ГРЫГАРОВІЧ ІВАН ІВАНАВІЧ

(26.08.1792 м. Прапойск, Старабыхаўскі павет, Магілёўская губерня (цяпер г. Слаўгарад, Магілёўская вобласць), – 01.11.1852)

Беларускі мовазнавец, археограф, гісторык, краязнавец, пісьменнік, праваслаўны царкоўны дзеяч

БІЯГРАФІЯ

Нарадзіўся 26 жніўня 1792 г. у мястэчку Прапойск Старабыхаўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер г. Слаўгарад, Магілёўская вобласць) у сям’і праваслаўнага святара, па маці – траюрадны пляменнік беларускага архіепіскапа Г. Каніскага.
У 1802 г. паступіў у Магілёўскую духоўную семінарыю, якую закончыў у 1811 г. Працаваў выкладчыкам у Магілёўскім павятовым духоўным вучылішчы.
З 1815 г. – студэнт Пецярбургскай духоўнай семінарыі, дзе асвоіў гісторыю і філалогію.
У 1819 г. закончыў акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя, вярнуўся ў Гомель, дзе заняў месца протаіерэя гомельскага кафедральнага сабора.
У студзені 1820 г. пасвечаны ў святары, уведзены ў сан протаіерэя гомельскай царквы, адначасова прызначаны рэктарам гомельскіх павятовага і прыходскага вучылішчаў, цэнзарам пропаведзяў Гомельскага духоўнага праўлення.
У 1829 г. пераведзены ў Віцебск, дзе прызначаны рэктарам павятовага і прыходскага вучылішчаў, цэнзарам казанняў, настаўнікам гімназіі.
З 1831 г. жыў і працаваў у Пецярбургу.
Памёр 1 лістапада 1852 г.

НАВУКОВАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

I.І. Грыгаровіч даследаваў гісторыю царквы. У 1824 г. напісаў значны гістарычны твор “Беларуская іерархія”, які выдадзены ў Мінску ў 1992 г.
Плённым у яго навуковай дзейнасці быў гомельскі перыяд, калі ён вывучаў зборы гістарычных матэрыялаў Магілёўскага, Мсціслаўскага і Аршанскага архіваў, зацікавіўся беларускай гісторыяй і славеснасцю.
У Гомелі ён падрыхтаваў рукапіс першага археаграфічнага зборніка па гісторыі беларускіх зямель “Беларускі архіў старажытных грамат”, выдадзены ў Маскве ў 1824 г. на сродкі і з дапамогай графа М.П. Румянцава.
Выданне планавалася ў 3 частках, выйшла толькі 1-я. Зборнік мае выразны рэгіянальны характар — усе 57 старажытных актаў у ім датычацца Магілёва і размешчаных вакол яго населеных пунктаў і ўрочышчаў 15–18 ст. Шэраг з іх надрукаваны паралельна на беларускай і польскай мовах, асобныя граматы – на лацінскай мове і ў перакладзе на рускую мову.
У архіўных рукапісах I.I. Грыгаровіча ёсць два слоўнікі беларускай мовы, якія ён склаў у Гомелі. Адзін – “Збор слоў літоўска-рускай (беларускай) гаворкі”. Рукапіс другога, складзенага ім у 1850–1851 гг., але не выдадзенага “Слоўніка заходнярускай гаворкі”, ахоплівае 4259 слоў, выбраных з помнікаў старажытнага пісьменства, а таксама запісаных з тагачаснай жывой народнай мовы. Словы падаюцца з націскамі, суправаджаюцца граматычнымі паметамі, дакладнымі тлумачэннямі ўсіх сэнсавых адценняў, падмацоўваюцца вытрымкамі з помнікаў, запісамі вуснай мовы, прыказкамі, прымаўкамі, загадкамі, фрагментамі песень. Слоўнік каштоўны як першая спроба сабраць лексічнае багацце беларускай мовы, сістэматызаваць яго і ўвесці ў навуковы абіход.
Пецярбургскі перыяд у жыцці I.I. Грыгаровіча быў самым плённым. У 1835 г. ён выдаў збор твораў Георгія Каніскага з апісаннем яго жыцця. Апафеозам дзейнасці Грыгаровіча стала выданне “Актаў, якія адносяцца да гісторыі Заходняй Расіі” (т. 1–5) і каля 2 тысяч дакументаў па палітычнай гісторыі Беларусі, Украіны і Літвы 1340–1699 гг. Шмат дакументаў у іх надрукавана на беларускай мове.
Апошняй шырока задуманай працай І.І. Грыгаровіча была падрыхтоўка “Словаря западно-русского наречия”. Захаваліся спісы гімназій, семінарый, школ, настаўнікам якіх рассылаліся апытальныя лісты першага беларускага слоўніка. Смерць перашкодзіла закончыць гэтую працу.

СПІС АСНОЎНЫХ ПРАЦ

  • Исторический и хронологический опыт о посадниках новгородских : из древних русских летописей / И. И. Григорович. — Москва, 1821. — 310 с.
  • Белорусский архив древних грамот / предисловие И. Григоровича. — Ч. 1. — Москва : типография Силивановского, 1824. — 148 с.
  • Историческое сведение о жизни Митрофана, первого воронежского епископа / И. И. Григорович. — Санкт-Петербург, 1832.
  • Переписка пап с российскими государями по рукописям римской барбериниевой библиотеки / И. И. Григорович. — Санкт-Петербург, 1834.
  • Собрание сочинений Георгия Кониского, архиепископа Белорусского, с портретом и жизнеописанием его : в 2 ч. / издано протоиереем Иоанном Григоровичем. — Санкт-Петербург : печатано в типографии Императорской Российской академии, 1835.
  • Акты исторические, собранные и изданные Археографической комиссией : в 5 т. — Санкт-Петербург : в Типографии II-го Отделения Собственной Е. И. В. Канцелярии, 1841―1842.
  • Историческое исследование о соборах, бывших в России, со времени введения в оную христианской веры, до восшествия на престол царя Иоанна IV / протоиерей. И. Григорович. — Санкт-Петербург : тип. П. А. Кулиша, 1864. — [4], 31 с.

