Гады ідуць, боль заціхае.
Мінуў парадаксальны век,
А нас Гарэцкі сустракае
Ля карпусоў, бібліятэк.
І сіла залатой эліты
Не страціць моцы праз гады,
Што беларускасцю адліта –
Дасць праз вякі свае плады.
Боль здрады
Багацькаўка Малая. Дата:
Праз сем гадоў – дваццаты век…
Пад саламяным дахам – хата.
Тут нарадзіўся чалавек.
Ён Сейбітам стаў і Аратым
Адвечнага ў краі бацькоў.
Загінуў не на полі ратным –
Партыйныя забілі каты
У самым росквіце гадоў.
Быў.
Быль.
Боль здрады прыціхае.
Сыйшоў парадаксальны век.
А нас Гарэцкі сустракае
Ля карпусоў, бібліятэк.
Насенне залатой эліты
Не страціць моцы
праз гады.
Што беларускасцю адліта,
І праз вякі дае плады.
Дзе вы, дбайныя рупліўцы гоняў родных?
Мы сягоння ў працы побач быць маглі б.
Маладых яшчэ скасілі вас нягоды,
Адарваўшы ад бацькоўскіх гнёзд-сяліб.
Але вера, што калісьці вас натхняла
У вялікаснай сяўбе і на жніве, —
Тая вера не памерла, не сканала:
Тая вера, тая вера ў нас жыве!
1974 г.
I
Не толькі тая маці нам,
Што нарадзіла, узрасціла,
А тая родная сынам,
Чыя жыве ў іх моц і сіла.
Чые пякуцца мазалі,
Чые завуць палі і гоні…
Ты сын і горацкай зямлі,
З якой твае ўзляцелі коні.
Каб заіскрыла цемра-ноч,
Патрэбны моцныя падковы,
Ды не ляцець жыцця узбоч,
Дзе лёс лунае выпадковы.
А крочыць, дзе звініць ралля,
Дзе родзіць, б’е так трапна слова,
Калі майстэрствам каваля
На шчасце зроблена падкова.
II
У Багацькаўцы сягоння
Песні матчыны шчыруюць.
Сыне родны і народны,
Землякі цябе шануюць.
Не, таго не адбылося
На тваім шляху агністым,
Каб ты здрадзіў свайму лёсу,
Здрадзіў песні асабістай.
Ў час знявагі і знямогі
(Каты цешыліся ўволю)
Закаваць даў рукі, ногі,
Песню ж выпусціў на волю.
У краі лясоў і ўзгоркаў
Убачыш Былыя Часы,
Дзе некалі дзіўная зорка
Шукала свае галасы.
Ды нема зямліца маўчала,
Сказаць не знаходзіла сіл.
Самому ж здавалася мала
Пражыць Час, якому не міл:
Устаўшы над брудам адчаю,
Пабачыў уперадзе свет.
Адбіткі тых слоў прыкмячаю,
Паспелых, як яблык - ранет.
Я зноў пачуў гаворку дзеда,
Маіх краёў і смех і стогн.
Да вёскі ў падводзе еду,
Вязём паціху сена ў стог.
Хоць гэты час не так далёка,
Ды ўжо яго не раглядзець,
Малюнак іншы бачыць вока,
І пачынаеш жыць хацець.
А дар сапраўднага паэта
Гучыць з адпешчаных радкоў,
Так доўжыцца навука дзеда,
І сена смак з усіх бакоў.
Лідзія Андрэева
Гады ідуць, боль заціхае.
Мінуў парадаксальны век,
А нас Гарэцкі сустракае
Ля карпусоў, бібліятэк.
І сіла залатой эліты
Не страціць моцы праз гады,
Што беларускасцю адліта –
Дасць праз вякі свае плады.
Боль здрады
Багацькаўка Малая. Дата:
Праз сем гадоў – дваццаты век…
Пад саламяным дахам – хата.
Тут нарадзіўся чалавек.
Ён Сейбітам стаў і Аратым
Адвечнага ў краі бацькоў.
Загінуў не на полі ратным –
Партыйныя забілі каты
У самым росквіце гадоў.
Быў.
Быль.
