О картине О художнике Материалы Галерея

Лісоўскі Міхаіл Якаўлевіч
(17.03.1931 – 01.10.1970)

Лісоўскі Міхаіл Якаўлевіч – беларускі мастак, графік, плакатыст, карыкатурыст, педагог.

Нарадзіўся ў в. Белы Мох (Мсціслаўскі р-н, Беларуская ССР).

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1952) (зараз УА "Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А.К. Глебава"), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1960) (зараз УА "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў"). Вучыўся ў Л. Лейтмана, В. Цвіркі, В. Волкава, А. Мазалёва. Дыпломная праца – карціна "Сувораўцы".

Выкладаў у Віцебскім мастацка-графічным педвучылішчы (1952–1955), потым у Мінскім мастацкім вучылішчы (1960–1970).

Удзельнік мастацкіх выставак з 1957 г. Член Беларускага саюза мастакоў з 1964 г.

Працаваў у жанрах партрэта, пейзажа, карціны, станковай графікі. Творы адрозніваюцца рэалістычнай трактоўкай вобразаў, насычанасцю колеру і псіхалагізмам. Сярод работ: карціна "Настаўніца" (1960), партрэты Я. Брыля, Я. Семежона (абодва 1967), Н. Аўрамчыка, Я. Янішчыц, М. Гілевіча (усе 1968); пейзажы "Восень. Ракаўская шаша", "Раніца", "Першы снег" (1960–1970). Аўтар шматлікіх малюнкаў, карыкатур і шаржаў на тэму культурнага жыцця.

Творы знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі, Беларускага саюза мастакоў, у музеях і прыватных калекцыях у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой.