
Выбярыце раздзел:
Кнігі А. Куляшова
 |
|
Куляшоў, А. Збор твораў. У 5 т. / Аркадзь Куляшоў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1975.
Творчая спадчына Аркадзя Куляшова з гадамі не старэе, а набывае новую сілу і прывабнасць. Яго вершы і паэмы — адзін з самых каштоўных скарбаў нашай літаратуры. Паэзія А. Куляшова – гэта ўсхваляваны маналог пра людзей, якія ва ўпартым змаганні з варожымі абставінамі застаюцца непераможнымі духоўна. У яго творах назаўсёды засталіся жыць вобразы лепшых сыноў нашага народа – жывая памяць пра гераічнае мінулае.
|
 |
|
Куляшоў, А. Выбранныя творы. У 2 т. / Аркадзь Куляшоў. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1957.
Сумненняў няма і быць не можа: сёння адна з найбольш яркіх старонак у гісторыі беларускай паэзіі — творчасць А. Куляшова. Яна — складнік таго своеасаблівага ланцуга, які ўтворыцца, калі паставіць поруч імёны Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Максіма Танка. Месца А. Куляшова, вядома ж, паміж Купалам і Танкам.
Паэзія А. Куляшова належыць не толькі нам, а і наступнікам, якім адкрываць яе нанава і па-новаму прачытваць.
|
 |
|
Куляшоў, А. Выбранныя творы. У 2 т. / Аркадзь Куляшоў. — Мінск : Беларусь, 1964.
Выданне надрукавана да пяцідесяцігоддзя Аркадзя Куляшова. На слаўным, харошым уздыме свайго натхнення сустрэў паэт гэты высокі рубеж.
Творчасць Куляшова — адно з найбольш яркіх і поўных у нашай літаратуры ўвасабленняў гістарычнага шляху, пройдзенага беларускай сацыялістычнай нацыяй, абагульнены і праўдзівы летапіс народных спраў, выпрабаванняў і перамог.
Значэнне гэтага "летапісу" як факта паэзіі, сіла яго ўздзеяння як з'явы чалавеказнаўства невымерна вырастаюць праз тое, што ўсебаковы і дынамічны вобраз эпохі спалучаецца ў ім з рэалістычна-паглыбленым і змястоўным вобразам чалавека ў яго бесперапынным развіцці і руху.
|
 |
|
Куляшоў, А. Выбраныя творы / Аркадзь Куляшоў ; [укладанне і прадмова В. Куляшовай]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. — 205 c. — (Школьная бібліятэка).
Паэзія Аркадзя Куляшова (1914—1978) — гэта вечная захопленасць жыццём і творчае гарэнне, яркасць пачуццяў, нястомнае напружанне душы і думкі, пазнанне сябе і людзей.
У кнігу ўвайшло найлепшае з творчай спадчыны паэта, паэмы "Цунамі", "Варшаўскі шлях".
|
 |
|
Кулешов, А. Избранные произведения. В 2 т. / Аркадий Кулешов. — Москва : Художественная литература, 1968.
Творческое наследие Аркадия Кулешова – это духовная энциклопедия его покаления. Его произведения выделяются высокой поэтической культурой, глубоким идейно-политическим и воспитательным содержанием. В сборники вошли такие произведения: "Знамя бригады", "Победа", "Только вперед", "Дом №24" и другие.
|
 |
|
Кулешов, А. Избранные произведения. В 2 т. / Аркадий Кулешов ; [составитель В. Кулешова]. — Москва : Художественная литература, 1989.
Суровая, но человечная, кристально правдивая, огненная и нежная, напоенная всеми ароматами белорусской земли — такова поэзия А. Кулешова (1914—1978). Его имя в созвездии, где горят и светят имена Богдановича, Купалы, Коласа.
|
 |
|
Куляшоў, А. Грозная пушча : вершаваная хроніка / Аркадзь Куляшоў. — 3-е выданне, дапрацаванае. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1963. — 206 с.
У гэтай вершаваная хроніцы знайшлі адбітак прыкметы свойго часу, рысы савецкага ідэалагічнага мыслення.
|
 |
|
Куляшоў, А. Далёка да акіяна : паэма / Аркадзь Куляшоў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1972. — 223 с. : іл.
"Далёка да акіяна" — новая паэма народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Героі паэмы - сучаснікі паэта, жыццёвы і творчы шлях якога прыпадае на гады ломкі царскай машыны прыгнёту і сцвярджэння сацыялістычнага ладу на беларускай зямлі.
|
 |
|
Кулешов, А. Далеко до океана : поэма / Аркадий Кулешов ; перевод с белорусского Н. Кислик. — Москва : Советский писатель, 1973. — 160 с.
Поэма Аркадия Кулешова "Далеко до океана" — это лирическое повествование, в котором отразилась судьба целого поколения людей, чье детство овеяно романтикой гражданской войны, отрочество и юность прошли в первые годы советской власти.
