ГЕРМАНОВІЧ АЛЯКСАНДР ІЛАРЫЁНАВІЧ

(08.03.1896 в. Радзівонаўка, Мсціслаўскі павет, Магілёўская губернія (цяпер Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць), – 06.08.1973)

Беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1962), прафесар (1965)

БІЯГРАФІЯ

Нарадзіўся 8 сакавіка 1896 г. у в. Радзівонаўка Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерніі (цяпер Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць) ў сям’і селяніна-арэндатара.
Вучыўся ў Мсціслаўскім духоўным вучылішчы, у Магілёўскай духоўнай акадэміі.
У 1916, 1919–1922 гг. – студэнт Нежынскага гісторыка-філалагічнага інстытута.
1923–1931 гг. – настаўнік пачатковых і сярэдніх школ у Беларусі, на Смаленшчыне, у Маскоўскай вобласці.
1930–1934 гг. – аспірант навукова-даследчых інстытутаў мовазнаўства Масквы і Ленінграда.
1934–1938 гг. – выкладчык Наўгародскага настаўніцкага інстытута, Казахстанскага і Дагестанскага педінстытутаў.
У 1938 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1962 – доктарскую.
У 1965 г. прысвоена вучонае званне прафесара
Амаль 40 гадоў жыцця (1938–1973) А. І. Германовіч аддаў Крымскаму педінстытуту, пераўтворанаму пазней у Сімферопальскі дзяржаўны ўніверсітэт (цяпер – Крымскі федэральны ўніверсітэт імя У.І. Вярнадскага).
Памёр 6 жніўня 1973 г.

НАВУКОВАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Германавіч А.І. – аўтар прац па марфалогіі і стылістыцы рускай мовы, гісторыі рускай літаратурнай мовы, рускай літаратуры, методыцы выкладання філалагічных дысцыплін.
Першыя друкаваныя працы паказалі асаблівую і незвычайную цікавасць А.І. Германовіча да часціны мовы – выклічнік. Вынікам яго дзейнасці ў гэтай галіне стала шырока вядомая манаграфія “Междометия русского языка” (1941), якая паслужыла асновай для доктарскай дысертацыі.
Вучоны прапанаваў класіфікацыю выклічнікаў: эмацыянальныя, якія выражаюць пачуцці і імператыўныя, што выражаюць волю, загад, а таксама вызначыў іх істотныя прыкметы – высокую эмацыянальнасць, адсутнасць лексічнага значэння, своеасаблівасць інтанацыйнага афармлення, сувязь з мімікай і жэстамі.
З 37 апублікаваных ім навуковых прац найбольшую ўвагу прыцягваюць: “Синтаксис и стилистическое значение междометий русского языка” (1949), “Богатство и величие русского языка” (1949), “К вопросу об этимологии фразеологизмов”, “Интеръективация фразеологизмов”, “Междометия русского языка. Пособие для учителя” (1966), “Специальный семинарий по русскому языкознанию” (1966), “К вопросу об интонации звукоподражательных слов. Звуковые жесты (Этюд о разговорной речи)” (1969).

СПІС АСНОЎНЫХ ПРАЦ

  • Германович, А. И. Междометия и звукоподражательные слова в стиле М. Горького / А. И. Германович // Словоупотребление и стиль М. Горького. — Ленинград, 1962. — С. 104—119.
  • Германович, А. И. К вопросу об этимологии фразеологизмов / А. И. Германович // Проблема фразеологии и задачи ее изучения в высшей и средней школе : тезисы докладов межвузовской конференции, Череповец, 30 мая—2 июня 1965. — Вологда, 1965. — С. 46—47.
  • Германович, А. И. Междометия русского языка : пособие для учителя / А. И. Германович. — Киев, 1966. — 172 с.
  • Германович, А. И. Звуковые жесты / А. И. Германович // Вопросы теории и языка : cборник статей, посвященных памяти Б. А. Ларина. — Ленинград, 1969. — С. 291—297.
  • Германович, А. И. К вопросу об интонации звукоподражательных слов / А. И. Германович // Ученые записки МГПИ. — 1969. — № 341. — С. 69—76.

Глядзець таксама:

  • Беларускае мовазнаўства : бібліяграфічны паказальнік : 1825—1965 / Акадэмія навук Беларускай ССР, Фундаментальная бібліятэка імя Я. Коласа ; [складальнікі: А. Д. Васілеўская [і інш.] ; рэдактар Л. М. Шакун]. — Мінск : Навука і тэхніка, 1967. — 415 с.
  • Беларускае мовазнаўства : бібліяграфічны паказальнік : 1966—1975 / Акадэмія навук Беларускай ССР, Фундаментальная бібліятэка імя Я. Коласа ; [складальнікі: А. Д. Васілеўская, Я. М. Рамановіч ; рэдактар М. В. Бірыла]. — Мінск : Навука і тэхніка, 1980. — 350, [2] с.
  • Беларускае мовазнаўства : бібліяграфічны паказальнік : 1976—1985 / АН Беларусі, ЦНБ імя Я. Коласа ; [складальнікі: А. Д. Васілеўская, Я. М. Рамановіч ; уступны артыкул Л. М. Шакуна]. — Мінск, 1993. — 558 с.
  • Методыка выкладання беларускай мовы : бібліяграфічны паказальнік : 1969—1990 / складальнік М. С. Лукашус ; рэдактар В. У. Протчанка. — Мiнск : Вышэйшая школа, 1993. — 109 с.
  • Беларускае мовазнаўства : бібліяграфічны паказальнік : 1986—1991 / [складальнікі: А. У. Каратышэўская, А. У. Траццякова]. — Мінск : Беларуская навука, 2004. — 484 с.

КРЫНІЦЫ

Асноўныя:
  • Германовіч Аляксандр Іларыёнавіч // Памяць. Мсціслаўскі раён : гістарычна-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1999. — С. 524 : фота.

Дадатковыя:

Установа культуры «Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна»
Copyright © 2023