Боль здрады прыціхае.
Сыйшоў парадаксальны век.
А нас Гарэцкі сустракае
Ля карпусоў, бібліятэк.
Насенне залатой эліты
Не страціць моцы
праз гады.
Што беларускасцю адліта,
І праз вякі дае плады.
***
Восень. Пагодзіна. Горкі.
Цэдзіць святло маладзік.
Тут па былінных пагорках
Калісьці Гарэцкі хадзіў.
Гэтак жа падалі зоркі,
Антонаўкі спелі ў садах.
Пахла бульбоўнікам горкім,
Калі ён пра долю гадаў.
Спеліў шчымлівае слова,
Каб праўдаю высветліць сказ,
Каб слова дыхнула жытнёва
І нам растлумачыла нас.
Імя -— Гарэцкі ад "гарэць"
пайшло, напэўна,
А мо яно — ад гор-пагоркаў
тых Мсціслаўскіх,
Адкуль Максім праз песні
матчыны і казкі
Глядзеў на Беларусь
удумна-летуценна? ;
3 Малой Багацькаўкі вялікі
свет убачыў,
Дзе радасць і туга, нядрўгі
мір і войны...
На дужых крылах Слова
сэрцам неспаюойным
Ён гэты свет да Сонца ўзняў,
цяплом аблашчыў,
А сам згарэў у ім, як то
Ікар, дачасна,
Згарэў, каб праз гады
вярнуцца ў хату родну,
Падняць яшчэ вышэй
нашчадкам дух свабодны,
Свяціць яшчэ ярчэй на шлях
круты да шчасця.
Цёмна, цёмна ў родным краі.
На крыжах вятрыска грае.
Дзе сьвятло? Сьвятла няма.
Доўга цягнецца зіма.
Нібы воўк, завея вые.
Люд маўчыць. Няўжо – нямыя?
Да агню ідзе Максім.
Воўчы цень ідзе за ім.
А наўкол адна бядота,
І жыцьцё – нібы балота.
Што з таго, што ні граша!
Ёсьць галоўнае – душа
У людзей, што ў родным сьвеце
Патаемна сьняць аб леце.
Цёмна, цёмна – хоць ты плач, –
Зь неба зоры ўкраў крумкач.
Да сьвятла дайсьці ўсё ж трэба.
Тут зямля, тут наша неба,
Тут шынок, а тут турма,
Нават нашая зіма.
На крыжах завея грае.
Кожны крыж свой выбірае.
А ў Гарэцкага дарога –
Да вясны, Святла і Бога...
Дойдзе, дойдзе наш Максім.
Нам ісьці лягчэй за ім.
18.09.1993 г.
Мы засцелем на стол
чысты, белы абрус,
Пачастуем гасцей
медавухай і квасам
I ўспомнім цябе,
наш Максім Беларус,
I ўспомнім жыццё,
што згарэла да часу.
Ці згарэла? А можа,
каметай ляціць,
Асвятляючы цемру касмічнай прасторы,
I над ціхаю плынню
падоўгу віеіць,
Прадвящчаючы радасць ці гора?..
Ціхай плынню нам бачыцца
Сціплы наш край,
Ціхай плынню, —
але ж не балотам!
Шчыра верым у светлы,
у будучы рай,
Бо навошта ж ахвяры,
навошта?!
I Малая Багацькаўка,
Менск і Альбуць
Падарылі нам волатаў духу.
Дык за што ж, Беларусь,
тваіх дзетак вядуць
Паміраць заўчасна
са скрухай?
Ці ж яны пасягнулі
на нечы прастол? —
Баранілі свой край, сваю мову.
I шапталі асмяглыя вусны:
За што?.. I нашчадкі схілялі галовы.
Верце: Божае слова
не знішчыць. ніхто,
Бо яно новай рунню
праб'ецца,
А лухта як была,
так і будзе лухтой,
Толькі "Скарбы жыцця"
будзяць сэрца.
Дык сцяліце ж на стол
Самы белы абрус —
Пачастуем гасцей
медавухай і квасам.
I ўспомнім цябе,
наш Максім Беларус,
I ўсіх тых, што сканалі
дачасна.