Могилевская областная библиотека
им. В.И.Ленина
Русская версия Беларуская версія Версия сайта для слабовидящих

ВИРТУАЛЬНЫЕ ВЫСТАВКИ - ПЕРСОНАЛЬНЫЕ

Беларускі байкапісец Кандрат Крапіва
Біяграфiя Творы Матэрыялы аб жыцці і дзейнасці Вершы, байкі Галерэя

Яго творы

Крапіва, К. Сатыра і гумар [Гуказапіс] : байкі і вершы : аўдыякніга / Кандрат Крапіва ; тэкст чытае Андрэй Каляда ; гукарэжысёр А. В. Чыж. – Мінск : Вышэйшая школа, 2014. – 1 гукавы дыск (4 гадз. 71 хвіл.). – (Славутыя пісьменнікі зямлі беларускай).

 

Крапіва, К. Збор твораў у шасці тамах. Т. 1. Вершы, байкі, эпіграмы, паэмы / Кандрат Крапіва ; укладанне, прадмова, каментарыі Сцяпана Лаўшука ; мастак Анатоль Александровіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1997. – 462 с., л. [4] іл., партр.

Першы том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі, заслужанага дзеяча навукі, аўтара кніг сатыры і гумару Кандрата Крапівы (1896–1991), склалі вершы з кніг "Асцё", "Крапіва", "Байкі", паэмы "Біблія", "Хвядос – Чырвоны нос".
Змагарны дух і творчае натхненне спадарожнічалі Кандрату Крапіве на працягу ўсяго яго вельмі доўгага – ажно сямідзесяцігадовага! – пісьменніцкага шляху. Зрэшты, будзе не зусім карэктна абмяжоўваць сямю дзясяткамі гадоў творчы перыяд нашага славутага пісьменніка. Калі лічыць справядлівай сентэнцыю аб тым, што пісьменнікам не становяцца, а нараджаюцца, дык трэба працягласць гэтага перыяду надтачыць яшчэ дваццаццю пяццю гадамі. I гэта будзе тым больш справядліва, што першая публікацыя сведчыць не столькі пра пачатак творчасці, колькі пра шчаслівае завяршэнне пэўнага творчага здзяйснення, а дакладней – пра пачатак публічных фіксацый такіх здзяйсненняў. Як бы там ні было, а сплаў змагарнасці з творчай натхнёнасцю абумовіў своеасаблівую пасіянарнасць працы Кандрата Крапівы ў літаратуры.

Крапіва, К. Збор твораў у пяці тамах. Том першы. Вершы, байкі, эпіграмы, паэмы / Кандрат Крапіва.– Мінск : Мастацкая літаратура, 1974. – 442 с. : іл.

У першы том уключаны толькі паэтычныя творы: вершы, байкі, фельетоны, эпіграмы і паэмы, напісаныя пісьменнікам за ўсе гады творчай працы. Кандрат Крапіва... Гэтае шырока вядомае, акружанае народнай любоўю імя прыйшло ў літаратуру праз досціп смеху, які цэлай ракой хлынуў з баек, сатырычных вершаў, што ўбачылі свет у пачатку двадцатых гадоў. Стыхія камічнага, якая выбухнула ў крапівінскім таленце, была такой напорыстай, магутнай, што адразу забяспечыла паэту-сатырыку самую шырокую і ўдзячную аўдыторыю. Рагатала ўся Беларусь: байкі, вершы Кандрата Крапівы чыталі, атрымаўшы свежую газету і пасеўшы на прызбы вясковыя дзядзькі, без іх не абыходзіліся самадзейныя спектаклі, сходкі, з крапівінскімі прыпеўкамі ішлі ў наступ за новы быт рашучыя камсамольцы двадцатых і трыццатых гадоў.
Паэт-гумарыст і сатырык размаўляў са сваім чытачом на вельмі зразумелай і блізкай яму мове. Гэтая мова нібы ўвабрала, паяднала ў адно спрадвечную дасціпнасць вострых на язык людзей, якіх ва ўсе часы меў кожны сялянскі куток: усіх гэтых жартаўнікоў, перасмешнікаў, складальнікаў небывала дзіўных гісторый. Сапраўдны вялікі талент заўсёды ўсімі сваімі карэннямі ўваходзіць у родную глебу, жывіцца яе сокамі.

