21 лютага — Дзень роднай мовы!
Нaшa poднaя мoвa — гэтa мoвa Скapыны i Бyднaгa, Бaгдaнoвiчa i Кyпaлы, Бaгyшэвiчa i Кoлaca, мoвa coтняў тaлeнтaў, штo яшчэ пpыйдyць нa нaшy зямлю. Мoвa нacтaўнiкaў i пaэтaў, вyчoныx i кaмпaзiтapaў, aлe пepш зa ўcё мoвa пpocтыx людзeй, якiя жывyць y Бeлapyci. Мoвa пepшaй мaтчынaй кaлыxaнкi, мoвa cтapaдaўнix apxiвaў i пaжaўцeлыx cтaтyтaў. Гнyткaя i пявyчaя, aдвeчнaя i нoвaя, бeз якoй нeльгa ўявiць жыцця, як бeз xлeбa, як бeз пaвeтpa. Нaшa мoвa нeўмipyчaя, бo яe зaxoўвaюць yce: ceлянiн, штo cпявae нapoднyю пecню, вyчoны, якi cклaдae cлoўнiк, дзяды, штo aпaвядaюць пpa мiнyлae. Алe caмыя вялiкiя ў гэтым зacлyгi нaшыx нacтaўнiкaў бeлapycкaй мoвы i лiтapaтypы. Дзякyючы ix тaлeнтy, пpaцaвiтacцi i любoвi дa бeлapycкaгa cлoвa, poднaя мoвa пacяляeццa ў дyшax дзяцeй.
Віртуальная выстава "Родная мова" прадстаўляе дакументы з фондаў аддзела кнігасховішча абласной бібліятэкі.
Клышка, А. К. Пропісі / А. К. Клышка. — 3-е выданне. — Мінск : Народная асвета, 1971. — 64 с.
Навык пісьма ў дзяцей з’яўляецца паралельна з чытаннем. З гэтай мэтай Клышка Анатоль Канстанцінавіч, літаратуразнаўца, крытык і педагог да свайго буквара распрацаваў пропісі літар, слоў, сказаў. Пропісі вучаць безадрыўнаму пісьму, вартасць якога — хуткасць, эканомнасць прыёмаў, эстэтычнасць, выразнасць, чытальнасць.
Кніжка-малышка : кніга для чытання ў 1 класе / склаў І. М. Савіцкі. — Мінск : Народная асвета, 1964. — 159 с.
Выданне прызначана для чытання дзяцей у першым класе, іх выхавання і адукацыі праз мову мастацкіх вобразаў. У кнігу ўключаны творы знакамітых беларускіх і рускіх пісьменнікаў, народныя казкі, напісаныя для дзяцей.
Курсавыя работы па беларускай мове : дапаможнік для студэнтаў педагагічных інстытутаў. — Мінск : Міністэрства вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальнай адукацыі БССР, 1963. — 48 с.
У дапаможніку змешчаны тэмы курсавых работ з розных разделах навукі па беларускай мове. Асаблівая ўвага звернута на мову літаратурных твораў. Да тэм змешчаны кароткія парады выканання заданняў, планы, спісы літаратуры.
Прызначаецца для філілагічых факультэтаў.
Крывіцкі, А. А. Наша родная мова : навукова-папулярны нарыс / А. А. Крывіцкі. — 2-е выданне, перепрацаванае і дапоўненае. — Мінск : Народная асвета, 1967. — 184 с.
Аляксандр Антонавіч Крывіцкі — выбітны беларускі дыялектолаг, вядомы беларускі вучоны-мовазнавец, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР.
Навукова-папулярны нарыс расказвае пра месца беларускай мовы сярод іншых моў, яе фарміраванне і ўзаемаадносіны паміж літаратурнай і дыялектнай разнавіднасцямі. Аўтар знаёміць чытачоў са слоўнікам, граматыкай, фанетыкай беларускай мовы. Кніжка разлічана на ўсіх тых, хто цікавіцца мовай не толькі як сродкам зносін, але і як вялікім культурным здабыткам усяго народа.
Макацёрчык, А. А. Беларуская мова. Граматыка, правапіс, развіццё мовы : падручнік для 3 класа васьмігадовай школы / А. А. Макацёрчык, М. Ф. Машкарова. — 7-е выданне. — Мінск : Народная асвета, 1970. — 159 с.
Змест падручніка ўключае агульныя звесткі пра склад слова, часціны мовы, сказы. Правілы супраджаюцца простымі, даступнымі практыкаваннямі, якія адпавядаюць узроўню ўзроставага развіцця.
Матэрыял дазваляе развіваць практычныя уменні і навыкі выкарыстання беларускай мовы, а таксама ўзбагачае слоўнікавы запас вучняў, спрыяе засваенню вымаўленчых нормаў і правілаў правапісу.
Марчанка, М. Ц. Роднае слова : кніга для чытання ў другім класе васьмігадовай школы / М. Ц. Марчанка, Н. А. Мажэйка. — 6-е выданне. — Мінск : Народная асвета, 1969. — 339 с.
У кнізе сабраны мастацкія творы беларускіх і рускіх пісьменнікаў розных жанраў, з пытаннямі і заданнямі к кожнаму твору. Размяшчэнне матэрыялу — тэматычнае: Успаміны аб леце, Восень, Зіма, Агарод, Свойскія і дзікія жывелы і інш.
Сіўко, Н. І. Пропісі : для вучняў 1-га класа васьмігадовай школы / Н. І. Сіўко. — 8-е выданне. — Мінск : Народная асвета, 1968. — 40 с.
Адрасаваны вучням 1-га класа. Змяшчаюць разнастайныя заданні для знаёмства з літарамі беларускага алфавіта, адпрацоўку навыкаў пісьма. Выданні дапамогуць развіць каардынацыю рухаў рукі пры пісьме, навучыць распазнаваць і правільна пісаць літары. Практыкаванні садзейнічаюць развіццю мыслення, уяўлення і маўлення дзіцяці.
Сіўко, Н. І. Пропісі : для вучняў 2-га і 3-га класаў васьмігадовай школы / Н. І. Сіўко. — 7-е выданне. — Мінск : Народная асвета, 1968. — 54 с.
Дапаможнікі прызначаны для вучняў і змяшчае разнастайныя заданні для знаёмства з літарамі беларускага алфавіта, адпрацоўку навыкаў пісьма. Выданне дапаможа вучням развіць каардынацыю рухаў рукі пры пісьме, навучыцца распазнаваць і правільна пісаць літары. Практыкаванні дапамогуць развіццю мыслення, уяўлення і маўлення дзіцяці. Адрасаваны вучням 2 і 3 класаў.
Янкоўскі, Ф. Роднае слова : з навукова-папулярных нарысаў / Ф. Янкоўскі. — Мінск : Вышэйшая школа, 1967. — 90 с. — (Бібліятэка студэнта-філогага).
Навукова-папулярны нарыс прысвечаны пытанням беларускага мовазнаўства: фразеалогіі, сінанімікі, словаўжыванню ў літаратурнай мове. Аўтар на фактычным матэрыяле з беларускай літаратурнай мовы і жывых народных гаворак абгрунтоўвае нормы словаўжывання.
Выданні, прадстаўленыя на выставе, знаходзяцца ў аддзеле кнігасховішча.