Могилевская областная библиотека
им. В.И.Ленина
Русская версия Беларуская версія Версия сайта для слабовидящих

ВИРТУАЛЬНЫЕ ВЫСТАВКИ - ПЕРСОНАЛЬНЫЕ

Андрэй Ягоравіч Макаёнак
Біяграфiя Літаратурная спадчына

Літаратурная спадчына А.Я. Макаёнка

Макаёнак, А. Збор твораў : у 5 т. / Андрэй Макаёнак. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1987—1990.

Т. 1 : П'есы. — 1987. — 367 с.
Т. 2 : П'есы. — 1987. — 367 с.
Т. 3 : Кінасцэнарыі. — 1989. — 351 с.
Т. 4 : П'есы. Пераклады. — 1989. — 351 с.
Т. 5 : Гумарэскі, фельетоны, артыкулы, інтэрв'ю, дзённікі, нататкі, пісьмы. — 1990. — 607 с.

 

Макаёнак, А. Выбраныя творы : у 2 т. / Андрэй Макаёнак. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1980.
Т. 1 : П'есы. — 1980. — 384 с.
Т. 2 : П'есы; Сцэны сельскага жыцця; Аднаактоўкі; Гумарэскі; Фельетоны; Артыкулы. — 1980. — 374 с.

Спектаклі па п'есах народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка з поспехам ідуць не толькі на сцэнах тэатраў нашай краіны, але і за рубяжом. Яны злабадзённыя, узнімаюць многія важныя праблемы, вызначаюцца дынамікай дзеяння, вострым, па-народнаму сакавітым гумарам.
У 1 томе чытач зноў сустрэнецца з героямі п'ес "На досвітку", "Выбачайце, калі ласка", "Каб людзі не журыліся" і інш.
Змест 2 тома складаюць п'есы "Таблетку пад язык", "Кашмар", "Пагарэльцы", "Верачка", "Твой хлеб", а таксама аднаактоўкі, гумарэскі, фельетоны, артыкулы па драматургіі.

Макаёнак, А. Избранное / Андрэй Макаёнак. — Москва : Искусство, 1984. — 533 с.

В сборник драматических произведений вошли пьесы, получившие широкую популярность. Это сатирические комедии "Извините, пожалуйста!", "Левониха на орбите", "Таблетку под язык", трагикомедии "Затюканный апостол", и "Трибунал", лирическая комедия "Верочка" и др. Посвященные злободневным проблемам современности, остро бичующие пороки, еще встречающиеся в наши дни, пьесы призывают к общественному и моральному совершенствованию. Они очень сценичны, написаны живым, образным языком.

Макаёнак, А. Выбачайце, калі ласка : п'есы / Андрэй Макаёнак. — Мінск : Юнацтва, 1991. — 221 с. — (Школьная бібліятэка).

Творчасць Андрэя Макаёнка — адна з самых яркіх старонак у гісторыі беларускай драматургіі. Актыўная грамадзянская пазіцыя, ваяўнічая непрымірымасць да адмоўных жыццёвых з'яў, уменне арыентавацца ў складаных жыццёвых сітуацыях — усё гэта характерна для творчасці драматурга.

Макаёнак, А. Зацюканы апостал : п'есы / Андрэй Макаёнак ; [прадмова А. Сабалеўскага]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. — 303 c. — (Школьная бібліятэка).

Творчасць народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка (1920—1982) — адна з самых яркіх старонак у беларускай драматургіі. Актыўная грамадзянская пазіцыя, ваяўнічая не-прымірымасць да адмоўных жыццёвых з'яў, вострасюжэтнасць, дынамізм, па-народнаму сакавіты гумар — усё гэта характэрна для твораў драматурга.
У кнігу ўвайшлі п'есы "Выбачайце, калі ласка", "Зацюканы апостал", "Трыбунал", "Кашмар" ("Святая прастата"), "Пагарэльцы".

Макаёнак, А. Камендыі / Андрэй Макаёнак. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1961. — 252 с.

У кнігу вядомага беларускага драматурга Андрэя Макаёнка ўвайшлі яго лепшыя сцэнічныя творы.
У сатырычных камедыях "Лявоніха на арбіце", "Выбачайце, калі ласка", "Каб людзі не журыліся" аўтар гнеўна бічуе нядбайнага, адсталага чалавека, што не бачыць яшчэ тых вышынь, да якіх ідзе наша грамадства.
Драма "На досвітку" прысвечана барацьбе французскага народа за мір і нацыянальную незалежнасць сваёй краіны.

Макаёнак, А. Кашмар : небяспечная камедыя / Андрэй Макаёнак. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1979. — 62 с.

П'еса гэтая мае ўжо багатае сцэнічнае жыццё, з поспехам ставілася ў многіх тэатрах краіны пад назвай "Святая прастата". Верны сваей традыцыі, драматург у п'есе ставіць вострыя жыццёвыя праблемы. Форма п'есы, як заусёды ў Макаенка, яркая, відовішчная. I мяккі гумар, і вострая сатыра, і гратэск знайшлі тут сабе месца, увайшоўшы арганічна ў гэту "небяспечную", як кажа аўтар, камедыю.

Макаёнак, А. Лявоніха на арбіце : камедыя ў трох дзеях, чатырох карцінах / Андрэй Макаёнак. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1973. — 87 с. — (Бібліятэка беларускай драматургіі).

Шырока вядомая п'еса "Лявоніха на арбіце", карыстаецца нязменным поспехам у гледачоў.
Зброяй смеху змагаецца аўтар супроць дробнаўласніцкай псіхалогіі, супроць спажывецкіх поглядаў па жыццё.
"Лявоніха на арбіце" ўдастоена Літаратурнай прэміі Я. Купалы (1962 г.).

Макаёнак, А. На досвітку : драма ў чатырох актах, васьмі карцінах / Андрэй Макаёнак. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1952. — 108 с.

Драма "На досвітку" прысвечана барацьбе французскага народа за мір і нацыянальную незалежнасць сваёй краіны.

Макаёнак, А. П'есы / Андрэй Макаёнак. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1974. — 367 с., [8] л. іл.

У кнігу уключана шэсць найбольш папулярных п'ес: "Выбачайце, калі ласка", "Каб людзі не журыліся", "Лявоніха на арбіце", "Зацюканы апостал", "Трыбунал" і "Таблетку пад язык".
Прадмову да зборніка напісаў народны пісьменнік Беларусі Іван Пятровіч Шамякін.

Макаёнак, А. Трыбунал. Зацюканы апостал : п'есы / Андрэй Макаёнак. — Мінск : Беларусь, 1971. — 140 с.

Першая п'еса гэтай кніжкі "Трыбунал" адлюстроўвае падзеі, якія адбываліся у гады Вялікай Айчыннай вайны, другая — напісана на замежным матэрыяле.

На выставе прадстаўлены выданні з фондаў абласной бібліятэкі.

Президент Республики Беларусь Министерство культуры Республики Беларусь Могилевский областной исполнительный комитет Национальная библиотека Беларуси Науиональный правовой интернет-портал