ЮРГЕЛЕВІЧ ПЁТР ЯКАЎЛЕВІЧ

(14.12.1894 в. Трабы, Ашмянскі павет, Віленская губерня (цяпер Іўеўскі раён, Гродзенская вобласць), – 17.04.1973)

Беларускі мовазнавец, педагог. Дацэнт (1934)

БІЯГРАФІЯ

Нарадзіўся 14 студзеня 1894 г. у в. Трабы Ашмянскага павета, Віленскай губерні (цяпер вёска Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці).
У 1925 г. скончыў факультэт грамадскіх навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна (цяпер УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт”).
1926–1927 гг. працаваў адказным рэдактарам Клімавіцкай раённай газеты “Наш працаўнік”.
1928–1929 гг. – стыльрэдактар Белдзяржвыдавецтва ў  Мінску.
1927–1930 гг. – сакратар Камісіі па выданні твораў У.І. Леніна на беларускай мове.
1930–1935 гг. – вучоны сакратар Інстытута мовазнаўства НАН БССР.
1933–1936 гг. – дацэнт кафедры мовазнаўства Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (цяпер УА “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка”).
1940–1941 гг. – выкладчык кафедры мовазнаўства Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (цяпер УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны”).
У сакавіку 1936 г. абвінавачаны ў нацыяналізме і рэпрэсіраваны. Да 1940 г. знаходзіўся ў Вяцкіх лагерах НКВД. Цалкам рэабілітаваны пленумам Вярхоўнага суда Беларускай ССР 25 лістапада 1960 г.
1944–1962 гг. – загадчык кафедры беларускай мовы, 1944–1968 гг. – дацэнт Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (цяпер УА “Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова”).
Памёр 17 красавіка 1973 г.

НАВУКОВАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Навуковыя інтарэсы Я.П. Юргелевіча: сучасная беларуская літаратурная мова, дыялекталогія, гісторыя беларускай мовы.
Разам з П. Бузуком і Я. Мацюкевічам падрыхтаваў “Анкету для збірання матэрыялаў па беларускай мове” (1931), прымаў удзел у падрыхтоўцы “Ваеннага руска-беларускага слоўніка” (1933), падручніка “Беларуская граматыка: Марфалогія” (1936).
Найбольш плённа працаваў у 1950–1970-я гады. Даследаваў пытанні сучаснай беларускай мовы. Выступаў у друку з рэцэнзіямі на школьныя падручнікі па беларускай мове. Напісаў “Праграму па гістарычнай граматыцы беларускай мовы: для філалагічных і гісторыка-філалагічных факультэтаў” (1964). Шмат зрабіў у галіне стварэння вучэбных дапаможнікаў па беларускай мове для студэнтаў-філолагаў педагагічных інстытутаў.

УЗНАГАРОДЫ

  • Ганаровае званне “Выдатнік народнай асветы БССР” (1955)
  • Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1961)

СПІС АСНОЎНЫХ ПРАЦ

  • Юргелевіч, П. Я. Курс сучаснай беларускай мовы з гістарычнымі каментарыямі / П. Я Юргелевіч ; пад рэдакцыяй М. С. Яўневіча. — Мінск : Вышэйшая школа, 1974. — 304 с.
  • Юргелевіч, П. Я. Нарысы сучаснай беларускай мовы з гістарычнымі каментарыямі: Фанетыка, арфаэпія, графіка і правапіс, лексіка і фразеалогія  / П. Я Юргелевіч. — Мінск, 1961. — 165 с.

КРЫНІЦЫ

Асноўныя:
  • Іваноў, Я. Я. Юргелевіч Пётр Якаўлевіч / Я. Я. Іваноў, В. І. Рагаўцоў // Мовазнаўцы Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А. А. Куляшова : Агульнае і славянскае мовазнаўства : (1930–2001) : біябібліяграфічны даведнік / прадмова У. Жураўля. — Магілёў, 2002. — С. 324—327.

Дадатковыя:

  • Германовіч, І. Пётр Юргелевіч / І. Германовіч // Роднае слова. — 1994. — № 1. — С. 65.
  • Германовіч, І. К. Юргелевіч Пётр Якаўлевіч / І. К. Германовіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1987. — Т. 5. — С. 672.
  • Яўневіч, М. С. Юргелевіч Пётр Якаўлевіч / М. С. Яўневіч // Беларуская мова : энцыклапедыя. — Мінск, 1994. — С. 638.
  • Яўневіч, М. С. Юргелевіч Пётр Якаўлевіч / М. С. Яўневіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18 кн. 1. — С. 214.
Установа культуры «Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна»
Copyright © 2023