
Выбярыце раздзел: |
Ад родных ніў, ад роднай хаты
У панскі двор дзеля красы
Яны, бяздольные, узяты
Ткаць залатые паясы.
М. Багдановіч
Літаратура пра М. Багдановіча
На выставе прадстаўлены выданні аб жыцці і творчасці Максіма Багдановіча з фонда УК "Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна".
![]() |
Я хацеў бы спаткацца з Вамі… : літаратурна-публіцыстычныя артыкулы пра Максіма Багдановіча / укладанне Таццяна Шэлягвіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. – 182 с. : іл. У зборнік увайшлі літаратурна-публіцыстычныя артыкулы пра мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю Максіма Багдановіча, класіка беларускай літаратуры, а таксама матэрыялы, прысвечаныя асобам, якія ішлі па жыцці поруч з паэтам. |
![]() |
Бачыла, А. Н. Дарогамі Максіма Багдановіча : для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / А. Н. Бачыла. – 2-е выд., перапрацаванае і дапоўненае. – Мінск : Народная асвета, 1983. – 104 с. У кнізе расказваецца пра жыццёвы шлях выдатнага беларускага паэта. Цікавыя матэрыялы і дакументы дапамагаюць лепш уявіць характар М. Багдановіча, яго рознабаковыя інтарэсы, грамадскую дзейнасць, сямейныя ўзаемаадносіны, жыццёвае асяроддзе. |
![]() |
Бярозкін, Р. Чалавек напрадвесні : расказ пра Максіма Багдановіча : для старэйшага школьнага ўзросту / Рыгор Бярозкін ; пераклад з рускай Ю. М. Канэ ; мастак У. М. Вішнеўскі. – Мінск : Народная асвета, 1986. – 176 с.: іл. Для старэйшага школьнага ўзросту. |
![]() |
Зубараў, Л. І. Максім Багдановіч / Леанід Іосіфавіч Зубараў. – Мінск : Універсітэцкае, 1989. – 263 с., [8] л. іл. |
![]() |
Кабановіч, А. К. Паэзія Максіма Багдановіча : дыялектыка рацыянальнага і эмацыянальнага / А. К. Кабановіч ; рэдактары : Н. С. Перкін, І. Д. Ралько. – Мінск : Навука і тэхніка, 1978. – 136 с. У манаграфіі даследуецца праблема суадносін рацыянальнага і эмацыянальнага ў паэзіі Максіма Багдановіча, раскрываюцца найбольш характэрныя асаблівасці майстэрства паэта, выяўляюцца асноўныя рысы эвалюцыі беларускай паэзіі ў цэлым на адным з самых складаных і цікавых этапаў яе развіцця. Асаблівае месца займае даследаванне тых элементаў паэтыкі М. Багдановіча, якія традыцыйна ўвайшлі ў практыку сучаснай беларускай паэзіі. Разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў філалагічных факультэтаў ВНУ, настаўнікаў сярэдніх школ і ўсіх, хто цікавіцца беларускай паэзіяй. |
![]() |
Каханоўскі, Г. А сэрца ўсё імкне да бацькаўскага краю... : з біяграфіі Максіма Багдановіча / Генадзь Каханоўскі ; мастак Ю. П. Герасіменка-Жызнеўскі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1991. – 76 с. Важная падзея ў жыцці Максіма Багданавіча - паездка ў Беларусь летам 1911 года. |
![]() |
Конан, У. М. Святло паэзіі і цені жыцця : лірыка Максіма Багдановіча / Уладзімір Міхайлавіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1991. – 208 с. У кнізе доктара філасофскіх навук Уладзіміра Конана на аснове цэласнага даследавання жыццёвага лёсу, творчасці і светапогляду Максіма Багдановіча ўзнаўляецца непаўторны воблік паэта, вызначаецца месца яго літаратурнай спадчыны ў духоўнай культуры народа. Аўтар раскрывае нялёгкі шлях паэта да розуму і сэрцаў чытачоў, філасофію і эстэтычныя погляды, адзінства агульначалавечага і нацыянальнага ў яго паэтычных сюжэтах, вобразах і сімвалах. |
![]() |
Лойка, А. Максім Багдановіч / Алег Лойка. – Мінск : Навука і тэхніка, 1966. – 334 с. Усе, хто асабіста ведаў Максіма Багдановіча, успамінаюць яго як надта прыгожага чалавека: высокага юнака з правільнымі рысамі твару, з хвалістай прычоскай буйных каштанавых валос, з адухоўленымі вачыма, якія то здаваліся цёпла-блакітнымі, то загараліся блакітнымі іскаркамі, дробна рассыпанымі па прамяністай рагаўніцы, і тады ўпадалі ў кары колер, становячыся задуменнымі. І кажуць, што ніводная з дайшоўшых да нас фатаграфій нават і блізка на перадае абаяльнасць гэтага чалавека. |
![]() |
Майхровіч, С. К. Максім Багдановіч : жыццё і творчасць / Сцяпан Казіміравіч Майхровіч. - Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1958. - 202 с. : іл. |
![]() |
Навуменка, І. Я. Максім Багдановіч / Іван Якаўлевіч Навуменка. – Мінск : Беларуская навука, 1997. – 141 с. У кнізе ў значнай меры па-новаму, з прыцягненнем новых крыніц, фактаў, матэрыялаў разглядаецца творчасць выдатнага беларускага паэта ў яе сувязях з літаратурнымі плынямі пачатку ХХ стагоддзя – сімвалізмам і асабліва імпрэсіянізмам. Значная ўвага надаецца ўздзеянню на паэзію М. Багдановіча класічнай рускай паэзіі, традыцый беларускай паэзіі, фальклору і міфалогіі. М. Багдановіч прадстаўлены як перакладчык, крытык і публіцыст. |
![]() |
Паэт красы і гармоніі [Электронны рэсурс] : да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча (1891-1917) / Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Літаратурны музей М. Багдановіча. – Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2011. – 1 электронны аптычны дыск (DVD-ROM). Электроннае выданне прысвечана 120-годдзю з дня нараджэння М. Багдановіча – паэта, публіцыста, літаратураведа, перакладчыка, класіка беларускай літаратуры. |
![]() |
Стральцоў, М. Загадка Багдановіча / Міхась Стральцоў ; мастак Б. Забораў. – Мінск : Беларусь, 1969. – 120 с. У гэтай кнізе Міхась Стральцоў вядзе гаворку пра Максіма Багдановіча, даследуе яго паэтычную, крытычную, асветніцкую дзейнасць. |
![]() |
У безмежную даль : кніга пра Максіма Багдановіча : зборнік : для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / укладальнік і аўтар прадмовы С. С. Панізнік. – Мінск : Асар, 1996. – 432 с. : іл. – (Школьная бібліятэка). У гэтай кнізе, акрамя падборкі твораў самога класіка, упершыню чытачу прапануецца анталогія літаратурных тэкстаў — паэтычныя творы, эсэ, літаратура-знаўчыя і літаратурна-крытычныя нарысы, успаміны, выказванні, аўтары якіх натхналіся творчасцю Максіма Багдановіча. |
![]() |
Шлях паэта : зборнік успамінаў і біяграфічных матэрыялаў пра Максіма Багдановіча / складальнік Н. Б. Ватацы. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1975. — 315 с. |
На выставе прадстаўлены выданні Максіма Багдановіча з фонда УК "Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна".