Біяграфiя Літаратурная спадчына Галерэя

 

Творы на беларускай мове


 

Галавач, П. Спалох на загонах : аповесць / Платон Галавач. Адвечнае. Развітанне : аповесці / Барыс Мікуліч. – Мінск : Юнацтва, 1997. – 352 с. – (Школьная бібліятэка).

У аповесці “Адвечнае” Б. Мікуліч імкнуўся асэнсаваць вялікі гістарычны матэрыял аб гераічнай барацьбе нашых продкаў у 1812 годзе.

Аповесць “Развітанне” – сапраўды паэтычны твор пра М. Багдановіча.



 

Мікуліч, Б. Аповесці / Барыс Мікуліч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. – 525 с. – (Бібліятэка беларускай прозы).

Кнігу беларускага празаіка склалі чатыры аповесці: “Дужасць”, у якой аўтару ўдалося стварыць выразныя вобразы асноўных персанажаў, перадаць атмасферу грамадзянскай вайны і першых мірных гадоў; “Цяжкая гадзіна” – аб дзейнасці падполля ў час фашысцкай акупацыі Беларусі; “Адвечнае” у якой пісьменнік імкнуўся асэнсаваць вялікі гістарычны матэрыял аб гераічнай барацьбе нашых продкаў у 1812 годзе; “Развітанне” – у якой расказваецца пра сустрэчу Максіма Багдановіча з родным краем.

 

Мікуліч, Б. Аповесць для сябе / Барыс Мікуліч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. – 238 с.

Гэта кніга – дакументальная аповесць. Свой дзённік аўтар пісаў, чакаючы пералому ў сваім горкім лёсе, як успаміны пра блізкіх і дарагіх людзей, пра літаратурнае і тэатральнае жыццё ў канцы 20-х – пачатку 50-х гадоў, пра свае раннія поспехі ў літаратуры, мары і спадзяванні, якім не суджана было збыцца.

 

Мікуліч, Б. Выбранае / Барыс Мікуліч. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1959. – 423 с.

У аповесці “Дужасць”, якая уваходзіць у кнігу “Выбранае”, празаіка цікавіць лёс розных людзей. Аўтару ўдалося стварыць даволі выразныя вобразы асноўных персанажаў, пераканаўча матываць паасобныя сітуацыі і сюжэтныя хады, перадаць атмасферу грамадзянскай вайны і першых мірных гадоў.

З вялікай прыемнасцю чытач пазнаёміцца з аповесцю “Жыццяпіс Вінцэся Шастака” і пранікнёным, паэтычным творам пра Максіма Багдановіча – аповесцю “Развітанне”.

 

Мікуліч, Б. Мае залатыя мары : творы / Барыс Мікуліч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. – 268 с.

У кнігу “Мае залатыя мары” ўвайшлі неапублікаваныя творы аўтара – вершы, лісты, рукапісы, а таксама раннія аповесці і апавяданні, выдадзеныя ў 20-30-х гадах. Чытаючы якія яшчэ раз пераконваешся, што наша Беларусь заўсёды была багатай на самабытныя таленты. На жаль, не ўсе пісьменнікі, як Барыс Мікуліч, змаглі цалкам рэалізавацца.

 

Мікуліч, Б. Палеская аповесць : аповесці, апавяданні / Барыс Мікуліч. Пастка / Сымон Баранавых. – Мінск : Юнацтва, 1991. – 220 с. – (Падлетак).

“Палеская аповесць”, стала першым творам, працуючы над якім Б. Мікуліч успамінаў родную мову. З твораў можна даведацца пра жыццё першых піянерскіх атрадаў, камсамольскіх груп, пра рэформы і эксперыменты ў школе 20-х гадоў, пра многія супярэчнасці тагачаснага жыцця.

 

Чорны, К. Зямля : раман / Кузьма Чорны. Аповесць для сябе : дакументальная аповесць / Барыс Мікуліч. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 1998. – 496 с. – (Школьная бібліятэка).

Дакументальная аповесць “Аповесць для сябе” Б. Мікуліча, напісаная ў 1946–1948 гадах у жанры дзённіка, гэта і напружаны роздум над перажытым, і імкненне зразумець прычыны трагедыі, якая адбылася з аўтарам, і ўспамін аб асабістым удзеле ў літаратурным і грамадскім жыцці краіны, і мастацкі дакумент часу.



Кнігі на рускай мове

     
 

Микулич, Б. М. Повести / Борис Микулич ; перевод с белорусского М. Горбачева. – Москва : Советский писатель, 1960. – 451 с.

Читатель познакомиться с повестью “Жизнеописание Винцеся Шостака” и с проникновенным поэтическим произведением о талантливом белорусском поэте Максиме Багдановиче с повестью “Прощание”.

В “Мужестве” Б. Микулич создал довольно выразительные образы основных персонажей, передал атмосферу первых мирных лет после гражданской войны.
     
 

Микулич, Б. М. Стойкость ; Прощание ; Трудная година : перевод с белорусского / Борис Микулич. – Минск : Мастацкая літаратура, 1973. – 350  с. – (Библиотека белорусской повести).

В первой повести автору удалось передать атмосферу граждаской войны, пафос нелегких лет первой пятилетки.
Проникновенно написана лирическая повесть “Прощание”, расказывающая о последних годах жизни М. Богдановича.

О борьбе, развернувшейся на территории оккупированной фашистами Беларуси в годы Великой Отечественой войны, повествует “Трудная година”.

На выставе прадстаўлены выданні Б. М. Мікуліча з фонда Установы культуры “Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна”..