О картине О художнике Материалы Галерея

Міхаіл Пятровіч Станюта
(01.10.1881 – 02.01.1974)

"Маляваннем захапіўся яшчэ ў дзяцінстве. Маляваў "як мог" і "што мог". Перамалёўваў ілюстрацыі з кніжак, спрабаваў рабіць накіды з натуры – алоўкам або пяром. Акварэльныя фарбы купіў ужо, калі стаў на "самастойны" жыццёвы шлях"
Міхаіл Пятровіч Станюта

Станюта Міхаіл Пятровіч – беларускі жывапісец, педагог. Нарадзіўся 1 кастрычніка 1881 г. у

г. Ігумене Мінскай губерні Расійскай імперыі (зараз – г. Чэрвень, Мінская вобл., Рэспубліка Беларусь).

Скончыў Мінскае гарадское чатырохкласнае вучылішча, працаваў пісарам у натарыяльнай канторы, у камерцыйнай службе Лібава-Роменскай чыгункі. Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў на курсах малявання і жывапісу, якія адкрыў у Мінску вядомы мастак Я. Кругер (1908–1911).

У 1918–1920 гг. – вучыўся ў Маскве ў Дзяржаўных вольных мастацкіх майстэрнях у А. Архіпава і М. Касаткіна.

З 1920 г. – загадваў аддзелам выяўленчага мастацтва Галоўпалітасветы Беларусі.

З 1924 г. – сакратар аб’яднання мастакоў.

1927–1930 гг. – сакратар Усебеларускага аб’яднання мастакоў.

1920–1939 гг. – выкладчык малявання ў школах, мастацкіх студыях і гуртках.

1945 – Член Беларускага саюза мастакоў.

Працаваў у станковым жывапісе, графіцы. Сюжэтна-тэматычныя карціны вызначаюцца актуальнасцю тэматыкі, выразнасцю кампазіцыі і малюнка, абагульненасцю формы, колеравай насычанасцю.

Сярод работ: "Шклозавод" (1924), "Бетоншчыкі" (1927), "На будоўлі" (1929), "Ліцейны цэх" (1931). Значнае месца займае партрэт: "Бежанец", "Аўтапартрэт" (абодва 1921), "Партрэт дачкі" (1923), "Партрэт мастака М. Філіповіча" (1925), "Студэнт" (1927), "Беларус" (1944), "Хлопчык у кепцы" (1949), "Партрэт старога" (1952). Аўтар пейзажаў: "Прыцемкі", "Вечар" (абодва 1920), "Дарогі і хвоі" (1923), "Цэнтральны сквер" (1951), "Зімой у парку" (1965).

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, ДУ "Чэрвеньскі раённы краязнаўчы музей".