ЯНКОЎСКІ ФЁДАР МІХАЙЛАВІЧ

(21.09.1918 в. Клетнае, Бабруйскі павет, Мінская губерня (цяпер Глускі раён, Магілёўская вобласць), – 13.11.1989)

Беларускі мовазнавец, заснавальнік беларускай фразеалогіі, пісьменнік, фалькларыст. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1972), доктар філалагічных навук (1970), прафесар (1970)

БІЯГРАФІЯ

Нарадзіўся 21 верасня 1918 г. у в. Клетнае Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер Глускі раён Магілёўскай вобласці) ў сялянскай сям’і.
У 1933 г. паступіў у Рагачоўскі педагагічны тэхнікум.
У 1936 г. атрымаў спецыяльнасць настаўніка пачатковых класаў і пачаў выкладаць беларускую і рускую мову ў Буцавіцкай школе на Заслаўшчыне.
У лістападзе 1939 г. быў прызваны на вайсковую службу. Ваенны шлях пачаўся з удзелу ў савецка-фінскай вайне.
Летам 1940 г. – дэмабілізаваны з арміі па інваліднасці, вярнуўся ў в. Буцавічы Заслаўскага раёна.
У студзені 1943 г. залічаны радавым разведчыкам у партызанскі атрад “Грозны”, а з лістапада 1943 г. узначальваў баявую і агентурную разведку атрада.
У 1944–1946 гг. працаваў адказным сакратаром рэдакцыі Глускай раённай газеты “Сацыялістычная вёска”, настаўнікам у Глускай сярэдняй школе.
У 1948 г. скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы (цяпер УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы”) па спецыяльнасці “руская мова і літаратура”.
У 1954 г. – аспірантуру пры Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя М. Горкага (цяпер “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. Танка”).
З 1953 г. працуе ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя М. Горкага выкладчыкам беларускай мовы, 1956–1982 гг. – загадчык, з 1983 г. – прафесар кафедры беларускага мовазнаўства, якая пры Ф. Янкоўскім стала адным з вядучых навуковых цэнтраў філалогіі ў рэспубліцы.
Вынікам многіх гадоў крапатлівага збірання, сістэматызацыі і апісання фразеалагічнага матэрыялу стала абарона доктарскай дысертацыі “Беларуская народная фразеалогія”.
12 чэрвеня 1970 г. Ф.М. Янкоўскаму была прысуджана вучоная ступень доктара філалагічных навук, а ў снежні таго ж года – вучонае званне прафесара.
Шмат гадоў Ф. Янкоўскі ўзначальваў Рэспубліканскае метадычнае аб’яднанне лінгвістаў-беларусаведаў, быў членам Рэспубліканскага камітэта славістаў, старшынёй лінгвістычнай секцыі навукова-метадычнага савета Міністэрства асветы Беларусі.
Літаратурнай дзейнасцю займаўся з 1936 года. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1968 года.
Асноўны жанр літаратурных твораў – навэла, лірычная мініяцюра і філалагічны эцюд. Выйшлі наступныя кнігі прозы: “Абразкі” (1975), “Прыпыніся на часінку” (1979), “І за гарою пакланюся” (1982), “Радасць і боль” (1984), “З нялёгкіх дарог” (1988).
Памёр 13 лістапада 1989 г.

НАВУКОВАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Кола навуковых інтарэсаў Ф. Янкоўскага – праблемы стылістыкі, фразеалогіі, культуры мовы.
Асаблівую ўвагу аддаваў збіранню прыказак, прымавак, фразеалагізмаў. Яго працы ў галіне народнай фразеалогіі адкрывалі новыя раздзелы беларускай лінгвістыкі – фразеалогію і фразеаграфію.
Аўтар каля 300 навуковых прац. Сярод іх: “Дыялектны слоўнік” (вып. 1–3, 1959–1970), “Беларускае літаратурнае вымаўленне” (1960), “Пытанні культуры мовы” (1961), “Роднае слова” (1967, 2-е выданне ў 1972, 3-е пад назвай “Беларуская мова” ў 1978), “Беларуская фразеалогія” (1968, 1981), “Беларускія народныя параўнанні” (1973), “Гістарычная граматыка беларускай мовы” (ч. I – 1974, ч. II – 1977), “Сучасная беларуская мова” (1984), “Само слова гаворыць” (1986) і інш.
Складальнік зборнікаў афарызмаў, прыказак і прымавак, параўнанняў, фразеалагізмаў “З беларускіх літаратурных крыніц” (1960), “Беларускія народныя прыказкі, прымаўкі” (1957), “Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы” (1962).
Адзін з аўтараў дапаможнікаў для вышэйшых навучальных устаноў “Сучасная беларуская літаратурная мова” (1976, 1984), “Практыкум па беларускай мове” (1980) і інш.

