
Выбярыце раздзел: |
Ў краіне сьветлай, дзе я ўміраю
У белым доме ля сіняй бухты
Я не самотны, я кнігу маю
З друкарні пана Марціна Кухты.
М. Багдановіч
Кнігі М. Багдановіча
На выставе прадстаўлены выданні Максіма Багдановіча з фонда УК "Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна".
![]() |
Багдановіч, М. Вянок : кніжка выбраных вершоў : факсімільнае выданне / Максім Багдановіч. – Вільня : Друкарня Марціна Куты, 1913. – 117 с. ВЯНОК НА МАГІЛУ Вы, хто любіце натрапіць
|
![]() |
Багдановіч, М. Поўны збор твораў : у 3 т. / Максім Багдановіч. – Мінск : Навука і тэхніка, 1991 - Выданне ўключае ўсе вядомыя вершы, апавяданні, пераклады, літаратурна-крытычныя і публіцыстычныя артыкулы, чарнавыя накіды і пісьмы М. Багдановіча.
|
![]() |
Багдановіч, М. Выбраныя творы / Максім Багдановіч ; укладанне Святланы Забродскай [і інш.] ; уступыя словы Ніла Гілевіча і Алеся Бяляцкага. – Мінск : Беларускі кнігазбор, 1996. – 494 с., [4] л. іл. – (Мастацкая літаратура). У аднатомнік класіка беларускай літаратуры ўвайшлі ўсе найбольш значныя яго творы. Яны даюць добрае ўяўленне пра вельмі прывабны воблік гэтага выдатнага паэта, пра яго незвычайны талент.
|
![]() |
Багдановіч М. Зорка Венера : творы / Максім Багдановіч ; укладанне і прадмова Анатоля Клышкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1991. – 462 с. : іл. У кнігу ўвайшлі выбраныя творы класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча розных гадоў:
|
![]() |
Багдановіч, М. Краю мой родны! : вершы, казкі : для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту / Максім Багдановіч ; мастак М. С. Басалыга. – Мінск : Юнацтва, 1999. – 190 с. : іл. Вершы класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча вызначаюцца сваёй паэтычнасцю, шчырасцю, глыбокім пранікненнем у духоўны свет чалавека. А колькі праніклівасці, народнай мудрасці ў казцы "Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык!" Блізка рэчкі Самацечкі камары таўкуцца, |
![]() |
Багдановіч, М. Маладыя гады : выбранае / Максім Багдановіч ; укладанне, біяграфічная даведка Э. А. Золавай. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2001. – 335 с. – (Беларуская паэзія XX стагоддзя). Творчасць Максіма Багдановіча напоўнена вобразамі-сімваламі роднага краю. Вершы паэта вызначаюцца гармоніяй думкі і пачуцця, тонкай музычнай мілагучнасцю. У кнігу ўвайшлі вершы, пераклады, наследаванні, чарнавыя накіды. З чарнавых накідаў
|
![]() |
Багдановіч, M. Інтымны дзённік : выбраныя творы / Максім Багдановіч ; укладальнік Уладзімір Сіўчыкаў ; прадмова Рыгора Барадуліна ; мастак Арлен Кашкурэвіч. – Мінск : Радыёла-плюс, 2006. – 528 с. : іл. Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы |
![]() |
Багдановіч, М. Шыпшына : вершы, апавяданні, нарысы, крытыка, публіцыстыка : для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / Максім Багдановіч ; укладальнік С. Панізнік ; аўтар уступнага артыкула Н. Гілевіч. – Мінск : Юнацтва, 1991. – 238 с., [1] л. партр. : іл. – (Школьная бібліятэкака). У зборніку класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча прадстаўлена лірыка, пераклады з Пушкіна, Гейнэ, Верлена і іншых майстроў мастацкага слова, крытыка, публіцыстыка.
|
![]() |
Багдановіч, М. Цвяток радзімы васілька... : вершы / Максім Багдановіч ; укладальнікі Віктар Ліўземніек i Рыгор Барадулін ; уступныя словы Андрыса Веяна і Рыгора Барадуліна ; пераклад на латышскую мову Андрыса Веяна і Віктара Ліўземніека. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1992. – 155с. У кніжку "Цвяток радзімы васілька..." ўвайшлі ўзоры лірыкі класіка навейшай беларускай літаратуры Максіма Багдановіча (1891-1917) у арыгінале і ў перакладзе на латышскую мову Андрыса Веяна і Віктара Ліўземніека. |
![]() |
Багдановіч, М. Вершы : вершы / Максім Багдановіч ; уступны артыкул Ніл Гілевіч ; мастак М. Ц. Гуціеў. – Мінск : Народная асвета, 1973. – 224 с. : іл. – (Школьная бібліятэкака). У зборнік уключаны лепшыя творы паэзіі Максіма Багдановіча аб прыгажосці прыроды, жыцці працоўнага народа, яго змаганні за лепшую долю. Беларусь, твой народ дачакаецца |
![]() |
Багдановіч, М. Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык : вельмі жаласная гісторыя, выкладзеная згодна з праўдай беларускім вершам / Максім Багдановіч ; мастак Генадзь Сянькоўскі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. – 15 с. : іл. Паэма "Мушка-зелянушка і камарык — насаты тварык" — яскравае сведчанне шматграннага таленту Багдановіча. Да чаго паэт ні дакранаецца, вынікаюць мастацкія перлы, шэдэўры. У гэтым выпадку маем бліскуча апрацаваны сюжэт, які можна лічыць уласным творам паэта, напісаным паводле фальклорных матываў. Прыляцела мушка дахаты, — |
![]() |
Багдановіч, М. Беларускае адраджэнне : літаратурныя артыкулы / Максім Багдановіч ; прадмова У. М. Лазоўскага. – Мінск : Універсітэцкае, 1994. – 32 с. У брашуры змешчаны літаратурныя артыкулы М. Багдановіча "Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасці да XVI сталецця" (1911) І "Бепорусское возрождение" (1914), якія не страцілі сваёй навуковай вартасці і сёння, калі беларускае народнае адраджэнне сапраўды стала рэальнасцю. Ім папярэднічае прадмова прафесара Белдэяржуніверсітэта У. М. Лазоўскага. |
На выставе прадстаўлены выданні Максіма Багдановіча з фонда УК "Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна".