Могилевская областная библиотека
им. В.И.Ленина
Русская версия Беларуская версія Версия сайта для слабовидящих

ВИРТУАЛЬНЫЕ ВЫСТАВКИ - ПЕРСОНАЛЬНЫЕ

Шляхам жыцця Максіма Гарэцкага
Біяграфiя Літаратурная спадчынаЛітаратурна-крытычныя і метадычныя матэрыялы Галерэя

Біяграфія

Іван Пятровіч Шамякін (30.01.1921–14.10.2004) – прызнаны майстар слова, народны пісьменнік Беларусі – нарадзіўся ў в. Карма Гомельскага павета Магілёускай губерні (цяпер Добрушскі раён Гомельскай вобласці) у сям'і лесніка. Пасля заканчэння сямі класаў Макаўскай школы паступіў у Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў. У час вучобы актыўна ўдзельнічаў у пасяджэннях літаб'яднання пры  газеце "Гомельская праўда". У 1940 г. быў накіраваны на працу ў Беласток. Праз некаторы час I. Шамякіна прызвалі ў Чырвоную Армію. Служыў у зенітна-артылерыйскай часці пад Мурманскам. З самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў дзеючай арміі. Удзельнічаў у баях пад Мурманскам, Кандалакшай, Петразаводскам, у вызваленні Польшчы. У афіцэрскім званні закончыў вайну на Одэры. Пасля дэмабілізацыі настаўнічаў у в. Пракопаўка Церахоўскага раёна. У 1946 г. паступіў на завочнае аддзяленне Гомельскага педагагічнага інстытута імя В. Чкалава. У 1950 г. скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б і ў хуткім часе пераехаў у Мінск. Быў прызначаны старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, працаваў галоўным рэдактарам альманаха "Советская Отчизна". Шмат гадоў I. Шамякін знаходзіўся на кіруючых пасадах у Саюзе пісьменнікаў Беларусі (1954–1980). Ён выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, узначальваў Вярхоўны Савет БССР (1971–1985). У 1963 г. уваходзіў у склад беларускай дэлегацыі на ХVIII сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. У 1980–1992 гг. з'яўляўся галоўным рэдактарам выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі".
Памёр Іван Пятровіч Шамякін 14 кастрычніка 2004 года ў Мінску. Пахаваны на Усходніх могілках.

Творчасць

Мастацкія творы I. Шамякін пачаў пісаць у тэхнікуме. Першае апавяданне "У снежнай пустыні" (1944), якім адзначаны пачатак творчай дзейнасці празаіка, прысвечана падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Наступны твор – аповесць "Помста" (1945) – адлюстроўвае ўсенародную барацьбу супраць фашысцкіх захопнікаў. Гуманістычнае асэнсаванне вайны як усенароднай трагедыі знайшло ўвасабленне ў першым рамане "Глыбокая плынь" (1947–1948). Самым маштабным у беларускай літаратуры творам аб вайне стала пенталогія "Трывожнае шчасце" (1957–1965), дзе лес герояў асацыіруецца з лесам усяго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны, змагаючыся з ворагам на франтах і ў партызанскіх атрадах, у цяжкіх пасляваенных умовах аднаўлення народнай гаспадаркі. Тэма вайны працягваецца таксама ў аповесцях "Шлюбная ноч" (1975), "Гандлярка і паэт" (1976), рамане "Зеніт" (1987). У гэтых творах пісьменнік паказвае, чым стала вайна для жанчын, якія вытрабаванні выпалі на іх долю. На працягу шматлікіх дзесяцігоддзяў, пачынаючы з раманаў "У добры час" (1953) і "Крыніцы" (1956), I. Шамякін уздымаў найважнейшыя сацыяльныя і маральна-этычныя праблемы, актуальныя пытанні, якія хвалявалі грамадства. Яго творы прасякнуты пафасам сцвярджэння маральных каштоўнасцей. У іх гарманічна спалучаюцца дынамічнае развіццё сюжэта, філасофскі аналіз жыццёвых праблем і глыбокае пранікненне ў псіхалогію чалавека. Раманы пісьменніка "Сэрца на далоні" (1963), "Снежныя зімы" (1968), "Атланты і карыятыды" (1974), "Вазьму твой боль" (1978) і іншыя творы ўвайшлі ў залаты фонд беларускай літаратуры. Падзеі 1990-х гг. выклікалі ў празаіка трывожныя пачуцці, што знайшло адлюстраванне ў аповесцях "Ахвяры" (1990), "Падзенне" і "Сатанінскі тур" (1995), "Палеская мадонна" (1998), рамане "Злая зорка" (1991) і інш. У шэраг твораў напісаных на актуальныя тэмы, уваходзіць і гістарычны раман "Вялікая княгіня" (1996), дзе ўзнімаецца праблема вяртання да Бога, выказваюцца ідэі праваслаўя і славянафільства. У 1999 г. выйшла з друку аповесць "Слаўся, Марыя!", прысвечаная жонцы пісьменніка. Іван Шамякін з'яўляецца таксама аўтарам п'ес, якія вызначаюцца шырокім падзейна-тэматычным і ідэйна-пафасным дыяпазонам. Сярод іх – "Не верце цішыні" (пастаўлена ў 1958 г.), "Экзамен на восень" (пастаўлена ў 1974 г.), "Залаты медаль" (пастаўлена ў 1980 г.) і інш. Літаратурна-крытычныя артыкулы, выступленні, успаміны, партрэты знаёмых і сваякоў змешчаны ў кнігах "Размова з чытачом" (1973), "Карэнні і галіны" (1986), у дзённікавых запісах "Начныя ўспаміны" (2002) і інш. Літаратурная дзейнасць пісьменніка атрымала прызнанне не толькі ў Беларусі, але і далека за межамі нашай краіны. Многія яго творы перакладзены на розныя мовы свету. Па некаторых з іх зняты кінафільмы, пастаўлены тэатральныя спектаклі.

Крыніца:
30 студзеня – 100 гадоў з дня нараджэння І. П. Шамякіна (1921–2004), народнага пісьменніка Беларусі : [біяграфія пісьменніка] // Новыя кнігі: па старонках беларускага друку. — 2020. — № 10. — С. 22—24 (дадатак: Даты беларускага календара).

Узнагароды і прэміі

Іван Шамякін – народны пісьменнік Беларусі (1972), Герой Сацыялістычнай Працы (1981), акадэмік НАН Беларусі (1994).
Узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951), Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа (1959), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Коласа (1968), Літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР (1978), Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне тэатральнага мастацтва, кінематаграфіі, радыё і тэлебачання (1982), Прэміі Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі (2002).

Памяць

Імем пісьменніка названа адна з вуліц Мінска і Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт.

Інтэрнэт-рэсурсы

Президент Республики Беларусь Министерство культуры Республики Беларусь Могилевский областной исполнительный комитет Национальная библиотека Беларуси Науиональный правовой интернет-портал