О картине О художнике Материалы Галерея

Эрлер Лідзія Мікалаеўна
(06.08.1932 – 29.06.2008)

 

Эрлер Лідзія Мікалаеўна – беларускі мастак. Нарадзілася ў 1932 г. у г. Благавешчанск Амурскай вобласці (Расія). У 1954 г. скончыла Крымскае мастацкае вучылішча імя М.С. Самокіша, у 1962 – Беларускі тэатральна-мастацкі інстутут (зараз УА "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў"). Вучылася ў В.К. Цвіркі, М.В. Данцыга і А.П. Мазалёва. Дыпломная праца – карціна "Раніца юнацтва".

Удзельніца мастацкіх выставак з 1962 г.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1967 г.

Працавала ў жывапісе ў жанры партрэта, сюжетнга-тэматычнай карціны, пейзажа, нацюрморта. Творы вызначаюцца каларыстычнымі і мастацкімі якасцямі. Асноўная тэма творчасці – працоўныя будні людзей, прыгажосць і значнасць якіх выяўляла ў простых, бытавых з’явах. Сярод твораў вылучаюцца карціны: "Раніца юнацтва", "Дзяўчына ў чырвоным світары" (абодва 1962), "Калыханка" (1963), "У дзіцячай кансультацыі" (1964), "Ускраіна Мінска" (1965), "Маладая сям’я", "У летні дзень" (абодва 1966), "На пероне", "Калі спяваюць салдаты" (абодва 1967), "Купалінка" (1979), "Вянок" (1984); партрэты: токараў Г. Дзігуна (1963) і М. Няверкі (1983), заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Т. Лапацінай (1970), М. Багдановіча (1981), партызанкі З. Аляб’евай (1985), Янкі Купалы (1985), заслужанага настаўніка БССР А.І. Казей (1987).

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага беларускага мастацтва (г. Мінск), у калекцыі Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (НЦСМ), у музеях і прыватных калекцыях у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой.