Навуковыя інтарэсы І.А. Шумскай – сінтаксіс, анамастыка.
Сааўтар двух выданняў “Беларуская мова” (1986) і “Дыялектны слоўнік Брэстчыны” (1989). Распрацавала тэму “Антрапанімія Берасцейшчыны”. Шэраг артыкулаў (звыш 30) змешчаны ў рэспубліканскіх і міжнародных зборніках і часопісах.
Усе працы І.А. Шумскай вызначаюцца практычнай накіраванасцю, актуальнасцю, змястоўнасцю, даходлівасцю стылю.