МАСЛАВА ВАЛЯНЦІНА АЎРААМАЎНА

(02.01.1949 г. Клімавічы, Магілёўская вобласць)

Беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1992), прафесар (1997)

БІЯГРАФІЯ

Нарадзілася 2 студзеня 1949 г. у г. Клімавічы Магілёўскай вобласці.
У 1972 г. скончыла Кіргізскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Руская мова і літаратура”.
1981 г. – аспірантуру Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук СССР (спецыяльнасць “Тэорыя мовы”). У гэтым жа годзе прысуджана вучоная ступень кандыдата філалагічных навук.
У 1982 г. прысвоена вучонае званне дацэнта.
1989–1991 гг. – дактарантура Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна (цяпер “Беларускі дзяржаўны універсітэт”) (спецыяльнасць “Агульнае мовазнаўства”).
У 1992 г. прысуджана вучоная ступень доктара філалагічных навук.
У 1997 г. – вучонае званне прафесара.
1972–1982 гг. працавала на розных пасадах (выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт) у Ошскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (цяпер УА “Ошскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя А. Мырсабекава”).
1982–1995 гг. – дацэнт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, з 1995 г. – прафесар.
З 2019 г. – прафесар кафедры замежных моў і міжкультурных камунікацый Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта “МІПСА”.
Намеснік галоўнага рэдактара ў маскоўскім часопісе “Веснік РУДН”. Член міжнароднага рэдакцыйнага савета ў шэрагу часопісаў Расіі: “Філалагічныя навукі”, “Веснік Саратаўскага універсітэта”, “Жанры гаворкі”.

НАВУКОВАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Навуковыя інтарэсы В.А. Маславай звязаны з праблемамі філалагічнага аналіза тэкста, псіхалінгвістыкай, лінгвакультуралогіяй.
Вывучала спецыфіку культуры рускіх і беларусаў і яе адлюстраванне ў мовах і тэкстах. Аўтар больш за 500 навуковых і метадычных работ, у тым ліку больш за 20 кніг.
На працягу навуковай дзейнасці В.А. Маслава распрацавала тры важныя для тэорыі мовазнаўства канцэпцыі: супрацьпастаўленне як прынцып арганізацыі лексікі і тэксту (кандыдацкая дысертацыя); канцэпцыя экспрэсіўнасці тэксту (доктарская дысертацыя); філалагічны аналіз мастацкага тэксту (манаграфія).

УЗНАГАРОДЫ

  • Нагрудны знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Выдатнік адукацыі” (2009)
  • Падзякі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005, 2009)
  • Медаль Францыска Скарыны (2020)
  • Нагрудны знак “За адзнаку” (2021)

СПІС АСНОЎНЫХ ПРАЦ

  • Маслова, В. А. Введение в лингвокультурологию : учебное пособие / В. А. Маслова. — Москва : Наследие, 1997. — 207 с.
  • Маслова, В. А. Лингвистический анализ экспрессивности художественного текста / В. А. Маслова. — Минск : Вышэйшая школа, 1997. — 156 с.
  • Маслова, В. А. Филологический анализ поэтического текста : монография / В. А. Маслова. — Минск, 1999. — 208 с.
  • Маслова, В. А. Лингвокультурология : учебное пособие для студентов высших учебных заведений / В. А. Маслова. — Москва : Академия, 2001. — 204 с.
  • Маслова, В. А. Когнитивная лингвистика : учебное пособие / В. А. Маслова. — Минск : ТетраСистемс, 2004. — 256 с.
  • Маслова, В. А. Разговор о психолингвистике / В. А. Маслова. — Минск : Народная асвета, 1992. — 79 с.
  • Славянские ценности в коммуникативном пространстве регионов : коллективная монография / В. А. Маслова [и др.]. — Минск : Энциклопедикс, 2017. — 268 с.
  • Maslova, V. Linguistic-Culture : a Russian Picture of the World / V. Maslova ; translated by Alfred Santos ; Russian Academic Translations. — Columbia, SC : [s. n.], 2018. — [236 p.].
  • Человек и его дискурс — 6: дигитализация коммуникативных практик : коллективная монография / В. И. Карасик [и др.], В. А. Маслова [и др.]. — Москва : Общество с ограниченной ответственностью «ПринТерра-Дизайн», 2020. — 384 с.
  • Коммуникативное пространство Беларуси : коллективная монография / А. А. Биюмена [и др.], В. А. Маслова [и др.]. — Минск : МГЛУ, 2021. — 148 с.
  • Маслова, В. А. Феномен власти как факт языкового сознания белорусов: теоретический и экспериментальный подходы / В. А. Маслова, А. Л. Дединкин, А. А. Лавицкий // Семиотико-семасиологическое измерение политического дискурса : коллективная монография. — Москва, 2021. — С. 55—81.

Глядзець таксама:

  • Маслава, В. А. Пра канататыўны аспект семантыкі слова / В. А. Маслава // Беларуская лінгвістыка. — Мінск, 1988. — Вып. 33. — С. 3—9.
  • Маслава, В. А. Аб некаторых прыемах стварэння экспрэсіўнасці мастацкага тэксту / В. А. Маслава // Веснік БДУ. Сер. 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. — 1993. — № 1. — С. 63—64. — Бібліягр.: с. 64 (2 назв.).

КРЫНІЦЫ

Асноўныя:
  • Маслава Валянціна Аўрамаўна  / складальнік І. К. Германовіч [і інш.] // Беларускія лінгвісты — ураджэнцы Магілёўшчыны. — Магілёў, 2001. — С. 63.

Дадатковыя:

  • Маслава Валянціна Аўрамаўна // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. / галоўны рэдактар В. В. Калістратава. — Мінск, 2014. — Т. 5. — С. 411.
  • Маслова Валентина Авраамовна // Кто есть Кто в Республике Беларусь / под редакцией И. В. Чекалова. — Минск, 2016. — С. 81.
  • Маслова Валентина Аврамовна // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редактор Г. П. Пашков. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 66.
  • Маслова Валентина Авраамовна // Люди дела : Кто есть кто в Республике Беларусь. — Минск, 1999. — С. 301.
Установа культуры «Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна»
Copyright © 2023