Выбярыце раздзел:

Кнігі М. П. Пазнякова

На выставе прадстаўлены выданні Міхася Паўлавіча Пазнякова
з кніжных фондаў УК "Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна".

 

Поздняков, М. П. Полонез :книга поэзии / Михаил Поздняков ; перевод с белорусского и предисловие Анатолия Аврутина. — Минск : Четыре четверти, 2025. — 143 с. — (Библиотека лауреатов Национальной литературной премии Беларуси).

Книга поэзии “Полонез” в серии “Библиотека лауреатов Национальной литературной премии Беларуси” — результат работы творческого тандема талантливых поэтов Михаила Позднякова и Анатолия Аврутина.
Волнующие строки стихотворений Михаила Позднякова, написанные им в течение ряда лет, — о счастливом детстве в своей деревушке, затерявшейся на берегу речки Грезы, что на Могилёвщине, о семье, об искренней, чистой любви, подвигающей человека на благородные поступки, дарящей желание жить и творить. До глубины души трогают стихи о Родине, о дружбе с братской Россией и многие другие.

 

Пазнякоў, М. Мая цудоўная Радзіма : вершы / Міхась Пазнякоў ; [мастак С. Стахоўская]. — Мінск : Звязда, 2025. — 160 с.

Кнігу Міхася Пазнякова склалі вершы пра самае галоўнае ў жыцці чалавека — Радзіму. Паэт апявае Радзіму, нашы дзяржаўныя сімвалы, багацце і прыгажосць роднай зямлі, услаўляе мужнасць і працавітасць людзей, прыгожыя мары і памкненні, вучобу і добрыя справы хлопчыкаў і дзяўчынак. Знаёміць з прафесіямі, вучыць любіць і шанаваць бацькоў, Радзіму, усё роднае, займацца спортам, расці ўдзячнымі, працавітымі, шчырымі. Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту.

 

Пазнякоў, М. Наш сцяг : вершы / Міхась Пазнякоў. — Мінск : Беларусь, 2025. — 56 с.

У кнізе змешчаны вершы, прысвечаныя дзяржаўным сімвалам, прыродзе, гісторыі і культуры Беларусі. Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту.

 

Поздняков, М. П. Выход всегда есть, или письма из прошлого : книга прозы / Михаил Поздняков. — Минск : Четыре четверти, 2024. — 220 с. — (Современная проза).

В издание вошли произведения разных лет. Одни являются авторскими переводами с родного языка, другие написаны непосредственно для этого издания. Отдельные из них рассказывают о событиях Великой Отечественной войны, о мужестве белорусов, проявленном в борьбе против оккупантов, и послевоенном строительстве новой жизни. Повествование о современниках основано на реальных событиях и носит автобиографический характер. Книга не воспринимается как ностальгия по прошлому. Писатель рассуждает о таких простых, но важных истинах: где твоё место на Земле, что можно сделать хорошего для людей. У читателя есть возможность поразмыслить о своём предназначении, найти ответы на волнующие его вопросы.

 

Пазнякоў, М. Радзіма наша — Беларусь :вершы / Міхась Пазнякоў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. — 102 с.

Кнігу вядомага дзіцячага пісьменніка Міхася Пазнякова склалі вершы, у якіх паэт апявае любоў да Радзімы, нашы дзяржаўныя сімвалы, прыгажосць і багацце роднай зямлі. Услаўляе працавітасць, мужнасць, сяброўства, прыгожыя мары і памкненні. Творы аўтара садзейнічаюць развіццю фантазіі, кемлівасці, працавітасці, любові да ўсяго роднага і дарагога.


 

Пазнякоў, М. Няма ліха без дабра : выбраныя творы / Міхась Пазнякоў. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2019. — 99 с. — (Несур'ёзна пра сур'ёзнае).

Кнігу пісьменніка склалі выбраныя гумарыстычныя і сатырычныя творы. Тут прадстаўлены байкі, літаратурныя пародыі, гумарэскі, іранізмы, эпіграмы, небыліцы, эпітафіі, тосты, аднарадкоўі. Аўтар валодае зайздросным пачуццём гумару, дасціпным і саркастычным позіркам на многія рэаліі сучаснага жыцця.

 

Пазнякоў, М. Хлеб для партызанаў: апавяданні. Эсэ. Аповесць / Міхась Пазнякоў. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2015. — 93 с. — (Дзеці вайны).