Моральная чистота отношений, обостренное чувство коллективизма и ответственность за все, что происходит в мире,— характерные черты героев поэмы. В ней судьба человека неотделима от судьбы Родины, вместе с нею познает он счастье борьбы и победы.
|
|
|
|
 |
|
Куляшоў, А. Дарогі / Аркадзь Куляшоў ; [укладанне В. Куляшовай]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. — 318 с. — (Беларуская проза ХХ стагоддзя).
Паэзія Аркадзя Куляшова (1914—1978) — гэта вечная захопленасць жыццём і творчае гарэнне, яркасць пачуццяў, нястомнае напружанне душы і думкі, пазнанне сябе і людзей.
У кнігу ўвайшлі лепшыя вершы з творчай спадчыны паэта, паэмы "Цунамі", "Хамуціус", "Варшаўскі шлях". |
|
|
|
 |
|
Кулешов, А. Две поэмы : авторизированный перевод с белорусского / Аркадий Кулешов. — Москва : Советский писатель, 1977. — 192 с.
Новая книга народного поэта Беларуси Аркадия Кулешова объединяет две поэмы.
Первая поэма "Варшавский шлях" рисует разносторонне и образно человеческий и литературный облик поэта Александра Твардовского, сердечно рассказывает о многолетней дружбе с ним автора книги.
Вторая поэма "Хамутиус" повествует о выдающемся белорусском революционере Кастусе Калиновском, он же Хамутиус, он же Черноцкий, он же Яська.
В основе многопланового художественного полотна поэмы — белорусское народное движение 60-х годов прошлого столетия.
|
|
|
|
 |
|
Куляшоў, А. Залатое жыта : вершы / Аркадзь Куляшоў, Аляксей Пысін, Анатоль Сербантовіч. — Минск : Літаратура і мастацтва, 2009. — 128 с.
Калектыўны зборнік паэзіі "Залатое жыта" складаецца з трох кніг выбраных вершаў вядомых паэтаў Магілёўшчьшы: "На паўмільярдным кіламетры" Аркадзя Куляшова (1914—1978), "На чуйным провадзе саломы" Аляксея Пысіна (1920—1981) і "Плач кнігаўкі" Анатоля Сербантовіча (1941—1970).
Гэтых шырока знаных і неардынарных творцаў яднае не толькі адна Радзіма, у тым ліку і малая (Касцюкоўшчына, Краснапольшчына і Шклоўшчына), адзін гістарычны час (XX стагоддзе), але і адзінаверная любоў да сваёй Беларусі, філалагічнае і філасофскае асэнсаванне жыцця свайго народа, прадчуванне перспектыў яго развіцця і грамадскага станаўлення, як унутры былой вялікай дзяржавы (СССР), так і ва ўсім свеце ўвогуле.
|
|
|
|
 |
|
Кулешов, А. Знамя бригады : поэмы и стихи / Аркадий Кулешов. — Москва : Военное издательство Министерства обороны СССР, 1962. — 158 с. — (Библиотека солдата и матроса).
Аркадии Александрович Кулешов — крупнейший современный белорусский поэт. Его поэма «Знамя бригады», включенная автором в эту книгу, входит в золотой фонд советской поэзии.
Интересна и вторая поэма талантливого поэта;— "Только вперед". Она необыкновенно лирична, проникнута светлой верой в наше счастливое будущее, в новый расцвет любимой Родины.
Значительное место в книге занимают стихотворения, военная лирика, размышления о человеческих судьбах, о любви, верности, дружбе.
|
|
|
|
 |
|
Кулешов, А. Коммунисты : книга вторая / Аркадий Кулешов. — Минск : Государственное издательство БССР, 1950. — 102 с.
В произведении "Коммунисты" автор восхволяет истинную преданность идеи, которой самоотверженно служит человек.
|
|
|
|
 |
|
Куляшоў, А. Крылы : лірыка 1927-1977 / Аркадзь Куляшоў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. — 271 с. : іл.
Кніга народнага паэта Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, класіка беларускай літаратуры Аркадзя Куляшова (1914—1978) выдаецца да 70-годдзя паэта. Перакладзены на многія мовы народаў нашай краіны і народаў свету, Аркадзь Куляшоў стаў паўпрэдам нашай роднай паэзіі.
|
|
|
|
 |
|
Куляшоў, А. Маналог : вершы, паэмы / Аркадзь Куляшоў ; [укладальнік В. Куляшова]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1989 — 127 с.
Кніга народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова (1914-1978) - ўсхваляваная, сардэчная і мудрая размова аб высокім прызначэнні на зямлі чалавека з яго адвечнымі клопатамі, трывогамі і надзеямі, з невычэрпным памкненнем ў светлую будучыню.
|
|
|
|
 |
|
Куляшоў, А. Мая Бяседзь : лірыка / Аркадзь Куляшоў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1973. — 175 с. — (Бібліятэка беларускай паэзіі).
Кніга выбранай лірыкі Аркадзя Куляшова "Мая Бесядзь", якая выдаецца ў серыі "Бібліятэка беларускай паэзіі",— яркая творчая біяграфія аўтара з яго светапоглядам, глыбокім асэнсаваннем жыцця, высокім паэтычным майстэрствам.
|
|
|
|
 |
|
Kullashov, A. Mi Rio Besiadz / Arkadz Kullashov ; [traducido del bielorruso por Carlos Sherman]. — Minsk : "Mastatskaja Litaratura", 1976. — 159 p.
Книга Аркадия Кулешова "Моя Беседь" на испанском языке. Перевод сделан по книге: А. Кулешов "Моя Беседь", Минск: Мастацкая літаратура, 1973 г.
|
|
|
|
 |
|
Кулешов, А. На полумиллиардном километре : стихи / Аркадий Кулешов ; [авторизированный перевод с белорусского Якова Хелемского]. — Москва : Художественная литература, 1974. — 254 с.
В 1974 году советская поэзия отмечает 60-летие Аркадия Александровича Кулешова, выдающегося белорусского поэта, мастера эпической формы, яркого метафорического стиля.
Эта небольшая книга — своего рода собрание его избранной лирики 1950—1973 гг.
|
|
|
|
 |
|
Куляшоў, А. Паміж наступным і былым : вершы, паэмы / Аркадзь Куляшоў ; [укладальнік і прадмова В. Куляшовай]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1995. — 542 с. — (Бібліятэка беларускай класікі).
У гэтай кнізе народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова (1914—1978) чытач знойдзе лепшае з творчай спадчыны выдатнага пісьменніка, які ўзбагаціў нашу літаратуру рамантычна адухоўленай, высокаметафарычнай, напоўненай багаццем філасофскіх вобразна-асацыятыўных сувязей і адначасова ў найвышэйшых сваіх праявах глыбока інтымнай, прапушчанай праз жывое трапяткое сэрца паэзіяй.
|
|
|
|
 |
|
Куляшоў, А. Профілі : лірыка / Аркадзь Куляшоў ; [прадмова і ўкладанне У. В. Гніламёдава]. — Мінск : Мастацтва, 1987. — 96 с. — (Паэтычная бібліятэка).
Зборнік склалі лепшыя творы народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова (1914-1978), якія адрасаваны моладзі і закранаюць вострыя праблемы маральнага ўдасканальвання і духоўнага станаўлення чалавека.
|
|
|
|
 |
|
Куляшоў, А. Сасна і бяроза : кніга паэзіі / Аркадзь Куляшоў. — Мінск : Беларусь, 1970. — 174 с.
Кнігу паэзіі Сасна і бяроза народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова склалі вершы, напісаныя ў канцы 60-х гадоў, а таксама паэмы "Цунамі" і "Далека да акіяна". Асноўны пафас паэзіі А. Куляшова - імкненне раскрыць свет пачуццяў і думак чалавека рэвалюцыйнай эпохі.
|
|
|
|
 |
|
Кулешов, А. Стихи и поэмы : [перевод с белорусского] / Аркадий Кулешов. — Москва : Военное издательство, 1967. — 190 с.
Аркадий Кулешов — один из крупнейших советских поэтов, участник Великой Отечественной войны.
В золотой фонд военной поэзии вошли такие волнующие поэмы Аркадия Кулешова, как "Цимбалы", "Знамя бригады", "Дом № 24" и др.
В книге, кроме этих поэм, читатель найдет и лучшие лирические стихи поэта.
|
|
|
|
 |
|
Куляшоў, А. Сцяг брыгады = Знамя бригады = Стяг бригади / Аркадзь Куляшоў. — Мінск : Беларусь, 1970. — 240 с.
Гераічнаму подзвігу нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны прысвяціў сваю паэму народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў. На беларускай, рускай і украінскай мовах.
|
|
|
|
 |
|
Куляшоў, А. Хуткасць : кніга паэзіі / Аркадзь Куляшоў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. — 255 с.
"Хуткасць" — новая кніга паэзіі выдатнага майстра пранікнёнага слова, народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова.
Хуткабежнасць часу і спрадвечнасць жыцця, клопат нашага дня і незабыўныя старонкі гісторыі прасякнуты глыбокім роздумам і даверлівым лірызмам, выкрышталізаваны ў дакладных і акрыленых радках.
Чытач зноў сустракаецца са сваім любімым паэтам, шчырым субяседнікам і зычлівым дарадцам
|
На выставе прадстаўлены кнігі вядомага беларускага паэта А. Куляшова з фонда
УК "Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна".