Национальные блюда – это культурное явление, раскрывающее традиции, социальные статус и образ жизни белорусов. Это наша уникальная белорусская история, которую необходимо не только знать, но и сохранить, сберечь, донести до будущего поколения.
Справочным материалом для данного раздела послужили произведения классиков белорусской литературы – Я. Коласа, Р. Бородулина, А. Мицкевича, П. Панченко, В.С. Короткевича, а также произведения писателей и поэтов Могилевской области – А. Кононкова, А. Кононковой, В. Голубя, Л. Левановича и других, в которых есть описания белорусских национальных блюд и старинные рецепты их приготовления.
Барадулін, Р. Выбраныя творы / Рыгор Барадулін. – Мінск : Кнігазбор, 2008. – 596 с. : іл. – (Беларускі кнігазбор).
Верш «Бульбяная балада»
Гаспадыня стала,
Багіня,
Беларуска ружовашчокая.
Над катлом німб гарачы гіне,
Рупіць німбу расплыцца аблокамі.
Гэта з пары над бульбай
Хмары
Над планетай бульбападобнаю.
Непадробная ў неба на твары
I сляза, як бульбінка дробная.
З бульбай хрэсьбіны і Каляды,
I Дзяды з паганскаю кульбаю,
I адведкі, і тыя нарады,
Дзе прамоўцы трывалыя бульбаю.
У прысмакаў слабая спакуса.
Пахнуць бульбаю нашыя хронікі.
Маннай з неба кармі беларуса,
Ляжа спаць –
Сняцца клёцкі, дзяронікі.
Бульба з намі ідзе вякамі,
Бульба тоўчаная, цалкамі,
Бульба параная, бульба вараная,
I нішчымная, і засквараная.
Бульбай посцім і разгаўляемся,
З бульбы выгнанай пахмяляемся.
Мы на бульбу не наракалі,
Бульбу есці звыкаліся ўсякую
З селядцом, з грыбамі, з гуркамі,
З поліўкай, з кісялём, з верашчакаю,
З сырапеняю, з канцэнтратамі
I астатнім часам – з нітратамі!
Смачна елася з макам і з такам,
Ды, нітратамі перасычаная,
Развіталася бульба са смакам,
Як у злога суседа пазычаная.
Бульба годнасць губляе фамільную,
Бушлаватая робіцца мыльнаю.
Да ўсяго звыкаем памалу,
Аж не верым, што родам з Амерыкі
Бульба.
Думаем, ад крухмалу
Мы не гнемся, як і каўнерыкі!
Мы – бульбянікі,
Не абраза
Гэта фраза.
……………………………
Апошняю кропкаю
У канцы жыццёвага сказа
Стане некалі бульба сопкая…
Барадулін, Р. Выбраныя творы / Рыгор Барадулін. – Мінск : Кнігазбор, 2008. – 596 с. : іл. – (Беларускі кнігазбор).
Верш «Чышчу бульбу»
Памалу чышчу бульбу з той зямлі,
Якую помню босымі нагамі,
Навобмацак рукамі пад снягамі
Зямлю пазнаю,
Бо на ей былі
Усе мае, што сталі каранямі,
Пясчынкамі,
Лясных дарог краямі,
Што з тлумнымі паводкамі сплылі.
Там бульбай адбывалі
Святы ўсе:
На клёцкі бульбу дралі на хаўтуры,
З душамі клёцкі дзень віталі хмуры
У кроплях пары,
Нібыта ў расе.
I на Дзяды таксама клёцкі елі,
Напаміналі, што не вечна ў целе
Душа святло дрыготкае нясе.
Вячэра будзе смачнай, як тады,
Калі цалкі скакалі ў рот са спрытам,
Калі з цяпер забытым апетытам
Нішчымніца чакала лебяды.
Я чышчу бульбу,
Пахнуць ацяробкі
Сцяжынкамі, што выбеглі на ўзлобкі.
Як мама,
Клічуць даўнія гады:
«З печы, з полу
Сабірайцеся к столу!…»
Бядуля, З. Пяць лыжак заціркі / Змітрок Бядуля // Шчасце не ў золаце : абразкі, мініяцюры, апавяданні, аповесць / З. Бядуля. – Мінск, 2014. – С. 35–37.
– Агата! Агата!
– Ну, чаго глотку дзярэш?
– Скора зацірка згатуецца?
– Маеш часу пачакаць трохі, не панясу прадаваць на кірмаш! [с. 35].
***
– Гатова! Гатова! – запішчэлі дзеткі і скакалі, як зайчыкі, да стала, дзе ўжо стаяла вялікая паліўная міска, у якую Агата пераліла зацірку з гаршчка. Густы пахучы пар клубіўся над міскай і павялічваў галодны апетыт шчаслівай у гэты момант сям’і [с. 36].
Бядуля, З. Анчар / Змітрок Бядуля // Шчасце не ў золаце : абразкі, мініяцюры, апавяданні, аповесць / З. Бядуля. – Мінск, 2014. – С. 156–160.
І сапраўдны, хлеба мы заўсёды мелі ўволю толькі да новага года. Пасля мы налягалі на бульбу і зацірку, а вясной – на шчаўе… [с. 156].
Бядуля, З. Салавей / Змітрок Бядуля // Шчасце не ў золаце : абразкі, мініяцюры, апавяданні, аповесць / З. Бядуля. – Мінск, 2014. – С. 161–323.
Меерыха пачынае пералічаць усе выгады ад каровы:
– Тут табе і сыр, і масла, і смятана, і тварог, і кіслае малако, і маслянка, і сырое малако, і паранае. Тут табе і да бліноў ёсць прысмакі! Тут табе і да рознай стравы акраса. Без малака пустая хата. Без малака як без рук [с. 287].
Гілевіч, Н. С. Родныя дзеці : раман у вершах / Ніл Гілевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2010. – 196 с. – (Школьная бібліятэка).
Мой край, мой рай бульбяна-жытны!
Зеленадолы, залаты!
Як спеў матулі – старажытны,
Як песня любай – малады!.. [с. 65].
Калісь да гэтай самай «рускай», –
Пачаў разважна дзед Сівец, –
Быў селядзец у нас закускай –
Салёны, з бочкі, селядзец [с. 120].
– Цяпер прызнаны і ўхвалёны, –
Яму ў адказ загуў Сівец, –
Марынаваны ці салёны,
Як след прыпраўлены, грыбец!
Баравічок марынаваны
Не ўступіць закусі любой!
А рыжык! Пане мой каханы!
Адно падхоплівай губой.
Салёны рыжык – гэта, братка,
Табе не нейкі чорны грузд:
Усю талерку зменціш гладка,
Калі, вядома, маеш густ!.. [с. 120–121].
О, млечны дзюдзік на талерцы!
Цалком засмажаны ў духу!
Ягоны вобраз будзе ў сэрцы,
Пакуль не стлею на труху [с. 133].
Вось ты ў гасцях – і нават слоўца
Табе сказаць няма калі:
Вяндлінку з водарам ядлоўца
Мяцеш – зараз па два скрылі! [с. 134].
А побач – зірк! – як цуд, як казка –
З каляндрай, з перцам, з часнаком –
Ляжыць вясковая каўбаска,
Таксама ўвітая дымком! [с. 134].
Калі ж дапаў да вантрабянкі –
Цягаць стамілася рука!
Глядзіш – а ўжо кіндзюк крывянкі
На блюда выклалі з гаршка!… [с. 134].
Паспеў адчуць, што ўжо не слабка
І ў паясніцы, — а на стол
Тым часам едзе ў місе бабка
І парай дыхае пад столь… [с. 135].
«Усё! – сказаў. – На гэтым дзякуй!»
А на абрус – нясць бліны
І к ім – мачанку-верашчаку
З наборам рэбрачак свіных!.. [с. 135].
Ужо не здыхацца! Падпёрла —
Няйначай крушня камянёў!..
А перад носам… ставяць цёрла
Гарачых, тлустых калдуноў! [с. 135].
Калдун!.. Духмяны, самавіты,
У масле ўсмяглы, а паўзверх —
Смятанкай свежаю паліты!..
Ну, што? Ізноў глядзіш, як звер?.. [с. 135].
Голуб, В. П. Вершы / Васіль Голуб. – Мінск : Magic book, 2003. – 403 с., [5] л. партр., iл.
Верш «Бульба»
Зараз наша харчаванне –
Бульба на ўсе лады
На вячэру, на сняданне,
На абед яна заўжды.
Страва першая, другая –
Бульба з семем, бульба так,
Хай хоць дробная такая,
Несалёная ніяк.
Бульбу пячэм, бульбу парым,
З бульбы робім камакі,
Бульбу смажым, бульбу варым,
З бульбы хлеб такі-сякі.
Бульбу тарчым і крахмалім,
З бульбы клёцкі і кісель.
Бульбу ганьбім, бульбу хвалім,
Бульбаю жывем усе.
Макарон бульбяны робім,
З бульбы ладзім дзерканы.
З бульбай ворага мы гробім
Ў гэты цяжкі час вайны.
З бульбы бабка, з бульбай каша,
З бульбы харчаванне ўсё.
Бульба наша – сіла наша,
Бульба – нашае жыццё.
Беларускай бульбе слава
Ходзіць шумна з краю ў край.
Помнік бульбе мы паставім
У наш першы мірны май.
(1944)
Грамовіч, І. Кавалачак хлеба / Іван Грамовіч // Жаўранкі над полем : апавяданні / [укладальнік А. М. Бадак]. – Мінск, 2012. – С. 103–110.
«…Берагчы хлеб, шанаваць самы маленькі кавалачак, кожную скарыначку – прывучалі дзед і бацька…» [c. 105].
***
«…Людзі вельмі доўга харчаваліся травой, ягадамі, грыбамі. Елі ўсё, жылі напаўгалодныя, бедна, аж пакуль не выдумалі хлеб…» [c. 106].
***
«…А вырасла жыта. Паспелі буйныя каласы. Людзі сабе думаюць: ну што з гэтых каласоў можна зрабіць? На што яны могуць спатрэбіцца?
Адзін чалавек сарваў каласок, расцёр яго. Узяў падпёк на агні зерне. Пакаштаваў…
Другі чалавек прыдумаў зварыць спелыя зерні ў вадзе. Таксама пакаштаваў…
Трэці чалавек прыдумаў таўчы зерні. Стоўк — атрымалася мука. З мукі жонка зварыла зацірку. Пакаштавалі…
Адна дасціпная цётка з мукі замясіла цеста. Камяк цеста паспрабавалі спячы. Спяклі. Атрымаўся румяны бохан.
Так чалавек вынайшаў хлеб…» [c. 1076].
Дайнека, Л. М. Меч князя Вячкі : раман / Леанід Дайнека. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. – 318 с.
«…Вярнуўшыся ў церам, Вячка паснедаў. Еў ён, як звычайна, мала. Кавалачак чорнага жытняга хлеба са смажаным шчупаком, некалькі лыжак паранага гароху і кубак густога светлага піва, якое літоўцы завуць «алус»… [с. 38].
***
«…Яму, Фердынанду, акрамя ўсяго трэба маладая дзяўчына, якая б, калі ён прагаладаецца, падавала яму на стол мёд, піва, мяккі хлеб…» [с. 143].
***
«…Клімята ў гліняным гаршку варыў гарох з мясам. Яны бралі драўляныя лыжкі, і пачынаўся абед…» [с. 179].
***
«…У чорным плашчы – усе мечаносцы былі ў белых плашчах – ён сядзеў на ахапку саломы на падлозе і з драўлянай міскі драўлянай лыжкай чэрпаў гарохавую кашу. Ды гарох, было бачна, не лез яму ў горла, і ён сядзеў сумны, растаптаны ўсеагульнай знявагай, з набітым ежай ротам…» [с. 235].
Кананкоў, А. Святло нязгасных зорак : выбранае / Анатоль Кананкоў, Анастасія Кананкова. – Вiцебск : Віцебская абласная друкарня, 2006. – 256 с.
Верш «Беларускія дранікі»
За вокнамі золак заняўся,
Ад холаду зоркі дрыжаць…
Мароз па-мастацку стараўся
На шыбах узор маляваць.
У печы матуля паліла,
Разносіўся трэск дрывяны.
Мяне тканай коўдрай прыкрыла,
Каб я даглядаў свае сны.
Утульна ляжаць на чарэні,
Матуліну чуць валтузню,
Сачыць, як гарэзы праменні
Смяюцца марознаму дню.
Як маці ў печы тузыча,
Патэльню бярэ чапялой,
Мне водар ад здору казыча
Ў носе пад коўдрай льняной.
Хвіліну цярпліва чакаю –
Мне вельмі прыемна ў цяпле –
I дранікаў смак адчуваю
Наяве ці, мабыць, у сне.
А дранікі горкай ляжалі –
Матуліных рук клапата,
Гасцінна за стол запрашалі –
Дзяцінства майго смаката!
Кананкоў, А. Святло нязгасных зорак : выбранае / Анатоль Кананкоў, Анастасія Кананкова. – Вiцебск : Віцебская абласная друкарня, 2006. – 256 с.
Верш «Печаная бульба»
У полі вогнішчы дымяць,
Там-сям вясёлая гамонка…
А як прыемна ўдыхаць
Пячонай бульбы водар тонкі!
Калі ў кастры яе пякуць,
Засыпаўшы гарачым прыскам,
Аж слінькі хочацца зглытнуць
I бульбы з’есці поўну міску.
Гракі кухцяцца ў хмызняках,
Аб’едкаў бульбяных чакаюць,
Прывабіў ix духмяны пах,
I яны смагу адчуваюць.
Пахучасць над кастром вісіць
I пакрысе паўзе па лесе…
Ну як жа бульбу не любіць? –
Яна ж смачней далікатэсаў!
А калі жарыкаў не спёк,
Не ўбачыў ты красуню восень
I лета бабіна дзянёк,
Чаруючага неба просінь.
Кананкоў, А. Святло нязгасных зорак : выбранае / Анатоль Кананкоў, Анастасія Кананкова. – Вiцебск : Віцебская абласная друкарня, 2006. – 256 с.
Верш «Смачныя бліны»
Як толькі мне захочацца бліноў,
Адразу рашчыняю цеста,
Нясу з дрывяніка ахапак дроў,
Рыхтую печку, як нявесту.
Мне радасна ў матчыным кутку,
Дзе так утульна i прыемна!
На чыстым палатняным ручніку
Бліновы стос расце імгненна.
Taкі духмяны пах стаіць,
А тут яшчэ скварчыць яечня,
Што нельга смагу затаіць, –
Пасмакаваць хачу, канечне!
Прыходзьце, калі ласка, на бліны,
Я пачастую ўcix сягоння!
3 пшаніцы нашай якаснай яны
Палёў радзімага Прыпроння.
Караткевіч, У. С. Дзікае паляванне караля Стаха : апошняя аповесць «Сямейных паданняў роду Яноўскіх», расказаная Андрэем Беларэцкім / Уладзімір Караткевіч ; мастак М. Басалыга. – Мінск : Беларусь, 2020. – 175 c. : іл.
«…Хутка на маім блюдзе ляжаў вялізны гусь з бруснічным варэннем, індыковая ножка з яблыкамі, салёныя грыбы, дзесятак калдуноў, а з усіх бакоў толькі і чутна было:
– А вось пампушкі з часнаком… А вось, пане, кавалак шыначкі дзікага япрука, наперчаны, агнём гарыць. Памяццю маці заклінаючы – вазьміце… А вось цудоўная… А вось незвычайны…
– Вось як у нас па-беларуску частуюць, – рагатаў гаспадар, пабачыўшы, што я зусім разгубіўся…» [с. 69].
***
«…А ў пярэрвах ён прапаноўваў то «бліны з мачанкаю«, то «надзвычайныя штонікі з мясам, так і плаваюць у масле, святыя такіх не елі…» [с. 71].
***
«… Каханенькі ты мой, гэта ласіныя губы ў падсалоджаным воцаце. Еш, браце, сілкуйся. Гэта страва для волатаў. Продкі нашы, зямля ім пухам, не дурныя былі. Еш, абавязкова іх еш…» [с. 70].
***
«… Не, браце, ты ў мяне адсюль, не пакаштаваўшы халодных пірагоў з гусінай пячонкай, не пойдзеш…» [с. 70].
Караткевіч, У. С. Зямля пад белымі крыламі : нарыс / Уладзімір Караткевіч. – Мінск : Народная асвета, 1992. – 192 с. : іл.
1
«…Аснова ўсяго. Хлеб. Пшанічны, як на поўдні, у нас пякуць рэдка. Беларус любіць чорны хлеб і сумуе па ім, трапіўшы туды, дзе яго няма. Так што хлеб у нас жытні, вельмі духмяны. Пякуць яго на паду, на капусных або кляновых лісцях, а пасля, спырснуты вадою, астывае хлеб пад ручніком, напаўняючы хату найлепшым у свеце пахам. Няма нічога смачней, як адрэзаць гарачую лусту, густа пасаліць яе і з’есці…» [с. 20].
***
«…Улетку, калі дарагая хвіліна, елі праснакі (прэсны хлеб) і цацні. Да белага ставіліся ў даўніну крыху недаверліва, «нэндза прымусіць калачы есці…» [с. 20].
***
«…Але пірагі заўсёды любілі. З яблыкамі і ўвогуле з садавінай, з чарніцамі, кручаны з макам (струцаль). Калі пяклі іх, то рэшткі цеста раздавалі дзецям, каб кожны спёк сабе хаця б па маленькай булачцы, сваёй. І, як паўсюль у славян, існаваў «зайцаў хлеб, што бацька прыносіць з лесу ці з дарогі…» [с. 20].
***
«…Бульба. Другі хлеб. Беларусы ведаюць каля тысячы страў з бульбы. Ад звычайнай, печанай на начлезе, якую так добра выкаціць з прыску, абскрэбці, разламаць і, калі яна яшчэ дыміцца, саліць і, захлынаючыся, глытаць – ад гэтай, печанай, і да «клёцак з душамі» (вялізныя клёцкі з цёртай бульбы, начыненыя мясам), да бульбы, фаршыраванай сушанымі грыбамі і запечанай у гарачай печы. Апісаць усе спосабы немагчыма. Але і проста вараная, з падгарэлымі вяршкамі, высыпаная на абрус на стале яна – дзіва! Бяры і еш. А да яе сала, салёныя агуркі (з кропам, халодныя) і селядзец (раней бульбу мачалі ў селядцовы расол – лёк). Або зялёны канапляны ці залаты сланечнікавы алей, масла каровіна ці міска кіслага халоднага малака, якое ў маёй мясцовасці падсольваюць. Кепска было раней, калі яшчэ не было бульбы. Тады замест яе былі параная рэпа, бручка ці нешта такое іншае…» [с. 20].