Крапіва, К. Збор твораў у 4-х тамах. Том першы. Байкі і вершы. Паэмы / Кандрат Крапіва. – Мінск : Дзяржвыд БССР, 1963. – 358 с.

Кандрат Крапіва валодае шчаслівым і незвычайным талентам: творы яго пакараюць чытача адразу ж, з першага знаёмства з імі, і пакараюць назаўсёды. Што гэта так – гаворыць ужо хоць бы і той факт, што даўно адшумелі і забыліся многія падзеі, пра якія пісаў пісьменнік, а творы яго чытаюцца з ранейшай неаслабнай цікавасцю і асалодай. Пра гэта сведчыць і гэтым тлумачыцца і нязменная папулярнасць К. Крапівы сярод самых разнастайных пластоў насельніцтва. Пасля Я. Купалы і Я. Коласа такой папулярнасцю не карыстаецца, бадай, ніводзін беларускі пісьменнік.
Гарачую прыхільнасць чытачоў і шырокую вядомасць сярод іх К. Крапіва заваяваў адразу ж пасля свайго выступлення ў літаратуры. Людзі добра помняць, як ужо ў дваццатыя гады творамі беларускага сатырыка зачытваліся ва ўсіх кутках Беларусі – іх чыталі дарослыя і дзеці, іх завучвалі і ведалі на памяць, іх дэкламавалі на грамадскіх сходах і на сямейных вечарах. Аднавяскоўцы К. Крапівы ў дзень яго шасцідзесяцігоддзя пісалі свайму земляку: "Памятаем, як з вашымі камсамольскімі прыпеўкамі мы ішлі на свой першы сход камсамольскай ячэйкі". Гэтае самае аб ранняй творчасці К. Крапівы могуць сказаць многія людзі таго ж пакалення.

Крапіва, К. Збор твораў у трох тамах. Том першы. Байкі і вершы. Паэмы / Кандрат Крапіва. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1956. – 471 с.

Вялікі і слаўны творчы шлях прайшоў Кандрат Крапіва –таленавіты савецкі пісьменнік, адзін з заснавальнікаў савецкай беларускай літаратуры. Больш чым за 30 гадоў сваёй літаратурнай дзейнасці ён стварыў мастацкія каштоўнасці, якія з’явіліся выдатным укладам у скарбніцу савецкай культуры.
Як драматург Кандрат Крапіва належыць да выбітныхпрадстаўнікоў шматнацыянальнай савецкай драматургіі. Яго п’есы "Хто смяецца апошнім" і "Пяюць жаваранкі" заваявалі ўсеагульнае прызнанне і ўвайшлі ў рэпертуар усесаюзнага тэатра.
Кандрат Крапіва вядомы як бліскучы майстар сатыры. 3 яго імем звязан росквіт беларускай байкі. У разнастайных жанрах, такіх, як сатырычны верш, байка, вершаваны фельетон, эпіграма, палітычны памфлет, кароткае сатырычнае апавяданне, сатырычная камедыя, яскрава выявілася майстэрства пісьменніка-сатырыка.

Крапіва, К. Выбраныя творы: У 2-х т. Т. 1. Вершы, байкі, эпіграмы, паэмы, апавяданні, фельетоны, памфлеты, аўтабіяграфія / Кандрат Крапіва; прадмова Iвана Навуменкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. – 478 с., 8 л. іл.

Двухтомнік склалі лепшыя творы класіка беларускай савецкай літаратуры, народнага пісьменніка БССР, акадэміка, Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР і БССР Кандрата Крапівы.
У першы том увайшлі сатырычныя і гумарыстычныя вершы, байкі, эпіграмы, паэмы "Біблія" і "Хвядос – Чырвоны нос", у якіх выкрываюцца злачынныя планы імперыялістаў, а таксама ўнутраныя шкоднікі сацыялістычнага ладу – розныя хціўцы, прыстасаванцы, п’яніцы.

Крапіва, К. Выбраныя творы / Кандарат Крапіва ; укладанне, прадмова, каментар Серафіма Андраюка. – Мінск : Беларуская навука, 2008. – 628 с. – ("Беларускі кнігазбор" : Серыя мастацкая літаратура).

Кнігу народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівысклалі найбольш значныя творы розных жанраў– вершы, байкі, камедыі, апавяданні, раман "Мядзведзічы" пра калектывізацыю сельскай гаспадаркі, публіцыстычныя артыкулы на хвалюючыя тэмы сучаснасці, лісты да вядомых дзеячаў культуры і літаратуры, да блізкіх пісьменніка.
Сорак другі том кніжнага праекта "Беларускі кнігазбор".

