ЯШКІН ІВАН ЯКАЎЛЕВІЧ

(12.02.1932 в. Шаламы, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць, – 23.10.2016)

Беларускі мовазнавец. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2000)

БІЯГРАФІЯ

Нарадзіўся 12 лютага 1932 г. у в. Шаламы Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці.
У 1950 г. закончыў Васькавіцкую сярэднюю школу.
У 1954 г. – Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (цяпер УА “Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова”) па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура”.
1957–1959 гг. працаваў у Полацкім дзяржаўным педагагічным інстытуце (цяпер УА “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава”).
1959–1977 гг. працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР.
З 1977 г. – старшы навуковы супрацоўнік па спецыяльнасці “языки народов СССР”.
З 1999 г. з’яўляецца старшым навуковым супрацоўнікам аддзела навуковай тэрміналогіі Нацыяльнаянага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны (Мінск). Правадзейны член Геаграфічнага таварыства беларускага філіяла пры АН Беларусі (з 1964 г.).
Памёр 23 кастрычніка 2016 г. у Мінску.

НАВУКОВАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Навуковыя працы І.Я. Яшкіна прысвечаны даследаванням беларускай дыялекталогіі, лексікалогіі, гісторыі беларускай літаратурнай мовы, тэрміналогіі, анамастыкі, этнаграфіі, фалькларыстыкі.
Аўтар кандыдацкай дысертацыі – “Слаўгарадскія гаворкі (Узаемадзеянне рознадыялектных сістэм)”.
Аўтар прац “Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія” (1971), “Узаемадзеянне рознадыялектных сістэм. Фанетыка” (1979).
Адзін са складальнікаў “Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы” (т. 1–2, 1977–1978; т. 5, 1982), “Тураўскага слоўніка” (т. 1–4, 1982–1985).
Прымаў удзел у зборы матэрыялаў да “Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы” у 1963 г., “Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа” у 1964–1974 гг., зборы матэрыялаў, укладанні i выданні лінгвагеаграфічных артыкулаў “Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак” у 5 тамах (1971–1985 i да 1998).
Удзельнічаў у выданні “Лексічнага атласа белаpycкіх народных гаворак” (“Раслінны i жывёльны свет” (т. 1, 1993); “Сельская гаспадарка” (т. 2, 1994); “Чалавек” (т. 3, 1996); “Побыт” (т. 4, 1997); “Семантыка. Словаўтварэнне. Націск” (т. 5, 1998), а таксама ў зборы матэрыялаў i распрацоўцы навуковых тэм “Лінгвістычны атлас Еўропы” (1985–1990), “Усходнеславянскія iзaгалосы” (1986–1991), “Слоўніка гаворак паўднёва-заходняй Віцебшчыны” (1986–1998), “Вывучэнне беларускіх, літоўскіх, польскіх i рускіх гаворак на тэрыторыі ўзаемадзеяння балтыйскіх i славянскіх моў” (1988–1990).

УЗНАГАРОДЫ

  • Медаль “Ветэран працы” (1987)
  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2000)

СПІС АСНОЎНЫХ ПРАЦ

  • Яшкін, І. Я. Філалагічная канферэнцыя ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце / І. Я. Яшкін // Беларуская лінгвістыка. — Мінск, 1973. — Вып. 4. — С. 79.
  • Яшкін, І. Я. Да гісторыі сярэднесожскіх гаворак / І. Я. Яшкін // Беларуская мова і мовазнаўства : міжвузаўскі зборнік. — Мінск, 1975. — Вып. 3. — С. 151—160.
  • Яшкін, І. Я. З лексікі Пасожжа / І. Я. Яшкін // Народная словатворчасць. — Мінск, 1979. — С. 74—81.
  • Крывіцкі, А. А., Яшкін, І. Я. Лінгвагеаграфічнае вывучэнне Тураўшчыны / А. А. Крывіцкі, І. Я. Яшкін // Народная словатворчасць. — Мінск, 1979. — С. 301—303.
  • Яшкін, І. Я. Слоўнік беларускіх імёнаў / І. Я. Яшкін. — Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2009. — 136 с.
  • Яшкін, І. Я. Слоўнік беларускіх імёнаў і сямейна-родавых паняццяў / І. Я. Яшкін. — Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2013. — 440 с.

КРЫНІЦЫ

Асноўныя:
  • Яшкін Іван Якаўлевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 2003. — Т. 18. Ч. 1. — С. 324.
  • Яшкін Іван Якаўлевіч // Беларускія лінгвісты — уражэнцы Магілёўшчыны : матэрыялы канферэнцый. — Магілёў, 2001. — С. 83—84.

Дадатковыя:

Установа культуры «Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна»
Copyright © 2023