"О, Беларусь, я на цябе малюся"
На выставе прадстаўлены выданні на рускай і беларускай мовах, кнігі серый "Беларуская паэзія ХХ стагоддзя", "Беларуская Проза ХХ стагоддзя", "Школьная бібліятэка". Кнігі адрасаваны шырокаму колу чытачоў, рэкамендуюцца навуцэнцам агульнаадукацыйных устаноў для пазакласнага чытання.
Нам засталася спадчына : нарысы, вершы / [укладальнікі: М. Маляўка, Т. Тарасава, У. Мазго]. — Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. — 205 с. : іл.
Гэта – незвычайная кніга, своеасаблівы падручнік па гісторыі роднай Беларусі. Вядомыя празаікі, паэты нашай краіны знаёмяць чытача з багатай і цікавай гістарычнай спадчынай нашай Бацькаўшчыны, са знакамітымі людзьмі Беларусі.
Земля непокоренная : современная русскоязычная проза Беларуси / [составитель Т. Ф. Рослик]. — Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2011. — 367 с. : іл. — (Школьная библиотека).
В сборник включены повести и рассказы современных писателей, посвященные истории, уникальной культуре и богатым традициям древних славян, суровым реалиям Великой Отечественной войны, проблемам современного общества и места в нем человека.
Увлекательные исторические повести Натальи Голубевой "Радимичи" и "Земля непокоренная" посвящены нашим далеким предкам. Столетия суровой жизни сформировали у наследников легендарного Радима могучий, непобедимый дух и чистоту сердца, подготовили духовную основу для потомков, живущих на этой земле.
Багдановіч, М. А. Творы / Максім Багдановіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. — 670 с. — (Залатая калекцыя беларускай літаратуры).
Любоў да Радзімы – адна з галоўных тэм лірыкі Максіма Багдановіча. У вершы "Слуцкія ткачыхі" – адным з лепшых яго твораў – уваскрашаецца далёкае феадальнае мінулае Беларусі, паказваецца паднявольная праца слуцкіх ткачых у час прыгону. Паэт вельмі часта ў сваёй паэзіі звяртаецца да мінуўшчыны. Прыкладам гэтага з'яўляюцца вершы "Пагоня", "Кніга", "Нашых дзедаў душылі абшары лясоў"… Па-рознаму бачыцца мінуўшчына аўтару.
Баршчэўскі, Я. Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях / Ян Баршчэўскі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. — 251 с. : іл.
Гэтую кнігу без сумніву можна назваць энцыклапедыяй, даведнікам жыцця беларускага народу, яго фальклору, культуры, традыцый. У вельмі даступнай і часта дасціпнай форме аўтар паказвае вераванні жыхароў паўночнай Беларусі, іх спрадвечную прагу да лепшага і адвечную долю гаротнікаў. Гісторыі, пераказваемыя з вуснаў у вусны, з пакалення ў пакаленне, пераўтварыліся ў легенды, міфы, паданні. Апавяданні старых пра розныя здарэнні ў іх народных аповесцях, якія перайшлі ад чалавека да чалавека са старадаўніх часоў, былі для аўтара гісторыяй гэтай зямлі, характару і пачуццяў беларусаў.
Багушэвіч, Ф. Выбраныя творы / Францішак Багушэвіч. — Мінск : Беларуская навука, 2015. — 450 с. : іл. — (Беларускі кнігазбор).
У кнігу ўвайшлі цалкам кнігі Багушэвіча "Дудка беларуская" і "Смык беларускі", вершы розных гадоў, публіцыстыка, лісты да розных асоб, а таксама паэма-прытча, іншасказальнае апавяданне з павучальным вывадам "Калі краіна не будзе мець фармальна зафіксаванага імя, а народ і людзі не будуць ведаць, хто яны – кепска будзе".
Купала, Я. Мая малітва : вершы, паэмы / Янка Купала. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. — 95 с. : іл. — (Бібліятэка школьніка).
У кнізе змешчаны вядомыя творы класіка беларускай літаратуры, прысвечаныя Радзіме. Менавіта яна, Радзіма паўстае ў двух часавых пластах, Беларусі старой і Беларусі сённяшняй. Героіка-патрыятычная паэма "Безназоўнае" адлюстроўвае нацыянальнае дзяржаўнае будаўніцтва Беларусі, духоўнае самасцвярджэнне беларускага народа У паэме Янка Купала адгукнуўся на падзеі, што адбываліся на Беларусі ў 1920-я гады – уваходжанне ў склад Беларусі тэрыторый Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў.
Бондар, Т. М. Спрадвечныя сцежкі : зборнік паэзіі / Таіса Бондар. — Мінск : Звязда, 2015. — 303 с.
Кнігу склалі творы розных гадоў: вершы і паэмы-песні, у тым ліку паэма "Мы родам з вайны", напісаная паводле матываў народных легенд. Асэнсаванне гістарычнага шляху, які прайшоў беларускі народ, памяць пра гады змагання і гераізму, імкненне да веры – асноўныя матывы творчасці Таісіі Бондар.
Гарун, А. І я з народам... : вершы, апавяданні, п'еса / Алесь Гарун. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. — 141 с. — (Бібліятэка школьніка).
Гэта кніга – шчымлівы боль пісьменніка за лёс роднай краіны, лёс усяго народу, роднай мовы. І разам з тым – шчымлівае неадольнае пачуццё духоўнай сувязі з роднай зямлёю, з усім тым, што на ёй адбываецца, а галоўнае – з тымі пераменамі, якія там набіраюць сілы, з'яўляюцца вестунамі адраджэння дарагой сэрцу Беларусі.
