Могилевская областная библиотека
им. В.И.Ленина
Русская версия Беларуская версія Версия сайта для слабовидящих

ВИРТУАЛЬНЫЕ ВЫСТАВКИ - ПЕРСОНАЛЬНЫЕ

Першадрукар з беларускай зямлі
Біяграфiя Спадчына Скарыны Вершы, прысвечаныя Скарыне Памяці славутага першадрукара

Спадчына Скарыны

"Любіце кнігу, бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы"
....................................................................................................................................Скарына

Кніжная спадчына Францыска Скарыны = Книжное наследие Франциска Скорины = Book heritage of Francysk Skaryna : [да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання] / Нацыянальная бібліятэка Беларусі ; [рэдакцыйны савет: А. А. Тозік (старшыня) і інш. ; рэдакцыйная калегія: Р. С. Матульскі (старшыня) і інш. ; адказны рэдактар А. А. Суша ; навуковы кансультант Г. Я. Галенчанка]. — Факсімільнае ўзнаўленне. — Мінск, 2013—2014.
Т. 1 : Кніга Быцця = Книга Бытия = The Book of Genesis. — 2013. — 271 с.
Т. 2 : Кніга Выхад = Книга Исход = The Book of Exodus. — 2014. — 191 с.
Т. 3 : Кніга Лявіт = Книга Левит = The Book of Leviticus. — 2014. — 151 с.
Т. 4 : Кніга Лічбы = Книга Числа = The Book of Numbers. — 2014. — 183 с.
Т. 5 : Кніга Другі Закон = Книга Второзаконие = The Book of Deuteronomy. — 2014. — 167 с.

Выданне ўяўляе сабой першае поўнае факсімільнае ўзнаўленне кніжнай спадчыны Францыска Скарыны. Яно заклікана пазнаёміць шырокую грамадскасць з адным з найбольш каштоўных скарбаў айчыннай культуры — выданнямі беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара, якія захоўваюцца ў розных краінах свету.

Біблія : факсімільнае ўзнаўленне Бібліі, выдадзенай Францыскам Скарынаю ў 1517—1519 гг. : у 3 т. / [адказны рэдактар С. В. Кузьмін]. — Мінск : БелСЭ, 1990—1991. — 3 т.

Гэта выданне з'яўляецца факсімільным узнаўленнем 23 кніг Бібліі, выдадзенай Ф. Скарынаю ў Празе ў 1517—1519 гадах на мове, блізкай да мовы свецкай старажытнабеларускай пісьменнасці, зразумелай простым людзям таго часу, якая застаецца даступнай і для сучаснага чытача.

Суша, А. А. Францыск Скарына : [для сярэдняга і старшага школьнага ўзросту] : у 3 ч. / Алесь Суша. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — Ч. 1 : Чалавек-энцыклапедыя. — 2016. — 116, [3] с. ; Ч. 2 : Чалавек свету. — 127 с.

Ч.1: Кніга серыі "Беларуская дзіцячая энцыклапедыя" прысвечана беларускаму першадрукару Францыску Скарыне, які з'яўляецца, верагодна, самым яркім і найбольш вядомым творцам беларускай культуры, здольным прадставіць яе ва ўсёй шматграннасці і паўнаце. Гэта сапраўды чалавек-энцыклапедыя і ўніверсальная асоба. Яго талент праяўляўся літаральна ва ўсім: беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, выдавец, перакладчык Бібліі на родную мову пісьменнік, філосаф-гуманіст, тэолаг, вучоны, лекар, батанік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік.

Ч.2: Кніга серыі "Беларуская дзіцячая энцыклапедыя" прысвечана беларускаму першадрукару Францыску Скарыне, які з'яўляецца самым яркім і найбольш вядомым творцам беларускай культуры. Жыццёвы і творчы шлях беларускага першадрукара і асветніка звязвае нашу зямлю з многімі краінамі свету. Сярод іх Вялікае Княства Літоўскае, Польскае, Дацкае і Чэшскае Каралеўствы, Венецыянская Рэспубліка, Папская Вобласць, Маскоўская Дзяржава, Саксонскае Курфюрства, Прускае Герцагства, Аўстрыйская Манархія. Фактычна, увесь тагачасны цывілізаваны свет быў добра вядомы Скарыне. А праз яго асобу многія дазнаваліся пра Беларусь.

Францыск Скарына і яго час : энцыклапедычны даведнік / галоўны рэдактар І. П. Шамякін. — Мінск : БелСЭ, 1988. — 608 с.

"Францыск Скарына i яго час" — другая на Беларусі персанальная энцыклапедыя, якая асвятляе асноўныя моманты жыцця i дзейнасці беларускага першадрукара i асветніка. Энцыклапедыя змяшчае 728 артыкулаў, прысвечаных скарынінскім выданням, папярэднікам i сучаснікам першадрукара, развіццю яго асветніцкіх традыцый, адлюстроўванню вобраза Скарыны ў літаратуры i мастацтве, сацыяльна-палітычным умовам на Беларусі ў XV—XVI стст. Выданне багата ілюстравана тэкстамі i гравюрамі з выданняў Скарыны. Разлічана на ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй грамадскай думкі i развіццём кнігадрукавання на Беларусі.

Клышка, А. Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга : нарыс / Анатоль Клышка. — Мінск : Беларусь, 2016. — 199 с.

У кнізе расказваецца аб жыцці нашага выдатнага земляка, першадрукара ўсходняга славянства. Чытач даведаецца таксама, на чым пісалі нашы продкі, як ствараліся кнігі ў сярэднявеччы, як было вынайдзена кнігадрукаванне.

Для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

Суша, А. А. Франциск Скорина – человек мира / Алесь Суша ; [научный редактор Л. В. Языкович ; художественный редактор П. В. Баранов]. — Минск : Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — 304 с. : ил.

Книга посвящена белорусскому первопечатнику, основателю восточно-европейского книгоиздания Франциску Скорине. Именно он первым из восточных славян в 1517 году выпустил в свет печатную книгу во всей ее многогранности и полноте. Как печатник и издатель Франциск Скорина является также известным деятелем белорусской культуры эпохи Возрождения. Его талант проявился во многих сферах деятельности: он известен как переводчик, писатель, философ-гуманист, теолог, медик, ботаник, общественный деятель. В настоящее время выявлено свыше 520 печатных экземпляров книг Ф. Скорины, которые хранятся в книжных и музейных собраниях Беларуси, Великобритании, Германии, Дании, Литвы, Польши, России, Словении, США, Украины, Чехии.

Францыск Скарына на мовах народаў свету / [укладанне, пасляслоўе А. Карлюкевіча ; прадмова А. Сушы]. — Мінск : Звязда, 2014. — 133, [1] с. : іл.

У выданні ўпершыню прадстаўлены пераклады прадмовы Францыска Скарыны да кнігі "Юдзіф" на 64 мовы народаў свету, што робіць значны ўнёсак у спадчыну Францыска Скарыны.

Лойка, А. А. Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае : раман-эсэ : [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту] / Алег Лойка. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. — 365, [1] с. — (Школьная бібліятэка).

Алег Лойка — вядомы паэт, крытык, празаік. Герой яго кнігі "Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае" — славуты першадрукар Ф. Скарына. Аўтар апавядае пра жыццё і дзейнасць Скарыны ў Празе, Вільні, Полацку, Кракаве, пра яго любоў да свайго народа, да роднага краю.

Скарына, Ф. Выбраныя творы : [літаратурна-мастацкае выданне] / Францыск Скарына ; [укладальнік, прадмова, пераклад на беларускую мову І. В. Саверчанкі]. — Мінск : Беларуская навука, 2008. — 110 с. : іл.

У кнізе ўпершыню ў перакладзе на сучасную беларускую мову i ў адаптаваным выглядзе друкуюцца найбольш значныя літаратурныя, філасофскія i герменеўтычныя творы Францыска Скарыны (канец 80-х гг. XV ст. — каля 1551). Творчая: спадчына Ф. Скарыны — гуманіста i асветніка эпохі Рэнесанса — разглядаецца як праява арганічнага сінтэзу рымскай i грэка-візантыйскай літаратурнай традыцыі, заходняй філасофіі i народнай культуры.

Адрасуецца шырокаму колу чытачоў — навукоўцам, выкладчыкам ВНУ і каледжаў, настаўнікам і студэнтам.

Казбярук, У. М. Францішак Скарына : навукова-папулярны нарыс : [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту] / Уладзімір Казбярук ; мастак Л. М. Рудкоўская. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. — 174 с.

Аўтар разглядае асобу Францыска Скарыны ў культурна-гістарычным кантэксце, расказвае пра найбольш важныя і загадкавыя факты з жыцця першадрукара, імкнецца асвятліць некаторыя спрэчныя пытанні, якія хвалююць даследчыкаў.

 

Агіевіч, У. У. Імя і справа Скарыны: у чыіх руках спадчына / У. У. Агіевіч. — Мінск : Беларуская навука, 2002. — 319 с. : іл.

Кардынальна па-новаму ацэньваецца духоўная спадчына ўсходнеславянскага мысляра, асветніка і першадрукара Георгія (Францыска) Скарыны. Комплексны падыход дазволіў выкарыстаць тэкставыя і графічныя творы Вялікага Палачаніна, а таксама дакументальныя матэрыялы як базу даных для вызначэння характарыстык біяграфіі і светапогляду генія. Мяняецца ўся канцэпцыя Скарыніяны і Скарыны, які раскрыў сапраўдныя стасункі паміж рэлігіяй і навукай, па-філасофску выявіў несупярэчлівасць ісцін веры і ведаў, гарманізаваў філасофскія асновы гуманізму Рэнесансу з духоўнымі традыцыямі хрысціянства, паглыбіў артадаксальнае разуменне чалавека.

Праз эксплікацыю сувязі духоўнай спадчыны Скарыны з еўрапейскім кантэкстам паказана месца беларускай культуры і навукі ў сусветнай гісторыі.

Прапануецца навукоўцам, выкладчыкам, студэнтам ВНУ, вучням старэйшых класаў сярэдняй школы і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй беларускай навукі і культуры.

Краўчанка, П. К. Абраннікі вечнасці / П. К. Краўчанка ; пераклад на італьянскі С. В. Логіша ; пераклад на англійскі П. М. Добрусава. — Мінск : Беларусь, 1999. — 142 с. : іл.

Кніга складаецца з 2 раздзелаў.
Першы, "Подзвіг Скарыны", прысвечаны адкрыццю мемарыяльнай дошкі ў Падуанскім універсітэце ў гонар заснавальніка ўсходнеславянскага кнігадрукавання Ф. Скарыны. Менавіта тут наш вялікі зямляк бліскуча вытрымаў экзамен і атрымаў дыплом доктара медыцыны.

Другі раздзел, "Полонез Надежды", прысвечаны ўшанаванню памяці Міхаіла Агінскага ў Фларэнцыі, дзе ён пражыў апошнія гады свайго жыцця і дзе спачывае яго прах (пантэон Санта Крочэ).

Яскевіч, А. А. Творы Ф. Скарыны: жанравая структура. Філасофскія погляды. Мастацтва слова / А. А. Яскевіч ; навуковы рэдактар У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Навука і тэхніка, 1995. — 144 с.

Кніга прысвечана разгляду твораў Ф. Скарыны як прадмоўна-пасляслоўнага адзінства, асэнсаванню ўсходнеапафатычнай па сваім характары экзэгетыкі (г. зн. тлумачэння біблейскіх тэкстаў у прадмовах і пасляслоўях да кніг Старога і Новага Запавету).

Сучасная інтэрпрэтацыя спадчыны Ф. Скарыны паказвае, што ягоная творчасць вызначыла сабой лінію ўсходнеславянскага Адраджэння, адрозную ад прагматычнага Захаду сваей духоўнасцю, пераемнасцю яшчэ нерастрачанай патрыстычнай традыцыі.

Разлічана на навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў, студэнтаў, настаўнікаў, а таксама шырокае кола аматараў беларускай філалогіі.

Слаўны сын Беларусі : кніга пра Скарыну : [зборнік] : для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / укладальнік і пасляслоўе С. С. Панізніка ; прадмова А. І. Мальдзіса ; мастак Р. У. Кондрад. — Мінск : Юнацтва, 1994. — 254 с. — (Школьная бібліятэка).

У кнігу ўвайшлі творы, прысвечаныя беларускаму першадрукару, гуманісту і асветніку Ф. Скарыне — літаратурна-біяграфічны нарыс А. Клышкі "Францыск Скарына, альбо Як прыйшла да нас кніга", аповесць А. Лойкі "Скарына на Градчанах", вершы, эсэ, нарысы М. Багдановіча, М. Гарэцкага, У. Караткевіча, Я. Купалы і іншых пісьменнікаў.

Дварчанін, I. С. Францішак Скарына як культурны дзеяч і гуманіст на беларускай ніве / І. С. Дварчанін ; пераклад з чэшскай мовы Т. М. Кароткай. — Мінск : Навука і тэхніка, 1991. — 187 с.

Дысертацыя Ігната Дварчаніна (1895—1937), абароненая ў 1926 г. у сценах Карлава ўніверсітэта ў Празе, з'яўляецца першым у беларускім літаратуразнаўстве даследаваннем аб Ф. Скарыне. Дзейнасць Ф. Скарыны разглядаецца з гуманістычных пазіцый у агульнаеўрапейскім кантэксце.

Разлічана на філолагаў, гісторыкаў, грамадазнаўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускай культуры.

Кніжная культура Беларусі : да 500-годдзя з дня нараджэння Ф. Скарыны : (зборнік навуковых прац) / Акадэмія навук Беларускай ССР ; Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа . — Мінск, 1991. — 223 с.

Змест артыкулаў, якія публікуюцца ў зборніку, уводзіць у навуковы абарот новыя фактычныя матэрыялы па розных праблемах гісторыі кнігі ў Беларусі дарэвалюцыйнага і савецкага перыядаў.
Матэрыял, што ўключаны ў зборнік, яшчэ раз паказвае, наколькі багатыя традыцыі кнігадрукавання і кнігараспаўсюджання існуюць на Беларусі, якая шматгранная і складаная іх гісторыя.

Прадмовы і пасляслоўі паслядоўнікаў Францыска Скарыны / [укладанне, уступны артыкул і каментарыі У. Г. Кароткага] ; Акадэмія навук БССР ; Ордэна дружбы народаў інстытут літаратуры імя Я. Купалы. — Мінск : Навука і тэхніка, 1991. — 809 с.

Представлены предисловия и послесловия С. Будного, В. Тяпинского, Л. Мамонича, М. Смотрицкого и др. Памятникам белорусской публицистики второй половины XVI – первой половины XVII в. предшествует вступительная статья составителя, даются научные комментарии. В приложении факсимильно воспроизводятся отдельные тексты из редких изданий.

Разлічана на вучоных-славістаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, а таксама ўсіх, хто цікавіцца праблемамі ўсходнеславянскага кнігадрукавання, гісторыяй нашай краіны.

Булыка, А. М. Мова выданняў Францыска Скарыны / А. М. Булыка, А. І. Жураўскі, У. М. Свяжынскі ; Акадэмія навук БССР ; Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР. — Мінск : Навука і тэхніка, 1990. — 253 с.

Праца прысвечана 500-годдзю з дня нараджэння Ф. Скарыны. У ёй даецца агульная характарыстыка беларускай літаратурна-пісьмовай мовы эпохі Скарыны. У выніку вывучэння непасрэдна па арыгіналах пражскіх кніг Скарыны паказаны арфаграфічныя і фанетычныя асаблівасці гэтых выданняў, выяўлены суадносіны царкоўнаславянскіх, беларускіх і заходнеславянскіх элементаў у сістэме назоўнікаў, прыметнікаў, лічэбнікаў, дзеясловаў. Асобны раздзел прысвечаны вывучэнню лексікі скарынінскіх кніг.

Адрасуецца філолагам, спецыялістам у галіне гісторыі беларускай мовы, усім, хто займаецца вывучэннем гістарычнага мінулага беларускага народа.

Гравюры Фрацыска Скарыны / [аўтар тэксту і складальнік Л. Ц. Баразна ; прадмова В. Ф. Шматава]. — 2-е выданне. — Мінск : Беларусь, 1990. — 191 с. : іл.

Альбом "Гравюры Францыска (Георгія) Скарыны" — гэта толькі спроба сістэматызацыі і аналізу выяўленчай творчасці вялікага беларускага асветніка.

У альбоме сабраны ўсе графічныя работы з дайшоўшых да нас кніг Скарыны. Пры аглядзе работ усе гравюры ў альбоме класіфікуюцца і падзяляюцца на пяць груп. Гэта дае магчымасць лепш ацаніць творчасць мастака, вывучыць стылістычныя і кампазіцыйныя прыёмы афармлення яго кніг. Асобна выдзелены прыкладныя гравюры, застаўкі, віньеткі, загалоўныя літары.

Лабынцаў, Ю. А. Пачатае Скарынам : беларуская друкаваная літаратура эпохі Рэнесансу / Юрый Лабынцаў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. — 333 с. : іл.

У кнізе ўпершыню падрабязна расказваецца пра беларускую друкаваную літаратуру эпохі Рэнесансу, пачынальнікам якой быў вядомы гуманіст, пісьменнік і асветнік Францыск Скарына. Аўтар апавядае пра многіх малавядомых і зусім невядомых беларускіх літаратарах скарынінскага веку, пераканаўча паказвае вядучую ролю беларускай друкаванай літаратуры XVI ст. сярод літаратур шэрагу еўрапейскіх краін.

Вялікая ўвага надаецца праблемам міжнародных літаратурных сувязяў, перадусім міжславянскіх.

Лабынцаў, Ю. Скарынаўскі каляндар / Юрый Лабынцаў. — 2-е выданне. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. — 183 с. : іл. — У кнізе таксама : Эклезіяст, або Саборнік у перакладзе і выданні Францыска Скарыны : [фотакопія кнігі]. — Факсімільнае выданне : Прага, 1518. — 35 с. : іл.

Гэтае выданне прысвячаецца знамянальнаму юбілею ў гісторыі славянскіх культур — 500-годдзю з дня нараджэння славутага сына беларускага народа доктара Францыска Скарыны.
У календары сабраны разнастайныя матэрыялы (документы, выказванні Францыска Скарыны, фрагменты з даследаванняў рускіх, савецкіх і замежных вучоных і г. д.), якія даюць чытачу магчымасць самому ўявіць воблік Францыска Скарыны, зразумець характар і мэту яго шматграннай культурна-асветніцкай дзейнасці. Асобны раздзел — "3 літаратурнай спадчыны Францыска Скарыны" — знаёміць чытача з творамі вялікага асветніка. Кніга багата ілюстравана гравюрамі з выданняў Скарыны, у ёй узноўлены шматлікія арнаментальныя ўпрыгожанні, а таксама ініцыялы і шрыфты яго выданняў. У якасці дадатку да календара фотатыпічным спосабам друкуецца адно з выданняў Скарыны — "Эклезіяст" у яго, Скарынавым, перакладзе.

"Скарынаўскі каляндар" разлічаны на самае шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй беларускай і іншых славянскіх культур.

Немировский, Е. Л. Франциск Скорина : жизнь и деятельность белорусского просветителя / Е. Л. Немировский. — Минск : Мастацкая літаратура, 1990. — 597 с., [24] л. ил.

Доктор исторических наук Е. Л. Немировский известен как автор монографий, посвященных славянскому книгопечатанию кирилловским шрифтом. Данное исследование задумано как труд обобщающего характера, в котором жизнь и деятельность Скорины рассматриваются на широком общественно-политическом и социально-экономическом фоне, особое внимание уделено литературоведческому и книговедческому анализу изданий Скорины.

Падарожная кніжка Скарыны : зборнік, прысвечаны 500-годдзю беларускага першадрукара : [для сярэдняга і старшага школьнага ўзросту] / укладальнікі: С. Панізнік, В. Дышыневіч ; прадмова В. Чамярыцкага ; мастак I. Бокій. — Мінск : Юнацтва, 1990. — 326 с. : іл.

Назва зборніка пераклікаецца з назвай кнігі, якую выдаў сам Ф. Скарына "Малая падарожная кніжка", Вільня, 1522.
Ён уключае прадмовы, вершы Скарыны да біблейскіх кніг, выказванні вучоных пра яго, творы пісьменнікаў, прысвечаныя гуманісту і асветніку XVI стагоддзя, пададзены асноўныя даты жыцця славутага палачаніна.

 

Шматов, В. Ф. Искусство книги Франциска Скорины / В. Ф. Шматов. — Москва : Книга, 1990. — 207 с. : ил.

История искусства славянской печатной книги еще не написана. В этой связи изучение скорининских изданий имеет немаловажное значение. Ведь, обращаясь к Скорине, мы находимся у истоков кириллического книгопечатания и книжной гравюры. А. А. Сидоров писал: "Скорининские издания нас интересуют в качестве предшествующих звеньев в цепи, важная часть которой выкована Москвой".
Нужно также отметить, что гравюры скорининских изданий дают ранние и, пожалуй, самые яркие примеры творческих контактов восточнославянского искусства с западноевропейским. Ученые все чаще говорят о восточнославянском — белорусском, русском, украинском — Возрождении. Озаренное достижениями Дюрера и его школы художественное наследие Скорины предоставляет исключительно ценные, конкретные и наглядные материалы для научного обоснования этой важной и интересной темы.

Франциск Скорина — белорусский гуманист, просветитель, первопечатник : [сборник научных трудов] / [редколлегия: М. Б. Ботвинник (ответственный редактор), А. И. Журавский, В. М. Конон, А. П. Грицкевич ; автор предисловия В. М. Конон ; художник В. И. Шелк]. — Минск : Вышэйшая школа, 1989. — 206 с. : ил.

Комплексное исследование историков, филологов, философов и книговедов посвящено 500-летию со дня рождения Ф. Скорины. Раскрываются исторические и социокультурные условия деятельности белорусского мыслителя, его мировоззрение, литературно-эстетические и языковые особенности творчества. Анализируется роль Ф. Скорины в становлении белорусского литературного языка, прослеживаются белорусско-чешские книжные связи.

Лабынцаў, Ю. Скарынаўскі каляндар / Юрый Лабынцаў. — 2-е выданне. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1988. — 120 с. : іл.

Зборнік прапануе матэрыялы, прысвечаныя жыццю і дзейнасці Францыска Скарыны. Размешчаны яны адпаведна храналогіі жыцця і дзейнасці Ф. Скарыны. Фотатыпічным спосабам падаецца выдадзены Ф. Скарынам "Эклезіяст", уключаны ў перакладзе ў 200-томнае выданне "Бібліятэкі сусветнай літаратуры".

Каляндар разлічаны на шырокае кола чытачоў.

 

Францыск Скарына : зборнік дакументаў і матэрыялаў / Акадэмія навук Беларускай ССР, Інстытут літаратуры імя Я. Купалы ; [прадмова, укладанне, каментарыі, паказальнік В. І. Дарашкевіча]. — Мінск : Навука і тэхніка, 1988. — 349 с.

У зборніку ўпершыню сабраны і пракаменціраваны дакументы, прысвечаныя выдатнаму дзеячу славянскай культуры, беларускаму гуманісту-асветніку, першадрукару Ф. Скарыну, а таксама матэрыялы, звязаныя з яго імем.

Свяжынскі, У. М. Слова Скарыны / У. М. Свяжынскі. — Мінск : Народная асвета, 1984. — 48 c. : іл.

У брашуры расказваецца аб вытоках і народным характары мовы выданняў беларускага першадрукара і асветніка Францыска Скарыны, аб яго спадчыне.

Белорусский просветитель Франциск Скорина и начало книгопечатания в Белоруссии и Литве : Федоровские чтения 1977 / Академия наук СССР ; Государственнная ордена Ленина библиотека СССР им. В. И. Ленина. — Москва : Наука, 1979. — 279 с. : ил.

В сборнике собраны доклады и сообщения, сделанные на научной сессии "Федоровские чтения 1977", состоявшейся 15—16 декабря 1977 г. в Государственной библиотеке СССР имени В. И. Ленина в Москве. Прошедшая сессия продемонстрировала большой интерес советских ученых к жизни и деятельности выдающегося восточнославянского просветителя, каким был "доктор Франциск Скорина с Полоцка".

В публикуемых статьях рассматриваются темы: Франциск Скорина и начало книгопечатания в Белоруссии и Литве, связи Скорины с Прагой, издательская деятельность Скорины и развитие его традиций последователями, эстетические взгляды Скорины, лексика его предисловий, наличие изданий Скорины в различных собраниях и библиотеках, образ Франциска Скорины в художественной литературе.

Царанкоў, Л. А. Францыск Скарына і яго час / Л. А. Царанкоў. — Мінск : Выдавецства БДУ, 1975. — 64 с.

У брашуры на шырокім гістарычным фоне разглядаецца жыццё і дзейнасць Ф. Скарыны — выдатнага прадстаўніка старажытнай беларускай культуры. Вядзецца размова аб буйнейшых сучасніках нашага першадрукара, выхадцах з Польшчы, Беларусі і Украіны.

Выданне будзе карысным студэнтам, выкладчыкам гісторыі беларускай літаратуры і ўсім, хто цікавіцца старажытным перыядам яе развіцця.

 

Президент Республики Беларусь Министерство культуры Республики Беларусь Могилевский областной исполнительный комитет Национальная библиотека Беларуси Науиональный правовой интернет-портал