Біяграфiя Літаратурная спадчынаЛітаратурна-крытычныя і метадычныя матэрыялы
ВИРТУАЛЬНЫЕ ВЫСТАВКИ - ПЕРСОНАЛЬНЫЕ
Літаратурная спадчына
Лынькоў, М. Апавяданні / Міхась Лынькоў. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1948. — 159 с. — (Бібліятэка школьніка).
[Змест: "Над Бугам". "Андрэй Лятун", "Баян", "Сустрэчы", "ВасилькІ", "Дзіцячы башмачок", "Ірына", "Салют", "Пацалунак", "Кавалак хлеба", "Недапетыя песні" і інш.]
Лынькоў, М. Векапомныя дні : раман-эпапея / Міхась Лынькоў. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1951. — 754 с.
[Усенародную партызанскую барацьбу паказвае М. Лынькоў у рамане "Векапомныя дні". Гэта самы маштабны ў беларускай літаратуры твор аб партызанскай вайне на тэрыторыі Беларусі. Пісьменнік стварыў эпічныя вобразы радавых байцоў і кіраўнікоў партызанскага руху і падполля Канстанціна Заслонава, Платона Капушы, Мірона Пакрэпы, Арцёма Ляшчэні, Паўла Дубка, Васіля Саколіча, Вадзіма Слышэні, Надзеі Канапелькі, многія з якіх маюць сваіх прататыпаў (К. Заслонаў, Бацька Мінай, Саколіч — В. I Казлоў, Слышэня — І. Д. Варвашэня, Галя — А. Р. Мазанік). Разам узятыя, героі рамана ствараюць калектыўны вобраз народа-змагара, які не зламаўся, не стаў на калені перад ворагам.]
Лынькоў, М. Выбраныя творы / Міхась Лынькоў ; [укладанне, прадмова і каментар Дз. Бугаёва]. — Мінск : Беларуская навука, 2013. — 556 с. — (Беларускі кнігазбор).
У кнігу ўключана ўсё самае значнае з яго творчай спадчыны — апавяданні, дзе найбольш ярка праявіўся талент пісьменніка, аповесці, нарысы, лісты да розных асоб.
Лынькоў, М. За акіянам : нататкі, апавяданні, нарысы / Міхась Лынькоў. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1962. — 289 с.
Беларускаму пісьменніку Міхасю Лынькову давялося ў пасляваенныя гады некалькі разоў бывацъ у Злучаных Штатах Америки. Там ён непасрэдна сутыкаўся з рознымі з'явамі і фактамі характэрнымі для так званага амерыканскага вобраза жыцця, які амерыканская афіцыйная прапаганда распісвае, як самы перадавы, самы ўзорны, які быццам забяспечвае кожнаму амерыканцу свабоду, шырокія правы, высокі ўзровень жыцця.
А ў сапраўднасці мы бачым у гэтай краіне мільёны беспрацоўных, якія наогул не маюцъ даху над галавой. У краіне засілле манаполій у дзяржаўным і палітычным жыцці, расавая дыскрымінацыя, жорсткае праследаванне прагрэсіўных арганізацый. Духам чыстагана прасякнута ўсё: грамадскае жыццё, побыт, мараль, мастацтва, літаратура. Восъ аб гэтым непрыглядным амерыканскім вобразе жыцця і некаторых іншых з'явах зарубежной рэчаіснасці і расказвае аўтар кніжкі "За акіянам".
Лынькоў, М. Міколка-паравоз : аповесць / Міхась Лынькоў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. — 125 с.
"Міколка-паравоз" — шырока вядомая аповесць пісьменніка Міхася Лынькова пра жыццё і прыгоды хлопчыка Міколкі, сына чыгуначніка.
Лынькоў, М. На чырвоных лядах : аповесць / Міхась Лынькоў. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1934. — 322 с.
[Раман "На чырвоных лядах" вяртае чытача ў беларускую вёску дакастрычніцкага часу.]
Лынькоў, М. Над Бугам : выбранае / Міхась Лынькоў ; [уклад. З. Пазняк]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2002. — 446 с. — (Беларуская проза ХХ стагоддзя).
У кнігу народнага пісьменніка Міхася Лынькова (1899—1975) увайшлі лепшыя апавяданні, аповесці "Апошні зверыядавец", "Міколка-паравоз", урыўкі з рамана "На чырвоных лядах". Свет створаных М. Лыньковым вобразаў стракаты і шматаблічны. Пісьменнік абраў шлях глыбокага пранікнення мастака ў псіхалогію чалавека, у сферу пачуццяў і думак.
Лынькоў, М. Насустрач жыццю : апавяданні / Міхась Лынькоў. — Мінск : Юнацтва, 1988. — 256 с. — (Школьная бібліятэка).
У кнігу народнага пісьменніка Беларусі ўвайшлі творы, якія былі напісаны ў розныя гады. Апавяданні М. Лынькова хвалююць суровай і велічнай рамантыкай барацьбы за ўладу працоўных у гады грамадзянскай вайны і ў гады нацыянальна-вызваленчага руху на тэрыторыі былой Заходняй Беларусі. З асаблівай сілай паказваецца высакародства і духоўная веліч простага чалавека ў яго стваральнай працоўнай дзейнасці. Праўдзіва і шчыра расказвае пісьменнік пра мужнае змаганне савецкага народа супраць фашысцкіх захопнікаў.
Лынькоў, М. Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў : аповесць і апавяданні / Міхась Лынькоў. — Мінск : Юнацтва, 1997. — 174 с.
Арыгінальная па задумцы аповесць Міхася Лынькова аб сяброўстве медзведзяняці, казла і сабакі. Яны ў дні грамадзянскай вайны ўдзельнічаюць з атрадам чырвонаармейцаў у паходах, падбадзёрваюць байцоў сваімі дасціпнымі хітрыкамі, ідуць на фантастычныя подзвігі.
Лынькоў, М. Сустрэчы : апавяданні, аповесць / Міхась Лынькоў ; [укладанне, прадмова і каментарыі М. Кенькі]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1996. — 302 с.
Творчасць пісьменніка Міхася Лынькова (1899—1975) добра вядома чытачам. У кнігу "Сустрэчы" ўвайшлі апавяданні "Над Бугам", "У вагоне", "Андрэй Лятун", "Ірына" і іншыя, а таксама класічная аповесць "Міколка-паравоз", прысвечаныя гераічнаму мінуламу нашага народа. Гэтыя і другія апавяданні і аповесці вабілі і вабяць чытача значнасцю праблематыкі, змястоўнасцю чалавечых характераў. Яны з цікавасцю чытаюцца і сёння.
Лынькоў, М. Творы / Міхась Лынькоў ; [укладанне і каментары М. П. Кенькі] ; навуковы рэдактар М. І. Мушынскі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. — 678 с. — (Залатая калекцыя беларускай літаратуры).
У 14-ы том серыі "Залатая калекцыя беларускай літаратуры" ўвайшлі самыя значныя творы празаіка Міхася Лынькова, аднаго з самых вядомых творцаў сярэдзіны XX ст. Паводле прыроды свайго таленту — навеліст, сваімі апавяданнямі ён адгукаўся на падзеі сучаснасці, уносіў у іх рамантычны струмень, ахарошваў мяккім гумарам.
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў, якое цікавіцца айчынным пісьменствам.
Лынькоў, М. Хата на калёсах : аповесці і апавяданні / Міхась Лынькоў ; [склад. І. А .Гімпель ; маст. У. І. Сытчанка. — Мінск : Беларусь, 1998. — 350 с. — (Школьная бібліятэка).
У зборнік пісьменніка М. Лынькова ўвайшлі аповесці "Міколка-паравоз", "Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў", апавяданні "У вагоне", "Ядвісін дуб", "Пра хлопчыка Яську" і "Янка-парашутыст".