ШЫМКЕВІЧ ФЁДАР СПІРЫДОНАВІЧ

(12.02.1802 г. Магілёў, – 03.04.1843)

Беларускі мовазнавец, педагог, грамадскі дзеяч. Псеўданімы: Фёдар Касцеша

БІЯГРАФІЯ

Нарадзіўся 15 лютага 1802 г. у г. Магілёве ў сям’і святара.
У 1812 г. у сувязі з нашэсцем напалеонаўскай арміі сям’я эвакуіравалася ў Варонеж.
Закончыў духоўную семінарыю, у 1827 г. – Кіеўскую духоўную акадэмію.
Па заканчэнні курса, прадставіў дысертацыю пад назвай: “Аб асветы старажытных габрэяў або аб іх поспехах у прыгожых мастацтвах і навуках” і атрымаў ступень магістра багаслоўя i славесных навук.
Працаваў выкладчыкам нямецкай мовы, намеснікам бібліятэкара Кіеўскай духоўнай акадэміі.
Даследаваў старарускія летапісы i іншыя помнікі рускай, беларускай i ўкраінскай моў i літаратур, вынікам чаго сталі яго працы “Погляд на расійскія летапісы ў філалагічных адносінах” (надрукаваны пад псеўданімам Фёдар Касцеша), “Апісанне рукапісаў, якія знаходзяцца ў бібліятэцы Кіеўскай акадэміі” (абедзве 1830).
З 1834 г. займаў у Санкт-Пецярбургу пасаду столаначальніка ў гаспадарчым дэпартаменце Міністэрства ўнутраных спраў, быў членам Прыказа грамадскага апекавання ў Кіеве.
У чэрвені 1838 г. выйшаў у адстаўку.
Памёр 3 красавіка 1843 г.

НАВУКОВАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Ф.С. Шымкевіч даследаваў старарускія летапісы i іншыя помнікі рускай, беларускай i ўкраінскай моў i літаратур.
Галоўная праца – “Корнеслов русского языка, сравненного со всеми главнейшими славянскими наречиями и с двадцатью четырьмя иностранными языками” (1842).
У 1378 артыкулах гэтага слоўніка паказана ўтварэнне розных слоў ад першапачатковых лексічных каранёў (адсюль і назва кнігі). Сярод гэтых утварэнняў пададзена больш за 880 беларускіх слоў. Мовазнавец зрабіў прыкметны крок на шляху параўнальна-гістарычнага вывучэння родасных славянскіх моў, і па сутнасці, стварыў першы этымалагічны слоўнік з выкарыстаннем беларускіх матэрыялаў.
Сярод рукапіснай спадчыны Ф.С. Шымкевіча – “Збор устарэлых славянарускіх слоў” (563 старонкі), праект укладання “Слоўніка славянскіх гаворак” (захоўваюцца ў Санкт-Пецярбургу), слоўнікі ўкраінскай, сербскахарвацкай, верхнялужыцкай, гоцкай і славенскай моў, “Нямецкая граматыка” і іншыя працы.
Ёсць важкія меркаванні, што Ф.С. Шымкевіч – аўтар такіх цікавых рукапісаў, як “Збор слоў літоўска-рускай (беларускай) гаворкі” (больш за 3000 слоў, зберагаецца ў Цэнтральным дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва Беларусі ў Мінску) і “Слоўнік украінскай гаворкі” (захоўваецца ў Санкт-Пецярбургу).
Шэраг дакументаў, якія маюць дачыненне да Ф.С. Шымкевіча, захоўваюцца ў Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве Украіны ў г. Кіеве.

УЗНАГАРОДЫ

  • Лаўрэат палавіннай Дзямідаўскай прэміі (1842)

СПІС АСНОЎНЫХ ПРАЦ

  • Шимкевич, Ф. С. Корнеслов русского языка, сравненного со всеми главнейшими славянскими наречиями и с двадцатью четырьмя иностранными языками / Ф. С. Шимкевич. — Cанкт-Петербург : Типография Императорской Академии наук, 1842.

КРЫНІЦЫ

Асноўныя:
  • Шымкевіч Фёдар Спірыдонавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Магілёва / галоўны рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 1998. — С. 127.
  • Шымкевіч Фёдар Спірыдонавіч // Асветнікі зямлі Беларускай : Х – пачатак ХХ ст. : энцыклапедычны даведнік / рэдактар Г. П. Пашкоў. — 2-е выданне. — Мінск, 2006. — С. 475—476.

Дадатковыя:

Установа культуры «Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна»
Copyright © 2023