МІХАІЛ ІВАНАВІЧ ЖЫРКЕВІЧ

(13.10.1899 в. Залесавічы, Крычаўскі раён, Магілёўская вобласць, – 13.07.1984)

Беларускі мовазнавец. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1951)

БІЯГРАФІЯ

Нарадзіўся 13 кастрычніка 1899 г. у в. Залесавічы Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Пасля атрымання сярэдняй адукацыі служыў у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у баях з польскімі акупантамі. Дэмбілізаваўся ў 1921 г., працаваў у пачатковых школах на Крычаўшчыне.
У 1923 г., ужо маючы пэўны вопыт педагагічнай работы, паступае на этнолага–лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна (цяпер “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт”), якое скончыў у 1927 г.
Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў 2-й сярэдняй школе г. Магілёва, з 1929 г. – у Магілёўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (цяпер УА “Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова”), дзе вёў праграмныя курсы сучаснай беларускай мовы і літаратуры і методыкі яе выкладання.
З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны М.І. Жыркевіч непасрэдны ўдзельнік баёў з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пасля кантузіі звальняецца з арміі i ў пачатку 1942 г. прызначаецца дырэктарам сярэдняй школы у Краснаярскім кpai.
З 1943 г. працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце імя У.І. Леніна (цяпер “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт”): выкладчыкам, дацэнтам (1945), дэканам філалагічнага факультэта (1945–1947), загадчыкам кафедры беларускай мовы (1953–1967).
М.I. Жыркевіч уваходзіў у склад розных грамадскіх i навукова-метадычных арганізацый, выбіраўся дэпутатам Мінскага гарадскога савета народных дэпутатаў.
Памёр 13 жніўня 1984 г.

НАВУКОВАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Выключна вялікая заслуга М.І. Жыркевіча ў стварэнні стабільнага падручнікa па беларускай мове для сярэдняй школы, над якім ён нястомна працаваў з 1936 г. Першае выданне падручніка, падрыхтаванае ў сааўтарстве з Ю.А. Шакалем, выйшла ў 1937 г.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны падручнік быў карэнным чынам перапрацаваны сумесна з А.С. Карзонам. У 1955 г. М.I. Жыркевіч стварыў новы падручнік, які вытрымаў больш 15 перавыданняў.
Выступаў у друку з артыкуламі пра ўдасканаленне беларускага правапісу, выкладанне беларускай мовы ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, развіццё беларускага мовазнаўства.

УЗНАГАРОДЫ

  • Ганаровае званне “Выдатнік асветы Беларусі”
  • Ганаровае званне “Заслужаны дзеяч навукі БССР” (1951)

Як удзельнік Вялікай Айчыннай вайны:

  • Ордэн «Знак Пашаны» (1944)

СПІС АСНОЎНЫХ ПРАЦ

  • Жыркевіч, М. І. Граматыка беларускай мовы. Ч. 1 : Фанетыка і марфалогія / М. І. Жыркевіч, А. С. Карзон. — 6-е выданне. — Мінск : Дзяржаўнае вучэбна-педагагічнае выдавецтва БССР, 1952. — 229, [1] с.
  • Жыркевіч, М. І. Граматыка беларускай мовы. Ч. 2 : Сінтаксіс / М. І. Жыркевіч, А. С. Карзон. — 8-е выданне, дапоўненае і выпраўленае. — Мінск : Дзяржаўнае вучэбна-педагагічнае выдавецтва БССР, 1952. — 165, [1] с.
  • Жыркевіч, М. І. Падручнік беларускай мовы. Ч. 1 : Фанетыка і марфалогія : для 5-х і 6-х класаў / М. І. Жыркевіч. — 6-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Дзяржаўнае вучэбна-педагагічнае выдавецтва БССР, 1960. — 176, [1] с.
  • Жыркевіч, М. І. Падручнік беларускай мовы. Ч. 2 : Сінтаксіс : для 6-х і 7-х класаў / М. І. Жыркевіч. — 5-е выданне. — Мінск : Дзяржаўнае вучэбна-педагагічнае выдавецтва БССР, 1960. — 152, [1] с.

Глядзець таксама:

  • Беларускае мовазнаўства : бібліяграфічны паказальнік : 1825—1965 / Акадэмія навук Беларускай ССР, Фундаментальная бібліятэка імя Я. Коласа ; [складальнікі: А. Д. Васілеўская [і інш.] ; рэдактар Л. М. Шакун]. — Мінск : Навука і тэхніка, 1967. — 415 с.
  • Беларускае мовазнаўства : бібліяграфічны паказальнік : 1966—1975 / Акадэмія навук Беларускай ССР, Фундаментальная бібліятэка імя Я. Коласа ; [складальнікі: А. Д. Васілеўская, Я. М. Рамановіч ; рэдактар М. В. Бірыла]. — Мінск : Навука і тэхніка, 1980. — 350, [2] с.
  • Беларускае мовазнаўства : бібліяграфічны паказальнік : 1976—1985 / АН Беларусі, ЦНБ імя Я.Коласа ; [складальнікі: А. Д. Васілеўская, Я. М. Рамановіч ; уступны артыкул Л. М. Шакуна]. — Мінск, 1993. — 558 с.
  • Методыка выкладання беларускай мовы : бібліяграфічны паказальнік : 1969—1990 / складальнік М. С. Лукашус ; рэдактар В. У. Протчанка. — Мiнск : Вышэйшая школа, 1993. — 109 с.
  • Беларускае мовазнаўства : бібліяграфічны паказальнік : 1986—1991 / [складальнікі: А. У. Каратышэўская, А. У. Траццякова]. — Мінск : Беларуская навука, 2004. — 484 с.

КРЫНІЦЫ

Асноўныя:
  • Жыркевіч М. І. // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 2. — Мінск, 1985. — С. 462.
  • Шакун, Л. Міхаіл Іванавіч Жыркевіч / Л. Шакун // Веснік БДУ. Серыя 4. — 1984. — № 3. — С. 90—91.

Дадатковыя:

Установа культуры «Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна»
Copyright © 2023