Могилевская областная библиотека
им. В.И.Ленина
Русская версия Беларуская версія Версия сайта для слабовидящих

ВИРТУАЛЬНЫЕ ВЫСТАВКИ - ПЕРСОНАЛЬНЫЕ

Беларускі байкапісец Кандрат Крапіва
Біяграфiя Творы Матэрыялы аб жыцці і дзейнасці Вершы, байкі Галерэя

Літаратурна-крытычныя і метадычныя матэрыялы аб жыцці і дзейнасці Кандрата Крапівы

Бугаёў, Дз. Зброяй сатыры, зброяй праўды / Дзмітрый Бугаёў. – 2-е выданне, выпраўленнае, дапоўненае. – Мінск : Беларуская навука, 2004. – 316 с.

Упершыню кніга выйшла ў 1971 г.
Кніга прафесара філалогіі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа прысвечана жыццю і творчасці Кандрата Крапівы. Аўтар паказвае своеасаблівасць сатырычнай паэзіі, мастацкай прозы і драматургіі народнага пісьменніка Беларусі, характарызуе яго навуковую дзейнасць.
Дапоўнена артыкуламі "Яшчэ раз пра Кандрата Крапіву" і "А я яму ўдзячны...", у якіх разглядаюцца крапівінскія творы 70–80-х гадоў, згадваюцца асабістыя сустрэчы даследчыка з пісьменнікам.
Адрасавана тым, хто цікавіцца беларускай літаратурай, вывучае ці выкладае яе ў сістэме сярэдняй і вышэйшай адукацыі.

Бугаёў, Дз. Зброяй сатыры, зброяй праўды / Дзмітрый Бугаёў. – Мінск : Навука і тэхніка, 1971. – 232 с.

Кніга прысвечана жыццю і творчасці Кандрата Крапівы. Кіруючыся сучаснымі эстэтычнымі крытэрыямі, аўтар паказвае своеасаблівасць сатырычнай паэзіі, мастацкай прозы і драматургіі народнага пісьменніка Беларусі, характарызуе яго навуковую дзейнасць.
Горача абараняючы сатыру, Кандрат Крапіва зазначаў: "На пенсію я яшчэ не збіраюся. Яшчэ ёсць порах у парахаўніцы, і яшчэ досыць дурняў на свеце". А таму "рана яшчэ сатырыкам у адстаўку падавацца". Тады ж пісьменнік даволі рашуча заявіў пра сваё права не абмяжоўвацца сатырычнымі жанрамі: "Што да мяне асабіста, дык я ніколі кантракту не падпісваў быць абавязкова сатырыкам і толькі сатырыкам. Чым большы жанравы дыяпазон пісьменніка, тым, на маю думку, лепш, тым больш у яго магчымасці рэалізаваць свае здольнасці... Жанравы шавінізм – гэта смешны і шкодны забабон".

Ватацы, Н. Кандрат Крапіва: бібліяграфічны даведнік / склала Н. Ватацы. – Мінск : Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У.І. Леніна ; Аддзел беларускай літаратуры і бібліяграфіі, 1963. – 190с.

"Калі б я праз недахоп "сыравіны" застаўся беспрацоўным як сатырык, дык толькі рад быў бы гэтаму якграмадзянін", – пісаў Кандрат Крапіва ў артыкуле "Што мне рупіць".3 гэтых слоў відаць, што пісьменнік лічыць асноўным напрамкам сваёй літаратурнай дзейнасці –сатырычную творчасць, накіраваную на ліквідацыю перажыткаў капіталізма ў свядомасці савецкіх людзей.
Пісьменнік выступіў у 1922 годзе ў жанры сатырычнай паэзіі, а некалькі пазней і ў прозе, з сярэдзіны 30-х гадоў стала працуе ў галіне драматургіі. Побач з ярка-сатырычнымі творамі, якімі з’яўляюцца камедыі "Хто смяецца апошнім" і "Мілы чалавек", пісьменнік стварыў лірычную камедыю "Пяюць жаваранкі" і драмы "Канец дружбы", "Партызаны", "Проба агнём", "З народам","Зацікаўленая асоба", "Людзі і д’яблы", у якіх аўтар працягвае распрацоўваць і сатырычныя матывы. Не аднойчы выступаў Кандрат Крапіва ў друку па пытаннях тэорыі і практыкі сатырычных жанраў літаратуры і асаблівасцях іх развіцця ў савецкай літаратуры. Творчасць Кандрата Крапівы адыграла значную ролю ў развіцці беларускай сатыры.
Глядзець поўны тэкст

