Выбярыце раздзел: |
Я гэту мову ўзяў сабе таму, што
Зашмат у ёй было гаротных песень,
І мне хацелася прынесці болей
Ёй чалавечай радасці і сонца.
М. Танк
Кнігі М. Танка
На выставе прадстаўлены выданні Максіма Танка
з фонда УК "Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна".
![]() |
Танк, М. Збор твораў : у 13 т. Т. 1. Вершы (1930—1939) / Максім Танк ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы ; рэдактар тома А. Л. Верабей ; прадмова В. В. Зуёнка. — Мінск : Беларуская навука, 2006. — 374 с. Збор твораў народнага паэта Беларусі Максіма Танка ў 13 тамах падрыхтаваны ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы HAH Беларусі ў адпаведнасці з распараджэннем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, якое вызначае паважлівае стаўленне да творчай спадчыны выдатнага сына беларускага народа, паэта еўрапейскага ўзроўню і маштабу. Максім Танк надзвычай складаны, а таму цікавы для гісторыі літаратуры і нацыянальнай культуры ў цэлым як аўтар, які бесперапынна працаваў над удасканаленнем уласных твораў, як аўтар свайго часу, які эвалюцыяніраваў разам з грамадствам, народам, гісторыяй. |
![]() |
Танк, М. Вершы / Максім Танк ; прадмова Івана Ралько ; мастак А. К. Лісічнікаў. — Мінск : Народная асвета, 1967. — 228 с. |
![]() |
Танк, М. Выбранае : вершы / Максім Танк ; прадмова Васіля Зуёнка. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. — 335 с. Паэзія Максіма Танка — уся ад зямлі, ад лёсу людскога. Яго вершы адлюстроўваюць уласцівую народу самабытнасць, здзіўляюць багаццем тэм, вобразаў, разнастайнасцю мастацкіх форм, імкненнем ахапіць усю складанасць жыцця. Паэт заўсёды жыве ў самай гушчы падзей, шырока бачыць свет, піша пра тое, што больш хвалюе нашага сучасніка. |
![]() |
Танк, М. Збор калосся : вершы (1983—1988) / Максім Танк. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. — 302 с. : іл. Чыстае фальклорнае гучанне, зварот да вытокаў народнай мудрасці, стылёвая дасканаласць з’яднаны ў творчасці народнага паэта Беларусі, лаўрэата Ленінскай прэміі, Героя Сацыялістычнай Працы Максіма Танка з разуменнем паэзіі як найвышэйшай праявы грамадзянскасці. Завушніцы |
![]() |
Танк, М. Дарога і хлеб : лірыка : для дзяцей старэйшага школьнага ўзросту / Максім Танк ; прадмова У. Гниламёдава ; мастак А. И. Аблажэй. — Мінск : Юнацтва, 1988. — 111 с. : іл. — (Паэтычная бібліятэка). Сярод вышэйшых дасягненняў беларускай савецкай літаратуры адметнае месца займае паэзія Максіма Танка. Паэтычны зборнік склалі лепшыя творы паэта, адрасаваныя моладзі. Гэта вершы пра мір і шчасце людзей, яны адкрываюць узнёсла-рамантычную, гераічную прыроду таленту Максіма Танка. |
![]() |
Танк, М. Каб ведалі : вершы / Максім Танк ; пераплёт мастака Е. Тараса. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР ; Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1948. — 179 с. : іл.
|
![]() |
Танк, М. Ключ журавіны : лірыка / Максім Танк. — Мінск : Беларусь, 1972. — 494 с. : іл. Рукі маці |
![]() |
Танк, М. Листки календаря : дневниковые записи / Максим Танк ; авторизованный перевод с белорусского С. Григорьевой ; стихи перевел Я. Хелемский ; художник А. И. Кретов—Даждь. — Москва : Советский писатель, 1974. — 302 с. |
![]() |
Танк, М. Мне пару крыл дало юнацтва… : выбраная лірыка / Максім Танк ; укладанне Вячаслава Рагойшы ; мастак А. І. Цароў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. — 479 с. — (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя). |
![]() |
Танк, М. На этапах : вершы / Максім Танк. — факсімільнае выданне. — Вільня : [б.в.], 1936. — 127 с. : партрэт. — Змест: Чорныя скібы ; Акварэлі ; На этапах. "На этапах" — першы зборнік Максіма Танка. Выдадзены ён у 1936 годзе з дапамогай КПЗБ у Вільні выданнем Васіля Труцькі ў друкарні I. Баеўскага. |
![]() |
Танк, М. Паслухайце, вясна ідзе! : вершы, балады, паэмы / Максім Танк ; укладанне і прадмова Вячаслава Рагойшы. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. — 333 с., [1] л. партр. — (Школьная бібліятэка). Адрасаваны юнаму чытачу зборнік лаўрэата Ленінскай і Дзяржаўнай прэміі СССР і БССР, Герой Сацыялістычнай Працы Максіма Танка змяшчае вершы розных гадоў і дае яскравае ўяўленне пра творчасць народнага паэта Беларусі. Гуманістычны погляд на чалавека, разуменне ўсіх складанасцей жыцця, разнастайная гама адчуванняў — ад высокага трагізму да светлага гумару — усё гэта знайшло сваё выяўленне ў непаўторным стылі, у арыгінальнасці верша. |
![]() |
Танк, М. Прайсці праз вернасць : вершы і паэма / Максім Танк. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1979. — 159 с. Я спытаў чалавека, Усхваляваная паэзія Максіма Танка знаходзіць водгук у шырокага кола чытачоў. Яе адметныя рысы — высокая грамадзянскасць, шчырая лірычнасць, надзённасць. Зборнік "Прайсці праз вернасць" — пацверджанне гэтаму. У кнігу ўключана паэма "Мікалай Дворнікаў" — пра слаўнага сына нашага народа. |
![]() |
Танк, М. Янук Сяліба : паэма / Максім Танк. — [Б. м.] : Выдавецтва ЦК КП(б)Б : Савецкая Беларусь, 1943. — 95 с. Выконваючы высокую мiсiю гераiчнага змагання за свабоду i незалежнасць роднай Бацькаўшчыны, Максім Танк годна прайшоў дарогамi ахвярнага ваеннага лiхалецця, якое з'явiлася своеасаблiвым працягам заходнебеларускага перыяду жыцця i творчасцi паэта. Сваі ўражанні аб гэтым перыядзе ён увасобіў у паэме "Янук Сялiба" (1943). |
![]() |
Танк, М. Errata : вершы, пераклады / Максім Танк ; мастак Г. Р. Малышаў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1996. — 143 с. Адну з апошніх сваіх кніг Максім Танк назваў Errata. Гэтаму лацінскаму слову ў нашай мове адпавядае выраз — заўважаныя памылкі. Сімволіка назвы мае перш за ўсё творчае прачытанне — паэт хоча "дапісаць эрату", выявіць і ў памылках знакі паэзіі.
|
Кнігі М. Танка для дзяцей
![]() |
Танк, М. Блікі сонца : вершы, казкі : для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту / Максім Танк ; мастак М. Рыжы. — Мінск : Юнацтва, 1997. — 127 с. : іл. Галінка і верабей |
![]() |
Танк, М. Быліна пра касмічнае падарожжа Мураша Бадзіні : для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту / Максім Танк ; малюнкі М. Гуціева. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1979. — 13 с.
|
![]() |
Танк, М. Ехаў казачнік Бай : вершы і казкі : для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту / Максім Танк ; мастак А. Каравай. — Мінск : Юнацтва, 1992. — 32 с. У кнігу народнага паэта БССР, лаўрэата Ленінскай прэміі, Героя Сацыялістычнай працы Максіма Танка ўвайшлі вершы і казкі: "Журавель і Чапля", "Ірынка", "Бусел", "Жук і слімак", "Конь і леў", "Як вясна прыйшла" і інш. Ехаў казачнік Бай |
![]() |
Танк, М. Журавель і Чапля : казкі : для дзяцей дашкольнага ўзросту / Максім Танк ; мастак В. Славук. — Мінск : Юнацтва, 1998. — 47 с. Журавель і чапля
|
![]() |
Танк, М. Лемантар : вершы : для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту / Максім Танк ; рэдактар выдавецтва У. Карызна ; мастак Г. Хинка—Янушкевич. — Мінск : Юнацтва, 1993. — 14 с. Добры дзень, мой браце юны! |
![]() |
Танк, М. Сярод лясоў наднёманскіх : вершы і казкі : для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту / Максім Танк ; мастак В. Шатуноў. — Мінск : Юнацтва, 1987. — 80 с. — (Мая першая кніжка). Як вясна прыйшла
|
На выставе прадстаўлены выданні Максіма Танка
з фонда УК "Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна".
Выбярыце раздзел: |