У кнігу вядомага пісьменніка ўвайшлі творы, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. У аснову апавяданняў, эсэ і аповесці пакладзены ўспаміны бацькоў пісьменніка — непасрэдных яе ўдзельнікаў, а таксама згадкі старэйшых братоў і сясцёр — дзяцей самай крывавай і жахлівай вайны, якія і з’яўляюцца галоўнымі героямі некаторых твораў гэтай кнігі. Аўтар заклікае быць чуйнымі і міласэрнымі, шанаваць ветэранаў, любіць Радзіму, ганарыцца тымі, хто набліжаў Вялікую Перамогу, адстойваць мір на зямлі.

 

Пазнякоў, М. Наталенне Радзімай : вершы / Міхась Пазнякоў ; [прадмова У. Гніламёдава, Я. Гарадніцкага]. — Мінск : Звязда, 2014. — 270 с.

У гэтай кнізе прадстаўлены лепшыя вершы грамадзянскага гучання, творы, прысвечаныя Беларусі, малой радзіме, роднай вёсцы, маці, бацьку, землякам. Не абыходзіць паэт і вечнай тэмы – тэмы кахання. Апошні раздзел кнігі склалі лепшыя ўзоры любоўнай лірыкі.

 

Пазнякоў, М. Спявае жыта : вершы, апавяданні, абразкі, эсэ / Міхась Пазнякоў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. — 270 с.

Кнігу вядомага пісьменніка склалі паэтычныя і празаічныя творы, напісаныя на працягу апошніх пяці гадоў. Яны аб’яднаны галоўнай, бадай, тэмай у творчасці Міхася Пазнякова — тэмай малой Радзімы, роднага Быхаўскага краю. Нямала ўзнёслых і прачулых радкоў прысвечана аўтарам і каханню, жанчыне, цудоўным і вечным імгненням жыцця.

 

Пазнякоў, М. У заапарку : вершы, скорагаворкі, загадкі / Міхась Пазнякоў. — Мінск : Народная асвета, 2013. — 30 с. — (Свет вакол нас).

Новую кніжку серыі “Свет вакол нас” склалі вершы, скорагаворкі і загадкі як пра экзатычных, так і пра вядомых у Беларусі жывёл і птушак. Напісаныя маляўніча, займальна, творы паэта пасадзейнічаюць выхаванню любові да братоў нашых меншых. Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту.

 

Поздняков, М. Доверием небо измерю : стихи старых лет / Михаил Поздняков. — Минск : Четыре четверти, 2012. — 147 с. — (Библиотека Минского городского отделения Союза писателей Беларуси).

Книгу известного поэта составили стихи, написанные на русском языке, а также переведенные с белорусского.
Они — о нашем непростом времени, о вызывающем боль и негодование, о вечном и неповторимом, о святом и близком, о справедливом и духовном. Многие стихи посвящены Беларуси, малой родине автора. Лирическому герою поэта присуще трепетное отношение к подлинно человеческому, к женщине, к матери, к Родине.

 

Пазнякоў, М. Гульняслоў : гульні з літарамі і словамі / Міхась Пазнякоў. — Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. — 127 с.

У кнізе прапануюцца займальныя заданні з літарамі і словамі, гульні, красворды, крыжаванкі, пытанні на кемлівасць, анаграмы, шарады, загадкі на амонімы і антонімы, а таксама каламбуры, скорагаворкі, азбука, жартоўныя і іншыя вершы. Іх змест скіраваны на абуджэнне цікавасці да роднай мовы, на выяўленне яе багатых магчымасцей. Для вучняў пачатковых класаў, настаўнікаў, бацькоў, выхавальнікаў груп прадоўжанага дня.

 

Пазнякоў, М. Залаты ключык духоўнасці / Міхась Пазнякоў ; [прадмова У. В. Гніламёдава]. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2010. — 280 с., [4] л. каляр. фота.