УЗНАГАРОДЫ

  • Грамата Вярхоўнага Савета БССР (1966)
  • Знак “Выдатнік адукацыі БССР” (1968)
  • Ганаровае званне “Заслужаны дзеяч навукі БССР” (1972)
  • Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1978)
  • Ордэн “Знак Пашаны” (1982)
  • Знак “Выдатнік народнай адукацыі СССР” (1984)
  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1998)

Як удзельнік Вялікай Айчыннай вайны:

  • Ордэн Чырвонай Зоркі (1944)
  • Ордэн Айчыннай вайны IІ ступені (1985)

СПІС АСНОЎНЫХ ПРАЦ

  • Янкоўскі, Ф. Крылатыя словы і афарызмы / Ф. Янкоўскі. — Мінск : Акадэмія навук БССР, 1960. — 136 с.
  • Янкоўскі, Ф. Пытанні культуры мовы / Ф. Янкоўскі. — Мінск, 1961. — 102 с.
  • Янкоўскі, Ф. Беларуская фразеалогія. Фразеалагізмы, іх значэнне, ужыванне / Ф. Янкоўскі. — Мінск : Вышэйшая школа,  1968. — 448 с.
  • Янкоўскі, Ф. М. Беларускае літаратурнае маўленне / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск : Народная асвета, 1976. — 96 с.
  • Янкоўскі, Ф. Беларуская мова / Ф. Янкоўскі. — 3-е выданне, дапрацаванае. — Мінск : Вышэйшая школа, 1978. — 336 с.
  • Янкоўскі, Ф. М. Беларуская фразеалогія / Ф. М. Янкоўскі. — Мінск : Народная асвета, 1981. — 78 с.
  • Янкоўскі, Ф. Сучасная беларуская мова / Ф. Янкоўскі. — Мінск : Вышэйшая школа, 1984. — 176 с.
  • Янкоўскі, Ф. Само слова гаворыць : філалагічныя эцюды, абразкі, артыкулы. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. — 320 с.
  • Янкоўскі, Ф. М. Гісторыя беларускай мовы : гістарычная граматыка : вучэбны дапаможнік / Ф. М. Янкоўскі ; навуковы рэдактар Д. В. Дзятко. — Мінск : Вышэйшая школа, 2019. — 263 с.

КРЫНІЦЫ

Асноўныя:
  • Янкоўскі Фёдар // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / галоўны рэдактар Б. І. Сачанка. — Мінск, 1995. — Т. 6. — С. 498—501.
  • Янкоўскі Фёдар Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / галоўны рэдактар. Г. П. Пашкоў. — Мінск, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 27.
  • Янкоўскі Фёдар // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : даведнік / складальнік А. К. Гардзіцкі ; навуковы рэдактар А. Л. Верабей. —Мінск, 1994. — 653 с.

Дадатковыя:

  • Барысаў, Н. Фёдар Янкоўскі / Н. Барысаў // Радзіма (Глуск). — 2013. — 10 верасня. — С. 5.
  • Васюковіч, Л. Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі / Людміла Васюковіч // Роднае слова. — 2018. — № 9. — С. 16—17.
  • Гаўрош, Н. А след ад вялікай душы застаецца на свеце доўга… : [Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі] / Н. Гаўрош, Н. Нямковіч // Роднае слова. — 2013. — № 9. — С. 26—28.
  • Дзятко, Д. В. Пра аўтара і яго кнігу / Д. В. Дзятко // Янкоўскі, Ф. М. Гісторыя беларускай мовы : гістарычная граматыка / Ф. М. Янкоўскі ; навуковы рэдактар Д. В. Дзятко. — Мінск, 2019. — С. 3—8.
  • Каўрус, А. Настаўнік і вучні : [Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі] / Алесь Каўрус // Роднае слова. — 2018. — № 5. — С. 48—52.
  • Міхайлаў, П. Да стагоддзя з дня нараджэння Фёдара Янкоўскага / Павел Міхайлаў // Роднае слова. — 2018. — № 9. — С. 4—8.
  • Само слова гаворыць : [Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі] // Радзіма (Глуск). — 2018. — 21 верасня. — С. 4.
  • Тычына, М. А. Фёдар Янкоўскі / М. А. Тычына // Тычына, М. А. Народ і вайна / М. А. Тычына. — Мінск, 2015. — С. 396—401.
  • Шур, В. Анамастычная лексіка ў прозе Фёдара Янкоўскага / Васіль Шур // Полымя. — 1998. — № 9. — С. 264—275.
Установа культуры «Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна»
Copyright © 2023