Дзікае паляванне караля Стаха : аповесці, апавяданні / Уладзімір Караткевіч : [для старэйшага школьнага ўзросту]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1995. — 511 с. : іл. — (З вякоў мінулых). У кнігу выдатнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча (1930—1984) увайшлі яго гістарычныя аповесці і апавяданні.
|
Караткевіч, Ул. Дзікае паляванне караля Стаха : аповесць / Уладзімір Караткевіч : [мастак М. С. Басалыга]. — Мінск : Беларусь, 2008. — 143 с. : іл. У гісторыка-дэтэктыўнай аповесці расказваецца аб трагедыі, якая разыгралася ў адным з глухіх куткоў старой Беларусі, аб загаварах цемрашалаў, прагных да золата і ўлады, аб смелых людзях, якія сталі на іх шляху, аб вераломстве і высакароднасці, аб страшным лёсе асуджанага на гібель высакароднага роду Яноўскіх. Роду, які быў выратаваны, дзякуючы гонару, мужнасці і каханню. |
Караткевіч У. 3 вякоў мінулых : апавяданні, аповесці : [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту] / Уладзімір Караткевіч : [мастак А. Александровіч]. — Мінск : Народная асвета, 1990. — 432 с. : іл., [1] л. партр. — (Школьная бібліятэка). У кнігу ўвайшлі вострасюжэтныя творы на гістарычную тэму, якія расказваюць пра жыццё нашых продкаў, іх высакароднасць і душэўную прыгажосць, мужнасць у барацьбе супраць прыгнятальнікаў. |
Караткевіч, Ул. Зямля пад белымі крыламі : нарыс / Уладзімір Караткевіч ; [мастак П. М. Драчова]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1977. — 176 с. : іл. Гэта кніга пра Беларусь — своеасаблівае эсэ-даследаванне. Размова ў ёй ідзе пра прыроду рэспублікі, фаўну і флору, фальклор і этнаграфію, пра сівую мінуўшчыну і сённяшні дзень. Гэта кніга пра любоў да Айчыны.
|
Караткевіч, Ул. С. Кацёл з каменьчыкамі : казкі : [для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту] / Уладзімір Караткевіч. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — 56 с. : іл. — (Кніжная паліца школьніка). У кнігу ўвашлі рамантычныя, фантастычныя і лірычныя казкі Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча, якія рэкамендаваны для пазашкольнага чытання па беларускай літаратуры вучням 5-га класа. |
Караткевіч, Ул. Ладдзя Роспачы : аповесці / Уладзімір Караткевіч ; [мастак А. Кашкурэвіч]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. — 367 с. Кнігу класіка нашай літаратуры Уладзіміра Караткевіча склалі папулярныя аповесці "Дзікае паляванне караля Стаха", "Сівая легенда" і "Ладдзя Роспачы", якія з цікавасцю і захапленнем чытае не адно пакаленне чытачоў. У творах пісьменнік імкнецца выявіць повязь паміж мінулым і сучасным, сцвярджае думку аб непераможнасці і ўсемагутнасці дабраты і чалавечнасці. |
Караткевіч, У. С. Лебядзіны скіт : казкі / Уладзімір Караткевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. — 110 c. : іл. Непаўторная мова, дасканалы стыль, а таксама любоў і прага да жыцця, што нясуць з сабою героі казак Уладзіміра Караткевіча, — усё гэта з першых радкоў захапляе і малых, і дарослых. |
Караткевіч, Ул. Матчына душа : вершы / Уладзімір Караткевіч. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1958. — 68 с. "Матчына душа" – першы зборнік паэзіі Уладзіміра Караткевіча, які больш вядомы як празаік, аўтар гістарычных раманаў, апавяданняў, аповесцей і п’ес. Зборнік выйшаў праз год пасля прыняцця Уладзіміра Караткевіча ў Саюз Беларускіх пісьменнікаў (тады Саюз пісьменнікаў БССР). Як паэт Уладзімір Караткевіч дэбютаваў у часопісе “Полымя” ў 1955 годзе. У зборнік увайшлі раннія вершы аўтара, як гумарыстычнага, так і сацыяльна-грамадзянскага характару. Дасціпныя, з далікатным гумарам і падмечанымі тонкасцямі настрояў душы вершы паказваюць уражлівасць Караткевіча як паэта, яго адухаўлёнасць і неабыякавасць да ўсяго, што акружае.
