РАГАЎЦОЎ ВАСІЛЬ ІВАНАВІЧ

(04.02.1952 в. Стрэшын, Жлобінскі раён, Гомельская вобласць, – 14.03.2016)

Беларускі мовазнавец, паэт. Прафесар (1993), доктар філалагічных навук (2003). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі (1999)

БІЯГРАФІЯ

Нарадзіўся 4 студзеня 1952 г. у в. Стрэшын Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і калгаснікаў.
Пасля заканчэння мясцовай сярэдняй школы паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута iмя Н.К. Крупскай (цяпер УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”).
1973–1975 гг. працаваў арганізатарам пазакласнай i пазашкольнай выхаваўчай работы, 1975–1976 гг. – настаўнікам беларускай мовы i літаратуры Коўчыцкай сярэдняй школы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці.
У 1978 г. закончыў аспірантуру пры Інстытуце мовазнаўства АН БССР. З гэтага ж года жыве ў Магілёве i працуе ў Магілёўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (цяпер УА “Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова”).
З 1983 г. – загадчык кафедры беларускай мовы.
Кандыдат філалагічных навук (1979), прафесар (1993), член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі (1999), доктар філалагічных навук (2003). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1996).
У 1967 г. у жлобінскай раённай газеце “Камуніст” былі надрукаваны першыя вершы паэта. У 1968 г. – у рэспубліканскім перыядычным друку. Выдаў 5 паэтычных зборнікаў: “Сутонне” (1995), “Долягляд” (1998), “Адмыслоўцы” (2007), “На роскрыжы дарог” (2008) і “Імгненне і вечнасць” (2010).
У 2011 г. выйшаў бібліяграфічны даведнік “Прафесар Васіль Іванавіч Рагаўцоў: навуковая і навукова-педагагічная дзейнасць, літаратурная творчасць”.
Памёр 14 сакавіка 2016 г.

НАВУКОВАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Вучонаму належыць стварэнне новага навуковага напрамку ў беларусістыцы, звязанага з даследаваннем вербальных сродкаў камічнага на матэрыяле драматургіі, а таксама падрыхтоўка цыкла падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па агульналінгвістычных дысцыплінах.
Аўтар звыш за 220 навуковых прац, у т.л. 4 манаграфій, 2 слоўнікаў, 15 вучэбных дапаможнікаў. Гэта: “Моўны разбор у ВНУ і ў школе” (з С.Я. Кечык; 1988), “Практыкум па ўводзінах у мовазнаўства” (1989), “Уводзіны ў мовазнаўства: Заданні для самастойнай работы студэнтаў” (1992), “Сінтаксіс беларускай і рускай моў: Дыскусійныя пытанні” (2001), “Практыкум па гісторыі агульнага мовазнаўства” (2001), “Маўленчае выражэнне камічнага ў беларускай драматургіі” (2002), “Уводзіны ў мовазнаўства” (2004), “Гісторыя мовазнаўства” (2005), “Агульнае мовазнаўства” (2006), “Агульнае мовазнаўства: Практыкум” (2007), “Мовы свету: Энцыклапедычны даведнік” (2009).
Адзін з аўтараў “Матэрыялаў да абласнога слоўніка Магілёўшчыны” (1981), “Руска-беларускага слоўніка па машынабудаванні” (1998), “Анамастычнага слоўніка Магілёўшчыны” (2000), “Слоўніка мікратапонімаў Магілёўшчыны” (2004).

УЗНАГАРОДЫ

  • Медаль Францыска Скарыны (2002)
  • Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Васіля Хомчанкі Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменьнікаў Беларусі (2008)
  • Ганаровае званне “Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь” (2014)

СПІС АСНОЎНЫХ ПРАЦ

  • Піскун, У. Ц. Сінанімічныя прыназоўнікавыя эквіваленты канструкцый “па + пэўны склон” у сучаснай беларускай літаратурнай мове / У. Ц. Піскун, В. І. Рагаўцоў // Піскун, У. Ц. Беларуская мова і мовазнаўства : міжвузаўскі зборнік / У. Ц. Піскун, В. І. Рагаўцоў. — Мінск, 1973. — Вып. 1. — С. 127—136.
  • Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны / укладальнікі В. І. Рагаўцоў [і інш.]. — Мінск : “Навука і тэхніка”, 1981. — 128 с.
  • Кечык, С. Я. Моўны разбор у ВНУ і ў школе : схемы, узоры, заданні / С. Я. Кечык, В. І. Рагаўцоў. — Мінск : Вышэйшая школа, 1988. — 127 с. 
  • Рагаўцоў, В. І. Уводзіны ў мовазнаўства: заданні для самастойнай работы : вучэбны дапаможнік  / В. І. Рагаўцоў. — Мінск : Вышэйшая школа, 1992. — 112 с.
  • Іваноў, Я. Спосабы індывідуальна-аўтарскага відазмянення структуры афарызмаў у мове Максіма Гарэцкага / Я. Іваноў, В. Рагаўцоў // Гарэцкія чытанні. — Горкі, 1993. — С. 55—57.
  • Рагаўцоў, В. І. Анамастычны слоўнік Магілёўшчыны / В. І. Рагаўцоў, С. Я. Кечык — Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2000. — 168 с.
  • Рагаўцоў, В. І. Практыкум па гісторыі агульнага мовазнаўства : вучэбны дапаможнік / В. І. Рагаўцоў. — Мінск : Універсітэцкае, 2001. — 184 с. 
  • Рагаўцоў, В. І. Маўленчае выражэнне камічнага ў беларускай драматургіі / В. І. Рагаўцоў. — Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2002. — 304 с.
  • Рагаўцоў, В. І. Уводзіны ў мовазнаўства : вучэбны дапаможнік / В. І. Рагаўцоў. — Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2004. — 398 с.
  • Слоўнiк мiкратапонiмаў Магiлёўшчыны / [складальнікі: С. В. Клімуць і інш.]. — Магілёў, 2004. — 208 с.
  • Рагаўцоў, В. І. Гісторыя мовазнаўства : вучэбны дапаможнік / В. І. Рагаўцоў. — Магілёў : МДУ ім. А. А. Куляшова, 2005. — 496 с.
  • Рагаўцоў, В. І. Мовы свету : энцыклапедычны даведнік / В. І. Рагаўцоў ; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А. А. Куляшова. — Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2009. — 289 с.

Глядзець таксама:

  • Рагаўцоў, В. І. Маўленчае выражэнне камічнага ў п’есах Ніла Гілевіча / В. Рагаўцоў // Роднае слова. — 2007. — № 6. — С. 19—21.
  • Рагаўцоў, В. І. Вербальныя сродкі стварэння камічнага ў п’есе Янкі Купалы “Паўлінка” / В. І. Рагаўцоў // Беларуская мова і літаратура. — 2007. — № 7. — С. 3—10. 
  • Рагаўцоў, В. І. Змешаныя спосабы выражэння граматычных значэнняў / В. Рагаўцоў // Роднае слова. — 2008. — № 10. — С. 79—81.

КРЫНІЦЫ

Асноўныя:
  • Іваноў, Я. Я. Рагаўцоў Васіль Іванавіч / Я. Я. Іваноў // Мовазнаўцы Магілёўскага універсітэта імя А. А. Куляшова: Агульнае і славянскае мовазнаўства: (1930—2001) : біябібліяграфічны даведнік. — Магілёў, 2002. — С. 42—69.

Дадатковыя:

Установа культуры «Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна»
Copyright © 2023