Зборнікі паэзіі з вершамі пра Я. Купалу і Я. Коласа
На выставе прадстаўлены зборнікі паэзіі з вершамі пра Я.Купалу і Я. Коласа з кніжных фондаў УК "Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна".
![]() |
Аўрамчык, М. Вянкі Янку Купалу : верш / Мікола Аўрамчык // Аўрамчык, М. Выбраныя творы : у 2 т. / Мікола Аўрамчык. — Мінск, 1980. — Т. 1. Вершы, балады, паэма. — С. 74—75. Аўрамчык, М. У доме Якуба Коласа : верш / Мікола Аўрамчык // Аўрамчык, М. Выбраныя творы : у 2 т. / Мікола Аўрамчык. — Мінск, 1980. — Т. 1. Вершы, балады, паэма. — С. 138. Мікола Аўрамчык (1920), нарадзіўся ў в. Плёсы Бабруйскага раёна. Беларускі паэт, празаік, перакладчык, заслужаны работнік культуры БССР (1980), лаўрэат літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1963) за зборнік вершаў "Сустрэчы былых канагонаў". Выдаў дзесяткі зборнікаў. Сярод іх: "Пярэдні край", "Шляхамі дружбы", "Ключы жураўліныя", "Універсітэцкі гарадок" і інш. |
![]() |
Бруева, В. Сустрэча з Купалам : верш / Вера Бруева // Голас майго краю : вершы паэтаў Шклоўшчыны / укладальнік Л. Анціпенка. — Мінск, 2004. — С. 109. Вера Бруева (1985). Нарадзілася ў в. Путнікі Шклоўскага раёна. Захапляецца мастацкай літаратурай. |
![]() |
Грахоўскі, С. Песня будзе жыць : [верш памяці Якуба Коласа] / Сяргей Грахоўскі // Грахоўскі, С. Выбраныя творы : у 2 т. / Сяргей Грахоўскі. — Мінск, 1973. — Т. 1. Паэзія. — С. 343. |
![]() |
Грахоўскі, С. Помнік Янку Купалу ў Ароў-парку : верш / Сяргей Грахоўскі // Грахоўскі, С. Выбраныя творы : у 2 т. / Сяргей Грахоўскі. — Мінск, 1983. — Т. 2. Вершы, паэмы, казкі, пераклады. — С. 63—64. Бяларучы |
![]() |
Дайнека, Л. Зямля Купалы : верш / Леанід Дайнека // Дайнека, Л. Вечнае імгненне : вершы / Леанід Дайнека. — Мінск, 1985. — С. 19—21. Ля помніку Купалу |
![]() |
Карпечанка, В. Наш Купала : верш / Васіль Карпечанка // Карпечанка, В. Я родам з Будзішча : вершы / Васіль Капечанка. — Магілёў, 1994. — С. 54. Васіль Карпечанка (1925—2005), паэт, працаваў настаўнікам у Рэчкаўскай сярэдняй школе Магілёўскага раёна. Літаратурнай працай пачаў займацца з 1953 г. З-пад яго пяра выйшлі зборнікі для дзяцей: "Сонейка ўзышло", "Сандалікі-скакалікі", "Загадкі ў калядкі", "Крылаты будзільнік", "Залатыя промні". |
![]() |
Кірэенка, К. Якубу Коласу : [верш да 70-годдзя з дня нараджэння] / Кастусь Кірэенка // Кірэенка, К. Збор твораў : у 3 т. / Кастусь Кірэенка. — Мінск, 1986. — Т. 1. Вершы, паэмы, 1939—1962 гг. — С. 280—281. Кастусь Кірэенка (1918—1988), беларускі паэт, нарадзіўся ў в. Гайшын Слаўгарадскага раёна. Закончыў педінстытут, прайшоў франтавымі дарогамі, быў ваенным карэспандэнтам. У першую яго кнігу "Ранак ідзе" (1945 г.) ўвайшлі вершы, напісаныя ў перарывах паміж баямі. Затым былі шматлікія зборнікі — паэтычныя і празаічныя, работа галоўным рэдактарам часопіса "Бярозка" і "Полымя". Залужаны дзеяч культуры БССР, уладальнік прэміі імя Янкі Купалы. |
![]() |
Кубека, В. Якубу Коласу : верш / Вольга Кубека // Гімн жыццю : вершы паэтаў Кругляншчыны / уклад. З. Мілешчанка. — Мінск, 2003. — С. 89. Вольга Кубека (1988), юная паэтэса. Нарадзілася ў в. Ракушава Круглянскага раёна. |
![]() |
Пруднікаў, П. У музей да Коласа : верш / Павел Пруднікаў // Пруднікаў, П. Прысады : вершы / Павел Пруднікаў. — Мінск, 1979. — С.18. Павел Пруднікаў (1911—2000), беларускі паэт, нарадзіўся ў в. Стары Дзедзін Клімавіцкага раёна. |
![]() |
Пруднікаў, П. Песні Купалы : верш / Павел Пруднікаў // Пруднікаў, П. Заранка : вершы / Павел Пруднікаў. — Мінск, 1987. — С. 20—21. Вязынка |
![]() |