Казека, Я. Кондрат Крапива : критико-биографический очерк / Казека Янка ; перевод с белорусского Е. Мозольникова. – Москва : Советский писатель, 1967. –144с.

Впервые на русском языке выходит книга, посвященная жизни и творчеству замечательного белорусского поэта-сатирика и драматурга Кондрата Крапивы. Автор книги – известный белорусский критик Янка Казека– показывает особенности сатирической поэзии Крапивы, ее подлинную народность. Наиболее подробно и основательно рассматривает автор басенное творчество К. Крапивы, характеризует вклад белорусского сатирика в развитие советской басенной традиции. Точное и живое представление дает автор о лучших, широко известных пьесах Крапивы: "Партизаны", "Конец дружбы", "Кто смеется последним", "Поют жаворонки", "С народом". Богатый и многокрасочный мир образов возникает перед читателем книги.
Сатирик Кондрат Крапива, лауреат Государственных премий, удостоен почетного звания Народного писателя Белоруссии, и это является ярким свидетельством того, как высоко ценит и любит наш народ меткое, остроумное и гневное сатирическое слово.

Кандрат Крапіва / складальнік і аўтар тэксту С. С. Лаўшук. – Мінск : Беларусь, 1989. – 79 c.

Ёсць людзі, якія маюць як быццам не адно жыццё, не адну біяграфію, – жыццё іх упрыгожвае многія тысячы жыццяў, біяграфій! Дзелячыся з мноствам людзей багаццем сваёй душы, чалавек тады не бяднее, а наадварот – узбагачаецца сілай народа, яго ўдзячнасцю і любоўю. Такім чалавекам – сапраўдным сынам народа – мы называем і Кандрата Крапіву.
Янка Брыль
Беларуская літаратура багатая на таленавітыя творчыя асобы, але нават і сярод іх мастакоўская індывідуальнасць Кандрата Крапівы ўзвышаецца велічна, непаўторна, ярка. Ён – Майстра. Больш таго, ён –чараўнік, якому прырода адкрыла запаветнае слова, здольнае тварыць цуды: рабіць волатам кволага, вяртаць упэўненасць зняверанаму, адкрываць вочы на праўду і крыўду. Як усякі сатырык, ён суровы і строгі, што не перашкаджае яму быць добрым і спагадлівым. Без паблажлівасці, вядома.

Лаўшук, С. С. Кандрат Крапіва і беларуская драматургія / С. С. Лаўшук. – 2-е выданне – Мінск : Беларуская навука, 2002. – 252 с.: іл.

Даследуецца драматургічная творчасць старэйшыны беларускай літаратуры, народнага пісьменніка БССР, лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР і БССР Кандрата Крапівы. На шырокім фактычным матэрыяле прасочваецца станаўленне творчай індывідуальнасці К. Крапівы – драматурга ў кантэксце развіцця ўсёй беларускай драматургіі.
Разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў ВНУ, работнікаў тэатра, аспірантаў, студэнтаў, усіх, хто цікавіцца развіццём беларускай драматургіі.

Лаўшук, С. С. Кандрат Крапіва і беларуская драматургія / С. С.Лаўшук.– Мінск : Навука і тэхніка, 1986.– 240 с.: іл.

