
БЛИНЫ
Бліны – ляпешкі з аднае дзежкі.
Блінная яда – да вечара хада.
На мазаны блін і кот па-другому глядзіць.
Як у гаспадыні мукі скрыня, то не загіне.
Сядзі, баба, да вечара, табе бліноў напечана.
Кум з кумам сварацца, але на бліны ходзяць.
Першы блін комам.

ГРИБЫ
Грыбоў – хоць касі.
Калі няма рыб, добра і грыб.

КАПУСТА
Калі ёсць гарох і капуста – у хаце не пуста.
Без капусты жывот пусты.
Каўбаса – слава, а капуста – страва.
Кожная капуста мае сваю галоўку.
Капуста тлуста, але ў маім жываце пуста.
Луста ды капуста – не будзе ў жываце пуста.
Ад капусты ногі тлусты.
Еш капусту і з грыбамі, дзяржы язык за зубамі.
Калі капуста дагодзя, дык і самавар не зашкодзя.
Бацька за парог, дзеткі за пірог.
Благому жывату і пірог шкодзіць.
Без хлеба мужык сыты не будзе, без капусты боршч не жыве.
Любіць капуста, каб была тлуста.

КВАС
З гэтага квасу піва не будзе.
Чымся з дурным квасам, лепей з вадою, абы не з бядою.
Пайшоў па квас і сам згас.
І кваску не зробіш з пяску.

КЛЕЦКИ
Як клёцкі ў малаку, то я па дзве валаку, а як у водзе, то раз, два –
і годзе!

КРУПЕНЯ
Капуста і крупеня – родныя брацені.
Смачна каша з-пад падкруп’я.

МАЧАНКА
Няма лепшага сняданка, як бліныды мачанка.

МОЛОЧНЫЙ СУП
Малочная яда – да парогу хада.
Малако ў каровы на языку.
Па малаку ног не павалаку.

ПИВО
З гэтага квасу піва не будзе.
Маладое піва заўсёды шуміць.
Не той піва п’е, хто варыць.
Свой свайго пазнаў і на піва пазваў.

РЕДЬКА
Чорны мак, ды смачны, бела рэдзька, ды горкая.

САЛО
Няма смачней рыбы, як лінінка, і мяса смачней, як свінінка.
Як кусок сала, то і грыб патрава.
Як ёсць кусок сала, то і дрозд наварыць удала.
Наймалі – сала давалі, нанялі – хлеба не далі.
Бацвінка любіць саланінку.
Дзе скварка, там і сіла.

СЫР
Дармовы (бясплатны) сыр бывае толькі ў мышалоўцы.

ХЛЕБ
Не той багаты, хто мае срэбра і злата, а той багаты, хто мае хлеб.
Найсмачнейшы хлеб ад сваёй працы.
Калі ёсць хлеб і вада, то не бяда.
Лепш хлеб з вадою, чым пірог з бядою.
Без солі не смачна, без хлеба не сытна.
Хлеб і соль – найлепшая закраса.
Ідзеш на дзень – хлеба бяры на два.
Хлеб свежы добры да ежы.
Хто хлеб з сабою носіць, той есці не просіць.
Свой хлеб – і на калодзе абед.
Калі свайго хлеба край, то і пад кустом рай.
Калі хлеб у возе, то няма бяды ў дарозе.
Без кавалка хлеба кепская бяседа.
Без хлеба няма абеда.
Без хлеба мужык сыты не будзе, без капусты боршч не жыве.
Не я хлеб нашу, а хлеб мяне носіць.
Галоднай куме хлеб на вуме.
Галоднаму на мыслях хлеб, а п’янаму хмель.
Галоднаму хлеб сніцца..
Лепш дома хлеб аўсяны, як на вайне пытляваны.
Хлеб – усяму галава.
Адзін хлеб не прыедліў.
Век пражыла, хлеба з сокам не ела: хлеб ёсць – соку няма, сок ёсць –
хлеба няма.
Жывём, хлеб жуём.
Здзек над хлебам – грэх.
Хлеб у дарозе не важыць.
Едзеш на дзень – бяры хлеба на тыдзень.

ГОРОХ
Гарох пры дарозе – на усіх долю.
Кісялёвая яда – да парога хада.
Кісель до гумна, а куцья до поўдня.
Шылам кісялю не схопіш.

ЗАТИРКА
З дзеткамі гора толькі да заціркі, а там – пайшло.
Лахман не адзежа, зацірка не ежа.

КАРТОФЕЛЬ
Калі бульба ёсць, то мужыку не пост.
Хто бульбы не з’еў, то галодны чалавек.
Да бульбінкі хопіць і скарынкі.
Святочныя сцелюць абрусы з бульбай усе беларусы.
Бульбу пякуць, бульбу вараць,
Бульбу ядуць, бульбу хваляць,
З бульбы клёцкі, з бульбы каша…
Вось такая бульба наша! (Отрывок из белорусской народной песни-
танца «Бульба-полька»)

КАША
Адным гарбузікам не пад’ясі.
Зварыўшы кашы, не шкадуй масла.
Кашу вары густую, а ў дарогу бяры торбу не пустую.
Кашу памаслі – у горле не стане.
Кашы маслам не сапсуеш.
Кашу маслам не іспорціш, а з мёдам і асмолак з’еш.
Смачна каша з-пад падкруп’я.
Добра каша пры хлебу, добра бабе пры дзеду.
Куцця дзетак збірае, а квас разганяе (тут у значэнні каша).
Дзе каша і аладка, там будзе і грамадка.
З кашаю і хлеб спорны.
Кашы маслам не сапсуеш.
Пасля кашы няма пашы.
Смачна кашка, ды малая чашка.
Наварыў кашы – масла не шкадуй!

КОЛБАСА
Па каўбасе нап’ёмся ўсе.
Ласы на чужыя прыпасы (каўбасы).
Кожны ласы на каўбасы.
Не каўбаса, не знюхаеш.

КУЛЕШ
Жытка наша – ні кулеш, ні каша.

МЕД
З мёдам і жыццё саладзейшае.
З мядком і цвік праглынеш.
Не мёд усё тое, што салодка.
Любага госця вясною частуюць мядком, а восенню – малачком.

ОГУРЦЫ
З’еў агурка – цяпер ад ветра не павалюся.

ПИРОГИ
Адным гарбузікам не пад’ясі.
Бацька за парог, дзеткі за пірог.
Благому жывату і пірог шкодзіць.
Лепш хлеб з вадою, чым пірог з бядою.

РЫБА
Калі няма рыб, добра і грыб.
На бязрыб’і і рак рыба.
Ні рыба ні мяса.

СВЕКЛА
Не карміў карову буракамі, не пашлеш за быкамі.
Бацвінка любіць саланінку.

ТЫКВА
Адным гарбузікам не пад’ясі.

ТВОРОГ
Каму смятанку з тваражком, а каму й сыроватку з гаршком.

ЯБЛОКИ
Яблык ад яблыні недалёка падае (коціцца).

ЯИЧНИЦА
Чужая яечня не вечна.