Магілёўшчына – гэта не толькі легендарны край з надзвычай гераічнымі і працавітымі людзьмі, але і край разнастайных талентаў – пісьменнікаў, вучоных, палітычных і грамадскіх дзеячаў.
Важкі ўклад у нацыянальна-культурную скарбніцу Беларусі ўнеслі і мовазнаўцы. За шматлікія лінгвістычныя працы, апублікаваныя не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі, многія лінгвісты Магілёўшчыны ўдастоены як вучоных ступеняў і званняў, так і звання заслужаных дзеячаў ці лаўрэатаў разнастайных прэмій.
Інфармацыйны рэсурс “Мовазнаўцы Магілёўшчыны” – беларускамоўная краязнаўчая база даных. Аснову рэсурса складаюць матэрыялы аб жыцці і творчай дзейнасці мовазнаўцаў, філолагаў, лінгвістаў і этнографаў Магілёўскай вобласці.
Кожная персанальная старонка змяшчае падраздзелы: “Біяграфія”, “Навуковая дзейнасць”. Падаюцца характарыстыкі асноўных прац, факты навуковай і педагагічнай дзейнасці. Уключаны поўныя тэксты артыкулаў з перыядычных выданняў, фатаграфіі, бібліяграфічныя спісы літаратуры.
Для зручнасці пошуку ў базе даных дзейнічае навігацыя па прозвішчы персаналіі (алфавітны паказальнік), а таксама па геаграфічнай прыналежнасці (геаграфічны паказальнік).
У інфармацыйным рэсурсе скарыстаны дакументы з фонду ўстановы культуры “Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна”, матэрыялы з адкрытых крыніцаў сеткі Інтэрнэт.
Па меры паступлення новай інфармацыі раздзелы базы даных будуць дапаўняцца.
Інфармацыйны рэсурс прызначана спецыялістам у галіне мовазнаўства, выкладчыкам і студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй беларускай філалогіі.
Установа культуры «Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна»
Copyright © 2023