Могилевская областная библиотека
им. В.И.Ленина
Русская версия Беларуская версія Версия сайта для слабовидящих

ВИРТУАЛЬНЫЕ ВЫСТАВКИ - ПЕРСОНАЛЬНЫЕ

Святло яго душы
Біяграфiя Літаратурная спадчынаЛітаратурна-крытычныя і метадычныя матэрыялы

Літаратурна-крытычныя і метадычныя матэрыялы

Бугаёў, Д. Шчодрае сэрца пісьменніка : проза Міхася Лынькова даваеннага часу / Дзмітрый Бугаёў. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1963. — 200 с.

Гэтая праца прысвечана ў асноўным даваеннай прозе Міхася Лынькова. Творы пазнейшага часу разглядаюцца менш падрабязна, галоўным чынам у плане паказу таго, як мастак, абапіраючыся на свае здабыткі даваеннай пары, скарыстоўваючы свой вопыт навеліста, паступова дабіваўся ўсё больш шырокага, цэласна-сінтэтычнага ахопу падзей і з'яў рэчаіснасці і глыбіні яе адлюстравання.

Жыдовіч, І. К. Міхась Лынькоў / І. К. Жыдовіч, В. В. Казлова. — Мінск : Б. в., 1959. — 32 с. — (Серыя грамадска-палітычная).

У выданні разглядаецца жыццевы і творчы шлях М. Лынькова, аднаго з віднейшых прадстаўнікоў беларускай савецкай прозы, які вайшоў у літаратуру як майстар выдатных апавяданняў, аповесцей і аўтар рамана-эпапеі "Векапомныя дні".

Кенька, М. П. Міхась Лынькоў : летапіс жыцця і творчасці / М. П. Кенька. — Мінск : Універсітэцкае, 1987. — 175 с.

У кнізе асвятляюцца найбольш значныя падзеі з жыцця і творчасці, навуковай і грамадскай дзейнасці пісьменніка М. Лынькова. Выкарыстоўваюцца шматлікія дакументальныя матэрыялы, сярод якіх дзённікавыя запісы пісьменніка, яго рукапісы, успаміны і г. д.

Куляшоў, Ф. І. Міхась Лынькоў : нарыс пра жыццё і творчасць / І. Ф. Куляшоў. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1961. — 250 с.

Манаграфія "Міхась Лынькоў" — першае і найбольш поўнае даследаванне творчасці вядомага беларускага пісьменніка, буйнога майстра нацыянальнай мастацкай прозы.
У кнізе падрабязна прасочан амаль саракагадовы літаратурны шлях Міхася Лынькова — ад газетных фельетонаў і ранніх апавяданняў, з якімі ён выступіў у сярэдзіне двадцатых гадоў, да шырока вядомай эпапеі "Векапомныя дні" і твораў апошняга часу. Творчасць пісьменніка, яго жыццё і грамадская дзейнасць разглядаюцца ў манаграфіі на фоне гістарычных падзей і ў непасрэднай сувязі з агульным літаратурным працэсам на Беларусі. Усе больш-менш значныя апавяданні, аповесці і буйныя эпічныя творы Міхася Лынькова дэталёва аналізуюцца з боку іх ідэйнага зместу, вобразнай сістэмы, стылю і мовы.

Куляшоў, Ф. І. Міхась Лынькоў : нарыс жыцця і творчасці / Ф. І. Куляшоў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1974. — 206 с.

Удумлівы і праніклівы назіральнік жыцця, яго актыўны ўдзельнік, Міхась Лынькоў з'яўляецца мастацкім летапісцам гераічнай савецкай эпохі, песняром мужнасці, працоўнага подзвігу і маральнага хараства савецкага чалавека. Прызнаны майстра мастацкага слова, Міхась Лынькоў значна ўзбагаціў савецкую літаратуру, праклаў у ёй адметны глыбокі след.

Куляшоў, Ф. І. Міхась Лынькоў : нарыс жыцця і творчасці / Ф. І. Куляшоў. — Мінск : Народная асвета, 1979. — 191 с. — (Народныя пісьменнікі БССР).

Аўтар прасочвае вытокі творчасці Міхася Лынькова, раскрывае яго рознабаковую дзейнасць як публіцыста, вучонага, грамадскага дзеяча. Пры гэтым выяўляецца адзінства, цесная знітаванасць жыццёвага шляху пісьменніка і яго творчасці, падаецца яго індывідуальная манера і шырокі тэматычны дыяпазон.

Семяноўская, Л. В. Міхась Лынькоў у школе / Л. В. Семяноўская. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва Міністэрства асветы БССР, 1963. — 103 с.

Кніга "Міхась Лынькоў у школе" адрасавана настаўніку сярэдняй школы і мае на мэце дапамагчы яму ў падрыхтоўцы да заняткаў па літаратуры. Яна складаецца з дзвюх частак: літаратуразнаўчай і метадычнай.
У першай частцы змешчаны біяграфічныя звесткі аб Лынькове, разглядаецца яго творчы шлях, аналізуюцца творы: ў творчым развіцці пісьменніка: "Гой", "Над Бугам", "Баян", "Талісман" і інш. У манаграфічнай частцы асноўная ўвага звернута на аналіз ідэйна-мастацкага зместу твораў і характарыстыку вобразаў, а таксама на пытанні кампазіцыі, мастацкія асаблівасці, мову і стыль.

  • Асабіна, С. Фразеалагізмы ў творах Міхася Лынькова / С. Асабіна // Роднае слова. — 2009. — № 11. — С. 35—38.
  • Аўласенка, І. Сан-Францыскі дзённік Міхася Лынькова / Ігар Аўласенка // Полымя. — 2019. — № 5. — С. 131—143.
  • Буланда, В. Вогнепаклоннік з добрым сэрцам : літаратурная вечарына, прысвечаная жыццю і творчасці Міхася Лынькова / В. Буланда // Роднае слова. — 2009. — № 11. — С. 70—74.
  • Вітка, В. Цераз выпрабаванні часу : [успаміны пра Міхася Лынькова] / Васіль Вітка // Вітка, В. Выбраныя творы / Васіль Вітка ; уклад. і камент. Т. Тарасавай, К. Цвіркі ; прадм. А. Васілевіч. — Мінск, 2013. — С. 224—235.
  • Дубашынскі, Р. Новы перакладчык, старая гісторыя... : [гісторыя выдання рамана-эпапеі М. Лынькова "Векапомныя дні"] / Раман Дубашынскі // Літаратура і мастацтва. — 2017. — 23 чэрвеня. — С. 11 : фота.
  • Дубашынскі, Р. Эпісталярныя эмоцыі : гісторыя перакладу рамана Міхася Лынькова "Векапомныя дні" на рускую мову / Раман Дубашынскі // Літаратура і мастацтва. — 2017. — 5 мая. — С. 5 : фота.
  • Лыньков Михаил Тихонович (Михась Лыньков) : [биографические сведения о писателе, литературоведе, народном писателе] // Ученые, прославившие Беларусь ; Национальная академия наук Беларуси, Комиссия по истории науки ; Национальная академия наук Беларуси, Отделение гуманитарных наук и искусств ; Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа. — Минск, 2017. — С. 132—133.
  • Марціновіч, А. З рагачоўскага рога — усяго многа : [пісьменнікі Рагачова] / Алесь Марціновіч // Полымя. — 2016. — № 8. — С. 171—190.
  • Навумчык, М. І. Аповесць М. Лынькова "Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў" / М. І. Навумчык // Беларуская мова і літаратура. — 2008. — № 3. — С. 44 — 48.
  • Рагуля, А. Семантычныя ёмкасці лакальнай формы : эстэтыка прозы Міхася Лынькова / А. Рагуля // Роднае слова. — 2009. — № 11. — С. 3 —6.
  • Рублевская, Л. Эпопея сына железнодорожника : [М. Лынькоў] / Людмила Рублевская // Советская Белоруссия. — 2018. — 30 ноября. — С. 13.
  • Сударыкава, Н. В. Жыццёвыя пуцявіны Міхася Лынькова : літаратурная гасцёўня для вучняў VI—X класаў / Н. В. Сударыкава // Беларуская мова і літаратура. — 2013. — № 11. — С. 54—60.
  • Тычына, М. Акадэмічныя літаратуразнаўцы — ветэраны вайны : [М. Лынькоў, В. Барысенка, В. Івашын, Н. Пернік, Ю. Пшыркоў, І. Навуменка, А. Адамовіч] / Міхась Тычына // Веды. — 2015. — 6 апреля. — С. 6.
Президент Республики Беларусь Министерство культуры Республики Беларусь Могилевский областной исполнительный комитет Национальная библиотека Беларуси Науиональный правовой интернет-портал