Кнігу пісьменніка склалі выбраныя літаратурна–крытычныя, літаратуразнаўчыя, культуралагічныя, мовазнаўчыя і публіцыстычныя артыкулы, рэцэнзіі на новыя кнігі, выступленні, інтэрв'ю. У полі зроку аўтара — жыццё і творчасць М. Багдановіча, Ф. Цютчава, Ю. Друнінай, А. Мілюця, У. Варно, У. Гніламёдава, Я. Сіпакова, Ю. Фатнева, У. Ліпскага, В. Ткачова, Г. Юрчанкі і іншых творцаў. Пісьменнік разважае аб праблемах кнігавыдання, літаратурнага працэсу, звяртае ўвагу на самыя розныя пытанні грамадскага жыцця, якія тычацца літаратуры, мовы, культуры, вернасці грамадзянскаму абавязку, служэнню роднаму народу, любай Беларусі.

 

Пазнякоў, М. Святое правіла... : вершы, пародыі, байкі, эпіграмы / Міхась Пазнякоў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 270 с.

Новую кнігу вядомага паэта, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі склалі творы, напісаныя за апошнія 15 гадоў. У іх – роздум пра наш час, любоў да Радзімы, бацькоўскага краю. Многія творы гучаць па-грамадзянску заклапочана і шчыра. Паэт услаўляе высокія духоўныя каштоўнасці, верыць у лепшае, упэўнена глядзіць у будучыню.
Нямала хвалюючых радкоў прысвечана жанчыне, цудоўным імгненням жыцця. Тварыць прыгажосць, дарыць людзям святло і радасць – менавіта такое святое правіла ў лірычнага героя гэтай кнігі.
Асобнымі раздзеламі ў зборніку пададзены пародыі на творы многіх сучасных паэтаў, а таксама байкі, гумарыстычныя вершы, эпіграмы.

 

Поздняков, М. П. Под синевой родных небес : стихи / Михаил Поздняков. – Минск : [б. и.], 2008. – 160 с. – (Библиотека Союза писателей Беларуси = Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі)

В книгу известного поэта, чьи стихи публикуются в литературных изданиях Беларуси, России и других стран, вошли произведения, написанные на русском языке, а также в переводе с белорусского. Автор воспевает родную Беларусь, отстаивает социальную справедливость, неразменные духовные ценности.
Поэтическая публицистика Михаил Позднякова, порой резкая, – это его взволнованный отклик на происходящее в мире и стране. Много искренних строк посвящено малой родине автора – Быховщине, где поэт по-прежнему черпает энергию и вдохновение.
В книге немало стихов с мягкой, теплой интонацией. Лирическому герою поэта присуще трепетное отношение к любви, к женщине, к матери.


 

Поздняков, М. П. Крутит время свои жернова : стихи / Михаил Павлович Поздняков. – Минск : Технопринт, 2004. – 112 с.

В книгу вошли стихи, написанные в разное время. В поэтической публицистике автор пишет о том, что происходит в мире, что особенно волнует нашего современника, отстаивает социальную справедливость, неразменные духовные ценности.

Значительное место занимает интимная лирика. Лирическому герою поэта присуще трепетное отношение к любви, к женщине.


 

Пазнякоў, М. Час надзеі : вершы / Міхась Пазнякоў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1991. – 175 с.

Паэтычнаму голасу Міхася Пазнякова (нарадзіўся на Быхаўшчыне) характэрны шчырасць, смеласць, яснасць і выразнасць думкі. Яго лірычны герой — удумлівы сучаснік, занепакоены ўсім, што адбылося і адбываецца ў нашым грамадстве. Высокая духоўнасць, любоў да роднай зямлі і людзей працы, чысціня чалавечых адносін, вера ў дабро і справядлівасць — галоўнае ў творчасці паэта. Апошні раздзел кнігі склалі літаратурныя пародыі, гумар.


 

Пазнякоў, М. П. Слоўнік эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы / М. П. Пазнякоў. — Мінск. : Навука і тэхніка, 1988. — 559 с.

Слоўнік эпітэтаў быў выданы ўпершыню ў Беларусі. У ім сабраны эпітэты болын чым да 400 найбольш ужывальных назоўнікаў беларускай мовы. Лексічны матэрыял ілюструецца прыкладамі з мастацкай літаратуры, фальклору, перыядычных і навукова-даведачных выданняў.
Багацце эпітэтаў у мове — паказчык яе развіцця, выразнасці гнуткасці, здольнасці перадаваць найтанчэйшыя рухі думкі, выяўляць самыя складаныя адценні паняццяў, характарыстык, фарбаў і іх паўтонаў пры апісанні рэчаў, прадметаў, раскрыцці разнастайных з'яў рэчаіснасці, перажыванняў чалавека.
Разлічан на пісьменнікаў, перакладчыкаў, работнікаў друку ўсіх, хто цікавіцца беларускай мовай.