Прайшло шмат гадоў актыўнай літаратурнай творчасці, былі напісаны многія выдатныя байкі, апавяданні, сатырычныя паэмы і раман "Мядзведзічы", перш чым Кандрат Крапіва звярнуўся, нарэшце, да жанру драматургіі. Так "позна" прыйшоў у тэатр менавіта той К. Крапіва, які за межамі нашай рэспублікі вядомы пераважна як драматург. Адразу ж паўстае некалькі пытанняў. Па-першае, якія прычыны абумовілі цікавасць пісьменніка да драматургіі? Па-другое, што гэту цікавасць прыглушала раней? Па-трэцяе, чаму крапівінскі голас не згубіўся ў драматургічным шматгалоссі, якое адчувалася пад час выхаду першых яго п’ес? Узнікае і яшчэ шэраг іншых праблемных аспектаў асэнсавання пачатковага этапа драматургічнай творчасці пісьменніка. I ні адзін з іх не можа быць высветленым без хоць бы агульнага погляду на стан нашай драматургіі таго часу.
Да сярэдзіны 30-х гадоў, а дакладней – к 1934 г., калі з першай п’есай выступіў К. Крапіва, беларуская савецкая драматургія дасягнула дастаткова высокага ўзроўню. Асноўная задача, якую паставіў перад ёй рэвалюцыйны час, – задача стварэння арыгінальнага рэпертуару для маладога нацыянальнага тэатра – была выканана дастаткова паспяхова. Больш таго, наша драматургія перастала быць набыткам толькі нацыянальнай культуры: пачынаючы з канца 20-х гадоў беларускую п’есу можна было сустрэць на сцэнах тэатраў братніх рэспублік і нават за мяжой краіны.

Ляшук, В. Я. Вывучэнне творчасці Кандрата Крапівы ў школе : дапаможнік для настаўнікаў / В. Я. Ляшук, М. I. Яніцкі. – Мінск : Аверсэв, 2007. – 192 с. – (Бібліятэка настаўніка).

У дапаможніку раскрыта методыка вывучэння творчасці Кандрата Крапівы, а таксама манаграфічных тэм, прысвечаных пісьменніку; змешчана сістэма ўрокаў па вывучэнні твораў і манаграфічных тэм; прыведзены метадычныя рэкамендацыі па правядзенні розных тыпаў і відаў заняткаў.
Адрасуецца настаўнікам беларускай мовы і літаратуры агульнаадукацыйных устаноў, студэнтам і выкладчыкам педагагічных каледжаў і універсітэтаў краіны.

Макарэвіч, А. А. Сатыра Кандрата Крапівы / Аляксандр Антонавіч Макарэвіч. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1962. – 153с.

У кнізе А. Макарэвіча даследуецца сатырычная творчасць народнага пісьменніка БССР Кандрата Крапівы. Крытык падрабязна спыняецца на дзейнасці Крапівы-сатырыка і асвятляе такія пытанні, як вытокі творчасці пісьменніка, станаўленне яго сатырычнай паэзіі, пераход да другіх формаў – апавядання, рамана, п’есы, у якіх Кандрат Крапіва застаецца заўсёды сатырыкам, дасціпным гумарыстам, сапраўдным мастаком народнага слова.

Па вобразнаму вызначэнню Максіма Горкага, савецкая літаратура выконвае ролю "акушэркі і магільшчыка". Гэта значыць, што яна садзейнічае выхаванню новых, сацыялістычных рыс у светапоглядзе, характары, псіхалогіі людзей і адначасова актыўна выступае супраць усяго таго, што перашкаджае іх духоўнаму і палітычнаму росту.

Сабалеўскі, А. Кандрат Крапіва : Постаць і творы : для сярэдэдняга і старэйшага школьнага узросту / Анатоль Сабалеўскі. – 2-е выданне, дапрацаванае і дапоўненае – Мінск : Народная асвета, 2003. – 304 с. :іл.

Творчасць Кандрата Крапівы ўвайшла ў духоўны свет не аднаго пакалення чытачоў і гледачоў. Эстафету цяпер падхопліваюць і самыя маладыя. "Настаўніцкая газета" апублікавала ўрывак з ліста адной школьнай настаўніцы: "Урокі па творчасці К. Крапівы – гэта ўрокі сталення маіх вучняў, урокі сапраўднага роздуму над жыццём, урокі, на якіх яны вучацца быць людзьмі. Глыбокі і мудры пісьменнік. Вобразы яркія і выразныя, а таму адразу б’юць у цэль. А гэта так важна, асабліва для маладых. Мае вучні разумеюць, ведаюць і прымаюць усё, чаму вучыць наш любімы драматург".

Усікаў, Я. Драматургія Кандрата Крапівы / Я. Усікаў ; рэдактар А. Кучар. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1953. – 168с.

"Савецкая драматургія, – пісала газета "Правда" ў артыкуле "Пераадолець адставанне драматургіі", – неад’емная частка нашай перадавой сацыялістычнай культуры. Ад стану драматургіі цалкам залежыць развіццё савецкага тэатра. Прагрэсіўнае, наватарскае значэнне савецкай драматургіі заключаецца ў тым, што яна адлюстроўвае ў праўдзівых мастацкіх вобразах нашу сацыялістычную рэчаіснасць, сцвярджае самыя перадавыя ідэі сучаснасці, прапагандуе палітыку савецкай дзяржавы.
Упершыню ў гісторыі савецкая драматургія вывела на сцэнуновага героя–чалавека свабоднай працы, які стаў будаўніком і сапраўдным гаспадаром новага жыцця".

Шлях да Брамы Неўміручасці : матэрыялы Рэспубліканскіх навуковых чытанняў, прысвечаных 115-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы, Мінск (3 сак. 2011 г.) / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы ; укладальнік А. А. Манкевіч. –Мінск : Беларускаянавука, 2012. – 167 с.

У зборнік увайшлі матэрыялы навуковых даследаванняў, прадстаўленых удзельнікамі Рэспубліканскіх навуковых чытанняў "Шлях да Брамы Неўміручасці", прысвечаных 115-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы (3 сакавіка 2011 года). У кнізе змешчаны ўспаміны родных і блізкіх Кандрата Кандратавіча, а таксама асвятляюцца актуальныя пытанні літаратуразнаўства, мовазнаўства. Аналізуецца паэтычная, празаічная і драматургічная спадчына класіка, яго дзейнасць на ніве беларускага мовазнаўства.
Адрасуецца спецыялістам у галіне славянскай філалогіі, аспірантам і студэнтам філалагічных спецыяльнасцей.

Ад маленства да сталасці : метадычныя рэкамендацыі да 120-годдзя Кандрата Крапівы /Установа культуры "Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Бабруйска", Цэнтральная гарадская бібліятэка імя М.Горкага, аддзел бібліятэчнага маркетынгу [складальнік К. А. Кірылюк; рэдактар В. У. Стэльмак ; адказны за выпуск Ж. М. Бокая]. – Бабруйск, 2015. – 62 с.

Кандрат Крапіва – знакаміты беларускі паэт, празаік, драматург, навуковец. Яго творчасць– цэлая эпоха ў гісторыі беларускай літаратуры і перш за ўсё ў нацыянальнай драматургіі.
Метадычныя парады змяшчаюць звесткі пра жыццёвы і творчы шлях беларускага пісьменніка, формы і назвы мерапрыемстваў, прысвечаных 120-годдзю К.Крапівы.
Разлічаны на бібліятэкараў, настаўнікаў, аматараў, якія цікавяцпа развіццём беларускай літаратуры ў XX стагоддзі.

Президент Республики Беларусь Министерство культуры Республики Беларусь Могилевский областной исполнительный комитет Национальная библиотека Беларуси Науиональный правовой интернет-портал