Дубоўка, У. М. О Беларусь, мая шыпшына... : выбранае / Уладзімір Дубоўка. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2002. — 318 с. : іл. — (Беларуская паэзiя XX стагоддзя).
Асаблівае месца сярод кветак у беларускай літаратуры займае шыпшына. Першае яе месца вызначыў Уладзімір Дубоўка. Расліна мае шыпы і сімвалізуе сілу роднай зямлі. Вершы паэта прасякнуты верай у нязломнасць народнага духу, упэўненасцю ў перамогу над усім варожым.
Гардзей, В. К. З мінулага не вяртаюцца... : аповесці, апавяданні / Віктар Гардзей. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. — 511 с. — (Беларуская проза XX стагоддзя).
У кнігу ўвайшлі тры аповесці – "Дом з блакітнымі аканіцамі", "Жыта ганьбу не заслоніць", "Па Сеньку і шапка". У першай з іх на складаным лёсе сялянскай сям'і ўзняты праблемы сучаснасці, глыбока даследаваны даўнія падзеі. З гэтага ж шэрагу і наступны твор кнігі. У трэцяй аповесці "Па Сеньку і шапка" раскрываецца трагічны лёс пасляваеннай вёскі.
Караткевіч, У. С. На Беларусі Бог жыве... : вершы, паэмы / Уладзімір Караткевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. — 254 с. : іл. — (Беларуская паэзія XX стагоддзя).
У кнігу ўвайшлі паэтычныя творы, якія даўно сталі класікай беларускай літаратуры: "Машэка", "Быў. Ёсць. Буду…", "Беларуская песня", "Зямля дзядоў" і інш. Яны вызначаюцца рамантычнай узнёсласцю і грамадзянскай страснасцю, нечаканай вобразнасцю і глыбінёй зместу.
Чорны, К. Трэцяе пакаленне : раман, апавяданні / Кузьма Чорны. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. — 271 с. — (Школьная бібліятэка).
У зборнік увайшлі раман "Трэцяе пакаленне" – адзін з найбольш вядомых твораў Кузьмы Чорнага і апавяданні "Макаркавых Волька", "Вераснёвыя ночы", "Маленькая жанчына". Творы прысвечаны тэме сацыялістычнага будаўніцтва. Напісаныя ў неспрыяльных умовах 30-х гадоў ХХ ст. (напярэдадні масавых рэпрэсій), яны з'яўляюцца сугучнымі эпосе, калі выкрываліся перажыткі капіталізму ў свядомасці людзей.
Барабанаў, Л. Радасць жыцця : аповесць і апавяданні / Ладысь Барабанаў. — Смаленск : Смаленская гарадская друкарня, 2012. — 204 с.
У кнізе ўраджэнца Кіраўскага раёна адлюстраваны падзеі і канфлікты так званага перабудовачнага часу, пасля развалу вялікай краіны СССР. У мутнай вадзе часу ценевікі спрабавалі спаймаць "залатую рыбку". Праз здейсненыя, ці няздейсненыя ўчынкі, выказаныя, ці замоўчаныя словы, аўтар раскрывае характар героя.
Дударев, А. О. Белые Росы и другие киноповести / Алексей Дударев. — Минск : Літаратура і Мастацтва, 2011. — 319 с. — (Библиотека журнала "Неман").
В книгу известного белорусского драматурга Алексея Дударева вошли киноповести, по которым фильмы уже сняты и стали легендарными, такие как "Белые Росы", а также те, которые еще ждут своего экранного воплощения и представляют интерес как литературные произведения, написанные специально для кино. Автор в трагикомичной форме показывает наступление урбанизации на традиционный уклад белорусской деревни, в которой живут главные герои.
На прасторах любай Беларусі : зборнік прозы, паэзіі, публіцыстыкі / [складальнікі: Г. П. Пашкоў, Т. Ф. Рослік]. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2015. — 639 с.
Кніга прозы, паэзіі і дакументалістыкі – калектыўная праца сучасных беларускіх пісьменнікаў пра гісторыю і сучаснасць роднага краю, шчырых і працавітых людзей, нашу маляўнічую прыроду.
Зямля бацькоў, святая... : зборнік вершаў пра малую Радзіму / [укладанне Віктара Шніпа]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. — 143 с. : іл. — (100 вершаў).
У кожнага чалавека ёсць мясціна, дзе ён нарадзіўся. Для некага гэта вёска ці мястэчка, а для некага – горад. І з гэтых дарагіх і любімых кожнаму з нас мясцін складаецца наша Радзіма – Беларусь.
Калектыўны зборнік паэзіі прымеркаваны да Года малой радзімы. Пад адной вокладкай змешчаны вершы творцаў розных пакаленняў: Канстанцыі Буйло, Пятруся Броўкі, Пімена Панчанкі, Максіма Танка, Уладзіміра Караткевіча, Рыгора Барадуліна, Яўгеніі Янішчыц, Міколы Маляўкі, Міхася Пазнякова…
Пазнякоў, М. Наталенне Радзімай : вершы / Міхась Пазнякоў. — Мінск : Звязда, 2014. — 270 с.
Імя Міхася Пазнякова, ураджэнца Быхаўшчыны, добра знаёма шырокаму чытацкаму і літаратурнаму колу як у Беларусі, так і за яе межамі. У гэтай кнізе прадстаўлены яго лепшыя вершы грамадзянскага гучання, творы, прысвечаныя Беларусі, малой радзіме, роднай вёсцы, бацькам, землякам. Апошні раздзел кнігі склалі лепшыя ўзоры любоўнай лірыкі.