Кнігі для дзяцей

 

Пазнякоў, М. Дзіўныя "Блізняты" : загадкі на беларуска-рускія амонімы  : для дзяцей малодшага школьнага ўзросту / Міхась Пазнякоў ; мастак В. С. Сідарава. – Мінск : Юнацтва, 1987. – 21 с. : іл.
Першая кніжка паэта.
Вам, вядома, ужо сустракаліся словы, якія ў беларускай і рускай мовах, маючы рознае значэнне, гучаць аднолькава або з нязначнымі адрозненнямі, што выкліканы спецыфікай арфаграфіі ці арфаэпіі гэтых моў... Беларуска-рускія амонімы ўзніклі ў працэсе ўзаемадзеяння дзвюх блізкароднасных моў, якія ў нашай рэспубліцы суіснуюць ва ўсіх сферах чалавечай дзейнасці.
Вельмі важна не блытаць значэнні гэтых слоў, бо ўзаемазамена іх можа прывесці да памылак, абсурду.
Загадкі ў гэтай кнізе напісаны так, што адгадкамі да іх з'яўляюцца беларуска-рускія амонімы. Кожная загадка таму і складаецца з дзвюх частак. Першая з іх напісана на беларускай мове і патрабуе, безумоўна, у якасці адгадкі беларускага слова-амоніма. Другая частка загадкі напісана на рускай мове і патрабуе ў якасці адгадкі рускага слова-амоніма. Пры гэтым абедзве часткі кожнай загадкі звязаны паміж сабой.


 

Пазнякоў, М. Побач з татам : вершы, лічылкі, загадкі / М. Пазнякоў ; мастак А. Лапіцкая. – Мінск : Юнацтва, 1988. – 46 с. : іл.

У зборнік увайшлі вершы, лічылкі, загадкі. Пранікліва, з тонкім лірызмам аўтар піша аб прыгажосці роднага краю, аб духоўным багацці яго людзей, імкнучыся прыцягнуць маленькіх чытачоў да карысных і патрэбных спраў.

Зіма

Разгулялася наўкруг
Юная мяцеліца,
Лебядзіны белы пух
Мне пад ногі сцелецца.


 

Пазнякоў, М. Тры чараздеі : вершы, скарагаворкі, загадкі / М. Пазнякоў ; мастак Я. І. Жылін. – Мінск : Юнацтва, 1991. – 111 с. : іл.

Аўтар піша аб прыгажосці роднай зямлі, духоўным багацці яе людзей, аб добрых справах, гульнях і забавах савецкіх дзяцей. Праца, Свет, Сяброўства – вось тры чараўнікі, якія робяць жыццё шчаслівым – сцвярджае аўтар.

Кнігаўка

Кніг ніколі не чытала,
Алфавіт не ведае.
А чаму тады назвалі
Людзі кнігаўкай яе?


 

Пазнякоў, М. Ехаў поўны воз дзівос : вершы, смяшынкі, лічылкі, небыліцы, скорагаворкі, загадкі : для дзяцей малодшага школьнага ўзросту / М. П. Пазнякоў ; мастак В. А. Макаранка. – Мінск : Юнацтва, 1994. – 143 с. : іл.

Кніга паэта складаецца з некалькіх раздзелаў. У першым прадстаўлены вершы на самыя разнастайныя тэмы нашай рэчаіснасці. У другім раздзеле — смяшынкі, лічылкі, небыліцы. Трэці раздзел склалі скорагаворкі. Вельмі зацікавіць юных чытачоў і чацвёрты раздзел кнігі. Тут сабраны загадкі.


 

Пазнякоў, М. Шые вожык кажушок : вершы, лічылкі, калыханкі, нсбыліцы, смяшынкі, скорагаворкі, загадкі / М. П. Пазнякоў ; мастак Ю. Ц. Цярэшчанка. – Мінск : Юнацтва, 1996. – 140 с. : іл.

Кніга складаецца з чатырох раздзелаў, кожны з іх вучыць маленькіх чітачоў шчырасці і дабрыні, якая вельмі шрока разкрыта ў першым раздзеле "Шчырымі, руплівымі расцём". Знаёміць у вершаванай форме з навакольным асяроддзям нас другі не меньш цікавы раздел "Адкрываем дзіўны свет", а чуласці да прыроднага наваколля нас вучыць трэці раздел "Сэрцам слухаем прыроду". А пасля таго, як мы ўжо шмат чаму навучыліся можна, і адпачыць з чацвёртым раздзелам гэтай цікавай кнігі "Гуляем, спачываем, весялімся, адгадваем", у якім прадстаўлена мноства лічылак, калыханак, небыліц і смяшынак.
Дадзеная кніга будзе цікава не толькі дзецям, але і іх бацькам, кіраунікам дзіцячых садоў і іншых устаноў адукацыі.


 

Пазнякоў, М. Дарынка-весялінка : вершы, казкі, загадкі... : для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту / М. П. Пазнякоў ; мастак А. Пратасеня. – Мінск : Юнацтва, 1999. – 143 с. : іл.

Кнігу "Дарынка-весялінка" лаўрэата Літаратурнай прэміі імя П. Броўкі склалі вершы, казкі, загадкі на самыя розныя тэмы. Маленькіх чытачоў чакае знаёмства і з вершаванымі скорагаворкамі, каламбурамі, лічэбнікам, забаўнай азбукай. Творы паэта вучаць юных чытачоў дабрыні, кемлівасці, любові да прыроды, чуйнасці да роднага слова.


 

Пазнякоў, М. П. Загадкі з поля і градкі : для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту / М. П. Пазнякоў ; мастак В. М. Барздыка. – Мінск : Ураджай, 2000. – 35 с. : іл.

Кніжку склалі вершаваныя загадкі на тэмы: Гародніна, садавіна, ягады; Палявыя расліны, кветкі, дрэвы; Жывёлы, птушкі, насякомыя; Грыбы; Неба, нябесныя свяцілы, зямля і вада, з'явы прыроды, час; Машыны, прыстасаванні, прылады працы, прыборы.
Загадкі будуць садзейнічаць развіццю кемлівасці дзяцей, выхаванню добрых адносін да прыроды і рэчаў, любові да роднага слова.


 

Пазнякоў, М. П. Вавёрчына хатка : апавяданні, казкі : для дзяцей малодшага школьнага ўзросту / Міхась Пазнякоў ; мастак Уладзімір Аніська. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. – 95 с. : іл.

Кнігу вядомага дзіцячага пісьменніка Міхася Пазнякова склалі арыгінальныя апавяданні і казкі на самыя розныя тэмы. Яны вызначаюцца глыбокім веданнем дзіцячай псіхалогіі, адкрываюць шматколерны свет дзяцінства, хараство прыроды і чалавечай душы, хвалююць шчырасцю, любоўю да ўсяго жывога і прыгожага.


 

Падарожжа ў краіну загадак : для дзяцей малодшага школьнага ўзросту / М. П. Пазнякоў ; мастак С. А. Волкаў. – Мінск : Литература и Искусство, 2007. – 144 с. : іл.

Новую кнігу вядомага пісьменніка, паэта і перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя П. Броўкі Міхася Пазнякова склалі вершаваныя загадкі, загадкі-задачкі, шарады, метаграмы, анаграмы, загадкі на амонімы. Напісаныя з густам, займальныя, маляўнічыя, яны маюць вялікае пазнавальнае і навучальнае значэнне і будуць садзейнічаць выхаванню дабрыні, цікаўнасці, кемлівасці, назіральнасці, а таксама чуйнасці да роднага слова.


 

Пазнякоў, М. П. У родным краі : для дзяцей малодшага школьнага ўзросту / Міхась Пазнякоў ; мастак Сяргей Волкаў. — Мінск : Литература и Искусство, 2009. – 144 с. : іл.

Новую кніжку вядомага пісьменніка, лаўрэата шэрагу літаратурных прэмій Міхася Пазнякова склалі вершы, лічылкі, калыханкі, небыліцы, смяшынкі, скорагаворкі, шарады, а таксама загадкі. Дарэчы, загадкі на антонімы створаны ў беларускай лі-таратуры ўпершыню.
Напісаныя займальна, вобразна, творы маюць не толькі пазнавальнае і навучальнае значэнне. Яны таксама садзейнічаюць выхаванню дабрыні, кемлівасці, чуйнасці да роднага слова.

 


На выставе прадстаўлены выданні Міхася Паўлавіча Пазнякова з кніжных фондаў УК "Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна".