"За Скарынаю стаіць яшчэ нераспазнаны і неацэнены да канца свет яго разнастайнай дзейнасці і ведаў, але тое, што мы спасягнулі, што дашло да нас і да чаго мы прычыніліся, ужо дазваляе нам падаць руку роўнасці ўсведамленнай і культурнай Еўропе".
В. Аўрамчык
"Беларускі першадрукар Францыск Скарына — выдатны вучоны, вялікі асветнік-гуманіст і патрыёт роднай зямлі".
С. Александровіч
"Дык во, тым цікавей і галаўней, што ў гіторыі нашай, якая поўна вострага, часам дужа шкоднага краю, змагання вер, — праваслаўнай, каталіцкай, уніяцкай, арыянскай, лютэрскай, кальвінскай — у гэтай гісторыі ёсціка вялікі чалавек, вялікі магутны дух і так вышэйшы за рознае раз'юшанае чалавечае важджэнне аб драбязе, — што запісаў у гісторыю не аб тым, як дзеля тытулаў і прывілеяў перадаўся ў пануючую веру; не аб тым, як, баронячы самабытнасць роднага краю, усё жыццё вадзіўся з "ворагамі", сваімі ж братамі, што зводзілі на нет Бацькаўшчыну; але запісаў у гісторыю аб тым, як светлы і чысты, вышэйшы ад спрэчак аб правай веры і звадак, усё жыццё, аднак, працаваў на карысць роднага люду, тварыў яго культуру, здабываў яму шчасце і славу".
Максім Гарэцкі
"Лепшага імя за Скарыну для назову праспекту ў нашай гісторыі не знайсці".
Ніл Гілевіч
"Сапраўды, прадстаўнік эпохі позняга Рэнесансу Скарына быў чалавекам усебаковых інтарэсаў і кіпучай энергіі. I ён пакінуў яскравы след геніяльнасці свайго розуму і кіпучай энергіі ва ўсіх галійах культуры, ад кнігадрукавання, права да тэатра".
Пятро Глебка
"Сярод гуманістаў беларускай народнасці вядучае месца належыць Францыску Скарыне, беларускаму першадрукару і асветніку, а таксама Міколу Гусоўскаму, паэту і сучасніку Скарыны".
В. Дарашэвіч
"Жыццё Скарыны — сапраўдны подзвіг у імя нацыі, першы подзвіг на цярністым шляху нацыянальнага Адраджэння".
Звязда
"Самай выдатнай фігурай Адраджэння быў Францыск Скарына".
"Францыск Скарына быў з тых, першых, хто, кажучы сучаснымі словамі, стварыў стартавую пляцоўку для рыўка Чалавецтва ў ягоную неабсяжную будучыню. Чутны і нам праз стагоддзі гук ягонага друкарскага станка".
Гэты беларус быў з тых, самых першых, што стварылі лепшых з нас такімі, якія мы ёсць. Ва ўзбраенні ведаў, усемагутнасці мозгу, адкрытай шчырасці добрага сэрца. 3 навукай у адной руцэ і мастацтвам — у другой. 3 катаржнай працы такіх, як ён (а для ўсходніх славян — з яго), пачынаецца ўзлёт гуманізму, ідэі раўнапраўя (хай сабе спачатку ўтапічнай), рэнесанс мастацтва, літаратуры, навукі".
Уладзімір Караткевіч
"Мы маем у асобе Скарыны адукаванейшага чалавека свайго часу, які ніколькі не саступаў тагачасным заходнееўрапейскім дзеячам ні па свайму розуму, ні па энергіі, ні па сваіх высокіх задумах... Дасягнуўшы высокіх вучоных ступеняў, Ф. Скарына прысвяціў лепшыя гады жыцця асвеце сваіх землякоў... Выклікае здзіўленне, акрамя моцнай энергіі, імкненне да асветы, выключная бескарыслівасць і самаахвярнасць слаўнага доктара з Полацка".
Я. Карскі
"Францыск Скарына належыць да ліку выдатных дзеячаў культуры эпохі Адраджэння. Яго імя стаіць у адным радзе з імёнамі тых, хто ўвасабляе гордасць і славу беларускага народа... Энцыклапедычныя веды, глыбокая адукаванасць і выдатныя здольнасці Скарыны захаплялі яго сучаснікаў. Яго жыццё-подзвіг, яго шматгранная дзейнасць, якая працякала на тэрыторыі многіх краін у самым разнастайным асяроддзі, пераканаўча паказваюць, наколькі чужая яму была рэлігійная, нацыянальная, дзяржаўна-палітычная, саслоўная і прафесійная абмежаванасць. У ім шчасліва спалучыліся вучоны муж і грамадзянін-патрыёт, сын свайго часу і свайго народа. Усе гэтыя рысы і якасці, уласцівыя Скарыне як асобе, збліжаюць яго з лепшымі прадстаўнікамі еўрапейскага гуманізму першай паловы XVI ст. і даюць падставу бачыць у беларускім першадрукару тыповага чалавека эпохі ранняга Адраджэння".
А. Коршунаў, В. Чамярыцкі
"Развіцце кнігадрукавання, заснавальнікам якога з'яўляецца Скарына, стала пачаткам новай эпохі ў культурным жыцці беларускага народа… Пройдуць многія стагоддзі, а ўдзячныя патомкі не перастануць звяртацца да невычарпальнай спадчыны Скарыны".
"Са шматлікіх прадмоў, пасляслоўяў, каментарыяў да выдадзеных ім кніг выяўляецца светапогутяд Скарыны і грамадскае значэнне той працы, якую ён лічыў для сябе самай важнай. Выдатны асветнік свядома і акрэслена ставіў сабе мэту зрабіць добрую справу на карысць людзям. I людзі гэтыя былі ў яго не абстрактныя. Ён ніколі не парываў духоўнай сувязі з народам, з якога выйшаў. Падпісваючы свае працы, не забываў падкрэсліць, што ён сын Скарыны з слаўнага града Полацка".
Кандрат Крапіва
"Тым звяном, якое злучала красу і дабро, для Скарыны быў ідэал дасканалага чалавека. Сярэдневяковую гармонію Бога і яго стварэння — Сусвету— ён хацеў дапоўніць рэнесанснай зладжанасцю паміж духам і целам, асобай і грамадствам, народам і дзяржавай. Вось тут эстэтыка Скарыны пераходзіць у этыку, у ідэал справядлівага чалавека і дасканалага грамадства".
Уладзімір Конан
"У асобе Скарыны мы бачым культурнейшага чалавека сваіх часоў, які нічым ня ўступаў тагачасным заходна-эўрапейскім дзеячам ні розумам, ні энэргіяй, ні сваімі шырокімі помыслами Дабыўшы высокую асьвету ў Эўропейскіх унівэрсытэтах, ён пасьвячае сябе выключна служэньню свайму народу".
Вацлаў Ластоўскі
"Тады, калі была краіна
Пад гвалтам здзеку і абраз,
Ты быў для нас, нібы іскрына,
Як памяць, вера і абраз".
П. Марціновіч
"Сын свайго народа, Скарына даў беларусам друкаваную кнігу на іх роднай мове. Ён хацеў бачыць беларускае слова роўным сярод роўных у сям'і самых развітых і вядомых моў".
ЛіМ
"Імя Францыска Скарыны блізкае і дарагое ўсім савецкім людзям. Дзейнасць праслаўленага вучонага, асветніка і выдаўца прыцягвае ўвагу рускіх, беларускіх, украінскіх, літоўскіх гісторыкаў, філолагаў, лінгвістаў, мастацтвазнаўцаў. Савецкая гісторыяграфія мае шэраг грунтоўных дасягненняў у галіне вывучэння жыцця і дзейнасці выдатнага сына беларускага народа..."
"Зварот Скарыны да роднай мовы ў працэсе перакладу Бібліі садзейнічаў духоўнаму разняволенню народа, стаў істотным элементам фарміравання нацыянальнай самасвядомасці, дэмакратызацыі культуры і ператварэння яе з прывілеі пануючага класа феадалаў у здабытак болей шырокіх сацыяльных пластоў грамадства".
"Праблема светапогляду Скарыны і накіраванасці яго дзейнасці — гэта па сутнасці частка глабальнай праблемы станаўлення і развіцця беларускага народа як свядомага суб'екта гісторыі, фарміравання яго культуры, класавай і нацыянальнай самасвядомасці; гэта праблема шматвяковай барацьбы беларускага народа за сваё сацыяльнае вызваленне, нацыянальнае існаванне і дзяржаўную самастойнасць".
"Скарына — вялікі патрыёт, верны і адданы сын свайго народа".
"Тады не было амаль ніводнага вялікага чалавека, які не пабыў бы ў далёкіх падарожжах, не гаварыў бы на чатырох альбо пяці мовах, не працаваў бы бліскуча ў некалькіх галінах творчасці".
"Францыск Скарына жыў у эпоху Адраджэння, у тую пару, калі, паводле слоў Фрыдрыха Энгельса, адбываўся "найвялікшы прагрэсіўны пераварот з усіх перажытых да таго часу чалавецтвам". Гэта была "эпоха, якая адчувала патрэбу ў тытанах і якая спарадзіла тытанаў па сіле думкі, страсці і характару, па шматграннасці і вучонасці".
С. Падокшын
"З'яўленне Скарыны і яго Бібліі застаецца і па сённяшні дзень з'явай у многіх адносінах загадкавай... Літаратура пра Скарыну вельмі вялікая, яго дзейнасць няспынна даследуецца дапытлівымі вучонымі, сабраны вялікі і значны па сваёй сутнасці матэрыял фактаў і тлумачэнняў, — і, аднак, не сказана яшчэ апошняе і важкае слова, якое аб'яднала б усе дадзеныя пра Скарыну і дало б праўдзівае і поўнае тлумачэнне яго асобы і яго справы".
А. Флароўскі
"Стваральнік беларускага і ўсходнеславянскага друкаванага пісьма, гуманіст і асветнік, ён адыграў рашаючую ролю ў развіцці культурнага жыцця Беларусі XVI стагоддзя. Ён увасабляў арганічнае адзінства ўсходняй славянскай культуры — неад'емнай часткі культурнай спадчыны Еўропы".
ЮНЕСКА