Могилевская областная библиотека
им. В.И.Ленина
Русская версия Беларуская версія Версия сайта для слабовидящих

ВИРТУАЛЬНЫЕ ВЫСТАВКИ - ПЕРСОНАЛЬНЫЕ

Шляхам жыцця Максіма Гарэцкага
Біяграфiя Літаратурная спадчынаЛітаратурна-крытычныя і метадычныя матэрыялы Галерэя

Літаратурна-крытычныя і метадычныя матэрыялы

Адамовіч, А. "Браму скарбаў сваіх адчыняю…" / Алесь Адамовіч. — Мінск : Выдавецтва БДУ імя У. І. Леніна, 1980. — 223 с. : фота.

Кніга прысвечана даследаванню жыццёвага і творчага шляху класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага, аналізу яго твораў.

Чалавечы і пісьменніцкі воблік, шлях Максіма Гарэцкага мелі нечаканы працяг — ужо пасля яго смерці. Пісьмы Леаніда Гарэцкага з фронту — пацвярджэнне і вышэйшая ацэнка жыцця Гарэцкага — бацькі — змешчаны ў канцы кнігі.

Бугаёў, Д. Максім Гарэцкі / Дзмітрый Бугаёў. — 2-е выд., выпр. і дап. — Мінск : Беларуская навука, 2003. — 239 с.

У перавыданні першага (1968) манаграфічнага нарыса, прысвечанага вядомаму беларускаму пісьменніку і вучонаму М. I. Гарэцкаму, вызначаюцца асаблівасці яго светапогляду, мастацкага стылю і індывідуальнай творчай манеры.

Сучаснасць твору надае таксама артыкул "Аплачана жыццём", змешчаны ў гэтым выданні. Ён ахоплівае тыя творы, якія не закрануты ў папярэдняй кнізе.

У працы аналізуецца дакастрычніцкая творчасць М. Гарэцкага і творчасць савецкага часу. Выкарыстана шмат неапублікаваных на той час матэрыялаў. Таму нягледзячы на мінулыя гады, кніга не страціла сваю актуальнасць і сёння.

Прызначана для ўсіх, каго цікавіць творчасць Максіма Гарэцкага.

Гарэцкі, Р. Ахвярую сваім "я"... : (Максім і Гаўрыла Гарэцкія) : [навукова-папулярнае выданне] / Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі ; Акадэмія навук Беларусі, Камісія па гісторыі навукі. — Мінск : Беларуская навука, 1998. — 287 с. : фота. — (Людзі беларускай навукі).

Гэтая кніга з серыі "Людзі беларускай навукі" прысвечана жыццю і дзейнасці братоў Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх — вядомых дзеячаў нацыянальнага адраджэння Беларусі. Прыведзены архіўныя матэрыялы КДБ пра іх арышты.

Для шырокага кола чытачоў.

Гарэцкі, Р. Браты Гарэцкія / Радзім Гарэцкі ; [прадмова Дз. Бугаёва]. — Мінск : Медысонт, 2008. — 344 c., [24] c. іл. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны. Людзі Беларусі ; кн. 1).

Кніга прысвечана жыццю і дзейнасці выдатных дзеячаў беларускага нацыянальнага руху XX стагоддзя братоў Гарэцкіх: Максіма Іванавіча — класіка беларускай літаратуры, літаратуразнаўцы, крытыка, рэдактара-выдаўца, мовазнаўца, фалькларыста, педагога, публіцыста, грамадскага дзеяча; Гаўрылы Іванавіча — аднаго з заснавальнікаў Беларускай акадэміі навук, вядомага эканаміста, дэмографа, геолага, географа, археолага, грамадскага дзеяча.

Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.

Дасаева, Т. М. Летапіс жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага / Т. М. Дасаева. — Мінск : Навука і тэхніка, 1993. — 87 с.

У кнізе шырока асветлена навуковая дзейнасць М. Гарэцкага, прадстаўлена эпісталярная спадчына, уключаны новыя звесткі пра творы пісьменніка. Выданне ўключае факты, узятыя з архіва КДБ, а таксама выкарыстаны матэрыялы з успамінаў жонкі пісьменніка — Леанілы Усцінаўны Чарняўскай.

"Летапіс…" з’яўляецца настольнай кнігай гарэцказнаўцаў, незаменным дапаможнікам для тых, хто вывучае літаратурную спадчыну і грамадска-культурную дзейнасць пісьменніка.

Голуб, Т. С. У творчай майстэрні класіка : тэксталогія твораў Максіма Гарэцкага : [да 110-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага] / Т. С. Голуб ; НАН Беларусі, Інстытут літаратуры імя Я. Купалы. — Мінск : Беларуская навука, 2002. — 157 с. : фота.

У кнізе ўпершыню абагульняецца багаты практычны і тэарэтычны вопыт беларускіх тэкстолагаў; на аснове вывучэння розных тыпаў выдання творчай спадчыны Максіма Гарэцкага ўзнімаецца шэраг тэксталагічных праблем (устанаўлення аўтарства, датавання, гісторыі тэксту і інш.), даецца тэарэтычнае абгрунтаванне шляхоў іх вырашэння, выпрацоўваюцца метадалагічныя прынцыпы выдання Поўнага збору твораў пісьменніка.

Адрасуецца даследчыкам айчыннага літаратуразнаўства, выкладчыкам і студэнтам вышэйшых і навучэнцам сярэдніх навучальных устаноў.

Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць : ХVІІ Гарэцкія чытанні : (прысвячаюцца Году роднай зямлі) : матэрыялы чытанняў, Мінск, 9 красавіка 2009 г. / рэдкалегія: Р. Гарэцкі (адказны рэдактар) [і інш.]. — Мінск, 2009. — 201 с.

Гарэцкія чытанні – традыцыйна яскравая культурна-навуковая падзея для ўсіх аматараў беларускай літаратуры. На ёй штогод выступаюць з дакладамі філолагі, гісторыкі, культуролагі, іншыя даследчыкі жыцця і творчасці роду Гарэцкіх.

Першыя чытанні адбыліся 16–18 сакавіка 1992 года на базе БСГА ў Горках. На сёняшні дзень прайшло ўжо дваццаць чытанняў.

Ліўшыц, У. М. Літаратурны музей Максіма Гарэцкага : кароткі даведнік / У. М. Ліўшыц. — Орша, 1997. — 69 с.

Даведнік прадстаўляе сабой своеасаблівую экскурсію па музею Максіма Гарэцкага ў вёсцы Малая Багацькаўка Мсціслаўскага раёна. У ім прадстаўлены агляд экспазіцыі музея, які знаёміць з творчым і жыццёвым шляхам пісьменніка.

Марціновіч, А. Брама, адчыненая ў вечнасць : дзецям пра Максіма Гарэцкага : нарысы / Алесь Марціновіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. — 206 с. — (Гісторыя ў асобах).

Гэтая першая мастацкая біяграфія класіка нацыянальнай літаратуры Максіма Гарэцкага, адрасаваная юным чытачам. М. Гарэцкі адносіцца да самых выдатных прадстаўнікоў беларускага прыгожага пісьменства. Ён годна працягвае спіс волатаў нацыянальнага духу, у першых шэрагах якога стаяць Максім Багдановіч, Якуб Колас, Янка Купала. Выданне кнігі прымеркавана да 120-годдзя з дня нараджэння М. Гарэцкага.

Мушынскі, М. Падзвіжнік з Малой Багацькаўкі : жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага / Міхась Мушынскі ; [навуковы рэдактар А. М. Макарэвіч] ; НАН Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы. — 2-е выд., выпр. і дап. — Мінск : Беларуская навука, 2013. — 543 с., [8] л. іл.

У кнізе разглядаецца драматычны жыццёвы і творчы шлях класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага (1893—1938), выдатнага майстра слова, дзеяча-адраджэнца, асветніка, аднаго з заснавальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы, айчыннага літаратуразнаўства і крытыкі, выдаўца, публіцыста, ацэньваецца яго роля ў станаўленні нацыянальнай свядомасці, развіцці беларускай думкі і культуры.

Разлічана на студэнтаў, выкладчыкаў літаратуры, на шырокую чытацкую аўдыторыю.

Чыгрын, І. П. Паміж былым і будучым: проза Максіма Гарэцкага / Іван Пятровіч Чыгрын ; НАН Беларусі, Інстытут літаратуры іся Я. Купалы. — 2-е выд., выпр. — Мінск : Беларуская навука, 2003. — 166 с.

Кніга прысвечана даследаванню шляхоў станаўлення творчай індывідуальнасці класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага. Ён прыйшоў у літаратуру ў перыяд станаўлення беларускай прозы як мастацкага слова. Творчасць яго пазначана трагічнасцю лесу самога аўтара.

Разлічана на навукоўцаў, аспірантаў, выкладчыкаў, студэнтаў, усіх, хто цікавіцца беларускім мастацкім словам.


На выставе прадстаўлена літаратура аб жыцці і творчасці М. Гарэцкага
з фонда УК "Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна".


Президент Республики Беларусь Министерство культуры Республики Беларусь Могилевский областной исполнительный комитет Национальная библиотека Беларуси Науиональный правовой интернет-портал