Я.Ф. Ціхінскі – стваральнік самага вялікага слоўніка новай беларускай мовы XIX – пачатку XX стагоддзя.
Амаль 40 гадоў свайго жыцця прысвяціў складанню 16-томнага “Беларуска-польска-рускага слоўніка” на 200 тысяч слоў, частка якога на літары В, Н, О, Р страчана ў Вялікую Айчынную вайну, а рэшта рукапісу захоўваецца ў рукапісным аддзеле бібліятэкі Акадэміі навук Літвы.
Аснову слоўніка складае агульнаўжывальная лексіка беларускай мовы, уласныя асабовыя імёны, назвы дзяржаў, гарадоў і мясцовасцей. Я.Ф. Ціхінскі добра ведаў лексічныя запасы беларускай народнай мовы, бачыў перспектывы яе развіцця і ў слоўнік уключаў найбольш вартае і каштоўнае. У слоўніку змешчаны таксама пашыраныя запазычанасці з іншых моў. Пры перадачы (аканне, яканне, дзеканне, цеканне), адлюстрована афіксальнае словаўтварэнне. Рэестравая частка слоўніка забяспечана багатым ілюстрацыйным матэрыялам: кароткімі сказамі побытавага зместу, асобнымі фразамі і словазлучэннямі.
Слоўнік Я.Ф. Ціхінскага адыграў важную ролю ў стварэнні перакладных руска-беларускіх і беларуска-рускіх слоўнікаў, складальнікамі якіх былі М. Байкоў і С. Некрашэвіч.