Прыходзька, П. Плошча Якуба Коласа ў Мінску : верш / Пятро Прыходзька // Прыходзька, П. Каляровыя халады : вершы, паэмы, балады / Пятро Прыходзька. — Мінск, 1994. — С. 65—66. Пятро Прыходзька (1920—2006), беларускі паэт, нарадзіўся ў в. ў Альшоў Хоцімскага раёна. Пачатковыя крокі пісьменніка ў літаратуру супалі з вогненнымі гадамі Вялікай Айчыннай вайны. Дэбют маладога паэта ў рэспубліканскім друку адбыўся ў 1937 г. На працягу жыцця заставаўся верным яго вялікасці Слову, плённа працаваў, пра што сведчаць шматлікія паэтычныя зборнікі: "Салдаты міру", "Ранак над Эльбай", "Пасля развітання", "Вішнёвы агонь", "Сонца раней узышло" і інш. |
![]() |
Прыходзька, П. У вянок Янку Купалу : верш / Пятро Прыходзька // Прыходзька, П. Позняя восень : вершы, балады, паэмы / Пятро Прыходзька. — Мінск, 2001. — С. 9. На радзіме Купалы |
![]() |
Пысін, А. Да партрэта Янкі Купалы : верш / Аляксей Пысін / Пысін, А. Збор твораў : у 2 т. / Аляксей Пысін. — Мінск, 1989. — Т. 1. Вершы. — С. 140—141. Аляксей Пысін (1920—1981), беларускі паэт, празаік, публіцыст. Нарадзіўся ў в. Высокі Борак Краснапольскага раёна. Свой першы верш апублікаваў у 1938 г., а ў 1951 г. з’явілася яго першая паэтычная кніга "Наш дзень". Залатым дзесяцігоддзем для паэта былі 1965—1974 гг., калі адзін за адным пачалі выдавацца яго зборнікі: "Мае мерыдыяны", "Да людзей ідучы", "Твае далоні", "Вярбовы мост", "Пойма", "Ёсць на свеце мой алень". Дзівосны, шматфарбны свет адкрыў Аляксей Пысін для дзяцей у сваіх кнігах: "Матылёчкі-матылі", "Вясёлка над плёсам", "Кавалёк", "Колькі сонцаў" і інш. Заслужаны работнік культуры БССР, уладальнік Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы. |
![]() |
Сербантовіч, А. Зямля любімага Купалы… : верш / Анатоль Сербантовіч // Сербантовіч, А. Жаваранак у зеніце : вершы / Анатоль Сербантовіч. — Мінск, 1989. — С. 60. Анатоль Сербантовіч (1941—1970), беларускі паэт, нарадзіўся ў в. Ордаць Шклоўскага раёна. Пісаць вершы пачаў яшчэ ў школе. Творы юнага паэта, у асноўным байкі і сатыркі, разам са шматлікімі заметкамі і фельетонамі друкаваліся ў шклоўскай раённай газеце "Чырвоны барацьбіт". Спадчыну Анатоля Сербантовіча складаюць чатыры зборнікі лірыкі: "Азбука", "Міннае поле", "Пярсцёнак", "Жаваранак у зеніце". |
![]() |
Стральцоў, М. Жалейка : [верш, прысвечаны Я. Купале] / Міхась Стральцоў // Стральцоў, М. Яшчэ і заўтра : вершы / Міхась Стральцоў. — Мінск, 1983. — С. 167. Міхась Стральцоў (1937—1987), пісьменнік, перакладчык, крытык. Нарадзіўся ў в. Сычын Слаўгарадскага раёна. Першае апавяданне "Блакітны вецер" было надрукавана ў 1957 г. Выступаў у друку з рэцэнзіямі, артыкуламі і вершамі. |
|
![]() |
Чыгрынаў, І. З песняй Якуба Коласа : верш / Іван Чыгрынаў // Жыццё для народа : зборнік матэрыялаў аб жыцці і дзейнасці Якуба Коласа / складальнікі: І. Жыдовіч, Д. Міцкевіч. — Мінск, 1962. —С 265. Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў (1934—1996), беларускі пісьменнік. Нарадзіўся ў в. Вялікі Борак Касцюковіцкага раёна. Пачаткам сваёй літаратурнай дзейнасці лічыў 1961 г., калі было апублікавана апавяданне "Праз гады". У зборніках апавяданняў: "Птушкі ляцяць на волю", "Самы шчаслівы чалавек", "Ішоў на вайну чалавек", "Ці бываюць у выраі ластаўкі" і інш. паказана духоўная прыгажосць чалавека ў мірных і ваенных умовах. Раманы "Плач перапёлкі", "Апраўданне крыві", "Свае і чужынцы", "Вяртанне да віны" і "Не ўсе мы згінем" звязаны аднымі героямі і месцам дзеяння. Народны пісьменнік Беларусі. |
|
|
Дадатковая літаратура:
- Аўрамчык, М. Вяртанне : [верш пра Я. Купалу] / Мікола Аўрамчык // Нам засталася спадчына : зборнік вершаў, прысвечаных Я. Купалу і Я. Коласу. — Мінск, 1982. — С. 28—29.
- Аўрамчык, М. Слова пра паэта : [верш пра Я. Купалу] / Мікола Аўрамчык // Аўрамчык, М. Пярэдні край / Мікола Аўрамчык. — Мінск, 1949. — С. 70—71.
- Аўрамчык, М. У той дзень : [верш пра Я. Купалу] / Мікола Аўрамчык // Аўрамчык, М. Шляхамі дружбы / Мікола Аўрамчык. — Мінск, 1952. — С. 96—97.
- Грахоўскі, С. Беларучы : [верш пра Я. Купалу] / Сяргей Грахоўскі // Грахоўскі, С. Выбраныя творы : у 2 т. / Сяргей Грахоўскі. — Мінск, 1973. — Т. 1. Паэзія. — С. 341.
- Грахоўскі, С. Вечны вучань : [верш пра Я. Купалу] / Сяргей Грахоўскі // Грахоўскі, С. Выбраныя творы : у 2 т. / Сяргей Грахоўскі. — Мінск, 1983. — Т. 2. Вершы, паэмы, казкі, пераклады. — С. 65.
- Грахоўскі, С. Песня будзе жыць : [верш пра Я. Коласа] / Сяргей Грахоўскі // Грахоўскі, С. Вершы / Сяргей Грахоўскі. — Мінск, 1968. — С. 92.
- Грахоўскі, С. Купалаўцы : верш / Сяргей Грахоўскі // Грахоўскі, С. Выбраныя творы : у 2 т. / Сяргей Грахоўскі. — Мінск, 1994. — Т. 1. Вячэрні звон : вершы, паэмы. — С. 196—197.
- Дайнека, Л. Ля помніку Купалу : верш / Леанід Дайнека // Дайнека, Л. Мая вясна саракая / Леанід Дайнека. — Мінск, 1979. — С. 31.
- Кірэенка, К. Вуліца Янкі Купалы : верш / Кастусь Кірэенка // Кірэенка, К. Збор твораў : у 3 т. / Кастусь Кірэенка. — Мінск, 1987. — Т. 2. Вершы, паэмы. — С. 118—119.
- Пруднікаў, П. Вязынка : верш / Павел Пруднікаў // Пруднікаў, П. Мая магістраль : выбранае / Павел Пруднікаў. — Мінск, 1981. — С. 120.
- Прыходзька, П. Заява Якуба Коласа : верш / Пятро Прыходзька // Прыходзька, П. Апаленыя вёрсты : вершы, балады, паэма / Пятро Прыходзька. — Мінск, 1986. — С. 67—68.
- Прыходзька, П. Купалава таполя : верш / Пятро Прыходзька // Прыходзька, П. Лісты з паходаў : выбранае / Пятро Прыходзька. — Мінск, 1980. — С. 201—202.
- Прыходзька, П. На радзіме паэта : [верш пра Я. Купалу] / Пятро Прыходзька // Прыходзька, П. Парог памяці : вершы, балады, паэма / Пятро Прыходзька. — Мінск, 1983. — С. 48—49.
- Пысін, А. Колас : верш / Аляксей Пысін // Магілёўская праўда. — 1962. —3 лістапада. — С. 3.
- Пыснін, А. Песня Купалы : верш / Аляксей Пысін // Нам засталася спадчына : зборнік вершаў, прысвечаных Я. Купалу і Я Коласу. — Мінск, 1982. — С. 81—82.
- Пысін, А. Між самых блізкіх : [верш пра Я. Купалу] / Аляксей Пысін // Магілёўская праўда. — 1962. — 6 ліпеня. — С. 3.