Крапіва, К. Выбраныя творы : байкі, вершы, эпіграмы / К. Крапіва ; складанне Т. У. Люковіч. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. – 272 с.

У зборнік увайшлі лепшыя байкі, сатырычныя і гумарыстычныя вершы і эпіграмы Кандрата Крапівы, якія перажылі свой час. Яны захапляюць сваёй мудрасцю, паэтычнасцю, свежасцю мастацкіх фарбаў.
Пісьменнік выкрывае нейкую загану праз смех, што больш дзейсна, чым проста ўказваць на гэтую загану. Вось чаму героямі сваіх баек ён рабіў гультаёў, дэмагогаў, кар’ерыстаў, невукаў, прыстасаванцаў, злодзеяў і інш. Крапівінская сатыра і сёння дапамагае выкараняць у грамадстве гэтыя недахопы.

Крапіва, К. Выбраныя творы / Кандрат Крапіва ; уступны артыкул Ю. Дворкіна. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва пры СНК БССР, Рэдакцыя дзіцячай літаратуры, 1941. – 267 с.

Імя Кандрата Кандратавіча Крапівы (Атраховіча) карыстаецца шырокай папулярнасцю сярод беларускіх чытачоў. Калі ў цяперашні час Крапіва вядомы як драматург, то ў дваццатыя гады яго ведалі пераважна як выдатнага сатырыка-байкапісца. Сатырычныя творы Крапівы былі асабліва папулярнымі на вёсцы і з захапленнем чыталіся людзьмі самых разнастайных узростаў.

Крапіва, К. Байкі і вершы: для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / Кандрат Крапіва ; укладанне Галіны Роліч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2002.– 230 с.

У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы (1896–1991) увайшлі лепшыя вершы і байкі.

Крапіва, К. Брама неўміручасці : камедыі / Кандрат Крапіва. – Мінск : Мастацкаялітаратура, 2015. – 125 с. – (Школьная бібліятэка).

У кнігу класіка беларускай літаратуры Кандрата Крапівы ўвайшлі шырока вядомыя і ўсенародна любімыя камедыі "Хто смяецца апошнім" і "Брама неўміручасці".

Крапіва, К. Вершы. Байкі. Эпіграмы. Паэмы : для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / Кандрат Крапіва; укладальнік і аўтарпрадмовы Сцяпан Лаўшук. – Мінск : Мастацкаялітаратура, 1991. – 285 с., [1] л. партр.

Кандрат Крапіва, народны пісьменнік БССР, акадэмік, Герой Сацыялістычнай Працы, свой першы твор – фельетон "Жылі-былі"– надрукаваў яшчэ ў 1922 годзе. 3 таго часу яго байкі, сатырычныя вершы і п’есы шырокавядомы не толькі ў нашай рэспубліцы, але і за яе межамі.

Лепшым творам пісьменніка ўласцівы жывая натуральная мова, афарыстычнасць думкі, вострае непрыняцце чалавечых заганаў.

Крапіва, К. Вершы, байкі / Кандрат Крапіва ;уступны артыкул Г. Юрчанкі. – Мінск : Народная асвета, 1978. – 128 с. (Школьная бібліятэка).

У зборнік уключаны байкі і сатырычныя вершы, разнастайныя па тэматыцы і напісаныя ў розныя гады. К. Крапіва востра і трапна крытыкуе і высмейвае абыякавыя адносіны асобных людзей да грамадскіх абавязкаў, беспрынцыповасць, кар’ерызм, бюракратызм, жорсткасць, жульніцтва, падхалімства, бескультурнасць.

13 красавіка 1922 г. у газеце "Красноармейская правда" быў надрукаваны фельетон К. Крапівы "Жили-были". 3 таго часу імя байкапісца непарыўна звязана з духоўным жыццём беларускага народа, яго думкамі, імкненнямі, настроямі, запатрабаваннямі, з таго часу ён у першых шэрагах змагароў за камуністычныя ідэалы. У дні радасці і ўрачыстасцей, у часіны трывог і выпрабаванняў ён – рука ў руку, плячо ў плячо з працоўнымі масамі, жыве з імі аднымі справамі, марамі, спадзяваннямі. Іменна гэтая непарыўная сувязь дала яму магчымасць знадзвычайнай яркасцю выразіць мастацкім словам дух эпохі, паказаць найбольш істотныя падзеі жыцця.

Крапіва, К. Зацікаўленая асоба : п’еса ў чатырох актах, дзесяці карцінах / Кандрат Крапіва. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкая літаратура, 1953. – 93с.

Сатыра для Кандрата Крапівы – яго любімая пісьменніцкая зброя. Яна складае адменную якасць яго таленту, важнейшую асаблівасць даравання пісьменніка. У сатырычнай накіраванасці заключаецца галоўны пафас творчасці Крапівы –празаіка, байкапісца, драматурга. Вывучэнне творчага вопыту таленавітага беларускага камедыёграфа і сатырыка, як адзначыў на Другім з’ездзе савецкіх пісьменнікаў паэт Аляксей Суркоў, мае вялікае значэнне для развіцця ўсёй камедыйнай і сатырычнай лініі ў саюзнай драматуріі.

Крапива, К. Колючий строй : стихи, басни / Кондрат Крапива ; авторизированный перевод с белорусского ; предисловие Ивана Науменко. – Минск : Художественная литература, 1989. – 206 с., [1] л. партр. – (Белорусская поэзия).

Басни, сатирические стихи и поэмы народного писателя Беларуси Кондрата Крапивы, в день перестройки, гласности и демократизации, звучали удивительно остро и злободневно. Поэт-сатирик, поэт-провидец, "будто по мандату новой революционной правды", сметал с пути все, что мешало нам жить.

Крапіва, К. Сорак баек / Кандрат Крапіва ;мастак А. Волкаў. –Мінск : Беларусь, 1966. – 144 с.

"Байкі"... Кніжку з такой просценькай назвай у дваццатыя гады ведала ўся Беларусь.
Тады нават у самых глухіх нашых вёсках ніводная вечарына, наладжаная камсамольцамі, не абыходзілася без таго, каб аматары мастацкага слова не дэкламавалі баек Кандрата Крапівы. Усюды горача прымалі гэтыя вострыя, дасціпныя творы, у якіх сатырык трапна высмейваў гультаёў і п’яніц, бюракратаў і балбатуноў, падхалімаў і прыстасаванцаў, хабарнікаў і паклёпнікаў, выкрываў розных прайдзісветаў і замежных ворагаў савецкай краіны. Тады ж, дарэчы, і напісаў К. Крапіва большасць сваіх баек.
Мінулі дзесяцігоддзі, а яны не страцілі першароднай свежасці і па-ранейшаму абуджаюць у людзей смех. Каму ў Беларусі не вядомы цяпер "Вол і Авадзень", "Дзед і Баба", "Сука ў збане", "Мандат", "Дыпламаваны Баран", "Сава, Асёл ды Сонца", "Жаба ў каляіне", "Махальнік Іваноў", "Ганарысты Парсюк" і іншыя творы байкапісца? Яны друкуюцца ў школьных чытанках і ў анталогіях беларускай паэзіі, што выдаюцца на розных мовах. Крылатыя выразы з гэтых твораў даўно сталі народнымі прыказкамі.

Крапіва, К. Пяюць жаваранкі : п’еса ў чатырох актах, шасці карцінах / Кандрат Крапіва. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры,1951. – 104с.

Кандрат Крапіва – пісьменнік шырокага творчага дыяпазону, рознабаковага даравання. Яго творчасць вызначаецца багаццем тэматыкі, разнастайнасцю жанраў, мастацкай яркасцю нацыянальнай формы. Крапіва ўнёс шмат новага і арыгінальнага ў развіццё беларускай прозы і паэзіі, але найбольш поўна і моцна яго талент раскрыўся ў драматургіі.

Крапіва, К. Хто смяецца апошнім:камедыя ў 3-х актах / Кандрат Крапіва. – Мінск :Беларусь, 1969. – 120 с.

Сатырычная камедыя народнага пісьменніка БССР К. Крапівы "Хто смяецца апошнім" прысвечана тэме выкрыцця замаскіраваных ворагаў і іх прыслужнікаў – падхалімаў і паклёпнікаў. Адначасова драматург бічуе перажыткі ўчарашняга дня, перажыткі, якія перашкаджаюць савецкім людзям ісці наперад.

Президент Республики Беларусь Министерство культуры Республики Беларусь Могилевский областной исполнительный комитет Национальная библиотека Беларуси Науиональный правовой интернет-портал