***
«…Боршч раней у нас варылі досыць рэдка. Галоўнай была «капуста» з кіслай або свежай капусты. Затым ішлі «поліўка» – дужа тлусты гарачы суп, падбоўтаны мукой, «панцак» – пярловы суп з грыбамі. «Булён« – адкуль такая назва – невядома, бо гэта проста бульбяны суп, зашквараны салам, а зусім не французскі «бульён«. Лапша з курынымі патрахамі. Супы па сезону – шчаўе, маладая крапіва з яйкамі. Славуты халаднік з халодным мясам і гуркамі. Малочныя супы і сярод іх «гушча наліваная« – уласна, пшанічная каша, залітая гарачым малаком. І ўрэшце квас, род баршчу з буракоў. У чырвоны празрысты адвар клалі мяса, грыбы і іншае…» [с. 21].
Караткевіч, У. С. Зямля пад белымі крыламі : нарыс / Уладзімір Караткевіч. – Мінск : Народная асвета, 1992. – 192 с. : іл.
2
«…Прадаў на рынку кабана, пайшоў закусіць. З’еў тры міскі капусты з боханам хлеба, сала хатняга з фунт. Тут купіў яшчэ тры порцыі смажанай каўбасы ды ўмяў. Пасля бульбы змамоніў міскі тры. Зноў баршчу міску ўбіў з булкай. А пасля як успомніў, што брат у салдатах, то як завязала…» [с. 21].
***
«…І яшчэ назаву некалькі назваў без усякай сістэмы. Скажам, калдуны, нешта накшталт вялікіх і доўгіх пельменяў. Ну і, вядома, яешня. Проста яешня «глазуха» і яешня, запечаная з мясам і салам у гаршку, – «верашчака«…
Або мачанка з блінамі. Своеасаблівая падліва з мяса, рабрынак і сала, падбоўтаная мукой, у якую «мачаюць» бліны. На поўдні і ў Прыдняпроўі вялікім поспехам карыстаюцца «кіяшы» – вараная маладая кукуруза. На кіяш кладуць кавалак масла і, пакуль не растаў, падсольваюць і ядуць…» [с. 22].
***
«…Але свініна надзейна займае першае месца. Раней галоўным было сала, прычым асаблівым шыкам было есці сала на повен рот, а хлеба так толькі, для смаку«. Цяпер сала ўсё больш саступае месца летнім і зімнім каўбасам, паляндвіцам і іншаму. Вэнджаную ў хатняй капцільні шынку і так ядуць, і закусваюць, і проста перекусваюць, калі раптам перад абедам забурчала ў жываце… Ядуць, вядома, і ялавічыну і бараніну. Ну і, вядома, птушка займае сваё месца на стале. У азёрных і балотных мясцовасцях, дзе і стрэльбы ёсць і на рынак не дужа адвязеш, у сезон ядуць усё, аж да качак, запечаных з прыправамі ў гліне. Гэта на паляванні. І рэдка мне даводзілася есці нешта смачнейшае. Дужа смачная таксама качка з бруснічным варэннем, крышанымі бурачкамі і яблыкамі…» [с. 22].
***
«…І, ясна ж, рыба. З яе таксама ёсць шмат страў, і апісаць іх тут усе няма магчымасці. Толькі пару слоў пра цудоўную юшку, празрыстую, бурштынавую ад тлушчу і ад таго, што цыбулю туды кладуць, зняўшы толькі верхнія сухія жоўтыя лушпайкі. Ніжнія, таксама жоўтыя, але яшчэ жывыя, не здымаюцца. У юшку ідуць прыправы і прысмакі. Часам робіцца юшка «ў дзве ці ў тры рэдзі». Гэта значыць, што спачатку варацца акуні ці яршы, пасля іх вымаюць, і толькі тады ў адвар кладзецца «сапраўдная рыба», рыбцы, ляшчы, сцерлядзь, калі трапіцца…» [с. 22].
***
«…У ежу ідуць амаль усе гатункі рыб і іхняя ікра (яе некаторыя соляць). Не ядуць толькі ікры мірона, якая часам бывае атрутная. На поўдні ядуць яшчэ і ўюноў, якіх ловяць узімку так: устаўляюць у палонку кошыкі без дна, напханыя сенам. Але паўночней замест уюна часцей ідзе ў ход вугор. Яго вараць у юшцы, часцей вэндзяць. Добрая таксама і сялява, якую смажаць ва ўласным тлушчы…» [с. 22].
Караткевіч, У. С. Зямля пад белымі крыламі : нарыс / Уладзімір Караткевіч. – Мінск : Народная асвета, 1992. – 192 с. : іл.
3
«Ракаў ядуць далёка не ўсюды. Нядаўна, ловячы рыбу з жыхарамі вёскі Церабяжоў на Століншчыне, убачыў на беразе поўна ракаў, дзе жывых, а дзе і высахлых. Выявілася, што, калі выцягваюць нерат, ракаў выкідваюць, «каб не паскудзілі раку…» [с. 22].
***
«…Ага, малако. І сырое, і кіслае, і смятана, і тварог…» [с. 22].
***
«…Ну і ясна, кісялі, узвары, яблыкі, свежыя і мочаныя і проста залітыя вадою з прыправамі, так што зімою, як свежыя, але нібыта апушчаныя ў яблычны сок, памідоры і гуркі (узімку салёныя). На поўдні і ў Прыдняпроўі нават вінаград беларускіх гатункаў. Хто мае 20–30 лозаў, той часам зберагае яго да вясны, уторкваючы чаранкі кожнай гронкі ў дужа познія грушы, што аж да каляд цвёрдыя, як кій. Або ўстаўляе чаранок кожнага грона ў бутэльку з разбоўтаным попелам… І п’юць мёд, вядома, калі ён ёсць…» [с. 23].
***
«…І, ясна ж, суніцы і чарніцы. Чарніцы часта ядуць, заліўшы ў місе малаком. Рот робіцца чорны, як у злоснага сабакі, затое смачна…» [с. 23].
***
«…Нацыянальныя беларускія напоі – гэта квас і, перш за ўсё, бярозавік. Сок бярозавы п’юць і свежы і даўшы яму перабрадзіць і крыху закіснуць. Так ён зберагаецца ў бочцы да жніва, і яго бяруць у поле. Кіславата-салодкі (часам у яго дабаўляюць хатні парэчкавы ці яблычны сок), рэзкі, дужа добры ў спёку. Робяць таксама віно з яблыкаў. Выціскаюць сок і даюць брадзіць. Любяць моцнае хатняе піва, а на паўночным усходзе – брагу. Заліваюць наліўкі. Папулярнасцю карыстаецца крупнік, звараны з мёдам, вострымі прыправамі, травамі і карэннямі, а таксама «тройчы дзевяць», лячэбная настойка на дваццаці сямі травах. Рабінаўка, кмяноўка. Я ўжо не кажу аб настоях для лекаў, якіх сотні.
Ну і «жыватоўка» – тое, што ўкраінская «горілка з перцем«. І зуброўка – на сапраўднай, пахучай і ільснянай зубровай траве…» [с. 23].
Караткевіч, У. С. Нельга забыць : раман / Уладзімір Караткевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1982. – 335 с.
«Дзядзька да іх злавіў яшчэ два акуні і зараз свяшчэннадзейнічаў над юшкай. Расклаў цяпельца з сухіх лазовых галін, каб юшка прыпахвала дымком, паклаў рыбу, некалькі бульбін, чатыры цыбуліны з не да канца абдзёртай жоўтай лушпайкай (каб юшка была прыемнага бурштынавага колеру), паклаў перцу, а потым асцярожна ўліў у юшку дзве лыжкі гарэлкі…» [с. 126].
***
«…Снеданне з моцнай кавай… Кафейнік на агні. Вельмі салодкая вада яшчэ не пачынала кіпець, толькі драбнюткія бурбалкі ўзнікаюць на самых краях паверхні… Кава ў сталовай лыжцы з коптурам… Яна пахне так, што прачнуўся б і мёртвы… Дзве шклянкі вады… Лыжка… Другая… Трэцяя… З таго боку, дзе агонь большы, паверхня пачынае ўздымацца, паўмесяцам наплываць на астатняе… Абы не перакіпела!… Хопіць…« [с. 222].
***
«…Яны сядзелі за вячэраю. Андрэй выставіў на стол мочаныя яблыкі, паўбутэльку хатняй настойкі (учора перадаў ад маці праезджы зямляк), бразнуў бохан вясковага хлеба, цяжкага і чорнага, як зямля. Калі адкроілі лусту — у пакоі пачуўся такі пах, якога ніколі не бывае ў гарадскім хлебе. Яніс узважыў бохан на руцэ…» [с. 233].
Караткевіч, У. С. Чорны замак Альшанскі : раман / Уладзімір Караткевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2011. – 381 с. – (Школьная бібліятэка).
«…Добра, калі трэскаецца аб бок патэльні яйка, і сквірчыць вяндліна, і чарнее кава ў белай-белай філіжанцы!..» [с. 16].
***
«…Тут табе і карп, запечаны ў цесце, і траўнічак анісавы, і «тапелец», што кіпеў у масле (усе старыя беларускія стравы, ледзь не з першай нашай кухарскай кнігі, «гаспадыні літоўскай»), і «пакаштуйце гэтае варэнне са сцяблін аеру, самая ніжняя частка…» [с. 172].
Колас, Я. Новая зямля : паэма / Якуб Колас. – Мінск : Беларусь, 2021. – 317 с. – (Школьная бібліятэка).
1
Дзень быў святы. Яшчэ ад рання
Блінцы пякліся на сняданне,
І ўжо пры печы з чапялою
Стаяла маці… Пад рукою… [с. 10].
***
На ім стаяла дзежка цеста,
І апалонік то і дзела
Па дзежцы боўтаў жвава, смела
І кідаў цеста ў скавародкі.
Давала піск яно кароткі,
Льючыся з шумам на патэльні,
І ў жар стаўлялася пякельны;
І там з яго ўжо ўвачавідкі
Пякліся гладзенькія пліткі
Блінцоў, спаднізу наздраватых,
Угору пышна, пухла ўзнятых,
І ўжо адтуль рукою маткі
На ўслон шпурляліся аладкі,
А дзеці іх даўно сачылі
І на ляту блінцы лавілі,
Заядла мазалі іх здорам.
Стаяў асобна ў місцы скорам
Сяго-таго для верашчакі.
Хоць невялікія прысмакі –
Цыбуля, перчык, ліст бабкоў
Ды сальца некалькі брускоў,
Мука і квас – і ўся прыправа,
Але ўсё ж снеданне цікава;
А для дзяцей найбольша свята
Абы наесціся багата… [с. 11].
***
Ну, небажаты, будзем снедаць –
У людзей садзяцца ўжо абедаць.
Цягні мачанку, маці, з печы!
За стол, малы, за стол, старэчы! –
Гаворыць дзядзька, сам сядае
І стол абрусам засцілае.
Памiж дзвюх лаў пад абразамi
Тулiўся стол з двума кастрамi
Аладак грэцкiх, як пампушак,
Ды хлеба з зайчыка краюшак… [с. 19–20].
***
Тым часам маці даставала
Чыгунчык з печы, лыжку брала
І верашчаку налівала.
А за сталом на верашчаку
Падгатаўлялі ўжо атаку, –
На гэта хлопцы былі хваты,
Аладкі кроілі ў квадраты
(Хоць геаметрыі не зналі)
І на відэльцы іх чаплялі,
Як бы на тычкі тыя вешкі,
Каб не адстаць, не мець замешкі
У часе дружнае яды… [с. 20–21].
***
Усе пафукваюць ды студзяць
І верашчаку тую вудзяць… [с. 21].
***
Макалi ўсе з адной пасуды
I елi дружна, не драмалi;
Нарэшце ўсе па скварцы бралi.
Як верашчака ў дно спадала,
То мацi есцi пакiдала
Ды йшла ў камору па другое,
Яшчэ больш смачнае, ядкое,
I тарабанiла сюды
Для заканчэння ўжо яды
Тварог, запраўлены смятанай
(Нясла з вялiкаю пашанай).
За ёю хлопцы адставалi
I бацьку з дзядзькам пакiдалi
Над верашчакай завiхацца.
Мужчыны бралi па аладцы
I аж пацелi, небаракi.
З аладкi дзядзька рабiў трубку,
Каб лепш здаволiць сваю губку
I больш зачэрпаць верашчакi.
А бацька браў блiнцом спавагу… [с. 22–23].
Колас, Я. Новая зямля : паэма / Якуб Колас. – Мінск : Беларусь, 2021. – 317 с. – (Школьная бібліятэка).
2
– Бяры, Антось! — Я намакаўся,
Бяры, брат, ты: ты больш цягаўся, –
I спрэчку тым яны канчалi,
Што гэту скварку разразалi.
Другая мiска, мiска-яма,
Апаражнялася таксама,
I ўжо к канцу таго снядання
Хлапцы здаволiлi жаданне,
I ад мужчын яны адсталi.
Павольней скiвiцы жавалi,
Крышылi страву, як нарокам… [с. 23].
***
Сама зямля без гною тлуста,
I надта родзiцца капуста:
З вядро галоўкi вырастаюць,
З трох коп кадушку накладаюць!
А мак! а рэпа! морква, бручка!
А буракi, гуркi, пятрушка –
Усяго, усяго, ну, проста – страх… [с. 25].
***
– Там, брат, гарэлка-весялуха,
I каравай, і сыр, як плаха.
Калі б не ведаць таго страху,
Ось бы дзе можна пажывіцца!
Але чакайце: даляжыцца,—
I каравая закаштую,
Цябе таксама пачастую!.. [с. 121].
***
Ляжыць гарамi ў іх падножжы
Закуска, гэта міласць божа:
Тут сыр, як першы снег, бялюткі,
Каўбас прыемнейшыя скруткі,
Што толькі ёсць у Беларусі… [с. 124].
***
Гасцей частуе гаспадыня
I на ўсіх чыста вокам кіне,
То сыр, то масла ім падносіць
I закусіць так шчыра просіць:
– Ну закусеце ж, калі ласка!
Вось проша сыру, проша мяска
Ці кумпячка або каўбаскі,
Ну, пірага хоць закаштуйце!
Бярэце масла, не шкадуйце!.. [с. 125].
***
I кожны дворык, кожна хата,
Хоць і жыве не так багата,
Але Калядаў у адзнаку
Заколе хоць бы падсвінаку…
Бо хто ж, скажыце, хто не ласы
На тое сальца і кілбасы? [с. 188].
***
Міхал бутэльку адтыкае,
Бо ўжо закуска тут чакае:
Стаяць, як горкі, скавародкі,
Тут акунькі, мянькі і плоткі,
Ды так падсмажаны, што люба –
Сама да іх імкнецца губа.
Гарэлка, радасць-весялуха,
Прыемна булькае для вуха… [с. 194].
Колас, Я. Новая зямля : паэма / Якуб Колас. – Мінск : Беларусь, 2021. – 317 с. – (Школьная бібліятэка).
3
I вось вячэра зачалася!
Спыніцца мушу я на квасе:
Ён колер меў чырванаваты;
Тут быў таран, мянёк пузаты,
Шчупак, лінок, акунь, карась,
Кялбок і ялец, плотка, язь,
Яшчэ засушаныя з лета.
Але не ўсё яшчэ і гэта:
Аздоблен квас быў і грыбамі,
Выключна ўсё баравічкамі;
Цыбуля, перчык, ліст бабковы –
Ну, не ўясісь, каб я здаровы!
Пільнуй,— цішком скажу між намі, –
Каб і язык не ўцёк часамі.
За квасам елі верашчаку,
А потым блінчыкі на маку,
А там ламанцы-праснакі
З пшанічнай добрае мукі;
А макаў сок такі салодкі!
Ламанцы ў ім, ну, як калодкі –
Так добра макам праняліся,
У рот паложыш – абліжыся.
За прасначкамі йшлі кампоты,
Кісель з мядоваю сытою;
Вячэру скончылі куццёю,
Але ўжо елі без ахвоты,
Абы падатак той аддаць,
Стары звычай ушанаваць.
I после гэтакай вячэры
Жывот выпучваўся без меры,
А з-за стала як уставалі,
То нават трохі і стагналі… [с. 194–195].
***
А на стале тым – рай, ды годзе,
Што рэдка трапіцца ў народзе,
Ляжала шынка, як кадушка,
Румяна-белая пампушка,
Чырвона зверху,сакаўная,
Як бы агонь у ёй палае,
А ніз бялюткі, паркалёвы;
Кілбасы-скруткі, як падковы,
Між сцёган, сала і грудзінак
Красуе ўсмажаны падсвінак,
Чысцюткі, свежы і румяны,
Як бы паніч той надзіманы.
Муштарда, хрэн – адно дзяржыся,
У рот паложыш – сцеражыся!
А пірагі, як сонца, ззялі,
І ў роце бабкі раставалі.
Са смакам елі і багата –
На тое ж даў Бог людзям свята! [с. 230].
***
Ляжала шынка, як кадушка,
Румяна-белая пампушка,
Чырвона зверху, сакаўная,
Як бы агонь у ёй палае,
А ніз бялюткі, паркалёвы;
Кілбасы-скруткі, як падковы,
Між сцёган, сала і грудзінак,
Красуе ўсмажаны падсвінак… [с. 230–231].
***
А пірагі, як сонца, ззялі,
I ў роце бабкі раставалі.
Са смакам елі і багата –
На тое ж даў Бог людзям свята… [с. 231].
Левановіч, Л. Бульба-бульбачка / Леанід Левановіч // Зялёны трохкутнік : нарысы / Л. Левановіч. – Мінск, 1973. – 176 с.
«Бульба… Сказаць, што яна смачная, – значыць, нічога не сказаць…» [с. 3].
***
«Яна памагала выжыць. Яна замяніла і хлеб, і ўсё, што да хлеба…» [с. 3].
***
«Што за смак быў у гэтай бульбы! Дзень, калі на стале з’яўляўся чыгунок, які дыміўся саладкаватай парай, быў святам. Неўзабаве маці прыносіла зялёныя крамяныя агуркі, саліла іх. Бульбу на той час ужо капалі, елі «ад пуза». А што можа быць смачней маладой бульбы з маласольнымі агуркамі!» [с. 4].
***
«Колькі пакаленняў елі ды пахвальвалі будьбаную запяканку – традыцыйную беларускую страву. А бульбаныя галушкі. Гаршчок-макацёр залітых смятанай бульбяных галушак – добры наедак нават для вялікай сям’і» [с. 5].
***
«Дранікі, аладкі, клёцкі, пюрэ, бульба ў лушпінах і без іх, вараная і смажаная, са смятанай і з салам, з цыбуляй і з грыбамі, з радыскай і селядцом, з воцатам і з алеем, з маянэзам і са звычайнаю соллю…
А печаная ў прыску?!..» [с. 5].
