НАСОВІЧ ІВАН ІВАНАВІЧ

(26.09.1788 в. Гразівец, Быхаўскі павет (цяпер Чавускі раён, Магілёўская вобласць), – 25.07.1877)

Беларускі мовазнавец-лексікограф, фалькларыст, этнограф

БІЯГРАФІЯ

Нарадзіўся 26 верасня (7 кастрычніка) 1788 г. у в. Гразівец Быхаўскага павета (цяпер Чавускі раён, Магілёўская вобласць) у сям’і праваслаўнага святара.
Пачатковую адукацыю атрымаў ад бацькі, які добра ведаў латынь, стараславянскую мову, рускую славеснасць.
У 1812 г. скончыў Магілёўскую гімназію і Магілёўскую духоўную семінарыю.
1813–1822 гг. працаваў выкладчыкам, інспектарам Аршанскага, выкладчыкам, рэктарам Мсціслаўскага духоўных вучылішчаў.
З 1822 г. – у сістэме Міністэрства народнай асветы: загадчык, наглядчык, выкладчык Дынабургскай гімназіі (1822–1832, зараз г. Даўгаўпілс), Маладзечанскага дваранскага вучылішча (1832–1834), старшы выкладчык рускай славеснасці і лацінскай мовы Свянцянскага дваранскага вучылішча, а праз некаторы час прызначаны кіраўніком гэтага вучылішча.
У 1843 г. І.І. Насовіч выйшаў у адстаўку і пасяліўшыся ў Мсціславе, заняўся навуковай работай.
Шмат падарожнічаў па Беларусі. Супрацоўнічаў з Аддзяленнем рускай мовы і славеснасці Пецярбургскай Акадэміі навук, Археаграфічнай камісіяй, Аддзяленнем этнаграфіі Рускага геаграфічнага таварыства.
У 1876 г. у выніку цяжкай захваробы аслеп.
Памёр 25 ліпеня 1877 г.

НАВУКОВАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

І.І. Насовіч – аўтар прац у галіне этнаграфіі і мовазнаўства.
У выніку цеснага супрацоўніцтва з Археаграфічнай камісіяй, этнаграфічным аддзяленнем Рускага геаграфічнага таварыства, Аддзяленнем рускай мовы і славеснасці Пецярбургскай Акадэміі навук ён распачаў падрыхтоўку першага гістарычнага слоўніка беларускай мовы пад назвай “Алфавітны паказальнік старажытных беларускіх слоў, выбраных з Актаў, што адносяцца да гісторыі Заходняй Расіі”, рукапіс якога завяршыў у 1867. У ім ён даў тлумачэнне і лексікаграфічную інтэрпрэтацыю 13 тысячы слоў (рукапіс зберагаецца ў бібліятэцы Расійскай АН у Санкт-Пецярбургу).
Здабыткам беларускай фалькларыстыкі сталі зборнікі І.І. Насовіча “Беларускія прыказкі і прымаўкі” (1852), “Беларускія прыказкі і загадкі” (1868), “Зборнік беларускіх прыказак” (1867). У апошнім ён змясціў каля 3500 прыказак, прымавак і блізкіх да іх прыгаворак, праклёнаў, скорагаворак і інш., тонка прааналізаваў змест і сэнс “маральна-практычнай філасофіі простага народа”. За гэты зборнік яму прысуджаны залаты медаль Рускага геаграфічнага таварыства, ён абраны членам гэтага таварыства па аддзяленні этнаграфіі.
Значную ўвагу надаваў Насовіч пытанням гісторыі, асабліва старажытнай гісторыі Беларусі. У гісторыка-лінгвістычным даследаванні “Аб плямёнах да часоў Рурыка, што засялялі беларускую тэрыторыю” ён даводзіў, што назвы плямён “дрыгавічы”, “радзімічы” і “крывічы” паходзяць ад беларускіх народных слоў.
І.І. Насовіч – аўтар грунтоўнай (каля 1000 старонак) гісторыка-мемуарнай працы “Успаміны з майго жыцця”, дзе дадзена шырокая панарама тагачаснага грамадства, раскрыты духоўныя інтарэсы і маральнае аблічча беларускай інтэлігенцыі з канца 18 да сярэдзіны 19 ст. Значнае месца ў гэтым творы адведзена педагагічным ідэям самога Насовіча, які больш як 30 гадоў працаваў на ніве асветы (рукапіс захоўваецца ў Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа АН Беларусі).
Асноўнае месца ў навуковай спадчыне Насовіча займае тлумачальна-перакладны “Слоўнік беларускай мовы”, над якім ён самааддана працаваў 16 гадоў (скончыў у 1863 г., выдадзены ў 1870 г.). Гэта навукова- лінгвістычны летапіс народа і часу, самы поўны на той час збор лексікі і фразеалогіі жывой беларускай мовы , які ахоплівае больш за 30 тысяч слоў.
Матэрыялы для слоўніка Насовіч чэрпаў з гаворак Магілеўшчыны, Міншчыны, Віцебшчыны, Гродзеншчыны, некаторых паветаў Прывіленскага краю – усяго моўнага ландшафту тагачаснай Беларусі.

УЗНАГАРОДЫ

  • Лаўрэат палавіннай Дзямідаўскай прэміі (1865)
  • Лаўрэат Увараўскай прэміі (1867)
  • Малы залаты медаль Рускага геаграфічнага таварыства (1867)
  • Ордэн Святога Станіслава II ступені (1870)

СПІС АСНОЎНЫХ ПРАЦ

  • Носович, И. И. Белорусские пословицы и поговорки / И. И. Носович // Известия Императорской Академии наук по Отделению русского языка и словесности. — 1852. — Т. 1. —  С. 34—79.
  • Носович, И. И. Объяснения к белорусским пословицам и поговоркам / И. И. Носович // Известия Императорской Академии наук по Отделению русского языка и словесности. — Т. 1. — 1852. — С. 103—107.
  • Носович, И. И. Переложение начальных 23 псалмов пророка Давида в русские стихи. Надворный советник и кавалер Иван Носович / И. И. Носович. — Санкт-Петербург, 1865. — 40 с.
  • Носович, И. Псаломские песни, переложенные в стихотворную русскую речь / И. Носович. — Санкт-Петербург : Типография Майкова, 1866. — 160 с.
  • Носович, И. И. Словарь белорусского наречия / И. И. Носович — Санкт-Петербург : ОРЯС Имп. АН, 1870. — 756 с.
  • Носович, И. И. Белорусские песни, собранные И. И. Носовичем / И. И. Носович. — Санкт-Петербург : Типография Майкова, 1874. — 236 с.
  • Насовіч, І. Слоўнік беларускай мовы / І. Насовіч. — Мінск : Навука і тэхніка, 1983. — 567 с.

КРЫНІЦЫ

  • Асноўныя:
  • Гедзімін, Л. А. Іван Насовіч – чалавек-загадка / А. Л. Гедзімін // Спадчына Івана Іванавіча Насовіча і беларускае мовазнаўства. — Мінск, 2008. — С. 3—6 : фота.
  • Дадатковыя:
  • Андрэева, Е. Г. У іпастасях педагога, мовазнаўца-лексікографа, фалькларыста і этнографа : І. І. Насовіч / Е. Г. Андрэева // Адукацыя i выхаванне. — 2004. — № 4. — С. 71—74.
  • Борисенко, Н. На Российском порубежье / Н. Борисенко // Могилевщина — мой любимый Приднепровский край : сборник экскурсий : ч. І—ІІ / Николай Борисенко. — Могилев, 2007. — С. 217—219.
  • Далідовіч, Г. Руплівец мовы беларускай : 215 год з дня нараджэння І. І. Насовіча / Г. Далідовіч // Звязда. — 2003. — 8 кастрычніка. — С. 3.
  • Зайцева, Д. В память о белорусском этнографе / Дарья Зайцева // Днепровская неделя. — 2013. — 18 декабря. — С. 2.
  • Запрудскі, С. Некаторыя аспекты вывучэння лінгвістычнай спадчыны Івана Насовіча / Сяргей Запрудскі // Роднае слова. — 2018. — № 8. — С. 29—31.
  • И. И. Носович — создатель первого «Слоўніка беларускай мовы» // Земля Могилевская = The Mogilev Land / автор текста Н. С. Борисенко. — Могилев, 2012. — С. 140—141.
  • Кавеза, С. Педагог, этнограф, лексікограф Іван Насовіч / С. Кавеза // Настаўніцкая газета. — 2002. — 10 снежня. — С. 3.
  • Лепешаў, І. Пра два зборнікі прыказак : аб спадчыне Івана Насовіча / Іван Лерешаў // Краязнаўчая газета. — 2010. — № 39. — С. 6.
  • Літвіновіч, Я. Вясна сярод восенi : І. Насовіч // Літаратура і мастацтва. — 1998.— 30 кастрычніка. — С. 15.
  • Караткевіч, І. І. Нацыятворчае значэнне «Слоўніка беларускай мовы» І. І. Насовіча / Караткевіч І. І. // Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць : зборнік навуковых прац удзельнікаў Х Міжнароднай навуковай канферэнцыі, 25–26 мая 2017 года / укладальнікі А. М. Бацюкоў, І. А. Пушкін. – Магiлёў, 2017. – С. 313–318.
  • Мартысюк, В. У. Іван Насовіч — гісторык літаратуры / В. У. Мартысюк // Літаратура новага часу ў люстэрку сачаснай гуманітарыстыкі : зборнік навуковых арыкулаў ; навуковы рэдактар Г. М. Кісліцына. — Мінск, 2024. — С. 178—188.
  • Мыслівец, І. Даследчык духу вольнага саслоўя : да 225-годдзя з дня нараджэння Івана Насовіча / Ігар Мыслівец // Краязнаўчая газета. — 2013. — № 37. — С. 6.
  • Насовіч Іван Іванавіч // Асветнікі зямлі Беларускай : Х—пачатак ХХ ст. : энцыклапедычны даведнік / рэдактар Г. П. Пашкоў. — 2-е выданне. — Мінск, 2006. — С. 309 —310.
  • Носович Иван Иванович : [биографические сведения о языковеде—лексикографе, фольклористе, этнографе] // Ученые, прославившие Беларусь ; Национальная академия наук Беларуси, Комиссия по истории науки ; Национальная академия наук Беларуси, Отделение гуманитарных наук и искусств ; Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа. — Минск, 2017. — С. 27—29 : фото.
  • Носович, И. Воспоминания моей жизни : частичная публикация одноименной рукописи / Иван Носович ; подготовка текста к печати: Т. М. Судник, Ю. М. Судника, А. Ю. Казакова ; вступительное слово Н. Гилевич // Нёман. — 1997. — № 2. — С. 175—243 : фото ; № 3. — С. 179—239 ; № 4. — С. 194—255.
  • Памазенка, Т. Л. Лексіка з тэрміналагічным значэннем у «Слоўніку беларускай мовы» І. І. Насовіча / Т. Л. Памазенка // Веснік БДПУ. Серыя 1. — 2012. — № 2. — С. 58—65.
  • Паўлавец, Д. «Мяне чакае мой народ…» : да 225-годдзя з дня нараджэння Івана Насовіча / Дзмітрый Паўлавец // Роднае слова. — 2013. — № 10. — С. 28—32.
  • Паўлавец, Д. Велічны помнік беларускаму слову / Дзмітрый Паўлавец // Настаўніцкая газета. — 2020. — 21 мая. — С. 15.
  • Паўлавец, Д. Помнік, які не з’есць іржа часу : да 150-годдзя «Слоўніка…» Івана Насовіча / Дзмітрый Паўлавец // Роднае слова. — 2020. — № 5. — С. 41—43.
  • Савіцкая, І. І. Нацыянальна-культурны кампанент у беларускай лексікаграфіі канца XIX—20-х гг. XX ст.: сацыяльна-гістарычны кантэкст : аналіз слоўніка І. І. Насовіча / І. І. Савіцкая // Веснік БДУ. Серыя 4. — 2011. — № 3. — С. 31—34.
  • Спадчына Івана Насовіча і беларускае мовазнаўства : матэрыялы навуковых чытанняў, прысвечаных 220-годдзю з дня нараджэння Івана Іванавіча Насовіча, 18 лютага 2008 г., г. Мінск / рэдактар М. Р. Прыгодзіча ; Беларускі дзяржаўны універсітэт. — Мiнск : ВТАА Права і эканоміка, 2008. — 116 с.
  • Сцяпанава, А. Вернасць роднай мове : 210 гадоў з дня нараджэння I. І. Насовіча // Іскра (Чавусы). — 1998.— 28 кастрычніка. — С. 2.
  • Хамякоў, У. Г. Насовіч Іван Іванавіч : 225 гадоў з дня нараджэння / У. Г. Хамякоў // Магілёўскі мерыдыян : нататкі Магілёўскага аддзела Беларускага геаграфічнага таварыства. — Магiлёў, 2013. — Т. 13, вып. 3-4. — С. 138.
  • Шахоўская, С. У. Іван Насовіч : збіральнік народнага слова / Святлана Шахоўская. — Мінск : Харвест, 2015. — 64 с. — (100 выдатных дзеячаў беларускай культуры).
Установа культуры «Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна»
Copyright © 2023