КРЫНІЦЫ

Асноўныя:
  • Грыгаровіч Іван Івановіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3 : гімназіі—кадэнцыя. — Мінск, 1996. — С. 162 : фота.

Дадатковыя:

  • Афанасьеў, В. “Все волновало нежный ум” / Вячеслав Афанасьев // 7 дней. — 2011. — 5 мая. — С. 30.
  • Афанасьеў, В. Для чытачоў высокага ранга : Іван Іванавіч Грыгаровіч, вучоны-гісторык, археограф / Вячаслаў Афанасьеў // Літаратура і мастацтва. — 2011. — 18 сакавіка. — С. 12.
  • Борисенко, Н. И отзвук здесь времен далеких / Николай Борисенко // Могилевщина — мой любимый Приднепровский край : сборник экскурсий : ч. І—ІІ / Николай Борисенко. — Могилев, 2007. — С. 143—146.
  • Булахов, М. Г. Григорович Иван Иванович / Булахов, М. Г. // Восточнославянские языковеды : биобиблиографический словарь. Т. 1. / Булахов, М. Г. — Минск, 1976. — С. 82—83.
  • Ватацы, Н. Ці друкаваўся “Слоунік…” І. Грыгаровіча? / Н. Ватацы // Літаратура і мастацтва. — 1969. — 28 кастрычніка. — C. 3.
  • Гомельскі перыяд навукова — асветніцкай дзейнасці І. І. Грыгаровіча (1820—1829 гг.) // Православие на Гомельщине : историко-культурное наследие и современность: сборник научных статей / главный редактор Г. А. Алексейченко. — Гомель, 2010. — С. 13—20.
  • Грищенко, И. А. Протоиерей Иоанн Григорович — историограф Беларуси / И. И. Грищенко, О. Н. Окрут // Православие на Гомельщине : историко-культурное наследие и современность : сборник научных статей / главный редактор Г. А. Алексейченко. — Гомель, 2010. — С. 30—35.
  • Грыгаровіч Іван Іванавіч // Асветнікі зямлі беларускай : Х—пачатак ХХ ст. : энцыклапедычны даведнік / рэдактары: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — 2—е выданне. — Мінск, 2006. — С. 122—123.
  • Гуліцкі, М. З гісторыі нашай лексікаграфіі / М. Гуліцкі // Полымя. — 1971. — № 11. — C. 238—244.
  • Гуліцкі, М. Лексікаграфічная дзейнасць І. Грыгаровіча / М. Гуліцкі // Нарысы гісторыі беларускай лексікаграфіі : 19–пачатак 20 ст. / М. Гуліцкі. — Мінск, 1978. — С. 27—37.
  • Імем земляка // Зямля і людзі. — 1992. — 9 кастрычніка. — С. 2.
  • Ішчанка, С. Ля вытокаў айчыннай археаграфii // Культура. — 2002. — 31 жніўня. — 6 верасня. — С. 14.
  • Карнялюк, К. Рэктар духоўных вучылішчаў у Віцебску : I. І. Грыгаровіча // Ленінскае слова (Слаўгарад). — 1999.— 5 мая. — С. 3.
  • Карпечанка, М. Жыць недарэмна / М. Карпечанка // Чырвоны сцяг (Краснаполле). — 1990. — 22 вepaсня. — С. 2.
  • Марціновіч, А. Пражыў не дарма / А. Марціновіч // Хто мы адкуль мы… : гістарычныя эсэ, нарысы : у 2 кн. / Алесь Марціновіч. — Кн. 1. — Мінск, 1996.— С. 256—266.
  • “Россыпь личностей европейского уровня…” // Земля Могилевская = The Mogilev Land / автор текста Н. С. Борисенко. — Могилев, 2012. — С. 134—136.
  • Сердюков, Н. Не только оружием : о судьбе И. И. Григоровича  / Н. Сердюков // Беларуская думка. — 2001. — № 10. — С. 165 — 166.
  • Томник, Л. “… И беспристрастная история кладёт печать на своё творение” : протоиерей И. И. Григорович / Л. Томник // Могилевская правда. — 1997. — 4 октября. — С. 3.
  • Улашчык, М. Літаратурная спадчына Івана Грыгаровіча / М. Улашчык // Літаратура і мастацтва. — 1960. — 2 красавіка. — С. 4.
  • Чернобай, И. “…Беларусь не исчезнет с лица земли” : о судьбе историка И. Григоровича / И. Чернобай // Гомельская праўда. — 2005. — 6 кастрычніка. — С. 5.
  • Шумейко, М. Археографическая деятельность Ивана Ивановича Григоровича в европейском контексте / Михаил Шумейко // Архівы і справаводства. — 2012. — № 6. — С. 114—119.
  • Шчарбакова, С. Даследчык роднага краю / С. Шчарбакова // Магілёўская праўда. — 1992. — 18 студзеня. — С. 3.
Установа культуры «Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна»
Copyright © 2023