Нарадзіўся 20 лютага 1922 г. у г. Бабруйску Магілёўскай вобласці ў сям’і вядомага кампазітара Я.К. Цікоцкага.
У 1933 г. сям’я пераехала ў Мінск.
У 1941 г. закончыў сярэднюю школу.
Да 1943 г. знаходзіўся на часова акупіраванай тэрыторыі, а затым перапраўлены партызанамі на самалёце ў Маскву.
Восенню 1943 г. прызваны ў рады Чырвонай Арміі, ваяваў на 1-м, 2-м і 3-м Беларускіх франтах. Летам 1944 г. пад Кобрынам быў паранены.
У 1946 г. паступіў вучыцца на факультэт журналicтыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта iмя У.I. Леніна (цяпер “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт”), які закончыў у 1950 г.
Працаваў журналістам у рэдакцыях газет “Савецкі селянін” i “Калгасная праўда”, часопісе “Вожык”. Адначасова вучыўся ў завочнай acпірантуры пры кафедры тэорыі i практыкі савецкай журналістыкі, a праз тры гады паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Публіцыстыка Якуба Коласа”.
У 1972 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму “Праблемы публіцыстычнага стылю”, праз год атрымаў вучонае званне прафесара.
1953–2004 гг. працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце імя У.І. Леніна (цяпер “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт”) на факультэце журналістыкі. Спачатку ў якасці выкладчыка, дацэнта кафедры тэорыі i практыкі савецкага друку, а пазней яе загадчыкам.
Памёр 24 сакавіка 2012 г.