Мележ, І. П. Людзі на балоце : раман з "Палескай хронікі" / Іван Мележ. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. – 375 с. – (Напісанае застаецца).
«…Яна знарок паклала перад Валодзькам аладку і кавалачак рудога сала…» [с. 9].
***
«…Яўхім! – адгукнуўся строга, нават грозна, бацька, папярхнуўшыся куляшом…» [с. 19].
***
«…Душачыся гарачай бульбай, прыкусваючы салам ды цыбуляю, выбіраў з кацялка бульбіну за бульбінай. Ён першы адступіўся ад кацялка…» [с. 21].
***
«…Картоплю з гуркамі топча, а ўжэ не хоча якога хлопца! Давай караля з заморскага карабля!..» [с. 124].
***
«…Ён ледзь дачакаўся, калі бацька нарэшце паставіць на стол гаршчок з куццёю, налье салодкай вадзіцы-сыты з маку і мёду…» [с. 160].
***
«…Не ўціхаў агонь і ў печы ў Міканоравай хаце: кіпела варыва ў чыгунах і чыгунках, цяпер ужо не поснае! — скварчэлі сала і каўбасы на скаварадзе. Недарэмна мёрз у каморцы разрэзаны, разабраны, дачасна загублены кабанчык!..» [с. 163].
***
«…Укінула ў торбу і большы кавалак каўбас, і падсмажанага мяса, і хлеба…» [с. 165].
***
«…Нізкі сушаных грыбоў, уюны, густа начапляныя на дубцы, лутавая каробачка з сухімі чарніцамі, гаршчок з маслам…» [с. 236].
Нилов, К. Г. Есть такая любовь : [роман, повесть, рассказы] / Константин Нилов. – Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2017. – 302 с.
«…Сели за стол. Хозяйка дома Светлана Борисовна ко всем угощениям на столе, принесла еще и блюдо, которое так любят ее муж и Надежда, картофельные пирожки, начиненные грибами с обжаренным луком и морковью.
– Как чувствовало мое сердце – приготовила их, – ласково улыбаясь, проговаривала Светлана Борисовна. – Дождались мы свежих житничков, вчера принес наш Леша, и вот сготовила сразу свое фирменное.
– Пирожки-лабустики, – весело дополнила ее дочка.
– Что такое лабустики? – разыгрался профессиональный интерес к новым словам у Ольги.
– Так у нас зовут такие начиненные пирожки, – ответила хозяйка. Как-то красиво звучит – лабустики. Правда?
Тут же, попробовав один из пирожков, Ольга вся засияла:
– Вкуснотища!.. Слушайте, такого блюда я никогда не ела!
– А мы еще сметанки сейчас принесем, – расплылась в улыбке хозяйка.
– Нет, товарищи, я отсюда никуда не уеду! – Ольга от удовольствия облизала пальчики обеих рук.
– А вы нашу солонинку попробуйте, – показала Светлана Борисовна на аппетитные ломти домашней буженины, обильно сдобренные пряностями. К тому же по краю большой миски были выложены головки очищенного свежего лука…» [с. 179].
Панчанка, П. Е. Выбраныя творы / Пімен Панчанка ; [укладальнік В. Шніп]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. – 237 с. – (Школьная бібліятэка).
Верш «Бульба»
Так ісці на захад, гэтак перці
За эпоху можна толькі раз.
Есці захацелася да смерці,
Ну, а повар з кухняю заграз.
Падцягнулі рамяні з тугою,
Леглі адпачыць пад сіняй хвояй,
На сухой абочыне шашы.
Рай – для ног, цыгарка – для душы…
Спрэчка пачалася нечакана:
Што смачней з усіх вядомых страў?
«Хаш і лобі! – першым крыкнуў Вано, –
Я б сем місак зараз увабраў«.
«Плоў, – сказаў Ахмет. – Калісьці дома…
I пацмокаў смачна языком.
А Гурген ускочыў: «Вы знаёмы
3 ерэванскім сочным шашлыком?»
Я тут узгарэўся не па жарты:
«Вашых страў я ганіць не хачу:
I яны што-кольвек, пэўна, варты,
Як хвалілі знаўцы іх – я чуў.
Сорам пра найлепшае не ведаць, –
Рынуўся я ў наступ на байцоў, –
Калі смачна хочаце паснедаць,
Закажыце бульбы з селядцом.
Печаная бульба – гэта казка,
Паскрабеш нажом – і калі ласка.
Жоўтая скарынка, як пірог,
Будзеш уплятаць яе за трох.
Трапіш да кабеціны рахманай –
Паспытаеш, друг мой дарагі,
Дранікі са свежаю смятанай,
Бабку, клёцкі, нават пірагі.
3 нашай бульбы тысячу, не меней,
Смажаць і гатуюць розных страў…«
Я ўсхапіўся з месца і з натхненнем
Песню ім пра бульбу праспяваў.
Бачу: праняла мая прамова,
Зараз крыкнуць: «Дзе яна? Гарні!«
…Добра, што пад’ехаў ротны повар
На рудым запараным кані.
(1945)
Рабкин, А. И. Вниз по Шоссейной : повесть / Абрам Рабкин. – Минск : Полымя, 1998. – 199 с.
«…О Матлиных моченых яблоках надо сказать особо.
Из всех ее заготовок это было наиболее сложное священнодействие. Мейша допускался только к подготовке бочек и то под строгим ее контролем. А потом начиналось колдовство, где в ход шли ржаная солома, мука, хрен, корица, вишневый лист и…
Вы, наверное, подскажете: «И чеснок?».
Может быть… Может быть…
А собственно говоря, зачем вам знать этот Матлин секрет? Все равно так замочить яблоки вы не сможете. Здесь нужен опыт и что-то еще, что могла только Матля. Да и антоновки такой сейчас не найти.
После страшных морозов тридцать девятого года что-то случилось с белорусской антоновкой. Она долго не сохраняется, часто гниет изнутри и, даже чистая на вид, полежав в тепле несколько дней, становится рыхлой.
Сопкой, как говорят в Бобруйске…» [с. 23].
***
«…Начинать нужно, конечно, с обработки краденых или каким-либо другим способом добытых на бойне кишок. Их нужно мыть, тщательно скоблить, шпарить кипятком, опять скоблить и снова шпарить. Одним словом, добиться абсолютной чистоты, на что уходит (обратите внимание на это) уйма отпущенного на приготовление коронного блюда времени.
Затем нужно приготовить начинку, что необходимо делать не торопясь, со вкусом и праздничным настроением.
Для этого, шутя и улыбаясь, мелко нарезают сырые кусочки говяжьего жира и смешивают их с большим количеством репчатого лука, тоже неторопливо и аккуратно нарезанного в отдельной деревянной кадушке.
Затем, тут все зависит от особого чутья, вкуса и темперамента хозяйки, эту смесь солят и перчат и снова смешивают – на этот раз с мукой.
И, наконец, обладая навыком и обязательно шутя, на одном конце кишки завязывают узел и, набив её этой аппетитной смесью, завязывают второй узел и опускают кишку в кипяток, где она должна провариться. И только потом ее тушат в печке в чугунке, если гостей мало, а если этим блюдом будет закусывать приличная компания, которая должна собраться по торжественному случаю, то нужен большой чугун, а лучше два или три…» [с. 82].
Сачанка, Б. Хлеб / Барыс Сачанка // Жаўранкі над полем : апавяданні / [укладальнік А. М. Бадак]. – Мінск, 2012. – С. 379–381.
«…Былo гэтa дaўнo. Адpaзy ж пacля вaйны.
…Мaцi пpынecлa aднeкyль aкpaйчык xлeбa. Дoўгa-дoўгa paзглядaлa ягo, нюxaлa, пaвapoчвaлa i тaк i гэтaк, нiбытa нe вepылa вaчaм cвaiм, штo нa дaлoнi ў яe ляжыць xлeб – caпpaўдны жытнi xлeб, cпeчaны з чыcтaй, бeз нiякae дoмeci, мyкi, нa пaдy пeчы, нa cвeжым дyбoвым лicцi, пpaжылкi якoгa тaк пpыгoжa aдбiлicя нa cкapынцы. Пoтым янa нeйк, як мнe пaдaлocя, aж нaдтa бopздa i нeaxaйнa paзлaмaлa aкpaйчык нaпaл: aдзiн кaвaлaк дaлa мнe, a дpyгi пaлaжылa нa cтoл, пaд aбpyc…» [с. 379].
Севела, Э. Легенды Инвалидной улицы / Эфраим Севела. – Москва, 2004. – 157 с.
«…Моя мама, например, пекла яблочный пирог такого размера, что он в печь не влезал. Считалось на улице, что она лучше всех печет именно яблочные пироги, и сейчас так волновалась, как никогда в жизни, и я схлопотал оглушительную затрещину, когда неосторожно высказал предположение, что пирог может подгореть. На всех подоконниках появились огромные бутыли с вишнями и черной смородиной, покрытые сверху белыми шапками сахарного песку. Все это выставлялось на солнце, чтобы скорей началось брожение и превратилось в наливку…» [с. 86].
Тарас на Парнасе : народная паэма : для старэйшага школьнага ўзросту / мастак У. В. Гладкевіч. – Мiнск : Юнацтва, 1998. – 88 с. : іл.
Наперш дала яна капусту,
Тады са скваркамі кулеш,
На малацэ крупеню густу
Дае ўволю, толькі еж.
І з пастаялкай жур сьцюдзёны,
А з кашы сала аж цякло,
Ды і гусяціны смажонай
Уволю ўсім багом было.
Як унясла ж на стол каўбасы,
Бліны аўсяны ў рашаце,
Аж сьлінкі пацяклі ў Тараса
І забурчала ў жываце.
Багі гарэлку піць пачалі,
З насадкі ў чаркі так і льюць!.. [с. 25].
Уфлянд, Н. Мать и сын : Еврейские мотивы... / Нина Уфлянд, Сол Шульман. – Москва, 2009. — 208 с.
«…В ее кулинарном репертуаре были струдель – пирог с медом, цимес – запеканка из сладкой морковки и, конечно же, фаршированная рыба.
Но гвоздем программы была гусиная шейка. Шейка наполнялась шкварками, молотыми орехами и прочими вкусными начинками и зашивалась ниткой, превращаясь в длинную кишку. Ее помещали в духовку. После того, как она была готова, нитку надо было вытащить, а уж затем ножом и вилкой есть шейку…» [с. 103].
Цвірка, К. На скрыжалях вякоў : гістарычныя творы / Кастусь Цвірка. – Мінск : Харвест, 2018. – 560 с.
«…У мачанцы плавалі і добра вывараныя маладыя баравічкі, купаліся кавалкі курынага мяса. Усё гэта таксама можна было браць, як усюды робяць у вёсцы, абгортваючы блінамі, і есці разам з ім. Але князь папрасіў усё ж лыжку. З ёй, простай драўлянай лыжкай, яму лепш было ўпраўляцца з ядой. Добра ўпрэлая ў пячы мачанка здалася Янушу Радзівілу верхам смакаты.
– Твая яда, гаспадынька, у сто разоў смачнейшая за любую панскую.
– Еш, еш, паночку, – праяснела тварам гаспадыня. – Я яшчэ яечню спяку, цалкавуху. Са скваркамі. Ці мо сырых яечак палажыць?..» [с. 450].
Энеіда навыварат ; Тарас на Парнасе : паэмы / пад рэдакцыяй М. Н. Клімковіча. – Мінск : Дзяржаўнае вучэбна-педагагічнае выдавецтва БССР, 1953. – 98 с.
Была ў іх з затаўкай крупеня,
Кулагу пхалі ў жываты;
Была ў іх гушча і драчона
I парасяціна смажона.
Пілі гарэлку не каўшом –
Цягнулі ўволю ўсе набгом.
Усячыны панасцябалісь
Ды на палацях спаць паклалісь... [с. 40].
***
Па шклянцы выпілі сівухі,
Паелі нашча саладухі,
Камоў з смятанай і глазухі… [с. 43].
***
За стол ўсе порадам садзілісь,
Мялянік на стале ляжаў.
Дыдона варыва ўлівала,
Шматкамі мяса ў місы клала
І забяляла малаком.
Трупаціла яна крупеню,
Яечню, руднік, жур, смажэню,
Каму пячэню з часнаком;
Былі й салодкія пацешкі:
Вяземскі пернікі, арэшкі,
Мязгі й мязюму рашаты… [с. 45–46].