Беларусь у песні

Адзел мастацтваў вашай увазе прапануе віртуальную выставу “Беларусь у песні”, на якой прадстаўлены нотныя выданні з песнямі вядомых беларускіх кампазітараў XX ст.: Уладзіміра Алоўнікава, Леаніда Захлеўнага, Ігара Лучанка, Васіля Раінчыка, Эдуарда Ханка, Генадзя Цікоцкага і інш. Выстава будзе цікава аматарам беларускай песні і ўсім тым, хто неабыякавы да гісторыі і культуры нашай краіны.

Беларускі сшытак [Ноты] : хрэстаматыя беларускай фартэпіяннай музыкі : у 3 ч. Ч. 1 / аўтары-укладальнікі К. А. Іванова, А. П. Іваноў ; Міністэрства адукацыі РБ ; УА “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”. — Мінск : БДПУ, 2004. — 103 с.

Хрэстаматыя з’яўляецца вучэбна-метадычным дапаможнікам шматмэтавага накіравання. Разам з авалодваннем ведамі ў галіне айчыннай музыкі і фарміраваннем навыкаў ігры на фартэпіяна яна прызвана дапамагчы студэнтам музычна-педагагічных спецыяльнасцей падрыхтавацца да вырашэння найважнейшых задач музычна-эстэтычнага выхавання дзяцей. Рэпертуар “Беларускага сшытка” уключае фартэпіянныя творы беларускіх кампазітараў асноўных жанраў, размешчаных адпаведна вобразна-тэматычнай і выканаўчай складанасці.
Адрасуецца выкладчыкам ВНУ, студэнтам музычна-педагагічных спецыяльнасцей, настаўнікам і навучэнцам агульнаадукацыйных школ і школ з агульнаэстэтычным ухілам.

Беларускі сшытак [Ноты] : хрэстаматыя беларускай фартэпіяннай музыкі : у 3 ч. Ч. 2 / аўтары-складальнікі К. А. Іванова, А. П. Іваноў ; Міністэрства адукацыі РБ ; УА “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”. — Мінск : БДПУ, 2005. — 110 с.

Другая частка хрэстаматыі “Беларускі сшытак” складаецца з фартэпіянных твораў кампазітараў, якія жылі ў геаграфічным арыяле Беларусі ў XVII-XIX стст. У яе ўключана музыка знакамітых Міхаіла Клеафаса Агінскага, Станіслава Манюшкі, Восіпа Казлоўскага і іншых кампазітараў, творы да нашага часу малавядомых таленавітых аўтараў Войцаха Длугарая, Напалеона Орды, Міхаіла Еотскага, Антона Абрамовіча.
Адрасуецца выкладчыкам, студэнтам музычна-педагагічных спецыяльнасцей БДПУ, настаўнікам і навучэнцам агульнаадукацыйных школ і школ з агульна-эстэтычным ухілам.

Беларусь у песні [Ноты] / склалі: В. Л. Аўраменка, Л. А. Раманоўская. — Мінск : Беларусь, 1988. — 240 с.

У зборніку змешчаны песні і хоры беларускіх кампазітараў, у якіх адлюстравана гісторыя Беларусі за 70 гадоў яе развіцця, гісторыя песеннага жанру, яго станаўлення за гады Савецкай улады.
Прызначаецца шырокаму колу аматараў песні.

Гукі Бацькаўшчыны [Ноты] : харавыя творы беларускіх кампазітараў / [укладальнік А. А. Свірыдовіч ; уступныя артыкулы М. Дрынеўскага, В. Лукшы]. — Мінск : Тэхнапрынт, 2004. — 215 с.

У зборнік увайшлі харавыя творы для дзяцей і юнацтва, напісаныя беларускімі кампазітарамі ў канцы XX — пачатку XXI стст. Яны аб’яднаны тэмай Радзімы — блізкай і важнай для кожнага чалавека. Есе сачыненні, змешчаныя ў зборніку, публікуюцца ўпершыню, што робіць яго ўнікальным выданнем, каштоўным падарункам аматарам беларуская музыкі.
Выданне адрасавана настаўнікам музыкі агульнаадукацыйных школ, кіраўнікам дзіцячых харавых калектываў школ з музычным і агульнаэстэтычным кірункамі. Можа быць выкарыстана ў навучальным працэсе дзіцячых музычных школ, а таксама на музычных факультэтах вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў культуры і мастацтва.

Карызна, У. У. Жывая крыніца [Ноты] : выбраныя хоры і песні Уладзіміра Карызны (сына) на вершы Уладзіміра Карызны (бацькі) / У. У. Карызна. — Мінск : Харвест, 2013. — 160 с.

Гэты зборнік з’яўляецца вынікам шматгадовага творчага супрацоўніцтва двух таленавітых людзей: бацькі – паэта Уладзіміра Іванавіча Карызны, і сына – кампазітара Уладзіміра Уладзіміравіча Карызны. Іх Аб’ядноўваюць аднолькавае разуменне сэнса жыцця, любоў да Радзімы, хараство роднай прыроды. Яркім паэтычным вобразам сугучны адпаведны меладызм і багацце гармоніі.
Прадстаўленыя ў выданні хоры і песні ўжо шмат гадоў знаходзяцца ў рэпертуары вядучых харавых калектываў і эстрадных выканаўцаў Беларусі.
Зборнік прызначаецца для тых, хто нераўнадушны да беларуская паэзіі і музыкі, да сваёй сінявокай Радзімы, і прысвячаецца 75-годдзю бацькі-паэта і 50-годдзю сына-кампазітара.

Неразгаданы круг [Ноты] : зборнік песень / словы І. Цітаўца. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2011. — 320 с.

У новым зборніку вядомага паэта-песенніка Івана Цітаўца змешчана 151 песня. Аўтар услаўляе Радзіму, беларускі народ, яго патрыятызм, самаахвярнасць, працавітасць, і мабыць, таму музыку на яго тэксты напісалі шмат беларускіх кампазітараў, як знакамітых, так і маладых.
Зборнік “Неразгаданы круг” – гэта дапаможнік для музычных школ, цэнтраў народнай творчасці, калектываў мастацкай самадзейнасці.
Выданне будзе цікавым для ўсіх прыхільнікаў паэзіі і песні.

Песнь о Беларуси [Ноты] : стихи русских советских поэтов. — Минск : Мастацкаялітаратура, 1988. — 214 с.

В книгу вошло лучшее из русской поэтической Белорусианы”– стихи А. Твардовского, М. Исаковского, А. Прокофьева, Я. Смелякова, Н. Тихонова, Е. Евтушенко, А. Вознесенского и др. Стихи согреты большим лирическим чувством, они глубоко интимны, и вместе с тем это произведения высокого гражданского звучания. В них – любовь лучших поэтов России к земле Беларуси, к ее народу.

Песню бярыце з сабою [Ноты] : зборнік песень для моладзі / укладальнікі: К. Копелева, А. Маліноўскі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. — 253, [1] с., [16] л. іл.

У зборнік увайшлі песні для моладзі, створаныя ў розныя гады як рускімі, так і беларускімі аўтарамі. “У нашых песнях – наша жыццё” – асноўны матыў гэтага выдання.

Разам з Радзімай [Ноты] : песні беларускіх кампазітараў і паэтаў / укладальнік, аўтар прадмовы Г. В. Марчук]. — Мінск : Народная асвета, 2016. — 326, [1] с.

У зборнік увайшлі больш за сто песень беларускіх кампазітараў і паэтаў. Большасць песень прысвечана Беларусі, яе прыгажосці і прывабнасці.
Адрасуецца шырокаму колу аматараў песні.

Срэбны блюз [Ноты] : песні : у 2 ч. Ч. 2 / укладальнік І. А. Карнаухава. — Мінск : Печанко А. Г, 2009. — 70 с.

Другая частка зборніка “Срэбны блюз” адрасавана выканаўцам, аматарам аўтарскай песні. Усе творы, якія ўвайшлі ў выданне, напісаны самадзейнымі кампазітарамі Мінскай вобласці. Песні розныя па тэматыцы, характару, вакальнай складанасці. Яны выконваліся ў справаздачных канцэртах клуба “Жывіца”, на фестывалях і конкурсах розных узроўняў, у канцэртах на пляцоўках Міншчыны, г. Мінска і інш.

 

Сто песень беларускіх кампазітараў [Ноты] / укладальнік А. М. Чыркун. — Мінск : Беларусь, 2002. —204 с.

Выданне мае аглядна-гістарычны характар. У ім змешчаны папулярныя ў свой час песні вядомых беларускіх кампазітараў XX стагоддзя.
Адрасавана шырокаму колу аматараў беларускай песні і ўсім тым, хто неабыякавы да гісторыі і культуры сваёй Айчыны.

Цітавец, І. В. Квітней, Беларусь! [Ноты] : зборнік песень. — Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2005. — 824 c.: іл.

У новым зборніку вядомага паэта-песенніка Івана Цітаўца змешчана больш за 400 песень. Аўтар услаўляе Радзіму, беларускі народ, яго патрыятызм, самаахвярнасць, працавітасць, і мабыць, таму музыку на яго тэксты напісалі шмат беларускіх кампазітараў, як знакамітых, так і маладых.

Цітавец, І. В. Паклонімся хлебу [Ноты] : песні, вершы, апавяданне : [для голасу (хору) без суправаджэння і ў суправаджэнні фартэпіяна і з літарна-лічбавым абазначэннем суправаджэння] / Іван Цітавец.— Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2019. — 383 с.

Выданне мае аглядна-гістарычны характар. У ім змешчаны песні вядомых беларускіх кампазітараў на словы Івана Цітаўца.
Адрасавана шырокаму колу аматараў беларускай песні і ўсім тым, хто неабыякавы да гісторыі і культуры сваёй Айчыны.

На выставе прадстаўлены выданні з фонду аддзела мастацтваў.