|
Караткевіч, Ул. Мая Іліяда : вершы / Уладзімір Караткевіч. — Мінск : Беларусь, 1969. — 191 с. З глыбокім пранікненнем ва ўнутраны свет свайго лірычнага героя піша паэт пра беларускі край, пра любоў да ўсяго прыгожага і светлага на зямлі. |
||
Караткевіч, Ул. На Беларусі Бог жыве / Уладзімір Караткевіч ; [укладанне В. Шніпа]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. — 254 с. — (Беларуская паэзія XX стагоддзя). У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа Уладзіміра Караткевіча (1930–1984) увайшлі паэтычныя творы, якія даўно сталі класікай беларускай літаратуры. Яны вызначаюцца рамантычнай узнёсласцю і грамадзянскай страснасцю, нечаканай вобразнасцю і глыбінёй зместу. |
Караткевіч, Ул. Нельга забыць : раман / Уладзімір Караткевіч . — Мінск : Мастацкая літаратура, 1982. — 335 с. : іл. Раман прысвечаны жыццю творчай інтэлігенцыі. Аўтар падае сучасныя падзеі на гістарычным фоне. Праўнук беларуса Усяслава Грышкевіча, удзельніка паўстання 1863 года, сустрэў Ірыну Гораву, праўнучку рускага афіцэра Юрыя Горава, і пакахаў яе. |
Караткевіч, У. С. Сівая легенда; Ладдзя роспачы; Цыганскі кароль : [аповесці] / Уладзімір Караткевіч. — Минск : Попурри, 2016. — 256 с. — (Мая беларуская кніга). У кнігу класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча (1930—1984) увайшлі творы ("Сівая легенда", "Ладдзя Роспачы", "Цыганскі кароль"), у якіх аллюстроўваецца дух мінулых стагоддзяў і асэнсоўваецца лёс Айчыны. |
Караткевіч, Ул. Старыя беларускія хронікі / Уладзімір Караткевіч ; [прадмова А. Мальдзіс]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1988. — 303 с. — (Беларуская паэзія XX стагоддзя). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Уладзімір Караткевіч (1930—1984) выступаў у прозе, паэзіі, драматургіі, публіцыстыцы і крытыцы. У зборнік драматургічных твораў пісьменніка ўвайшлі п'есы, якія былі пастаўлены тэатрамі рэспублікі і прыцягнулі ўвагу шырокага гледача: "Кастусь Каліноўскі", "Званы Віцебска", "Калыска чатырох чараўніц", а таксама новая п'еса — "Маці ўрагану" і першая яго п'еса "Млын на Сініх Вірах". |
Караткевіч, У. С. У снягах драмае вясна : аповесць / Уладзімір Караткевіч ; [пасляслоўе А. І. Мальдзіса ; мастак В. І. Валынец]. — Мінск : Юнацтва, 1989. — 172 с. Гэта адзін з ранніх празаічных твораў вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. |
Караткевіч, Ул. Хрыстос прызямліўся ў Гародні : (Евангелле ад Іуды) : раман / Уладзімір Караткевіч : [для старэйшага школьнага ўзросту]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. — 589 с. — (Бібліятэка школьніка). Гэта твор пра сярэдневякоўе, пра тыя змрочныя часы, калі наш народ знаходзіўся пад прыгнётам царквы і феадалаў. |
Караткевіч, Ул. Чазенія : апавяданні і аповесць : [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту] / Уладзімір Караткевіч ; прадмова Дз. Бугаёва. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. — 398 с. — (Бібліятэка школьніка). У кнігу ўвайшлі аповесць "Чазенія", а таксама навэла "Кніганошы" і апавяданні "Барвяны шчыт", "Паром на бурнай рацэ", "Сіняя-сіняя..." ды іншыя творы, прасякнутыя любоўю да прыроды і гісторыі роднай Беларусі, у якіх апяваецца хараство і духоўная прыгажосць чалавека. |
Аўдыякнігі
Караткевіч, Ул. Быў. Ёсць. Буду [Гуказапіс] : аўдыякніга / чытае Андрэй Каляда. — Электронныя гукавыя даныя. — Мінск : БелТонМедыя, 2008. — 1 гукавы дыск (4 гадз. 25 хв.). — Загаловак з тытульнага экрана. — Дыск змешчаны ў кантэйнер 14,5х12,5х1 см. Зборнік вершаў "Быў. Ёсць. Буду." – апошняя, развітальная кніга Уладзіміра Караткевіча. Кніга–споведзь, кніга-прызнанне ў любові да роднага краю, кніга–запавет веры ў надзеі, дадзеныя нам. У аўдыякнігу ўвайшлі таксама выбраныя вершы Уладзіміра Караткевіча разных гадоў. |
||
Караткевіч, Ул. Каласы пад сярпом тваім [Гуказапіс] : аўдыякніга / Уладзімір Караткевіч ; чытае Андрэй Каляда. — Электронныя гукавыя даныя. — Мінск : Вышэйшая школа, 2014. — гукавы дыск (21 гадз. 31 хв.). — Загаловак з тытульнага экрана. — Дыск змешчаны ў кантэйнер 19х13,5х1 см. — (Славутыя пісьменнікі зямлі беларускай). |
||
Караткевіч, Ул. Каласы пад сярпом тваім [Гуказапіс] : аўдыякніга / Уладзімір Караткевіч ; чытае Андрэй Каляда. — Электронныя гукавыя даныя. — Мінск : БелТонМедыя, 2009. — 2 гукавых дыска (39 гадз . 55 хв.). — Загаловак з тытульнага экрана. — Дыск змешчаны ў кантэйнер 14,5х12,5х1 см. Найвядомы, бадай, твор класіка беларускай літаратуры, дзякуючы якому да Беларусі прыйшлі і працягваюць прыходзіць пакаленні беларусаў. |
Караткевіч, Ул. Ладдзя Роспачы ды іншыя аповесці [Гуказапіс] : аўдыякніга / Уладзімір Караткевіч ; чытае Андрэй Каляда. — Мінск : БелТонМедыя, 2012. — 1 звукавы дыск (16 гадз. 42 хв.). На дыску змешчаныя чатыры аповесці класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча — "Ладдзя Роспачы", "Цыганскі кароль", "Сівая легенда" і "Чазенія", якія начытаў майстар маўлення і выкладчык сцэнічнай мовы прафесар Андрэй Каляда. |
||
Караткевіч, Ул. Чорны замак Альшанскі [Гуказапіс] : аўдыякніга / Уладзімір Караткевіч ; чытае Андрэй Каляда. — Электронныя гукавыя даныя. — Мінск : БелТонМедыя, 2011. — гукавы дыск (21 гадз. 36 хв.). — Загаловак з тытульнага экрана. — Дыск змешчаны ў кантэйнер 14,5х12,5х1 см. У гістарычным рамане-дэтэктыве "Чорны замак Альшанскі" Уладзімір Караткевіч уваскрашае падзеі, якія адбываюцца ў далёкім мінулым. Падзеі, што гістарычна і сюжэтна знітаваны з сучаснасцю. |
||
Караткевіч, Ул. Чорны замак Альшанскі [Гуказапіс] : аўдыякніга / Уладзімір Караткевіч ; чытае Андрэй Каляда. — Электронныя гукавыя даныя. — Мінск : Вышэйшая школа, 2014. — гукавы дыск (21 гадз. 31 хв.). — Загаловак з тытульнага экрана. — Дыск змешчаны ў кантэйнер 19х13,5х1 см. — (Славутыя пісьменнікі зямлі беларускай). |
||
Стары Ольса. Ладдзя Роспачы [Гуказапіс] : аўдыяаповесць паводле Уладзіміра Караткевіча ; чытае В. Шаўцоў. — Электронныя гукавыя даныя. — Мінск : Бацькаўшчына, 2008. — 1 гукавы дыск (1 гадз. 36 хв.). — Загаловак з тытульнага экрана. — Дыск змешчаны ў кантэйнер 14,5х12,5х1 см.
|
Творы Уладзіміра Караткевіча на рускай і замежных мовах
Короткевич, В. С. Дикая охота короля Стаха : повесть / В. С. Короткевич ; перевод с белорусского В. Щедрина. — Москва : Детская литература, 1990. — 207 с. : ил. — (Библиотечная серия). Историческая повесть белорусского писателя Владимира Короткевича написана по всем правилам приключенческого жанра. |
Короткевич, В. С. Христос приземлился в Городне : (Евангелие от Иуды) : роман / Владимир Короткевич ; перевод с белорусского и комментарии Петра Жолнеровича. — Минск : Мастацкая літаратура, 2011. — 544 с. — (Свет минувшего. Классика). Историко-психологический роман повествует о появлении в ХVІ в. человека, волею обстоятельств вынужденного согласиться на роль Иисуса Христа и впоследствии ставшего настоящим защитником обиженных и оскорбленных в средневековой Беларуси. Книга "Христос приземлился в Городне" – первая в ряду запланированных к изданию прозаических произведений выдающегося классика беларусской литературы в переводе на русский язык. |
|||
|
|||
Uladzimir Karatkewich Land unter weissen flugeln : essai / Uladzimir Karatkewich ; [von Pjotr Dratschou]. — Міnsk : Verlag junaztwa, 1983. — 184 с. : іл. |
|||
Uladzimir Karatkevich King stakn’s wild hunt : a story / Uladzimir Karatkevich. — Міnsk : Yunatstva publihers, 1989. — 271 с. A mysterious country in the geographical centre of Europe, the one that author Uladzimir Karatkevich romantically placed ‘under the white wings’, Belarus today is still hidden from a larger public view. Glagoslav Publications is to present to the English speaking reader a gothic novel that will tell the story of this land as once seen by its most acclaimed writer and historian. |
|||
Uladzimir Karatkevich The land beneath white wings : a story / Uladzimir Karatkevich. — Міnsk : Yunatstva publihers, 1983. — 184 с. |
|||
|
На выставе прадстаўлены выданні з фондаў УК "Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна".
Наверх