ЮРЭВІЧ АНТОН ЛУКІЧ

(16.01.1911 в. Макаўка, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць, – 27.02.1986)

Беларускі мовазнавец. Дацэнт (1962)

БІЯГРАФІЯ

Нарадзіўся 16 студзеня 1911 г. у в. Макаўка Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці.
У 1935 г. скончыў літаратурны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (цяпер УА “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка”) па спецыяльнасці “Беларуская і руская мовы і літаратура”.
Працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры, загадчыкам вучэбнай часткі Калінкавіцкай сярэдняй школы.
1937–1939 гг. вучыўся ў аспірантуры Мінскага дзяржаўнага педінстытута на кафедры рускай мовы па спецыяльнасці “Руская мова”. Дацэнт (1962).
1939–1945 гг. служыў афіцэрам у Чырвонай Армі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
У 1946–1977 гг. працаваў у Магілёўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (цяпер УА “Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова”), з 1969–1973 гг. загадваў кафедрай беларускай мовы.
Памёр 27 лютага 1986 г.

НАВУКОВАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Аб’ектам навуковых даследванняў А.Л. Юрэвіча з’яўляліся лінгвістычная тэрміналогія, агульнае мовазнаўства, пунктуацыя сучаснай беларускай мовы, пытанні паходжання і развіцця мовы ў святле навуковых і рэлігійных уяўленняў, методыка выкладання беларускай мовы ў школе.
Аўтар 9-ці навуковых, навукова-дыдактычных і навукова-папулярных выданняў, у т. л.: “Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў” (1962), “Сучасная беларуская пунктуацыя” (1972), вучэбны дапаможнік “Уводзіны ў мовазнаўства” (1987).
“Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў” А.А. Юрэвіча – у свой час быў адзін з самых поўных слоўнікаў лінгвістычнай тэрміналогіі ва ўсходнеславянскім мовазнаўстве. У ім пададзена тэрміналогія, якая ўзнікла на аснове беларускага моўнага матэрыялу (дзеканне, цеканне, зацвярдзелыя зычныя і інш.), а таксама на падставе матэрыялаў іншых моў.

УЗНАГАРОДЫ

  • Ганаровая грамата Міністэрства асветы БССР (1971)
  • Медаль “Ветэран працы” (1977)
  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994)

Як удзельнік Вялікай Айчыннай вайны:

  • Медаль “За перамогу над Германіяй” (1947)

СПІС АСНОЎНЫХ ПРАЦ

  • Юрэвіч, А. Л. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў / А. Л. Юрэвіч. — Мінск, 1962. — 246 с.
  • Клюсаў, Г. Н. Сучасная беларуская пунктуацыя / Г. Н. Клюсаў, А. Л. Юрэвіч. — Мінск : Вышэйшая школа, 1972. — 280 с.
  • Рагаўцоў, В. І. Уводзіны ў мовазнаўства / В. І. Рагаўцоў, А. Л. Юрэвіч. — Мінск : Вышэйшая школа, 1987. — 320 с.

КРЫНІЦЫ

Асноўныя:
  • Іваноў, Я. Я. Юрэвіч Антон Лукіч / Я. Я. Іваноў, В. І. Рагаўцоў // Мовазнаўцы Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова : агульнае і славянскае мовазнаўства : (1930—2001) : біябібліяграфічны даведнік / прадмова У. Жураўля. — Магілёў, 2002. — С. 328—330.

Дадатковыя:

  • Юрэвіч Антон Лукіч // Беларуская мова : энцыклапедыя. — Мінск, 1994. — С. 639—640.
Установа культуры «Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна»
Copyright © 2023