КРЫВІЦКІ АЛЯКСАНДР АНТОНАВІЧ

(15.08.1927 в. Залессе, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць, – 30.06.2017)

Беларускі мовазнавец. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971)

БІЯГРАФІЯ

Нарадзіўся 15 жніўня 1927 г. у в. Залессе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Да Вялікай Айчыннай вайны скончыў 8 класаў мясцовай сярэдняй школы.
У 1944 г. прызваны ў Чырваную Армію. Ваяваў на 2-м Украінскім фронце. Удзельнік баёў у Аўстрыі, Венгрыі, Чэхаславакіі.
У 1947 г. паступіў на філалагічны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (цяпер УА “Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова”), які скончыў у 1951 г.
Яшчэ студэнтам пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры беларускай мовы П.Я. Юргелевіча далучыўся да навуковай работы: штогод падчас летніх канікулаў ездзіў у экспедыцыі па збіранні матэрыялаў да “Дыялекталагічнага атласа”, свае назіранні над гаворкамі спрабаваў апісваць і аналізаваць у семінарскіх дакладах і курсавых работах.
1951–1952 гг. – настаўнік мовы і літаратуры ў мястэчку Карэлічы.
У 1959 г пад кіраўніцтвам Р.І. Аванесава абараніў кандыдацкую дысертацыю “Формы асабовых і зваротнага займеннікаў сучаснай беларускай мовы ў іх гісторыі”.
1952–2007 гг. працаваў ў Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа АН Беларусі (1986 г. – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела дыялекталогіі).
Памёр 30 чэрвеня 2017 г.

НАВУКОВАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

На рахунку А.А. Крывіцкага каля двухсот навуковых публікацый у галіне беларускай дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі.
Ён адзін з аўтараў калектыўных прац “Дыялекталагічны атлас беларускай мовы” (1963), “Нарысы па беларускай дыялекталогіі” (1964), “Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі” (1962), “Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак” (1968–1969). Удзельнік стварэння 5-томнага “Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак”.
З’яўляўся членам Міжнароднай камісіі “Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа”. З 1976 г. – кіраўнік Беларускай нацыянальнай групы (з 1992 г. – Нацыянальнай камісіі) “Лінгвістычнага атласа Еўропы” і член рэдакцыйнага савета атласа.
А.А. Крывіцкі – арганізатар даследавання лексікі беларускіх народных гаворак. У шэрагу прац раскрыў узаемаадносіны і ўзаемадзеянне літаратурнай і дыялектнай разнавіднасцей нацыянальнай мовы сярод іншых славянскіх моў.

УЗНАГАРОДЫ

  • Дзяржаўная прэмія СССР (1971)
  • Медаль Францішка Скарыны (2001)

Як удзельнік Вялікай Айчыннай вайны:

  • Ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені (1985)

СПІС АСНОЎНЫХ ПРАЦ

  • Крывіцкі, А. А. Сучасная беларуская літаратурная мова і народныя гаворкі / А. А. Крывіцкі. — Мінск, 1961. — 40 с.
  • Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа ; рэдартары: Р. І. Аванесава, М. В. Бірылы. — Мінск : Выдавецтвава Акадэміі навук БССР, 1962. — 350 с. 
  • Дыялекталагічны атлас беларускай мовы / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа ; [А. А. Крывіцкі і інш.] ; рэдактары: Р. І. Аванесава, К. К. Крапівы, Ю. Ф. Мацкевіч. — Мінск : Акадэмія навук БССР, 1963. — 1 атлас ([4], 338 с.). (у сааўтарстве).
  • Нарысы па беларускай дыялекталогіі : вучэбны дапаможнік для філалагічных факультэтаў / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа ; рэдактар Р. І. Аванесава. — Мінск : Навука і тэхніка, 1964. — 416 с. (у сааўтарстве).
  • Белорусский язык для небелорусов. — 2-е издание, исправленное и дополненное. — Минск : Вышэйшая школа, 1978. — 352 с. (у сааўтарстве).
  • Тураўскі слоўнік : у 5 т. / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа ; складальнікі: А. А. Крывіцкі [і інш.] ; рэдактар А. А. Крывіцкі. — Мінск : Навука і тэхніка, 1982—1987. (у сааўтарстве).
  • Лексічны атлас беларускіх народных гаворак : у 5 т. / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мінск : Мінская картфабрыка Белгеадэзіі, 1993—1998. (у сааўтарстве).
  • Учебник белорусского языка : для самообразования. — Минск : Высшая школа, 1994. — 349 с. (у сааўтарстве).

Глядзець таксама:

  • Беларускае мовазнаўства : бібліяграфічны паказальнік : 1825—1965 / Акадэмія навук Беларускай ССР, Фундаментальная бібліятэка імя Я. Коласа ; [складальнікі: А. Д. Васілеўская [і інш.] ; рэдактар Л. М. Шакун]. — Мінск : Навука і тэхніка, 1967. — 415 с.
  • Беларускае мовазнаўства : бібліяграфічны паказальнік : 1966—1975 / Акадэмія навук Беларускай ССР, Фундаментальная бібліятэка імя Я. Коласа ; [складальнікі: А. Д. Васілеўская, Я. М. Рамановіч ; рэдактар М. В. Бірыла]. — Мінск : Навука і тэхніка, 1980. — 350, [2] с.
  • Методыка выкладання беларускай мовы : бібліяграфічны паказальнік : 1969—1990 / складальнік М. С. Лукашус ; рэдактар В. У. Протчанка. — Мiнск : Вышэйшая школа, 1993. — 109 с.
  • Беларускае мовазнаўства : бібліяграфічны паказальнік : 1976—1985 / АН Беларусі, ЦНБ імя Я.Коласа ; [складальнікі: А. Д. Васілеўская, Я. М. Рамановіч ; уступны артыкул Л. М. Шакуна]. — Мінск, 1993. — 558 с.
  • Беларускае мовазнаўства : бібліяграфічны паказальнік : 1986—1991 / [складальнікі: А. У. Каратышэўская, А. У. Траццякова]. — Мінск : Беларуская навука, 2004. — 484 с.

КРЫНІЦЫ

Асноўныя:
  • Курцова, В. М. Аляксандр Антонавіч Крывіцкі — гонар і слава славянскай дыялекталогіі / В. М. Курцова // Народныя скарбы : дыялектычны зборнік: да 80-годдзя А. А. Крывіцкага / рэдактар Л. П. Кунцэвіч ; НАН Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы. — Мiнск, 2008. — С. 5—27.

Дадатковыя:

Установа культуры «Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна»
Copyright © 2023